.RU
Карта сайта

Агульныя палажэньн аб прымітыўных рэлігіях - Поўны зьмест. Першая частка: разьдзел(ы) аб эвангельских этапах

Агульныя палажэньн аб прымітыўных рэлігіях


Дадатковыя старонкі інтэрнэт-праекту «Шляхі Хрыстовы», прысьвечаныя іншым рэлігіям, зьяўляюцца ўнёскам у лепшае разуменьне гэтых рэлігіяў і ў міжканфэсійны дыялёг. Хрысьціянскі пункт гледжаньня тут грунтуецца на незалежных дасьледаваньнях, накіраваных на асваеньне духоўных глыбіняў хрыcьціянства, і сучаснай навуцы аб сьвядомасьці. Праект не зьмяшчае падрабязнага апісаньня прымітыўных рэлігіяў і абмяжоўваецца толькі некаторымі важнымі аспэктамі.

Напрыклад, японскі культ сынта першапачаткова прадстаўляў сабой адну з сусьветных прымітыўных рэлігіяў, якія ўзьніклі раней, чым такія вядомыя сусьветныя рэлігіі, як будызм і хрысьціянства.
Прымітыўныя рэлігіі зараджаліся ў той час, калі сьвядомасьць людзей моцна адрозьнівалася ад пераважаючай сёньня інтэлектуальнай сьвядомасьці. Жан Гебсэр, аўтар кнігі «Вытокі і сучаснасьць», назваў бы гэтую ступень сьвядомасьці «міфалягічнай». Дасьледчык пытаньняў сьвядомасьці Джуліан Джэймс, аўтар «Паходжаньня сьвядомасьці», адзначыў бы, што пры такім тыпе сьвядомасьці абодва паўшар’і мозгу злучаліся паміж сабой больш непасрэдным чынам, чым у сучасных людзей.*) Правае паўшар‘е дазваляла ўспрымаць зьявы любога роду, у тым ліку прыродныя, як «істотаў», левае апрацоўвала інфармацыю такім чынам, што чалавек мог чуць іх «галасы». У гэтым бяруць пачатак усе эўрапейскія легенды аб прыродных і казачных істотах, яны – ня вынік фантазіі. Па меры распаўсюджваньня пісьменнасьці і пісьма, якія замянялі вусныя паданьн, у антычнай Эўропе і Пярэдняй Азіі за 500 год да нараджэньня Хрыстова ранейшы від успрыманьня паступова зьнікаў як грамадзкі значны фэномэн. Шырока распаўсюджаны ў эпоху міфатворчасьці боскі культ продкаў і месных або племянных жывёлаў у спалучэньні са зьмяшэньнем культураў прывёў да таго, што ранейшыя формы сьвядомасьці ўжо не маглі дзейнічаць безь перашкод і адхіленьняў. Такія адхіленьні выклікалі сумненьні ў карыснасьці падобнага спосабу ўспрыманьня, і працэс толькі паскараўся.
Нельга безагаворачна лічыць, што новая разумовая сьвядомасьць больш цэнная, а параджэньні старой сьвядомасьці сёньня згубілі сваю каштоўнасьць. Новая сьвядомасьць прынесла новыя здольнасьці, але затое былі згубленыя ранейшыя, якія адзін розум ня ў стане замяніць. Аднак магчымасьць, не губляючы дасягненьняў аналітычнага мысьленьня, сьвядома разьвіваць ранейшыя, забытыя здольнасьці да вобразнага комплекснага ўспрыманьня і сынтэзу ня згубленая поўнасьцю – гэтага можна дабіцца шляхам мэдытацыі. Такім чынам, можа зьявіцца інтэграваная сьвядомасьць, якая па-новаму дазволіць абодвум паўшар’ям мозгу рабіць сваю справу. У наш час чыста інтэлектуальная сьвядомасьць часта ўпіраецца ў межы сваіх магчымасьцяў. Напрыклад, экалягічныя праблемы немагчыма ахапіць ва ўсёй іх складанасьці адным розумам. Дзёрнэр пісаў, што для спасьціжэньня экалягічных працэсаў патрабуецца «мультыфактарыяльная сьвядомасьць», якая, як паказалі дасьледаваньні, амаль поўнасьцю адсутнічала ў яго студэнтаў. Сучаснае чалавецтва цалкам магло б знайсьці карысныя моманты ў старажытных паданьнях часоў даінтэлектуальнай сьвядомасьці, не пераймаючы яго сьлепа ў старой форме. З гэтых прычынаў захоўваюць сваю актуальнасьць дзіцячыя казкі. Яны не дазваляюць праваму паўшар’ю мозгу канчаткова змарнець.

У раньнім

хрысьціянстве

важную ролю адыгрывалі «дары Сьвятога Духа» (гл., у прыватнасьці, Ян. 16; 1 Кар. 12, 7-11; Дзеі 2, 17-20). Гл. таксама разьдзел пра Пяцідзясятніцу ў асноўным разьдўзеле. Сьвяты Дух – боская сіла, дзякуючы якой творчыя здольнасьці чалавека перарастаюць яго самога. Яна ня тоесная дзейнасьці правага паўшар’я мозгу, але актыўна яе выкарыстоўвае. Сьвяты Дух таксама зьвязаны зь Ісусам Хрыстом. Хаця Ён казаў сваім апосталам: «Дух дыхае, дзе хоча», адкуль чалавеку ведаць, што яго адчуваньні ідуць ад Сьвятога Духа і Хрыста, калі чалавек не настроіўся на Яго?

У адрозьненьне ад палітэістычных рэлігіяў, у вытокаў якіх стаяў адзіны бог, надзелены многімі «ўласьцівасьцямі», у шэрагу прымітыўных рэлігіяў такой адзінай крыніцы не прасочваецца.
У той час як

міфы пра сьветабудову

некаторых народаў пачынаюцца са стварэньня неба і зямлі (а таксама падземнага царства), у старажытнаяпонскім міфе пра сьветабудову зямля і неба існуюць самі па сабе. Богі зьяўляюцца ў ім спантанна і насяляюць усе тры сьветы, у той час як апроч іх на зямлі жывуць людзі, а ў падземным царстве – мерцьвякі і дэманы. Вартыя павагі продкі таксама прылічваліся да пантэону багоў. (...)

Пакланеньне

адбываецца па-рознаму – у форме малітваў пэўнага ўзору (дзякаваньня і просьбаў) і ахвярапрынашэньняў ежы або сымбалічных дароў. (...)

У той час як у прымітыўных рэлігіях цэнтральную ролю адыгрываюць

шаманы

– знахары, надзеленыя пэўнымі ведамі і здольнасьцямі да мэдытацыи – культ сынта выконваецца сьвяшчэннаслужыцелямі.

Этычныя вучэньні

У сынтаізьме існаваў пералік грахоў; у кантакце зь іншымі рэлігіямі складаліся этычныя прынцыпы, гэты працэс быў характэрны для ўсіх буйных рэлігіяў.

(...)

*) У ангельскім тэксьце кнігі выкарыстоўваецца тэрмін «двухкамерны розум». Джэйнс, падобна, прыйшоў да высновы, што старажытныя формы функцыянаваньня мозгу самі па сабе тлумачаць паходжаньне адчуваньняў боскіх ці прыродных сілаў. Згодна з нашымі высновамі, гэта зусім ня так. Джэйнс нічога не гаворыць пра тое, кім ці чым зьяўляюцца гэтыя «істоты». «Багоў» ці Бога нельга знайсьці ў мозгу. Тут гаворка ідзе пра іншы ўзровень рэальнасьці, якую мозг усяго толькі здольны пэўным чынам мнтэрпрэтаваць. Старажытная форма ўспрыманьня ў адрозьненьне ад сучаснай як раз не была здольная ствараць «істоты» штучна, у выглядзе вобразаў. Аналягічна духоўныя здані ці адчуваньні пры мэдытацыі не зьяўляюцца ўсяго толькі працэсам перапрацоўкі псыхікай бягучых падзеяў.

**) У Эўропе пэрыяд стварэньня эпасаў Гамера адносіўся яшчэ да эпохі міфатворчасьці, у той час як позьні пэрыяд разьвіцьця старажытнагрэцкай філязофіі ўжо адносіўся да эпохі разумовай сьвядомасьці.

 Назад да зьместу на гэтай старонцы.

 
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.