.RU
Карта сайта

ЧАСАННЕ - Чаб а

ЧАСАНН

Е

2,

-я,

н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, часаць 2.

ЧАСАНУ

Ц

Ь,

-ну, -нéш, -не; -нём, -няцé; зак. Аднакр, да часаць1 (у 1, 3 знач.).

ЧАСАНЬ

І

', -ая, -ае.

1.

Дзеепрым, зал. пр. ад часаць ' (у 1, 2 знач.).

2. у знач. прым. Апрацаваны часаннем'. Часаны лён.

ЧАСАН

Ы

2, -ая, -ае.

1.

Дзеепрым, зал. пр. ад часаць2.

2. у знач. прым. Апрацаваны часаннем2. Свіран з часанага бруса.

ЧАСАСЛÓУ, -лóва, м. Праваслаўная царкоўная кніга з тэкстамі для штодзённых песнапенняў або службаў (у мінулым па гэтай кнізе вучылі і грамаце). У Рагазіне калі што і можна было дапасці пачытаць, 5ык хіба толькі біблію або часаслоў. Сабаленка.

ЧАСАЦЦА>, чашўся, чэшашся, чэшацца; незак. 1. Расчэсваць валасы; прычэсвацца.

2. Зал. да часаць1 (у 1, 2 знач.).

ЧАСАЦЦ

А

2, чэшацца; незак. Зал. да часаць 2.

ЧАСАЦЬ ', чашу, чэгпаш, чэша; незак. 1. што. Распраўляць, прыгладжваць валасы пры дапамозе грэбеня; прыводзіць у парадак валасы. Часаць валасы. Каса ж мая, косачка, каса русая, Часала я косачку дзевятнаццаць год, Прайграла я косачку ў адзін вечарок. З нар.

што. Ачышчаць лён, пяньку ад кастрыцы пры дапамозе грэбеня. Часаць лён. Ганна і сапраўды нагнулася пад тапчан, дастала адтуль драўляны грэбень, якім чэшуць кудзелю. Чыгрынаў. // Расчэсваць воўну на ваўначосцы. Не толькі з Багульнікаў, а і з суседніх вёсак людзі неслі і везлі часаць воўну і валіць сукно. Сабаленка.

Разм. Энергічна, старанна рабіць што-н. (звычайна бегчы, танцаваць і пад.). У доўгай зрэбнай кашулі, без шапкі, .. [дзядуля] бойка чэша басанож па асфальце, прыстуквае кіёчкам, і вецер варушыць яго белыя касмылі. Ракітны. Гарэзна пляскаючы ў ладкі, Дзяўчына лёгка стан нясе, А хлопец чэша упрысядкі, Ваўчком крутнуўся на назе. Гаўрусёў. // Бойка гаварыць. «Бач, як чэша, быццам акадэміі прайшоў»,здзіўлена падумаў Аляксей. Новікаў.

перан.; што. Пільна абшукваць або прастрэльваць якую-н. мясцовасць; прачэсваць.— Б'юць наўздагад. Лес «чэшуць»,прыслухаўшыся, абеясціў Крамнёў. Шашкоў.

Часаць язык (языком, языкі, зубы)



пляткарыць, балбатаць.

Часаць

305

Частаколавы



ЧАСАЦЬ

2, чашу, чэшаш, чэша; незак., што. і. і без дап. Секучы ўздоўж, здымаць паверхневы слой дрэва або каменя, каб выраўнаваць або надаць патрэбную форму. Часаць бярвенне. Ля кузні былі відаць белыя стужкітам удзень Падбярэцкі часаў клён на абады. Пташнікаў. Вудаўнічая брыгада Габлюе, Чэша, Крые дах, Даводзіць вокны, Столь да ладу. Корбан.

2. што. Вырабляць з дрэва, каменя, апрацоýваючы такім чынам; вычэсваць. Даніла справаю заняты На сані чэша капылы. Колас.

О

Хоць кол на галаве

ч

ашы

каму — пра ўпартага, няўступчывага чалавека, які стаіць на сваім, не паддаецца ўгаворам.

ЧАСІНА,

-ы, ж.

1.

Час, пара, момант. Хвала табе, слаўная часіна наваселля, часіна спадзяванняў і мар!.. Мележ. Настала часіна, калі кожнаму захацелася пабыць з самім сабою. Скрыган.

Высок. Прамежак часу, які вызначаецца чым-н. важным, адметным. Я рад, што нарадзіўся ў бурлівую часіну грамадзянскай вайны і рэвалюцыі. Грамовіч. Светлай прыждалі часіны. Пілы, сякеры бяры, На папялішчахууінах Новыя устануць муры. А. Александровіч.

Кароткі адрэзак часу. [Стары] падумаў нават, што няблага было б прылегчы на часіну адпачыць... Брыль. Пагуляць смела адкладай, а зрабіць і на часіну не адкладай. З нар.

ЧАСН

О

К,

-накý, м. 1. Агароднінная расліна сямойства лілейных з ядомай цыбулінай, якая нае востры смак і рэзкі характэрны пах. Пасярод сумётаў-горак Зелянее многа град. Тут цыбуля, памідоры, Морква, рэпа і салат, І капуста, і гуркі, І часнок, і буракі. Муравейка.

2. зб. Ядомыя цыбуліны гэтай расліны.

О

Як (нібы) часнок

— роўны і белы (пра зубы).

ЧАСН

О

Ч

Ш

К,

-а, м. Шанкавы грыб сямейства радоўкавых з рэзкім пахам і смакам часнаку.

ЧАСН

Ó

ЧНІЦА,

-ы, ж. Земнаводная жывёліна, падобная да рапухі ці жабы.

ЧАСНОЧНЬІ,

-ая, -ае. Які мае адносіны да часнаку, уласцівы яму. Часночны пах. Часночная галоўка. // Прыгатаваны з часнаку. Часночная прыправа.

ЧАСОВААБАВЯЗАНЫ,

-ая, -ае. У выразе: часоваабавязаныя сяляне гл. селянін. / у знач. наз. часоваабавязаны, -ага, м. Часоваабавязаныя, так называлі цяпер былых прыгонных, няспынна бунтавалі. Якімовіч.

ЧАС

Ó

ВАСЦЬ,

-і, ж. Уласцівасць часовага. Пагранічнікі туліліся ў простых сялянскіх хатах.. Безумоўна, гэта было часова. Аднак, новы камандзір не хоча, каб гэтая часовасць цягнулася лішні дзень. Брыль.

ЧАСОВЫ, -ая, -ае. Які цягнецца, існуе ці з'яўляецца сапраўдным на працягу пэўнага перыяду; проціл, пастаянны. Часовы ўрад. Часовая работа. Падышоўшы да самага доміка, Васіль заўважыў, што гэтая часовая зóудова ўсё ж намнога большая за Сымонаву кузню. Кулакоўскі. // Непастаянны, які хутка праходзіць, мінае. У апавяданнях Коласа бунты не выходзяць за межы адной вёскі, згуртаванасць сялян бывае часовай, як на-

строй, а не сталай і прадуманай, як арганізацыя. У. Калеснік,

ЧАСОПІС,

-а, м. Перыядычнае выданне ў выглядзе кніжкі. Тэлеграмы, важныя пакеты, На якіх Сургучная пячаць, Свежыя часопісы, газеты Я прызначан людзям уручаць. Непачаловіч.

О

Тоўсты часопіс

— перыядычны (звычайна штомесячны) літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс значнага аб'ёму.

ЧАСОПІСНЫ,

-ая, -ае. Які мае адносіны да часопіса. Часопісны артыкул. Часопісны варыянт рамана. Прачытаўшы са старонку часопіснага тэксту, вы прыходзіце да думкі, што перад вамі твор не зусім звычайны. Шкраба. З'явіліся новыя імёны крытыкаў і гісторыкаў літаратуры, актывізавалася іх дзейнасць, галоўным чынам у галіне часопіснай крытыкі. Мушынскі.

ЧАСТАВАННЕ, -я,

н.

1.

Дзеянне паводле знач. дзеясл, частаваць.

2. Ежа, пітво, якімі частуюць. Людзі самі назносілі ў хаты навасельцаў усякага частавання і спраўлялі гэты дзень, як свята. Краўчанка.

ЧАСТАВАЦЦА,

-тýюся, -тýешся, -тýецца; незак. 1. Піць, есці, курыць тое, чым частуюць. Галя дастала з кішэні плашча невялічкі папяровы згортачак з цукеркамі, купленымі ў краме ў Сялібе, і аддала пляменніку частуйся, ласун. Ермаловіч. [Глеб Іванавіч] прысеў да стала, дастаў пачак «Нёману», закурыў, прапанаваў гаспадару частавацца. Дуброўскі. // Есці з задавалыíеннем што-н. смачнае; есці, піць кампаніяй. Падходзілі да Петраковай талеркі людзі і за падарункі гарэлачкай частаваліся. Гарэцкі. [Яўхім:] Кланяліся яму [каменю], маліліся і нават ў такія святы, як радаўніца, тройца, прыходзілі пад камень частавацца і, адыходзячы, пакідалі трохі ежы. Пестрак.

2. Зал. да частаваць.

ЧАСТАВАЦЬ,

-тую, -тýеш, -тýе; незак., каго. Даваць або прапаноўваць паесці, цаніць, пакурыць; карміць або паіць каго-н., выказваючы ўвагу, гасціннасць. Маці частавала дачку, слухала яе і не магла надзівіцца. Грамовіч. Шпілеўскі, які дапамагаў разгружаць машыну, весела частаваў усіх папяросамі. Савіцкі. // перан. Разм. Рабіць каму-н. што-н. прыемнае. Мужчыны нашы днямі ўжо бачылі гэты спектакль, цяпер Цімох частаваў ім мяне, аднак рагаталі ўсе. Брыль. [Вышамірскі] хадзіў ад хаты да хаты і частаваў людзей паляўнічымі апавяданнямі. Бядуля. // перан. Разм. Біць таго, хто лезе не ў сваё.— Жывём, гасцей не клічам І ў госці не паўзём, Няпрошаных па лычу Частуем таўкачом. Лужанін. А потым аплявухамі як след [Янук] Зладзюгу частаваць узяўся. Корбан.

ЧАСТАКОЛ, -у, м. Агароджа, плот, зроблены з калоў, паўбіваных блізка адзін каля аднаго. Сланечнік галаву цяжкую праз частакол прасунуў, грэецца холад даймае патрошку. Барадулін. / Пра расліны, якія пасаджаны або растуць у адну прамую лінію, адна каля адной. Змрокам авіты бяроз частакол Вецер за вокнамі клоніць. А. Александровіч.

ЧАСТАКОЛАВЫ,

-ая, -ае. Які мае адносіны да частаколу; утвораны частаколам. Двор прасторны. Хата, павець, клець, паграбок і

Частаколіна



306

Часты



вялікі частаколавы закут для птушкі. Лупсякоў.

ЧАСТАКОЛІНА,

-ы, ж. Адзін кол частаколу. [Міхалка] далей не пайшоў астаўся стаяць, высунуўшы твар паміж дзвюх рассунутых частаколін. Чорны. На вясковай вуліцы была гэтакая ціш, што каб у гэтым канцы пераламаў частаколіну, дык, пэўна, у тым пачулі б трэск. Калюга.

ЧАСТАТÁ,

-ы, ДМ -тацé, ж. 1. Уласцівасць частага.

2. Спец. Колькасць рухаў, ваганняў, паўтарэнняў у якую-н. адзінку часу; велічыня, што выражае колькасць рухаў, ваганняў, паўтарэнняў за адзінку часу. Частата пульсу. Аляксей глядзіць на паказанні прыбораў: напружанне, сіла і частата току нармальныя. Жычка.

ЧАСТАТА

М

ÉР,

-а, м. Прыбор для вымярэння частаты перыядычных ваганняў.

Ч

А

СТАЧКА, -і,

ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Памянш, да частка (у 1 знач.). Мы нарадзіліся ў той час, Як свет стары ў агні капаў. І ў гэтай буры кожны з нас Юнацтва частачку аддаў. Хведаровіч.

ЧАСТКА,

-і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж.

1.

Пэўная доля чаго-н. цэлага. Пятрок разрэзаў пасак на дзве часткі: сабе ўзяў большую, а Віцю даў меншую. Паўлаў. Уначы людзі былі разбуджаны нейкім асабліва моцным, але глухім грукатам. Нават зямля затрэслася і абвалілася частка берага. Маўр. // Участак якой-н. плошчы. Сядзіба з будынкамі МТС знаходзілася на ўскраіне раённага цэнтра, у той яго частцы, куды ўшчыльную падступаў густы малады бор. Якімовіч. Гутарка ішла пра панскі луг, частку якога Вільчыцкі штогод прадаваў «на скос». Брыль. // Пэўная колькасць каго-, чаго-н., вылучаная з агульнага складу ці колькасці. Значная частка партызан разышлася па дарогах дзеля таго, каб у атрадзе было вядома ўсё, што робіцца на тэрыторыі раёна. Чорны. Ліст пажоўк на бярозах. Частка яго ляжала на зямлі. Ермаловіч. // Доля, якая каму-н. належыць; пай. [Уладзік:]А кабылу я ўсё-такі вазьму. Няхай будзе гэта з тае часткі, якая мне з гаспадатокі належыць. Крапіва.

2. Састаўны кампанент. элемент цэлага. Праблема героя рамана з'яўляецца часткай агульнай праблемы станоўчага героя савецкай літаратуры. Дзюбайла. // Прадмет, які ўваходзіць у сістэму якога-н. адзінства; састаўны элемент якога-н. арганізма, машыны і пад. Часткі прыёмніка. Запасныя часткі. Часткі цела. Сама ж кантора зўлялася часткай мураванага свірна з прасторным ацэментаваным падвалам. Колас. Пярэдняя частка., моцнага тулава [зубра] цяжкая і масіўная, здаецца непамерна развітой у параўнанні з задняй, пакрытай карацейшымі і святлейшымі валасамі. В. Вольскі. // Раздзел, галіна і пад., якая характарызуе каго-, што-н. у якіх-н. адносінах, з якога-н. боку. У сваёй літаратурнай частцы., [газета] па сутнасці прапагандавала эстэтычныя ідэі класічнай рускай літаратуры, мастацкія прынцыпы крытычнага рэалізму і народнасці. Ларчанка. Нарэшце, афіцыйная частка закончылася, і Меліяранскі пачаў знаёміць вучняў з выкладчыкамі. С. Александровіч.

Раздзел літаратурнага, музычнага твора. У 1954 г. Я. Колас надрукаваў апошнюю частку свайго рамана «На ростанях». Шкраба.

Аддзел якой-н. установы, асобная галіна кіравання. Навучальная частка, а Цётка Палашка ў штабной зямлянцы вяла рашучую атаку на Лявона Маркавіча, пад загадам якога знаходзілася гаспадарчая частка лагера. Лынькоў.

О

Казё

н

ная частка

— частка агнястрэльнай зброі, з якой яна зарадя?аецца.

Частка свету

— адна з краін свету (Еўропа, Азія, Афрыка, Амерыка, Аўстралія, Антарктыда).

О

Ірвацца на часткі

— імкнуцца выконваць адразу мноства розных спраў, даручэнняў, абавязкаў. Магдалена проста як не рвалася на часткі. Чорны.

Ірваць на часткі

гл.

ірваць

'.



ЧАСТКАВЫ,

-ая, -ае. Які складаецца з долей, долек.

ЧАСТКОВАСЦЬ, -і,

ж. Уласцівасць частковага.

ЧАСТКОВЫ,

-ая, -ае. Няпоўны, які датычыцца толькі часткі чаго-н., распаўсюджаны толькі на частку каго-, чаго-н. Частковы рамонт. Частковае вызваленне ад падатку. На жаль, намеры [Багдановіча напісаць падручны] канчаткова здзейснены не былі. Але нават частковае іх здзяйсненне робіць гонар паэту. Лойка. Частковае падабенства., прозвішчаў прыводзіла часам да вясёлых непаразуменняў. Лынькоў.

ЧАСТОТНАСЦЬ, -і,

ж. Спец. Паказчык частаты чаго-н. (у 2 знач.). // Пашыранасць, ужывальнасць у мове. Вызначыць частотнасць ужывання асобных слоў.

ЧАСТОТНЫ,

-ая, -ае. Спец. 1. Які мае адносіны да частаты (у 2 знач.), да частотнасці. Частотная характарыстыка.

2. Заснаваны на выкарыстанні змен частаты ваганняў. Частотнае рэле. Частотны дзтэктар.

О 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.