.RU
Карта сайта

А. П. Лімарэнка, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт (г. Мінск) - старонка 14

305.

219 Статыстыкай і сацыялогіяй «беларускіх ізраільцаў» магло б заняцца Аб’яднанне выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі, але ж яно – з розных прычын – далёкае ад сур’ёзных доследаў. Адзначу хіба гаваркі факт: паводле souz.co.il/belzem, у Герцліі няма філіі гэтага Аб’яднання.

220 Артыкул дубляваўся па-беларуску і па-руску, таму выйшла 16 старонак.

221 У шахматах; ён іміграваў у Ізраіль у 1998 г. Чаму б тады «за кампанію» не назваць ягонага калегу Ілью Смірына, які перабраўся ў Ізраіль з Віцебска ў 1991 г.?

222 Аўтарка – не толькі дачка «галоўнага яўрэя Беларусі», але (з 2002 г.) і дарадца па культуры Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын. Ідэалогію гэтага саюза можна рэзюмаваць так: «Мы, беларускія яўрэі, унеслі неацэнны ўклад у гісторыю Беларусі і свету, але цяпер мы бедныя і няшчасныя, Беларусь – вялізныя яўрэйскія могілкі, дайце грошай!» Мо Г. Левіна падсвядома перанесла свае ўяўленні пра яўрэяў Беларусі на выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі?

223 Паведамленне Агенцтва яўрэйскіх навін (aen.ru) 25.03.2011, перадрукаванае ў газеце названага Саюза «Авив» (№ 3-4, 2011).

224 У Беларусі на навукова-папулярным узроўні з’яву прэзентаваў, напр., гісторык Дзмітрый Шавялёў. Гл.: Шавялёў Дз. Кароткі нарыс гісторыі абшчыны выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі (1946–1991) // Да гісторыі беларускай дыяспары. Матэрыялы конкурсу маладых навукоўцаў «Беларускай дыяспары прысвячаецца» (2004). Сш. 1. Мінск, 2005. С. 58–65.

225 Паведамленне aen.ru, 25.03.11. Бадай усе імёны і з’явы, названыя Г. Левінай, вядомыя даследчыкам (а многія – і шырокай публіцы). Інфармацыя пра «беларускіх ізраільцаў» дасяжная ў інтэрнэце i/або ў кнізе З. Гімпелевіч «Беларускія яўрэйскія пісьменнікі XX ст.», што выйшла ў пачатку 2010 г. Новым ёсць хіба імя мастака А. Рафаэля (Рафальскага) са Слоніма, звесткі пра якога выклікаюць сумнеў. Яго працы нібы «знаходзяцца ў Музеі Ізраіля ў Іерусаліме», ды афіцыйны сайт музея imj.org.il гэтага не пацвярджае.

226 «Эрэц-Ісраэль» з іўрыта – «Зямля Ізраіля», таму лепш было б: «якая знаходзілася».

227 Гл. сайт «Нашай Нівы»: nn.by/?c=ar&i=46866. Пра стан прыўладнай гуманістыкі ў РБ гл. мой артыкул 2009 г. «Вучэбна-метадычныя хімеры» ў кн. «На яўрэйскія тэмы» (Мінск, 2011; с. 65–70). Са свежых уражанняў – самабытная транскрыпцыя імёнаў палітолагаў Марыса Дзювержэ, Карла Дойча і філосафа Гі Дэбора ў «Беларускім палітычным слоўніку» (Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2011) – Morris Diverges, Karl Douche i Gee Debore заміж Maurice Duverger, Karl Deutsch i Guy Debord. Затое не абышлося тамака без панегірыкаў А. Лукашэнку.

228 Свирский Г. Прорыв. Масква, 1992. С. 336.

229 Гэтае «мяккае» тлумачэнне падзялялі, відаць, і такія крытыкі, як Яўген Розенблат і Ірына Яленская. Гл.: Новая книга о Холокосте // Евреи Беларуси. История и культура. Вып. 6. Мінск, 2001, с. 238–252.

230 Тут яшчэ паблажліва гаворыцца пра «памылку». Яўген Бярковіч, які часта публікуе на сваіх сайтах опусы Л. Смілавіцкага і высока цэніць яго «таленты», пайшоў далей; у 2010 г. ён залучыў тых, хто адмаўляе ўнікальнасць Катастрофы, у адну хеўру з тымі, хто адмаўляе саму Катастрофу (напрыклад, з Ахмадзінежадам). Гл. артыкул «Уникальность Холокоста и ее отрицатели» на http://berkovich-zametki.com.

231 http://eleven.co.il/?mode=article&id=10487&query=БЕЛОРУССИЯ. Доступ 19.05.2011.

232 Нехта скажа: занадта жорстка. Аднак, па-першае, артыкул падпісаны «рэдакцыяй энцыклапедыі» (г.зн. яна нясе за яго поўную адказнасць), па-другое, хапае ў «КЯЭ» і іншых тэндэнцыйных матэрыялаў, напрыклад, «Шахматы», дзе ў антысемітызме беспадстаўна абвінавачваецца заслужаны расійскі майстар П. Раманоўскі. Гл. пра гэта допіс 2008 г. (Кентлер А. «Развенчание ревизией») на e3e5.com.

233 Больш падрабязна гэтая тэма асвятляецца ў маім артыкуле «Не кідайце лішніх камянёў у Міхаіла Савіцкага» («Arche», № 7-8, 2010; перадрукаваны ў кнізе «На яўрэйскія тэмы» ў 2011 г.).

234 Не чужы гэтаму працэсу і Савелій Дудакоў, PhD з Іерусаліма, які ў 2009 г. выдаў ёмістую кнігу «Каисса и Вотан». Гл. мой водгук у «Альбино плюс» № 24 (Лунінец, 2010) або ў зборніку «Жывуць вольныя шахматы» (Менск, 2010, с. 53-55).

235 Гл. таксама артыкул «Минск»: «Галоўным рабінам Беларусі з’яўляецца М. Грузіан» (правільна І. Грузман, і з’яўляўся ён галоўным рабінам не Беларусі, а сваёй суполкі). Былы кіраўнік гэтай суполкі названы Парытам замест Парыжа, etc.

236 Паводле афіцыйных звестак (міністэрства юстыцыі), у Беларусі – 15 палітычных партый.

237 Дзеля справядлівасці дадамо, што далёка не ўсе выхадцы з Беларусі ў Ізраілі падзялялі аптымізм свайго «лідэра». Гл., напрыклад: http://www.blogfeliksa.com/blog/2010-12-30.
2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.