.RU
Карта сайта

22 верасьня 1980 году польскія працоўныя дамагліся права ствараць свабодныя прафсаюзы. Гэта, як лічаць палітолягі, стала штуршком для падзеньня камуністычных

Karn0922salidarnasc
22 верасьня 1980 году польскія працоўныя дамагліся права ствараць свабодныя прафсаюзы. Гэта, як лічаць палітолягі, стала штуршком для падзеньня камуністычных рэжымаў у краінах Усходняй Эўропы. Падпісаньне дамовы працоўнага актыву судавэрфі ў Гданьску спрычынілася да пераўтварэньня Страйкавага камітэту ў прафэсійны зьвяз “Салідарнасьць”. Лідэрам руху абраны электрык вэрфі імя Леніна ў Гданьску Лех Валенса.

Нагадаем, што фармальнай нагодай да масавых страйкаў летам 1980 году ў Польшчы стала звальненьне супрацоўніцы вэрфі Ганны Валенціновіч без узгадненьня з прафсаюзам. Страйкавы камітэт прадпрыемства Гданьскага ўзьбярэжжа сфармуляваў 21 патрабаваньне эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага зьмест, якія сталі падмуркам пагадненьняў, падпісаных паміж прадстаўнікам прадпрыемстваў і ўрадам у трох прамысловых гарадох Польшчы: Гданьску, Шчэцыне і Ястшэмбе.

Новы прафсаюз “Салідарнасьць”, які хутка стаў магутнай палітычнай сілай, узначаліў 37-гадовы электрык судавэрфі Лех Валенса. Аднак неўзабаве афіцыйная Масква запатрабавала спыніць дзеяньні свабодных прафсаюзаў. У такой сытуацыі 13 сьнежня 1981 году генэрал Войцэх Ярузэльскі ўводзіць у краіне ваеннае становішча. Было арыштавана болей за 10 тысяч чалавек. Валенсу зьмясьцілі пад хатні арышт. Аднак высілкі “Салідарнасьці” ўжо было не спыніць.

У 1983-м годзе Валенса становіцца ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі за “прасоўваньне дэмакратыі” на Усход.

1990-м, народ Польшчы абірае яго сваім прэзыдэнтам.

Вядомы расейскі праваабаронца Сяргей Кавалёў у інтэрвію Радыё Свабода выказаў упэўненасьць, што і праз 26 гадоў пасьля ўзьнікненьня “Салідарнасьці” беларусам варта ўважлівей прыгледзецца да досьведу сваіх заходніх суседзяў. Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.