.RU
Карта сайта

ТУШСЕЦ гл. тунісцы. ТУН1СКА - 1. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «тэ»


ТУШСЕЦ

гл. тунісцы.

ТУН1СКА

гл. тунісцы.

ТУШСКІ,

-ая, -ае. Які мае адносіны да Туяіса, тунісцаý, які належыць, уласцівы ім. Туніская культура. Туніскі дыялект.

ТУНІСЦЫ,

-аў; адз. тувíсец, -пісца, м.; ту

н

іска,

-і, ДМ -нісцы; мн. туніскі, -сак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Туніса.

ТУП, ТУП-ТУП, выкл. Разм. і. Ужываецца гукапераіімальна для абазначэння тупату. 1 раптам у гэтай цішыні чую шоргат .. «Туптуп-туп»,— .. [пацук] бяжыць да ложка, валочачы за сабою свой доўгі хвост. Арабей.

2. у знач. вык. Ужываецца для абазначэння дзеяння паводле знач. дзеясл, тупаць — туннуць. ІІляткарка [сарока) нагою Туп! аж захрусцела, І пяро даўгое Выскубнула з цела. Калачынскі.

ТУПА...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па злачэншо слову тупы (у 2 знач.), напрыклад: тупавугольны.

ТУПАВÁТЫ, -ая, -ае. Трохі тупы. Тупаватая сякера.

ТУПАВУГОЛЬНЫ,

-ая, -ае. Які мае тупы вугал, з тупым вуглом. Тупавугольны трохвугольнік.

ТУ

П

АГАЛОВАСЦЬ,

-і, ж. Разм. Уласцівасць тупагаловага.

ТУПАГАЛОВЫ, -ая. -ае. Разм. Тупы, разумова абмежаваны, някемлівы. Да канца цёплых дзён я сцярог у Пстрычкі сад і вучыў двух яго «недаросткаў», тупагаловых хлапцоў. Гарэцкі. {Камісар:} Тупагаловыя дурні! Яны не могуць зразумець, што партызаны і народ гэта адно цэлае, непарыўнас. Шамякін.

ТУПАДЗЮБКА,

-і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. Род дзікай качкі.

ТУПАДЗ

Ю

БЫ,

-ая, -ае. З тупой, шырокай дзюбай.

ТУПАКАНЦОВЫ,

-ая, -ае. З незавостраным, тупым канцом. Тупаканцовы карандаш.

ТУПАЛÍСТЫ, -ая, -ае. Які мае ліст (лісце) тупой, расшыранай к канцу формы. Тупалісты клён.

ТУПАЛ

Ó

БЫ,

-ая, -ае. Разм. Някемлівы, неразумны, няздольны; тупагаловы. Ды і што ім сказаць, Тупалобым і дзікім, Зразумець хіба могуць яны, Што таго ты жадаў, Каб у шчасці вялікім Людзі працы жылі На прасторы зямным. Тарас.

ТУПАМОРДЫ, -ая, -ае. З тупой, шырокай мордай (пра жывёлу). Шыракагруды, тупаморды звер прагна нюхаў .. паветра. Самуйлёнак.

ТУПАШНА, -ы, ж. Разм. 1. Тупанпе нагамі, гукі гэтага тунання. Раптам, схамянуўшыся, Максім устае: над галавой чутна тупаніна. Значыць, параход пад'язджае да чарговага прыпынку. Каршукоў.

2. Хаджэнне па розных інстанцыях у сувязі з вырашэпнем якой-н. справы. Тупапіны было на цэлы месяц.

ТУПАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, тупаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Кацярына Аляксееўна зачыняе за ім дзверы, каб не чутно было яе тупання, і зноў бярэцца за работу, якой, здаецца, не будзе канца. Палтарап. Тупанне дзесяткаў ног, дзікія вокрыкі чуліся па вуліцы, калі падпольшчыкі праско-

чылі пад мастом і пачалі прабірацца далей па раўку. М. Ткачоў.

ТУПАНОСЫ, -ая, -ае. і. З шырокім або тоўстым носам, дзюбай (пра жывых істот). Тупаносая рыба. Мы гатовы былі расцалаваць свайго тупаносага хітрага грака Яшку. Ваданосаў.

2. З тупым, шырокім носам, наском (пра прадметы). Тупаносыя боты. Адборныя фашысцкія знішчальнікі, убачыўшы тупаносых ястрабкоў, ўцякалі што было духу. Алёшка.

ТУПАРЫЛЫ, -ая, -ае. Разм. і. З тупым, шырокім рылам, мордай. Тупарылы галавень. Тупарылы вяпрук. // Груб. З пляскатым, шырокім тварам (пра чалавека).

2. Які мае тупую, шырокую пярэднюю частку (пра прадметы). Тупарылыя баржы. Тупарылыя танкеткі, а Тупарылыя чорныя грузавікі адзін за адным мільгаюць у кароткім аóсягу шашы, які адкрываецца ПІуравым вачам,. Навуменка.

ТУПАСЦЬ, -і, ж. 1. Уласцівасць і стан тупога (у 4 знач.).

2. Разумовая абмежаванасць, някемлівасго,. «Няхай жа пераканаюцца фрыцы ў сваёй тупасці і дурноце» думаў цяпер Злобіч. М. Ткачоў. Суіснаваць я адмаўляюся. З хапугамі, што мруць ад скупасці, І з тым рэдактарам-забойцаю, Што рэжа добры верш ад тупасці. Панчанка.

ТУПАТ, -у, М -пане, м. Стук, шум ад удараў ног аб цвёрдую паверхню чаго-н. пры хадзьбе, бегу і пад., а таксама самі такія ўдары. Конскі тупат. Толькі па тупату ног ахоўнік здагадаўся, што хлапчук апынуўся ў яго ззаду. Нядзведскі. [Сцяпан:] Мае словы згубіліся ў тупаце цяжкіх ног, у гамонцы, у скрыпе дзвярэй. Пянкрат. Дрыжэлі сцены, сатрасалася падлога пад разухабістым тупатам ног, вухалі галасы. Лынькоў.

ТУПАТÁІШЕ, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл, тупатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. У цішы, якая раптоўна наступае, чуваць цяжкае дыханне пакалечанага і паспешлівае тупатанне ног. Карпюк.

ТУПАТАЦЬ, -пачý, -пóчаш, -пóча; незак. Разм. Тое, што і тупацець. Чарнавокі бутуз-важак, схамянуўшыся і ўжо не азіраючыся на Дар'ю Сяргееўну, зухавата тупоча ножкамі. Ракітны.

ТУПАТНЯ, -і, ж. Разм. Тое, што і ту пані н а. Чутна была бязладная тупатня ног наверсе. Лынькоў. Тупатні ў Вагдана зранку было многа... Хоць і вайна, а ў брыгадзе работа не перапыняецца. Кулакоўскі.

ТУІІАЦЁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, тупацець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Нечакана Максімка пачуў тупаценне соцень ног. Гамолка.

ТУПАЦЕЦЬ, -пачý, -пацíш, -пацíць; незак. 1. Часта і моцна тупаць нагамі пры хадзьбе, бегу і над. Калі цямнела,., [вожык] выбірайся з кардоннай скрыпкі, дзе ўнучка зрабіла яму пасцель, тупацеў па пакоі, тыцкаўся лычыкам у сподак. Даніленка.

2. Часта стукаць, тупаць нагамі аб падлогу, зямлю. Глянуў на абцасы,— Былі ў іх моладасць і часы, Калі рабілі выкрунтасы І на ігрышчы тупацелі, А тут хадзіць больш не хацелі. Колас. Хромавых блішчастых ботаў не шкадуе [Лёнька] і тупаціць нагамі так, што угінаецца падлога і з яе ўздымаецца шы-

Тупац

ь

552

Тупну

ць



гы пыл. Навуменка. З таптухай і аднаму ўправіцца няцяжка... сунь у ваду і тупачы, гані рыбу ў яе. Мележ. // Стукам, тупатам ног выражаць злосць, нязгоду, нездавальненне кім-, чым-н. Рыгор тупацеў перад [свінаркамі], нібы разгневаны певень, і нешта злосна выкрыкваў ахрыплым голасам. Шашкоў. [Ганька] таксама тупацела нагамі, калі Джзк упарціўся і не хацеў больш танцаваць з Джэмай. Васілевіч.

ТУПАЦЬ,

-аю, -аеш, -ае; незак. 1. Разм. Стукаць, біць нагой (нагамі) аб зямлю, падлогу і пад. У вагон тым часам заходзілі людзі, гулка тупалі ў парозе, аббіваючы снег, вешалі на кручкі сеткі з абаранкамі, батонамі. Адамчык. Жанчыны тупаюць на месцы, угінаюць галовы, каб схавацца ад ветру. Асіпенка.— Не сядзі вельмі, а тупай, пакуль можна,ціха параіў _ [бацька] мне,каб ногі адразу не настылі. Кулакоўскі. // Ствараць тупат, стукат чым-н. Гулка тупаюць падбітыя тоўстымі цвікамі падэшвы. Грахоўскі. // Учыняць тупат, стукат, выяўляючы пачуцці злосці, нязгоды, нездавальнення і пад. [Юзя:] Тупае [Антось] на [Авяліну] ботамі, злуе і ўсё-такі гладзіць па галаве. Бажко. Настаўнік доўга тупаў, крычаў, гарачыўся. Якімовіч.

Разм. Хадзіць.— Садзіся, сынок, садзіся,прасіла „ [лíоі^í] í ўсё тупала і тупала па хаце, ні па міг амаль не спыняючыся. Савіцкі. Баба Васіліса тупае ад загнетка, дзе яна налівала пастой, да палка, да малога крыкуна. Паўлаў. Свякруха, крэкчучы і вохкаючы, марудна злазіць з печы, доўга ў прыцемках каля ложка шукае чаравікі, запальвае лямпу і, нарэшце, тупае ў сенцы. Мележ. З таго дня, як „ [Толік] пазнаў смак прастору і сонца вочы хочуць смяяцца, а ножкі ту~ паць і тупаць. Брыль.

Біць капытамі аб зямлю (пра каня

і

пад.). Тупае нагою конь буланы,Стаяць не хоча. Чарот. Глуха тупае капытамі конь. Ляскочуць калёсы. Сачанка. На падворку яшчэ тупаюць коні. Гарэцкі.

Разм. Танцаваць, скакаць. Самы спрытны і фарсісты Выйшаў, тупае з прысвістам Ля красуні маладой. Ляпёшкін. У хаце яшчэ тупалі дружкі і сваты, на вуліцы гаманілі і спявалі. Мікуліч.

Даглядаць каго-, што-н., займацца кім-, чым-н. Ад непрывычкі .. [маці] моцна стамлялася: не так яно і проста тупаць цалюткі дзень ля гарачых катлоў. Даніленка. Генадзь Кузьміч тупаў у невялікім калідорчыку каля пліты. Паўлаў. Гэты фурманшчык больш, як усе, тупаў каля свайго каня, як прыехалі ў карчму. Чорны. // Увіхацца каля каго-н. з якой-н. мэтай, дагаджаць. Ды, відаць, каля яе [Агаты] Тупаў я няўмела, Пайсці замуж за мяне Яна не схацела. А. Александровіч. Кастусь усё тупаў ля Ладымера Стальмаховіча: яму занадта хацелася, каб гэты стары чалавек пажыў яшчэ ў калгасе. Чорны.

ТУПЁЦЬ, -ею, -éепí, -éе; незак. і. (1 і 2 ас. не ужыв.). Станавіцца тупым (у 1 знач.); туніцца. Нож тупее. Ц перап. Станавіцца менш вострым (пра боль). Боль спачатку быў рэзкі, гле з кожным крокам тупеў. Язэп радаваўся — значыць, абыдзецца, і не трэба будзе лажыцца ў бальніцу. Асіпенка.

2. перан. Прыходзіць у стан атупення, станавіцца неўснрымальным, тупым. Памяць ту-

пее. Баталаў з жахам заўважыў, як тупее ў яго хлопцаў былая нянавісць. Асіпенка. Семінарысты сноўдаліся па пакоі, асабліва ў часе падрыхтоўкі да экзаменаў, як тручаныя тараканы; іх галовы, нашпігаваныя папоўскай цвіллю, памалу тунелі. С. Александровіч.

ТУПІК, -а, м. Паўночная марская птушка сямейства чысцікавых з моцнай, сціснутай з бакоў дзюбай.

ТУПІК,

-á, м. 1. Вуліца, завулак, якія не маюць скразнога праходу, праезду. Завулкі заводзілі часамі вандроўніка ў тупікі, дзе далей не было дарогі. Колас // Праход, прастора, якія не маюць далейшага выхаду, прадаўжэння; адсутнасць праходу, прадаўжэíшя чаго-н., у чым-н. Лізагуб паспеў давесці яго да самага акна ў тупіку калідора, і толькі тут Алесь вызваліў локаць. Караткевіч. Упершыню за тысячагоддзі ганарлівая, нястрымная ў сваёй хадзе рэчка спынілася, уперлася ў тупік. Галавач.

Чыгупачны станцынны пуць, злучаны з іншымі пуцямі толькі адным канцом. З'ездзіўся вагон, пастарэў. Паставілі яго ў тупік пад жыллё. Лынькоў. На станцыю Хазарычы цягнік прыйшоў у нядзелю на світанні. Гэта была канцавая станцыя-тупік. Сабаленка. Пакуль рыхтаваўся састаў, вагон, у якім ехала Наталля Аляксееўна, адчапілі і загналі ў тупік аж на шэсць гадзін. Васілевіч.

перан. Безвыходнае становішча. [Свідраль] адчуў сябе ў тупіку, з якога ў думках сваіх не знаходзіў выйсця. Дуброўскі. / як заўсёды, нягледзячы на Алесева красамоўства, Кастусь заганяў яго ў тупік. Ваданосаў.

О

Зайсці ў тупік

гл. зайсці.

Ставіць у тупік

гл.

ставіць.

Стаць у тупік

гл. стаць.

Т

УПІКАВЫ,

-ая, -ае. Які мае адносіны да тупіка, належыць яму.

ТУ

Ш

К

О

ВЫ,

-ая, -ае. Які мае адносіны, з'яўляецца тупіком (у 1, 2 знач.). Тупіковая вуліца. Тупіковая станцыя.

ТУПІЦА,

-ы.

1.

ж. Тупая сякера, каса і пад. [Юрка:] Чаму ты тупіцаю колеш? [Юзік:] Бо тата не дае вострае сякеры. Кажа, што я яшчэ калена рассяку сабе. Чорны.

2. м. і ж.; Д М -у, Т -ам, м.; Д М -ы, Т -ай (-аю), ж. Разм. зневаж. Тупы, някемлівы, абмежаваны чалавек. [Сяргей Кірылавіч:] Цэхавыя інжынеры амаль не займаюцца тэхнікай. А большасць жа з нас не тупіцы ад прыроды, хочуць вучыцца, расці. Мыслівец.

ТУЛІЦЦА,

туліцца; незак. 1. Станавіцца тупым (у 1 знач.). Каса тупіцца. Ад грому аглухлі бары, Падсочвалі сосны снарады. Туліліся Склюды і тапары Па папялішчах пасля блакады. Барадулін.

2. Зал. да тупіць.

ТУПІЦЬ,

туплю, тýпіш, туліць; незак., што. Рабіць тупым (у 1 знач.). Тупіць нож.

ТУП

Ы

,

-ая, -ае. Разм. Цвёрды, не вязкі грунт. Тупкае дно ракі. // Добра убіты, утаптаны. Акаваныя колы адразу паехалі па тупкай сцежцы загрукаталі раптам на ўвесь завулак. Чыгрынаў. [Малы:] Дарога тут тупкая, дык далей пойдзеце адны. Бажко. / у перан, ужыв. Чужыя сцежкі ўсе, напэўна, тупкія. Камейша.

ТУПНУЦЬ,

-ну, -неш, -не; зак.

1.

Аднакр, да тупаць.

2. Разм. Станцаваць. [Яўмень:] Мо' і лы, свацця, тупнем, трасца ім у бок? Чарот.

Тупы

553

Турбабудаў

н

іч

ы



ТУПЫ,

-áя, -óе.

1.

Такі, якім цяжка рэзаць, пілаваць, калоць і пад., недастаткова навостраны; проціл, востры. Тупы нож. Тупая сякера. Рыдлёўкі былі тупыя, а зямля цвёрдая, як камень. Асіпенка. // Які размешчаны насупраць завостранага канца, вострага краю. Тут жа ля воза [Васіль] уткнуў кассё ў мяккую зямлю, трымаючыся моцна рукой за тупы край касы, стаў мянташыць. Мележ. Ад невясёлых думак .. [Данік] абмакнуў у чарніла тупы канец алоўка і напісаў на парце: Д. Малец. Брыль.

Які не звужаецца ці мала звужаецца, закруглены на канцы. Мае бацькі як бы ў аддзяку за поспехі ў навуках купілі мне шарсцяны касцюм, шаўковую сарочку і бліскучыя туфлі а тупымі насамі. Навуменка. Мокры пясок заскрыпеў пад тупым носам баркаса. Самуйлёнак. // Шырокі, круглы (пра галаву, морду і пад. жывёл). Нерпы высоўваюць над халоднай паверхняй вады свае тупыя морды. Бяганская. Галава ў сазана маленькая, тупая, з тоўстымі мясістымі губамі і маленькім ротам. Матрунёнак.

перап. Разумова абмежаваны, няздольны, някемлівы (пра чалавека). Спачатку .. [Янка] стаў дарэктарам і два месяцы вучыў дзяцей на хутары ў нейкага шляхціца. Дзеці былі пераросткі і вельмі тупыя. С. Александровіч, [Андрэй:] — Што знайшла ў .. [Халусце] Алена? Дурны, тупы, як даўбешка. Чарнышэвіч. Няхай Баракаў бяздарны механік, тупы і абмежаваны чалавек, але ў яго сівыя скроні і дзеці ў інстытута! вучацца. Шамякін. // Які сведчыць пра разумовую абмежаванасць. [Пан] увесь час сыпаў тупыя жарты і танныя досціпы. Машара. // Неразвіты, слабы. Толя злуе, што ў мяне тупы слых і дубовыя пальцы. Скрыган. // Пазбаўлены разумнага зместу, значэння. Стаяў між ёю [Марынай] і Данілам Тупы закон, як плот глухі. Колас [Якаў:] Работа бясконцая, жыццё тупое, толькі што іншы раз вечарам да шляхецкіх дзяўчат сходзіш. Чарнышэвіч. У [Курце] прабудзілася нешта жывое, чалавечае. Можа ўбачыў, што, акрамя аднастайнай і тупой лагернай службы, ёсць яшчэ на зямлі сапраўднае жыццё. Ракітны.

перан. Які прыйшоў у стан атупення; раўнадушны, абыякавы (пра чалавека). / Стаялі над трупам героя тупыя ад злосці Немцы. Страх ледзяніў іх звярыную кроў. Панчанка. // Які сведчыць пра атупенне, пазбаўлены разумнасці; бяссэнсавы. Тупы страх. Тупы смутак. 3 Андрэем Лясніцкі стараўся не бачыцца, бо чуў да яго нейкую незразумелую тупую варожасць. Зарэцкі. // Які нічога не выказвае, бяссэнсавы (пра погляд, твар і пад.). Тупы позірк. [Марына Паўлаўна] праводзіла .. [Карызну] тупым адзеравянелым поглядам і ціха, пахіліўшы галаву, выйшла на вуліцу. Зарэцкі.

Не востры, глухі; ныючы (пра боль). [Ліда] цяжка апусцілася на лаўку, і толькі цяпер, адчуўшы тупы боль у сэрцы, моцна прыціснула рукой тое месца на грудзях, дзе білася сэрца. Васілевіч. Тупы боль у плячах не даваў магчымасці прытуліцца да сцяны, і хлопец доўга сядзеў сагнуўшыся, потым лёг па жывот. Федасеенка.

Глухі, не рэзкі, не звонкі (пра гукі). Вецер свістаў ля акна, і чуцен быў трэск галін

бярозы, што з тупым гукам біліся адна аб адну ў цемры. Пестрак. / раптам зверху даляцеў дзіўны тупы грукат, нібы нешта звалілася. Караткевіч.

Тупы

як абух — някемлівы, неразумны.

ТУР

і, -а, м. 1. Адзін круг танца па пакоі, зале і пад., а таксама адзін кругавы рух у вальсе. Тур вальса.

2. Асобны этап якой-п. гульні, конкурсу, спаборніцтва, які складае частку гэтай гульні, спаборніцтва. Апошні тур шахматнага чэмпіянату. Закончыліся гульні першага тура чэмпіянату краіны па валейболу. «Звязда». Калі абставіны склаліся так, што Дарошку не давялося ўключыцца ў другі тур конкурсу, юнак не збавіў тэмпаў, не пачаў працаваць горш. Арабей. // Этап, частка якой-н. падзеі, мерапрыемства і пад. Але ўсё адно прачытаны. .. [камандзірам атрада] загад аб другім туры рэйкавай вайны прагучаў радаснай навіной. Шахавец. // Асобны этап выбараў, а таксама адна са ступеней пры шматступеннай выбарчай сістэме. Першы тур выбараў.

[Фр. Іош.]

ТУР

2, -а, м. 1. Гіст. Запоўненая зямлёю плеценая кашолка, якая выкарыстоўвалася ў якасці ўкрыццяý ад куль і снарадаý.

2. Пірамідка з камянёў, складзеная альпіністамі на вяршыні, на якую яны ўзышлі першымі.

[Фр. Іош\]

ТУР

3, -а, м. 1. Першабытны дзікі бык,

які

в'яўляецца адным з продкаў буйной рагатай жывёлы. У лясах Белавежскай пушчы ў вялікай колькасці вадзіліся туры, зубры, ласі, мядзведзі, алені, дзікія кабаны, каеулі. «Весці». [Князь] гукнуў .. дружыну ды і пайшоў сабе Палессем, харчуючыся забітымі зубрамі і турамі. Караткевіч.

2. Горны каўказскі казёл.

ТУРÁ,

-ы, ж. Разм. Шахматная фігура, якая мае форму вежы; ладдзя2. Каля каробкі пажарнага дэпо з вежаю, што нагадвала шахматную туру, размясціўся цэлы партызанскі лагер. Карпаў.

[Фр. íоцг ад лац. íштів — вежа.]

ТУРАВÁЦЬ,

-рýю, -рýеш, -рýе; цёзак. і. Спец. Выконваць другую партыю пры спяванні або ігры на музычным інструменце; уторыць.

2. каму-чаму. Паўтараць чые-н. словы,, якія-н гукі. Манатонна гудуць тэ.лефонныя правады. Ім туруюць камары. Масарэнка. Вечар... Вечар асенні, хмуры... Дожджык цалуе шыбы. Вецер пяе туруе. Чарот. -.

ТУРАК гл. туркі.

ТУРАНЯ

і ТУРАНЕ, -няпі; мн. -няты, -нят; н. Дзіцяня турыхі; маленькі тур.

ТУРÁЧ,

-á, м. Птушка сямейства фазанавых.

ТУРБА...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову т у р б і н н ы, напрыклад:

турба

к

ам

п

рэсар, турбапомпа.



[Лац. іш'Ьо — віхор.]

ТУРБАБУДАВÁ

НН

Е,

-я, н. Галіна машынабудавання, якая вырабляе турбіпы.

ТУРБАБУДАУ

Ш

К,

-á, м. Спецыяліст у галіне турбабудавання.

ТУРБАБУДАЎНІЧЫ,

-ая, -ае. Які мае адносіны да турбабудавання. Турбабудаўнічая тэхніка.

Турбабур



554



Турбота


2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.