.RU
Карта сайта

Адзначыць месяц свой уплыў на мне - Бялявы, або справа скарыны ды каліны

Адзначыць месяц свой уплыў на мне



То счараваны ім, то п’ю яго, то гасну…



То вершы прачынаюцца зьвінець



Званочкам праўды ці сапраўднай казкай.



Дык абтрасу расінку з падарожніка,



Пайду шукаць прыгожае збавеньне



У лесе, на прыродзе нетрывожанай,



Дзе нам шуміць жывое адкрывеньне…



З сабой вазьму бяду блакітнавокую:



Суцішся, ты народжана на волі,



Яднай мяне з далёкімі вытокамі,



Яднай мяне з Ісуса сьветлым болем…”



Я раскажу бядзе прыгожымі малітвамі



Пра Царства не спазнанае і ў сне…



Суцішыцца бяда, не зможа вытрымаць,



Абернецца набыткам для мяне…



 

 

Абернецца рэальнасьцю суроваю



Ды панарамай заблудзіўшых душ…



Не вытрымаю і сваімі словамі



За ўсіх я Бога папрашу…



За ўсіх, хто Ймгненьне дадзенай Свабоды



З прычыны нейкае не карыстае,



Не патрапляе радаснае згоды



Зямнога і Завоблачнага краю…”



Бялявы скончыў верш з, амаль, акторскі паднятым позіркам і “птушкай” на пальцах. Мы, міжволі - гучна, заапладзіравалі…

“Я хацеў бы гэты верш, Анатоль Аляксандравіч!” - апярэдзіў усіх Мікола.

“Добра, Міколка, …а ты любіш вершы?”

“Нажаль, толькі, некалькіх, як мне здаецца, “сапраўдных” паэтаў, тыпу Роберта Фроста, Роберта Льюіса Стывенсана, трошкі - з Купалы, з Коласа, з Багдановіча.., ну і трошкі з класічных песімістаў якімі я лічу расейскамоўныя таленты ўкраінкі Ганны Ахматавай (Ганны Гурбенка, здаецца), яўрэя Іосіфа Бродзкага, …беларуса па прозьвішчу і пачуцьцю Ўладзіміра Высоцкага.”

“А з сучасных беларускіх паэтаў?

“…Можа, Бартніцкі. А так, нажаль, нікога не ведаю.

…Маладыя таленты пакажуцца і тут жа сьпіваюцца, …бо медыя яшчэ ў руках у савецка-ўмоўных “натуралістаў”, якія маюць беларускі патрыятызм замест рэлігіі, губляючы паўнату і богаданнасьць самаго Патрыятызму…

…Бо, я думаю, “богаданасьць” Нацыянальнага, - патрыятызму, - ў тым, - для таго Бог і даў розныя мовы, - каб людзі не ладзілі Другі раз “да нябёс” Бабілёнскую вежу-гардыню культуры, маючы на Зямлі адну “мову-сталіцу”, - а спаборнічалі, “цёрліся” і праз гэта крышталізавалі Праўду, якая - ў культурным, пабытовым пакланеньні Богу; каб адчулі богаданнасьць не толькі Нябёснага, але і блізкага, свайго Зямнога, інтымнага існаваньня…

А яны ў нас пакуль што пішуць пра жыцьцё знаходзячыся ў Прастрацыі, у Істэрыі, у Боязі-Ўціску, у самаўціску свайго Я, - бо яшчэ не вераць у беларускі Лёс на Зямлі, не вядуць Справу па-вялікаму, не будуюцца асабіста.

 

…Малады чалавек у нас можа казаць: “Мне не падыходзіць быць сямейным, бо я хачу быць паэтам…” А пра што ж ты тады Скажаш, “паэце”?

Гэта расхожае глупства эпохі свавольнай Асьветы (фашызму-камунізму); “эпохі” расьпяцьця Маральнасьці, свайго Я, каб потым, ламаючы лёсы акружаючых, бурачы Справу Скарыны ды Каліны, як той Пруткоў, халодным розумам “тварыць пекла навокал сябе” і як Вядучы гэтага пекла, - вышчалачваць драматычныя, “разумныя” радкі верша…” - з глыбейшым хваляваньнем адрапартаваў Мікола.

“Мікола!, я з табой!” - крадком, з пад’ёмам тону “сьлізгануў” голасам Бялявы, - …значыць найпершы тэст на сталасьць - знайсьці, адкрыць сабе Ідэал; са свайго “ўнутры”, (свой “own” - як кажуць англічане) пайсьці за ім і толькі потым, у меру сваёй Сталасьці, …“навязваць ды адстайваць Культуру”. Або памятаеце савецкае “законаўкладаньне”: “Паэтам можаш ты ня быць, а Гражданінам быць абязан.”

…Значыцца, ідэал - гэта нешта такое, - як комплекс, колькасьць думак, пажаданьняў, ідэй, - якія вы любіце, якім верыце, якія вам - родныя. … “Дзяўчаты-не-любяць” - гэта знак што вы нешта з гэтага Ідэалу згубілі; зашмат засяродзіліся на дзяўчатах; яны паўсталі паміж вамі ды вашым Ідэалам… Бо па прыродзе - “хлопца дзяўчаты любяць!”

…Бо, калі вы будзеце са сваім Ідэалам, са сваёй Справай на Зямлі, то дзяўчаты будуць заўсёды “пры вас”, “з вамі”…

…Тут то і трэба адзначыць, Ідэя, - каб яму, чалавеку Залатой сярэдзінкі “быць любімым”, мець добры гумор на кожны дзень, - гэта Ідэя граматна, не-містычна, прарасла ў нас у Беларусі толькі ў выніку дзейнасьці Фрацішка Скарыны ды Кастуся Каліноўскага, іх спадарожнікаў; а як прыкладн`ая, палітычная Справа інтэлігента і Дзяржавы, як надзённая справа Сучаснага звычайнага грамадзяніна гэта Ідэя усьведамляецца грамадзтвам нават да сёньня…

…І зараз гэта проста надзённае жыцьцё і клопат дэмакратыі - меркаваць аб персанальным Інтарэсе чалавека - спрыяць яму жыць, радаваца ды самаарганізоўвацца.

…Трэба, таксама, сказаць што нават хваробы, - любыя хваробы, выздараўленьне ад іх - гэта Справа Скарыны ды Каліны!, якая канкрэтна бачыць у кожным чалавеку “ўнутранага чалавека” і яднае яго з Безумоўным Здароўем Бога - “знутры”, проста-лагічна вызваляе цела чалавека, фізічна надае яму нешта Новае., вызваляе пачуцьцё астральнае, касьмічнае незалежнасьці ды паўнаты…

…Калі проста казаць, - у кожным дарослым чалавеку прадаўжае жыць “дзіця, якому (нарэшце) ўсё можна, але (па-ранейшаму) не ўсё карысна…” (У нас проста “прачнуўся” Дарослы ў-плюс да дзіця…) Дзіця застаецца ў нас, але ўжо як

Унутраны Чалавек, -

(гэта тэрмін, якім прасьвятляе нас Біблія…)

Унутраны Чалавек, гэта - “Падсьвядомасьць”, як кажа еўрапсіханаліз ды Буддызм; …”Звярок”, як скажа вам які акультыст-вядзьмак; або, - “Чарвячок цікавасьці”, - як “павядзе” вас пабытовы мудрэц, - ці “Мышка”, якой патрэбна пастаянна нешта (“фантастычнае”, як цуды Ісуса) “тачыць”, бо інакш яна будзе “тачыць-сама-сябе”, цела-дух памрэ, як ад “раку”…

Усе гэтыя вызначэньні-паняцьці маюць на ўвазе адзін і той-жа псіхалагічны корань-фенамен, які знаходзіцца ў кожным Чалавеку-Разумным (Хомо-Сапіенс) і ярка назіраецца ў так-званыя Моманты Ісьціны, хвіліны (часам) сьлёзнага ачышчэньня або “Катарсісу”. Гэта Тое, што па віду, якасьці ёсьць - момант безгранічнай, “незямное” адкрытасьці чалавека; або апошняе зьвяно паразуменьня з Сітуацыяй, ці - прыход Сьвятога моманту Адкрывеньня ад Бацькі Нябёснага (усе-баковага або “траснцэндэнтнага”, як кажуць хітрыя, але не заўжды мудрыя філосафы…)

Дарэчы,Чалавек-Амаральны (не-Разумны), або Хомо-Сэксуаліст (Homo Sexual) тут не разглядаецца.

…Такім чынам, ідучы сваім “прасьцякоўскім”, несьвятым, нячыстым, толькі-лагічным, шляхам - псіхолаг скажа: “Яму, падсьвядомасьці, трэба “даваць Праграму”, кадзіравацца і тады можна нават “быўшы лянівым - стаць багатым”…

Акультыст (або вядзьмак) скажа: “Увасабляючыся ў Зьвярка, у “Сьвядомым сьне вы можаце бачыць - што робяць людзі за сьценамі, нават лётаць на іншыя планеты.”

Пабытовы мудрэц вынайдзе: “чарвячка цікавасьці” трэба правільнай “ежай” харчаваць і вы ніколі не будзеце хварэць, болей таго - сустрэнеце Прасьвятленьне…

Толькі, біблейскі

Унутраны чалавек

, мне найболей блізкі з усіх гэтых “паралельных”, уздоўж-шляхоў, дзе Ісусаў - усё ж ідзе “найжалей-найдалей”.

А кожны з нас, мы як людзі, - немінуча мусім выбраць Адзін асноўны рэлігійны шал у гэтай штодзённай прыгожай Свяшчэннай вайне-жыцьці!

 

…Унутраны чалавек у нас - гэта Тая апора, грунт, “удабраючы”, наталяючы, сьвядома умацоўваючы Які, - мы на самай справе, “па-крыві” становімся Здаравей, Лепей. І гэта Пасоўваньне па жыцьці ў той бок.., яно той якасьці, пра што Ісус успамінаў: “Вы (людзі) ёсьць багі!” - (на столькі Бацька дае астральнай Магчымасьці, рэсурс - для навуковай, творчай Свабоды вам…) “Калі ёсьць у вас вера з гарчычнае зерне вялічынёй - то вы гару можаце перамясьціць…”

Няма аніякага сумневу якую агромністую Псіхічную Сілу прыгожа жыць і рабіць (у Імя Ісуса; пры ім, натуральным Лідэры нашага духу, волі і цела чалавечага) мае даць адзіна-жыцьцядайны Бацька Нябёсны свайму дзіцяці-чалавеку, калі той не аналізам-разьдзяленьнем з ІМ, не “самаўнушэньнем” ці “мантрай”, а - “Пастом ды Малітвай”, сінтэзам-аб’яднаньем з Родным!, нябачным Сьвятым, ачышчаецца.

Болей таго, толькі тады Творыцца справа Скарыны ды Каліны, а - перад Бацькам па Зямлі ідзе Агонь Духу і ачышчае Яму шлях…

Я думаю, зараз болей Відочна, што Унутраны чалавек - не “зьвярок”, не нейкая “маса -падсьвядомасьць” і не “чарвячок”…

З Гэтым унутраным чалавекам можа сябраваць нават неадукаваны дзядок ды бабуля. Але яны, “не-прафесіяналы”, ніколі не адолеюць “наменклатурнага” бар’еру Псіхааналізу каб “мар`ыць чарвячка” (цікавай) інфармацыяй ці “пераўвасабляцца ў зьвярка” - гэта ім проста праціўна…”

“Вы лічыце што ёсьць болей простыя і болей складаныя людзі, Анатоль Аляксандравіч?”

“Так, Мікола, якраз пра гэта ў Нагорнай прыповесьці й казаў Сын чалавечы, кажучы што “…адзін прынясе (дабром ў сваё жыцьцё) Богу прыбытку болей, другі - меней, трэцьці - проста нашкодзіць сабе ды нам усім… ” Сапраўды - “нехта прагне трактар-машыну, нехта - лес ды раўніну…

…нехта ж - Слова ды мову, Праўды глебу-выснову…”

Што б хто ні “мудраваў” сёньня, а прастата ды даступнасьць, пэўня, адна з прычын, што нашы мудрыя продкі-Еўрапейцы тысячагодзьдзі таму прынялі Хрыста да сябе ў дух, і сэрца, і цела…”

“А чаму яны забыліся язычніцтва?” - засяроджана спытаў Алесь.

“Ведаеш, Алесь, баючыся і аддаючы ахвяры паганскім багам, (як зараз еўрапсіхааналітык скажа - “Элементалям” духу), людзі гублялі цэлы пласт інтэлекту, але ўсё ж прадчувалі нешта большае, складалася простая памяць, лёгіка сноў.

…Як Ісьцінная і праўдзівая гісторыя (“анатомія”, эпас) вернага Каханьня; жыцьцёвы Аптымізм чалавека-Разумнага, маўляў: усё ў гэтым жыцьці - да лепшага… Людзі распазнавалі Казку на яве: “Зло заўжды ўрэшце прайграе…”

Паступова, пры Росьце насельнікаў Зямлі, сустрэчы розных культур у адной маральнай прасторы, напрыклад у Рымскай імперыі, - людзі бачылі Агульныя рысы розных расаў і, тады, натуральна, Пабытова а, таксама, - Прафесійна, мудра-любна ды філасофскі вызначаліся Агульначалавечыя каштоўнасьці…

І тут - Асьвяжаючая, проста “вечная вясна” дзейнасьці Ісуса Хрыста, якая, заўважце, заўжды падмацоўвалася Справай…”

“…Справай Скарыны ды Каліны.” - шматзначна зазначыў Мікола.

“Так, Мікола, на Беларусі Справай Скарыны ды Каліны.

…А гэта Справа - на глебе веры. Яе не магчыма рабіць, - самаму не маючы далікатнага досьведу ды спробы-вопыту Прычашчэньня да Блізкай душы Бога, не маючы ў сабе душэўнай свабоды-слодычы Ісьціны.

І заўважце, як своечасова прыйшоў тут Ісус - менавіта, калі людзі, “падрыхтаваныя” ўжо Кнігай Старога запавету, ў сваёй Маральнай большасьці былі пэўныя ды - гатовыя ацаніць і ўнетрыць праўду, ахвяру іхнага Нябачнага Бога-Бацькі, Творцы, які паслаў дзеля гэтага свайго роднага Сына, Ісуса, нават - на сьмерць. Пера-жыць дзеля іх ажно саму сьмерць - каб “увіньціўшыся” ў іх самае далікатнае - ў чалавечае Сумленьне, даць тут чалавецтву Новы, нязнаны да таго сентымент Перамогі, Пачуцьцё дасканаласьці, (“катарсіс”, як кажуць тэатралы) і гэтым, нялёгкім у дасягненьні, - Таінствам… выратаваць іх жа, зблудзіўшых у граху Саддома і Гаморы…

Тут, праз сумленне, інтымны ўзор, да сёньня людзі і выбіраюць два супрацьлеглыя шляхі: быць з Чыстым або з Брудным, мець веру у найлепшае у іхным Моманце, у станоўчую мараль, або, наадварот, паддацца нізкаму, распусьце, спакусе ад “абы-што”, жыць-як-набяжыць…

…Грэх жа робіць удушаючую Пустату, вакуум вакол грэшніка, бо “вышчалачвае” і выхалошчвае, - травіць Сьвята, радасьць нашае Прысутнасьці, скрадае наша добрае эмацыйнае “ура!” ды перараджае, прывязвае нас да дрэва “Забароненага яблыку”.

…А “слодыч” забароненага плоду, эмацыйнае, псіхалагічнае “ура” Граху (як пра тое пісаў у адчаі Высоцкі: “…Слышу, с пагубным васторгам - прападаю, прападаю…”) -

гэта Зьверская “свабода” над нейкім багацьцем: над Грашамі, над Уладай, над Целам, над Самім сабой… Амаральная, бясконцая жарсьць ды страсьць; “беспредел”, як кажуць там на Усходзе, калі ўнутраны, Малы чалавек, не “далучаецца”, не прасьвятляецца Справай, а становіцца ў дарослым чалавеку ворагам яму, “зьвярком” і, натуральна, па сваёй дзікасьці, паядае сваё будучае, сябе Дарослага, сталага, - праз алкаголь ды іншае…

А тыя самыя ёгі-дактары (сябры якіх - магі, прыходзілі павіншаваць сьвятую Марыю з Нараджэньнем Ісуса…) пацьверджваюць: “Усякая хвароба мае разумовы пачатак…” Значыць павінна быць ідэйная “санітарыя Розуму”, ідэалістычная вайна сімвалаў, або сымболяў, ідэальная культура супраць акультызму, гарачае сэрца, эмацыйны плач-рытуал пакланеньня Ісусу, Богу, а таксама, простая лінія розуму ў Персьпектыве, халодная галава, чым і ёсьць наша Нацыянальная Справа Скарыны ды Каліны. …Бо сапраўднае “…Слова Божае жывое і дзейнае, ды вастрэйшае, як меч двусечны; яно імклівае, здольнае да раздзяленьня душы і духу, суставаў і мазгоў і судзіць думкі і намеры сэрца…” (Біблія. Да жыдоў. 4/12)

Заўважце, як Бацька яшчэ да Ісуса, у Старым запавеце паказаў сваю Сапраўднасьць, Сілу, сваё прамое Пераўзыходжаньне над ёгамі і магамі: Майсей праз Бога зрабіў куды большыя цуды, чым усе знаныя Фараону магі і толькі пагэтаму(!) фараон адпусьціў з рабства спадароў яўрэяў… Практычна, над язычніцтвам гэта была першая перамога нашага Ідэальнага Бога праз слабога егіпецкага раба-яўрэя.

Сёньня мы - ўзброеныя Навукай Ісусавага таінства і - ўсьведамляем, што цэлая Маральная большасьць Зямлян, прызнаючы агульначалавечую вартасьць Дэмакратыі, нават не ведаючы Ісусавай дакладнай Навукі, інтуітыўна ідзе за нашага, Сапраўднага для усіх людзей, Бога, якога клічуць “Станавіцца” (або “Я-го-ва”).

Вось чаму мы з вамі калісьці ў школе разьбіраліся, (з вялікай дапамогай Міколкі, што - Першае ў Справе Скарыны ды Каліны - гэта Станавіцца: Як? Кім? На сколькі? Ў Якім Узросьце? (а адказ на гэта: “…Век жыві - век вучыся!”)

…Сёньня мы, перажыўшыя савецкі сатанінскі дурман, проста павінны(!) сьвядома, навукова весьці Рэй Ісусавай Свабоды, - хто як можа на сваім жыцьцёвым месцы.

У нас ёсьць выпакутаваныя падставы быць проста нацыянальна Першымі ў Сьвеце, будуючы асабістыя стасункі з Богам на Навуковай Справе Скарыны ды Каліны: Закон + (над-законная) Малітва, Літасьць пры Бацькавым Адкрывеньні…

Такім чынам, нармальны, як Дзіця, разьняволены, - Унутраны чалавек, (напрыклад, прыехаўшы з Захаду на Ўсход) папаўшы ў асяродзьдзе “нармальных” (тут) грэшнікаў, дваровых людзей “замбіраваных” ад юнацтва, адчувае ссушаючую чалавечую пустыню; знаходзіць сябе “нідзе”, у нудзе, і часам у адчаі, (дзе жывуць тубыльцы)

… Бо, эмацыйны камфорт сярод дарослых тут, - гэты “райскі сентымент” Ісуса, - і зьядаюць сёньня “наменклатуршчыкі” ад Саддома (“Саддама”) ды Гаморы, развратнікі-пры-грашах, акультысты, злодзеі-бальшавікі, ды валюнтарысты-лукашысты…

(Дзякуй Богу, - усё роўна сюды ідзе Дэмакратыя.)

…Такім чынам, Псіхолаг тут робіць самакадзіраваньне, высакамерна не давяраючыся Богу. Сам-нас-сам з грахом бораецца-застаецца і буддыст. (А як кажа сам начальнік будыстаў, Далай Лама, будызм - гэта не рэлігія, гэта псіхааналіз…) Усё гэта робіцца ад народнае бездапаможнасьці.

…Хрысьціянін жа ў той Медытацыі, Малітве проста, праз імя Ісуса, аб’ядноўваецца з Самім Бацькам Нябёсным, сінтэзуе-выпрацоўвае свой новы, “сталы”, дарослы Дух; у чалавека зьмяняецца і простае непасрэднае ўспрыяцьце жыцьця - яго Душа, (“псіхафізіялогія”, як скажуць псіхолагі…) якую ён, - Духоўную, дарэчы, - такім чынам нават выратуе ад Сьмерці… Заўважце - хрысьціянін веруючы, ён не застаецца сам-на-сам у барацьбе з Грахом, ён - з Ісусам., а пагэтаму хрысьціянін Непераможны…

“…Дзякую Вам, Божа, што Вы адкрылі Такое - гэтым малым (духоўна), і скрылі ад тых, сталых (прадажных кніжнікаў, тадышных “ксяндзоў” - ксёнжка-чытальнікаў), якія - бяруць на сябе абавязак быць святарамі, але няўстойлівыя; якія хітрыя але ня-мудрыя”. Успомніце Хто гэта сказаў.

Насколькі гэта напамінае сёньняшніх Хрыстапрадаўцаў, “выхавальнікаў” народа, камуністаў, якія сьмяяліся з усяго Сьвятога, а самі, практычна (у нейкім Парадоксе-законе прыроды Духу) - “маліліся” на вобраз звычайнага не-бога, несьвятога чалавека-лідэра (Леніна…), што, як псіхалагічна халасты акт, разам аслабляла ды духоўна нішчыла і ўсіх Паднявольных жыхароў краіны…

Зараз жа, праз веру ў імя Ісуса, хрысьціянін Сам, сваёй “рукой” дастае ўзровень таінства той жа дэмакратыі, якую потым ужо, справядліва як сваю, “ў палёце” паступова пераймае Маральная большасьць усяе Планеты: буддысцкага, мусульманскага, яўрэйскага грамадзтва.

“…Як сваю”, бо Яна, быццам, кругла-дасканалае псіхалагічнае “кола” - аднолькава родная для ўсіх ды аб’ектыўная…”

“Анатоль Аляксандравіч, але ў нашым простым “сямейным” беларускім асяродзьдзі людзі не звыклыя да праўдзівага (райскага) рэлігійнага перажываньня, або “Кутка жаданьняў”. Яны кажуць: “Ты шмат гаворыш…”

А ці ня можа чалавек зусім жыць без рэлігіі, Анатоль Аляксандравіч?” - спытаў Ясь незвычайна памяркоўна для яго.

“Але ж Вера Ад Чуцьця, Ясік! “Вера от слышанія” (Біблія). …Пасьля гэтага відавочна, хто правы, хто мае рацыю: ці тыя, якія толькі шэпчацца пра Бога, ці тыя, хто ладзіць адкрытую размову…

А без рэлігіі, без сама-арганізацыі, сінтэзу.., гэта, даражэнькі, як адмовіцца ад персьпектывы агляду, бінокля начнога бачаньня, ад дыханьня, ад вушэй ды здаровых, “гуманных” мрояў і сноў…

Рэлігія, як метад вывучэньня Таінства свайго Сэрца, свайго натуральнага існаваньня, для нас ёсьць адзіны прыродны сьродак. Адзін паважаны аўтар па радыё ВВС (БіБіСі) з Англіі нават кажа, што у цяперашнія часы (пасьля бальшавісцкіх ды сэксуальных рэвалюцый) мы, (як Род нейкай істоты сярод жывой прыроды) называючыся Homo Sapiens (Чалавек Разумны), на самай справе маем на ўвазе Homo Religious (Чалавек Рэлігійны), як мелася на ўвазе ў той Час, (да сёньняшняй “Эпохі Амаральнасьці”), калі мы, людзі, знайшлі сабе нейкую Назву сярод дзікай прыроды… Бо быць амаральным, распусным азначала быць Дурным, Ненармальным, зышоўшым з Тропу…”

“А вы ведаеце ангельскую мову настолькі каб разумець англамоўнае радыё?” - узрушана пытаў Мікола.

“Так, Мікола, я і зараз у вольны час “гадаю” над ёй.

…Дык вось што сама больш “коле вочы” на Беларусі, калі ты сам дастаткова знаемы з Ідэалам Дамакратыі, - гэта Амаральнасьць, якая амаль “узаконеная” даўно не-законным “кіраўніком”, які снуе над народам як той злосны “рыкаючы леў”, з Прыповесьцяў дзядзькі Саламона.

Цэлы народ наш па-большасьці адарваны ад простай рэальнасьці дзядоў, дзе існуе побач, прама ля іх, - хоча іх агарнуць-загаіць Любую рану, - Шал (код) шчасьця. Пасьля камунізму, гэтага грубага, атупляючага псіхэксьперыменту над намі, простыя людзі шчэ не навярнуліся наноў, не злучыліся назад з добрай казкай, якая іх ахутвае ад нараджэньня да сьмерці.

Нашы цяперашнія пасьлясавецкія землякі не вераць у Нешта несумненнае, непарушнае, у што верылі нашы продкі да адкрыцьця элекрычнасьці ды космасу. У бездапаможнасьці ламаецца іх воля перад распустай, перад мнагажэнствам, перад грашыма, перад Сілай жарсьці. Як у Турме Граху, яны - унікальныя прыродныя “Інструменты”, Бога-істоты - ламаюцца, губляюць Густ, здаюцца, пераскокваюць і “блакіруюць” Сумленьне.

…Заражаныя распустай з юнацтва, і пазьней слабеючы перад ёй, як загнаныя на флажкі ваўкі, - прадаюць, кідаюць Таінства, пахмельна “прачынаюцца” у цяперашнім мірку (“Сьвеце”) на Зямлі і пераходзяць на бок іхняга ж Ворага…

Галівуд гэта часам паказвае як містычныя вобразы кусаючых нас вампіраў, пасьля чаго чалавек міжволі пераходзіць на бок Ворага…

Такіх людзей, часта адораных Богам, таленавітых, але неўстаяўшых перад Спакусай, “згубіўшых (добрыя) ілюзіі”, сентымент “Добрай Казкі”, сьлёзны катарсіс-суперажываньне навакольлю - мы і называем “наменклатура” ў ва ўсемагчымых ладах жыцьця і нацыях; мафія амаральнасьці, чараў-магіі.

Гэта “сьлізкі” Слой брудных, неразборлівых але хітрых, як “шпіёны” (ад злых “іншапланецян”), людзей. Гэта “сьметнік”, зь якога Практычна пачынаецца глабальная Бяда. На іх няверачых, бессардэчных рацыяналістах і сканчаецца Рай, які Бог некалі даў Людзям каб “…пладзіцца ды размнажацца”.

…Але ў Якім (раі) - усё ж жывуць душы нашых дзетак, а, таксама, - душы прасьветленых, Сьвятых людзей, якімі я і маю на ўвазе непадробных, Сапраўдных інтэлігентаў, …і вас, мае дарагія…” Бялявы не скончыў, бо мы заапладзіравалі, перапоўненыя пачуцьцёвасьцю настаўніка.

“ …Тут жа: “Кожны мужчына пасьля сарака гадоў - падонак…” - знаходжу я выказваньне чалавека ў Брытанскай энцыклапедыі. Гэта адлюстроўвае адчайны боль Зацікаўленага, інтэлігента за тую вытанчаную здольнасьць ліхой сусьветнай наменклатуры - муціць, інтрыгаваць, назіраць нявопытных, неабароненых маладых і распускаць, разврашчаць іх, прывучваць да Граху…”

“Як гэта ахапіць, Анатоль Аляксандравіч? Здаецца гэта проста не-магчыма абмяркоўваць, спавядаць і, тым болей, пасьля ўсяго, - Будавацца, - на гэтым тарфяным, багністым “дне”, - як заўжды, роўным голасам заўважыў Алесь, - так спрабавалі камуністы, фашысты і, немінуча, праваліліся навязваючы чалавеку “маральны кодэкс”…

“Так-так, Алесь, але ты не дадаў тут яшчэ адно слова: “Камунізму”. “Маральны Кодэкс Камунізму” або Спроба жыць без рэлігіі, як інструмента Божага адкрывеньня, дзікі эксьперымент над намі - вось што правалілася перш чым нехта, тыпу спадара Гарбачова ў бясьсільлі падпісаўся пад распадам СССР…

Тое што мае на ўвазе Справа Скарыны ды Каліны - гэта здаровы (бо - рэлігійны), натуральны, як вочы, Маральны кодэкс, “радыё” хваля простай, найкарацешае, непасрэднае сувязі з Рэальным Вышэйшым розумам, вечнасьцю, з блізкай душою Бога, - “Код”, які ўнутрана нясе ў сабе Маральная большасьць чалавецтва і зь якім кашчунна змагаюцца няверуючыя тыпу Сталіна ды Гітлера. …А, таксама, цяперашні “славянскі” цемрашал-тэрарыст ды крымінальнік “кіраўнік” на Беларусі…

“…Вы хочаце сказаць, Анатоль Аляксандравіч, што мы, беларусы тады зможам як суседа разумець таго ж амерыканца? - энергічна спытаў Ясь, - а, таксама, якога гуманоіда зь Лятаючай талеркі?”

“Так, даражэнькі, болей таго, тады, жывучы пры Агульначалавечых каштоўнасьцях, “б’ючыся” за самога сябе, за беларуса, - мы тым самым будзем біцца за агульначалавечую Гуманнасьць, за кожнага на гэтай Зямлі і дзе б гэта не было.., бо мы пачуем у сабе усеагульную Паўнату перажываньня жыцьця, “смак” Свабоды, якую, несумнеўную, прынёс нам наш нябачны Лідэр Ісус гаворачы, на Што трэба стаяць: “І спазнаеце Ісьціну-Праўду і Ісьціна-Праўда зробіць вас Свабоднымі…”

Сёньня, ліквідаваўшы “жалезныя” граніцы з Сусьветам, з Захадам мы маем дастаткова старацца, каб зьнішчыць граніцы фінансавыя, культурныя, маральныя. Бо мы, як і кожная нацыя, павінны ўзяць адказнасьць за свой лёс, як за Лёс часткі самаго Сьвету і стаяць тут “на-сьмерць”, аж да Другога прышэсьця Ісуса.

…А гэта пачынаецца ўжо не з наменклатурнага ЦК партыі бальшавікоў і, нават, не ў “дэмакратычна-абраным-урадзе-Еўропы”… Гэта пачынаецца тут, ў сэрцы і ў галаве кожнага беларуса, славяніна, вольнага чалавека.”

…“Слухайце, я па-ранейшаму “пухну”, “тарчу” і прачынаюся ў нейкім Іншым сьвеце на факультатыве Бялявага!” - амаль крычаў Ясь калі мы выходзілі са школы.

“Гэта нешта большае, чым проста факультатыў…” - каротка адказваў Алесь.

“Людзі, гэта Справа Скарыны ды Каліны стукае ў нашы сэрцы..!” неспадзявана ўзьнёсла адгукалася ў мяне.

“Бялявы - наш чалавек..!” - шматзначна зазначаў Мікола.

Нейкую хвілю мы ішлі ў маўчаньні.

“…Ты будзеш паступаць куды-небудзь, Скачок?” - тады спытаў у мяне Ясь.

“Так, відаць у Політэх-інстытут, …а потым, пасьля сканчэньня, на філасофію,” - крыху сумеўшыся адказаў я.

“Крута, але ці не зашмат?” - прадаўжаў свой звычайны “допыт” чырвонашчокі весялун Ясь.

“Пасьля політэхнікума я бачу просты (ды лагічны) ход толькі ў палітэхнічны інстытут. …А без філасофіі мне Нецікава…” - адказваў я.

“Ты можаш наведваць больш філасофскіх лекцый у Політэху, - зазначыў дзелавіты Алесь, які “па просьбе” бацькоў ужо вучыўся ў Нархозе (тады: Інстытут Народнай гаспадаркі), - было б тваё жаданьне.”

“…Я хачу ведаць пра філасофію - Усё!” - адкрываючы глыбока стоенае ў сабе і быццам вызваляючыся мовіў я.

“Дык нашто ты ідзеш у Палітэх? - “рэзаў” Ясь, - ідзі адразу ва ўніверсітэт, на Філасофію!”

“Не ведаю…” - пачаў я.

“…Пасьля Палітэху больш плоцяць чымся пасьля філасофіі!” - перабіўшы мяне, незалежна адзначыў Мікола…

Вядома пра што вядуць размовы дваццаці гадовыя хлопцы: пра армію, пра танцы, спорт ды пра дзяўчат.

…Ды з намі было крыху інакш. Мы, адкрываючы сваю беларускую Прысутнасьць сярод “абыякога” ды абыякавага, “расейскамоўнага” ды пасьля-савецкага, маральна дэзарыентаванага асяродзьдзя, несьвядома пачуваліся як бы болей рамантычна, “шляхетна” і, таксама, міжволі прадчувалі нешта Вялікае ў нашых жыцьцях, патрэбу тут цывілізаванай барацьбы, нейкай “місіі”, калектыўнай, маральнаснай і моцнай чыстай сьвятой мужчынскай волі ў “Нашым Беларускім Доме”, як казаў Бялявы…

Такім чынам, Алесь ужо вучыўся ў інстытуце на Эканоміцы і жыў ў сталіцы. Ясь пасьля арміі, таксама, ўжо год як “зарабляў” сабе характарыстыку-накіраваньне на Юрыдычны факультэт Універсітэта і жыў у Барысаве… Мікола, пасьля арміі, шукаў свой лёс у Жодзіне, стажыруючыся на БелАзе. Я колькі месяцаў, пасьля звальненьня з Арміі жыў дома.

…Толькі, нязьменна, дзе б мы ні былі - нейкі дзівосны вір мрояў кружыў нас над нашай добрай старой школай зь яе даўнім “нефармальным” лідэрам - Бялявым.

За ўсе пасьляшкольныя гады, за гады Арміі на планетарна агромнай тэрыторыі СССР, мы проста і не сустракалі нідзе больш такога роднага нам кутка.

Недзе там, бачачы, часам, самых важных і мудрых персон, мы заўжды, міжволі, супастаўлялі іх са сваім настаўнікам і …ніколі, Ніколі!,- Бялявы не прайграваў ім сваім вобразам, свабодай ды інтэлігентнасьцю сярод любой шэрай “прозы” ці узьнёслай “паэзіі” жыцьця…

Цяпер жа, самі ўбіраючыся ў сілу сталага чалавека, мы нечакана знаходзілі ў сваім былым настаўніку зацікаўленага сябра, які, здаецца, ведаў адказы на многія і многія нашы пытаньні маладога жыцьця…

Мы проста як сваё бралі тое, што ён нам тлумачыў, застаючыся верным свайму інтэлігентнаму Настаўніцтву. Мы пачыналі Адрозьніваць “зашмальцаванасьць”, зацёртасьць інтэлігентнасьці традыцыйна абы якіх “настаўнікаў” нашага народа, чужкаў-бальшавікоў, што жылі навокал і, - з другога боку, - родную Прастору, якая клікала нас праз земляка Бялявага, - нашага суседа, настаўніка, брата і бацькі. … А гэта ёсьць проста “магнетычнае” поле прыгажосьці, эстэтыкі чалавечых стасункаў, калі дзеля яго “ўсяўзростнага” факультатыву у суботу, мы маглі адкласьці нават самыя важныя справы каб прыехаць у наш вольны горад.

…Дома, ходзячы па зялёнай муражыне, на “прыродзе нетрывожанай” знаходзіць сябе, свой карэньчык чалавек, - згодна таго ўзгаданага Бялявым верша. Так і мы - гарнуліся сюды, пабыць сярод імпульсаў ды малітваў, у прыстойнай жыцьцёвай прастаце-геніяльнасьці нашых “злучаных штатаў Беларусі”, дзе пятнаццацігадовы юнак, Вацік Асташонак, мог казаць, што, маўляў, наш Вольны горад яшчэ “дасьць фору Менску…” Якую фору, у чым… Я тады толькі гадаў аб прыроднай дзёрзкасьці гэтых “мужыкоў”, простых працавітых беларускіх людцаў - якія, як зьвязаны Волат, быццам, міжволі, “Назаўжды” - зьбіраліся з усяе сваёй сілай, з прыродным дарам, супраць такой чэрствай суперарганізаванай рускамоўнай чорнабровай “інтэлігенцыі”, кіруючай імі.

…Што іх, бясхітрасных, вядзе? Адкуль яны бяруць такую геніяльную вобразнасьць, такія дакладныя “клічкі” адзін аднаму, самаробныя прыпеўкі, ды прыказкі-прымаўкі; …а яшчэ цікавей - куды кіруецца гэта сьцежка, што за жыцьцё гэта будзе у сваёй дасканалай форме, калі мы грамадой, у згодзе, “сустрэнемся” усе разам у нацыянальным “кутку жаданьняў”, як казаў Купала…

Гэту вобразнасьць пазней, езьдзючы па рабоце, я нечакана зноў сустрэў між людцаў у раскошнай вёсцы Мікалаўшчына, у Стаўбцоўскім раёне, на радзіме дзядзькі Якуба (Коласа). Гэта, безумоўны, неадольны нацыянальна ўнутраны вір вобразаў, чыстых мрояў і сноў вядучы цывілізацыю. Гэта таінства ды сакрэт, які ўпоўную глыб можа чэрпаць, дзівіцца, жыць у ім - толькі нехта родны, толькі разняволенае пачуцьцё добрага, веруючага, культурнага чалавека, якімі я і адкрываў усё больш маральную большасьць сваіх Землякоў…

 

ДРУГАЯ СУСТРЭЧА.

“Вам трэба ў Прэзідэнты Беларусі, Анатоль Аляксандравіч,” - як заўсёды, разраджаючы любую абстаноўку, тут-жа, гучна заяўляў Мікола, калі мы сядалі каб прадоўжыць нашу спакойную, Бясконцую, як рака ўпадаючая ў мора, гамонку.

“Дзякуй на добрым слоўцы, сябра, …але хто мяне падтрымае на выбярах, хто зразумее сапраўды вызваленчую Справу Скарыны ды Каліны, пасьля дзьвухвекавога яе прыгнёты ды тэрору?

Я дзякую Богу што хоць вы тут ёсьціка, “пры ёй”; што хоць вас яна турбуе…”

“Анатоль Аляксандравіч, а мы вас Аб’явім, мы вас высунем у кандыдаты. …Мы “адна каманда” з Вамі!” - падхапіў са сваім вечным энтузіязмам Ясь.

“Дзякуй, Ясік…”

“…А што трэба, каб людзі паўсталі з каленяў на свае ногі, каб зразумелі і заваражыліся блізкай душой Бога, наталяючай іх не толькі маральна але - прама, фізічна.

…Каб зьнялі зацыкленасьць, псіхалагічную фіксацыю на суседзях, на жарсьцях, перасталі сварыцца і пайшлі за Вамі, як за лідэрам Беларусі…” - спакойна, практычна-прагматычна, як бы прыкладаючы Ідэю да рэальнасьці, спытаў памяркоўны Алесь.

“Ну, калі вы сур’ёзна, то шчыра кажучы, я тут, у палітыцы ведаю не на шмат больш чым вы…”

“А хто ведае, Анатоль Аляксандравіч… З-за бальшавікоў ніякай палітыкі свабоды да гэтага часу на Беларусі і не было… Згаджайцеся!” - прадаўжаў гарачы Ясь.

“Давайце усё раскладзём “па палічках”.

Першае. СССР так нечакана разваліўся, што такія як я, “небізнэсмэны” ў палітыцы, яшчэ неарганізаваныя дастаткова да нацыянальнага узроўню і знаходзяцца ў падрыхтоўчай, “сама-мабілізуючай” разгубленасьці.

Другое. Гордую, яднаючую люд, стыхію Будаўніцтва, або прыкладн`ую, надзённую палітыку Вызваленьня, рамантычную Справу Скарыны ды Каліны, як узор беларускай нацыянальнае Волі да свабоды і дэмакратыі яшчэ тэрарызуюць адкрытыя пра-Маскоўскія кашчуньнікі, …якіх, праўда, сёньня ўжо не прызнае цывілізаваны сьвет і тое дзякуй Богу.

Тое, ад чаго вызваляе Справа Скарыны ды Каліны стаіць упоперак горла гэтым вечным “іммігрантам” ды чуж`акам для жывога беларускага народу.

Трэцяе. Нашым выбяроўцам або “выбаршчыкам”, грамадзянству таксама, не хапае “душы”, каб зьмераць сітуацыю і …Будаваць… Над нашым народам пакуль лунае толькі стыхія Бурыць, стыхія пракляцьця Камунізму. …А, зь іншага боку - ўсюдыіснай, дасканала арганізаванай Наменклатуры…

Ніхто нас не вучыў Божаму дару - Будавацца грамадоўскі Правільна, натуральна…

І тут людцам Залатой сярэдзінкі, замаруджаным простым фізычным выжываньнем у жабрацкім “славянскім” Рэжыме жыцьця, сёньня цяжка адагнаць ад галавы той хворы, стыхійна-сьпецыяльны лагерны савецкі рой-мрой, на якім “стаіць” і які з усяе сілы сілкуе шалёная Дыктатура, яе злосная зграя ды наменклатура “князькоў” цемры. Больш чым яны спаганіць слова “славянскі” (лад жыцьця) супрацьпастаўленьнем яго Дэмакратыі - здаецца проста немагчыма.

…Тое, ад чаго вызваляе Справа Скарыны ды Каліны: штодзённыя ненармальныя клопаты аб грошы, “неўтаймавальная” повязь з грахом інтымным, лішні як хвароба, - Зьедлівы Беспакой у сэрцы, які трэба проста Вы-дых-нуць, - вось што не дае Беларускаму чалавеку сёньня папросту ўзяць той выратавальны шлях, які ўсё больш гартуюць яму адданыя інтэлігенты, адказныя за гэта перад Самім Богам…

І калі сёньня наш сталы беларускі чалавек, працяты расейскароднай саманянавісьцю, або проста разбураючым “Гамлетаўскім” сумненьнем да сваёй Нацыі, як да “іншародца”, не-рускага, Бела-руса, - калі ён сустракаецца з Праўдай Беларускай (НЕ-турэмна-савецкай), - а з тым, што тут ў вас, маладых, пры такой размове, выклікае натуральнае і найпрыгажэйшае натхненьне, энтузіязм..,

калі (рас-)счараваны чалавек сустракаецца з Ідэяй Справы Скарыны-Каліны, якая патрабуе Правільнага ўзору жыцьця, - ён, навічок у гэтым, адчувае што ў яго пачынаецца боль, барацьба, вайна ўнутры, у сэрцы, (бо, як кажуць: “праз сэрца той праходзіць фронт…”).

А псіха-чорцік (праз наменклатуршыка на радыё-тэлебачаньні) ўдзень і ўначы шэпча яму: “…жыць-як-набяжыць.., …не змагайся, гэта нашы славянскія цэннасьці-“каштоўнасьці” жыцьця…” І тады ён, маральна абгароджаны “сацыялізмам” жудаснага побыту, работай на ры-ГОРА-віча і загнаны, як той зьвер, спыняецца ісьці ў Сваім Унікальным(!), Сьвятым для душы, чалавека накірунку, які ліхадзеі назвалі “чужым”, Заходнім, хоць на самай справе - гэта чыста “Паўднёвы”, са старой Іудэі, Рымскай імперыі, Ісусаў агульначалавечы Заклік…

Пагэтаму, я настаўнік, яшчэ не маючы “каманды”, партыі, сяброўства ды гурта такіх жа як сам людзей пакуль проста не маю магчымасьці данесьці тую вызвольную Сілу думкі, Энэргію або натуральны Энтузіязм Скарыны ды Каліны, які як Новае паветра, як “кіслародная падушка”, знутры вызваляе тых, хто ім дыхае…

“А да якой партыі Вы сябе вызначаеце, хто Вам бліжэй, Анатоль Аляксандравіч?” - запытаў Алесь.

“Гэта Прагрэсіўны Рух Народнага Фронту.

…Нажаль, на Беларусі гэта яшчэ не набрала нейкую нешта вырашальную або Крытычную колькасьць… (Хаця, і без “нас” ужо рух Беларускага жыцьця ўперад - немагчымы, чаму Дыктатура і стаіць на месцы.)

Дакладная адпаведнасьць гэтаму у Амэрыцы - партыя спадара Рэйгана, Рэспубліканская; у Брытаніі - партыя спадарыні Тэтчэр, Кансерватыўная…”

“Анатоль Аляксандравіч, - а як пайсьці за Скарынам ды Каліноўскім, каб натхніць народ, каб як мага эфектыўней выкарыстоўваць наш нацыянальны гуманны, чалавечы, дэмакратычны Дар, так бы мовіць, Нацыянальную харызму?” - спытаў я.

“Ты маеш на ўвазе арганізацыю людзей, або сістэму Дэмакратыю?”

“…Ну, мне мроіцца - ўсё…”

“Першае, што мне прыходзіць у галаву - гэта “выцягнуць бервяно са свайго вока і тады ўбачыш, як дастаць пылінку з вока свайго брата, суседа і земляка…” Зыходзячы з гэтае пра-пазыцыі, вы маладыя людзі павінны авалодаць нейкай Пазіцыяй, прафесіяй, у якой спалучыць сваю “крывінку”, свой Інтарэс са Справай, з цякучай акаляючай абстаноўкай, у якой мы ўсе разам жывём сёньня…

Маецца на ўвазе прыватны ўдзел у шырокім нацыянальным жыцьці, кім бы ты ні быў, зарабляючы свае грошы.”

“Гэта ізноў, як у школе, - “кім ты хочаш быць?” - засьмяяўся Мікола.

“Але, заўважце, - “быць!” на самай Справе, зь вялікай літары, - азначае Гамлетаўскае “Быць!” Гэта наперш - Чалавекам, выпрабоўваючым Таінства сваёй добрай натуры, а не “пра-даным” нейкай прафесіі…

Гэта значыць раніцай устаючы не думаць, як здароваму чалавеку “данесці лыжку да ірта…” - паўставаць як на бой, зь верай што Гэта, (штосьці дасканалае), - магчыма!!! …На найлепшы свой парыў шукаць занятак, шукаць незямное, не-шаблоннае, а ваша таемнае, асабістае Натхненьне Усебаковага Бога, шукаць дзядоўскі, спрадвечны гоман, Энтузіязм жыць, - “на Ура!” - пры чыстай душы, не азіраючыся назад…

Толькі тады Бог становіцца матэр’яльным, другам на практыцы, нова-дадатковай разумовай крынічкай самакантролю; тады, калі ты Яго Выпрабоўваеш у сваім вопыце, складаеш досвед…

“Выпрабуйце Мяне..!” - казаў Ісус. “Вера ад Чуцьця,” ад прылюднага Меркаваньня пра Бога…”

“А як гэта спраўджваецца для Вас, Анатоль Аляксандравіч?” спытаў нехта.

“…Не так і складана, даражэнькія. Я ўжо калісьці расказваў.

Па меры магчымасьці я стараюся як найлепш на працы…

Таксама - у сям’і…

І, таксама, у асабістым, як мы казалі, сумленьні-таінстве… Я, напрыклад, заходжу ў ва ўсе цэрквы, дзе клічуць Ісуса. Думаю, параўноўваю, прылюдна мяркую… Калісьці ў юнацтве займаўся каратэ, даследаваў Будызм, што было тады модным на цэлай Зямлі, -пасьля ўсеагульнай грубай матэр’ялістычнай эпохі, напрыканцы Халоднае вайны… Потым убачыў што Біблія не абвяргае будызм, а да-Паўняе Звышпрыроднай прысутнасьцю духу Самаго Творцы. (Будызм - псіх-аналіз або распазнаваньне, адрозьненьне-разьяднаньне гэтага, Хрысьціянства - псіх-сінтэз, вера-аб’яднаньне з гэтым…) Біблія

адчыняе шлях для персанальнага знаёмства з Самім Бацькам вечнасьці, што Ён загадвае чалавеку на кожны Божы Дзень перабораць, пераадолець, “перамлець”.

…Сёньня мне даступна пакуль толькі маральна, псіхалагічна аб’ядноўвацца з блізкім духам Бацькі, - гэта брыняць яго залатым досведам, набываць неўміручы агульначалавечы аптымізм,

Правільную, астральную, а не аднабокую, суб’ектыўна бізнэсоўскую, палітычную або “ценявую” папоўскую інтуіцыю.

…Памятаеце: “Перш за ўсё прасеце Сьвятасьці, а ўсё астатняе прыдасца, прыйдзе да вас…” Хто ідзе ў бізнэс, палітыку або культуру без гэтага Агульначалавечага памкненьня, сентыменту, або без такога роду работы над сабой, - той псуе наша і сваё жыцьцё “зацыкліваючыся” на Сіле (грошай, дзяржавы, духу прыхаджан царквы). Асьляпляючыся гэтай хітрынкай, гэтай “псіхалагічнай” Часткай Духу, як алкаголік грубай перадазіроўкай, чалавек робіць пекла вакол сябе, духоўны тупік і выраджэньне…

Быў народжаны як “Хомо Сапіенс” (Чалавек Разумны), - стаў “Хомо Бізнэсмен”, “Хомо Палітык”, - “Хомо Сэксуаліст…” Вось адкуль хрыстапрадаўцы ды вырадкі роду Чалавечага, якія потым спытаюць у вас: “А ты сам сьвяты?”, - каб апраўдаць сваё “жыць-як-набяжыць”, сваю разбэшчанасьць, уцягваючую ў грэх новыя, нявінныя, дзіцячыя душы…

Хрысьціянін жа шукае абставіны, фізічную форму, маральную ўстаноўку, кліча ў сьведкі свайго жыцьця Ісуса… і, урэшце, цяжка думаючы, ізноў, як тым касманаўтам у бязважкім палёце, становіцца свабодным - эмацыйна, фізычна, душэўна… Гэта таямністае Далучэньне да глабальнай, усеабдымнае касьмічнае любові, або “энергіі”, па-сучаснаму, - як памятаеце - ёсьць простая глеба дэмакратыі, як адносна найсправядлівейшага ладу ў чаканьні Другога прышэсьця да нас Ісуса, калі і палітыка і жыцьцё непазнавальна зьменіцца. Гэта тое, што да гэтага часу не заўважаюць усякага роду Утапісты, пацыфісты, “артадоксы”, даводзячы любы лад жыцьця да дыктатуры або да амаральнага абсурду. (Нажаль, “меншасьці” нішто такое добрае, пазітыўнае глыбока не “чапляе”, бо яны не вераць у магчымую Дасканаласьць сваёй натуры…)

…Усім кіруе Любоў… Любоў, павага - перш наперш, як Пра-пазыцыя. … “Калі хочаце быць лідэрамі - будзьце слугамі сваім падначаленым..!” - гэтак кажа Ісус. (А не “рыкаючым ільвом над народам”, дыктатарам, - як прынята было да Ісуса).

Па-сутнасьці, на сапраўды дэмакратычных выбарах і перамагае такая асоба, якая найбольш вабіць вока і сэрца Маральнай большасьці.

А стаць такім - і ёсьць таінства, або прычашчэньне да глабальнай касьмічнай матэрыі любові, шчодрай, як вечная вясна і сьвятой, як мудрыя дзяды…

Гэта тое што “ловіцца” Пастом-ды-Малітвай.

Гэта не ўнушыш, не закадзіруеш, як прапануе псіхалогія, гэта не зловіш рукамі, і не заслужыш, як дыплом вышэйшай адукацыі…

А толькі - пастом і малітвай, што даступнае любому простаму чалавеку, чым ён потым, ужо як Маральная большасьць грамадзтва, і перамагае любыя чары, перамагае зграю бясконца моцна арганізаванай наменклатуркі безбож’я ды яе амаральнай “Асьветы”…

А псіхолаг нам сваім халодным розумам кажа, што чалавек для самарэалізацыі, для самаўраўнаважваньня нешта “ўбірае” і потым - “выплёсквае”… Будыст аб тым жа: чалавек мірыцца з такім жыцьцём, якое яно ёсьць ураўнаважваючы ў сабе чорнае зь белым, або “янь” ды “інь”.

…І толькі хрысьціянін проста, нутром, сэрцам чуе сітуацыю і прызнае ўсе гэтыя захады ў Ідэі, паў-крокам у правільным накірунку Вызваленьня, - другая палова кроку - Сэрца, давер’е, вера у прысутнасьць тут роднага духу Бога; неабходнай, агульнаважнай маральнай Прасторы Яго любові. Гэта, - як давер паветру пры дыханьні, а не целу, або лёгкім.

Хрысьцянін засяроджваючыся, факусуючыся ды медытуючы на сьвятасьці, адназначна не мірыцца з глабальным Злом.

Як дзіця, наіўна, інтымна, праз імя Ісуса, аб’ядноўваючыся з Глабальнае любоўю, якая мацней глабальнага Зла, - просты чалавек, як сьветлым снам-мроям, дае сюды доступ волі самаго Бацькі нябёснага рабіць тут тое, што Яна хоча. Пагэтаму, і перад хрысьціянінам і “…перад Ім, Бацькам (тады) ідзе па Зямлі зло-зьнішчаючы “агонь” духу, падобнага аздараўляючаму водару красак…”

“Дык атрымліваецца, што каб рабіць Справу Скарыны ды Каліны, мы павінны стаць святарамі, як бацька Франьцішак, або паўстанцамі, як Костусь?” спытаў Ясь.

“Заўваж, Ясь, мы ўжо атрымалі незалежнасьць. Мара Кастуся збы-ла-ся!

Другое, паглядзіце, - сьвятароў шмат, а хто зь іх так проста (прама) мяркуе, як ваш пакорны слуга - звычайны настаўнік..?”

“…Справы Скарыны ды Каліны.” - ўставіў Мікола.

“Дзякуй, Мікола, - …настаўнік Справы Скарыны ды Каліны, або Гісторыі Беларусі.

Палітыкі гэтых пераходных часоў ідуць ужо пад сьцягамі Дэмакратыі, а па паводзінах - тая ж наменклатурка ды эгаісты…

І …”толькі сэрца не падманеш!”, ды толькі “насільна мілы не будзеш!” - вось дзе наш компас што рабіць ды кім быць…

Бескарысна быць сардэчнамі, мілымі, літасьцівымі, дасьледаваць гэта Вымярэньне, рабіць на ім дабрародны бізнэс…

Такім чынам, сёньня не хапае “вымярэньня сэрца, вымярэньня прыгожай маральнасьці, пакланеньня, культу, не хапае інстытутаў арганізоўваючых людзей вольнага Сумленьня.”

“…Можа нават масонства, як “цясьлярскага”, асаблівага метаду “каменшчыкаў” - будаваньня грамады..?” - насьцярожана спытаў Алесь.

“Абы-на-здароўе” - вось прынцып маральнасьці, цнатлівасьці, неразбэшчанасьці, бо “як топішся, то і за брытву хопішся…”

Бярыце тую сьцежку за Ісусам, якую падказвае ваша Сумленьне…

Абы ваша Прысутнасьць тут была ганаровай, добрай, мудрай, цёплай і шчодрай, як вечная вясна жыцьця… Бо “…па справах (пладох) іх распазнаеце іх…”; і па сваіх справах - самі сябе і накіруеце і адкарэктуеце …

Паглядзіце, у каго сёньня ў рукох Біблія - толькі у скрайне змучаных амаральнасьцю, слабых людзей. Пагэтаму і сьвятары пакуль не здольныя тлумачыць Слова лагічна, з пазіцыі Сілы Здаровага сэнсу жыцьця, прыкладова да канкрэтнай сітуацыі, у якой знаходзіцца той або іншы чалавек. Яны болей падобныя на адчужаных прафесараў логікі, глядзячых у Кнігу, (“…а бачачых фігу” пранеслася ў маёй гарачай галаве, я вінавата зірнуў на Бялявага і ён, чамусьці з усьмешкай, паглядзеў на мяне…) чытаючых Кнігу самаго сёньняшняга Жыцьця, а бачачых толькі Яго гісторыю, літару а не сэрца; распазнаючых толькі галоўнага Героя, , а не Сёньня, не самога сябе і, тым болей, не блізкую Душу Бога, душу суседа, жывую душу Прыроды…

І самае хужэйшае, яны - сьвятары, змагаюцца паміж сабой, а не за вызваленьне сваё або - чалавека ў рэальных умовах…

Практычна усю сёньняшнюю, што разьвіваецца, Цывілізацыю зрабіў Сам Ісус праз прынцып: Калі хочаш быць першым, лідэрам, - будзь слугою сваім выбаршчыкам… Гэта на практыцы сэнс, той тонкі нябёсны водар дэмакратыі, які перамог грубыя зямлістыя пахі дыктатур імкнучыхся проста “аб(за)карміць” (да атупленьня) “свой” народ…

Практычна, такім чынам, усё лепшае ў паўсядзённым жыцьці 80% насельніцтва Планеты, Залатой сярэдзінкі, - мы павінны проста паставіць у заслугу нябачна жывучаму тут Ісусу… і самі, кожны наіўна ды інтымна, - працягнуць Яму руку, каб Ён павёў нас.

…Але хто з цяперашніх П`апаў ды папоў, ды звычайных рэлігійных людцаў дзякуе Бацьку Нябёснаму, Богу за гэты просты Час, як за лепшы; хто умее Радавацца; хто бярэ гэта на Рахунак Хрысьціянскай Царквы, - Дэмакратыю, - калі кожны чалавек мае права Голасу роўнае з князевым; хто распазпазнае Ягоную, Ісусаву бясконца грандыёзную, каласальную Працу ў паўсядзённым моманце простага грамадзяніна, маючага сёньня навокал сябе абсалютна непараўнальную ніякаму папярэдняму Часу палітыку, эканоміку, культуру, якія да таго ж - пастаянна ў разьвіцьці, - працягні толькі руку…

Праца Бога на Зямлі у Слабых руках пакуль за яе не возьмемся мы: настаўнікі, навукоўцы, дактары, пісьменьнікі ды ўсе простыя людзі або інтэлігенты ды, такім чынам, сам Народ!

А мы прыйшлі да эпохі, калі Абсалютнае зло ў выглядзе Тэрарызму, - папхнула сусьветнае грамадзтва чыста, наўпрост кантраляваць ды знішчаць злачыныя рэжымы.

…Нам жа, трэба не стамляцца, як на вайне, дабівацца выяўленьня чалавечага прыгожага радыкалізму, ідэалізму, геніяльнасці, закладзенай у кожным з нас, каб гэта квітнела на сваю і агульную карысьць. Скарына жыў у час сталага, народнага язычніцтва, калі бог Пярун быў бачны ды чутны як гром-бліскаваіца, а бог Зюзя быў блізкі як холад ды зіма… Але сьвяты бацька Франьцішак, як сапраўдны нацыянальны Інтэлігент, зрабіў самы сапраўдны гуманітарны скачок, на які адважваліся тады толькі героі: ён даў у рукі беларусам Кнігу жыцьця аўтар якой, - не дзівіцеся, - сам Бог!

Цяпер, пасьля некалькіх стагодзьдзяў жыцьця сярод нас прасьвятляючага духу гэтай Кнігі, я, звычайны настаўнік Анатоль, магу дасьведчана заявіць, што раз “Бог ёсьць любоў…”, “Бог ёсьць дух…”(Біблія), значыць насупраць гэтага, гэтай вечнай крынічкі Дабра, зь якой мы п’ём, насупраць Бога - стары Пярун ды Зюзя, ды ўсе разам узятыя ўсемагчымыя язычніцкія багі - па рангу проста божыя Анёлы ды Арханёлы (Архангелы), і часам - злыя, нават - крымінальныя, амаральныя, паўстаючыя ў абліччы папулярных людзей, спевакоў, акцёраў, “рымскіх папаў”. Вось дзе трэба асабовая культура супраць акультызму; трэба Сваё пачуцьцё, непарочная, “дзіцячая” інтуіцыя хрысьціяніна, - каб на-духу адрозьніваць маральнае дасягненьне, дар, талент ад таго, што зь ім робіць слабы чалавек, або звычайны нячысьцік, забраўшы яго.”

“А чым Вы “дыхаеце”, Анатоль Аляксандравіч; як кажуць, - якія вашыя штоймгненныя імпульсы пры самакантролі, чаму, якім вбразам, думкам Вы давяраецеся?” - спытаў Алесь.

“Ведаеш, я …пастаянна ў дыялогу з Богам! Гэты прынцып мне адкрылі сталічныя хрысьціяне-пяцідзесятнікі. (Дарэчы, сярод іх ёсьць нават мае былыя аднакласьнікі і са-службоўцы па Арміі.

…Напрыклад ідзеш па вуліцы абсалютна адзін, ніхто і нішто не адцягвае ўвагу і тады творыш новы маральны “мост” зь Ім, думаеш як молішся: “…Божачка, я Анатоль Смалявіцкі, перш за ўсё прашу ў Вас сьвятасьці…”

Як казаў Ісус: “Перш за ўсё - прасеце Сьвятасьці,”- а ўсё астатняе: здароўе, шчасьце, грошы, - прыдасца як прыдаецца прыгожае пер’е птушцы…”

“А Вы Бога клічаце на “Вы”? Чаму?” - спытаў Мікола.

“А памятаеце, нашы беларускія прабабкі як казалі, калі хацелі паклясьціся аб нечым пад Богам: “Далі Бог!.. я сама гэта бачыла на свае вочы…” Не “даў Бог”, а “дал 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.