.RU
Карта сайта

Максім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бела-рускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную І яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага - старонка 6


У прадчуванні «мёртвага сезону», які распачынаўся на Бе-ларусі, М. Гарэцкі працягваў творчую працу, у прыватнасці, над цыклам кароткіх апавяданняў пад назвай «Люстрадзён». Творы цыкла падпісаны псеўданімам Мізэрыус Монус. Сваім зместам і агульнай скіраванасцю «Люстрадзён» крыху адрозніваецца ад «Сібірскіх абразкоў». Так, у асобных апавяданнях («Пагранічны інцыдэнт на Амуры», «Асляпёны конь») мела месца пісьменніцкая ўступка ідэалагічным патрабаванням часу. Яе можна бачыць у тэн-дэнцыйнай абмалёўцы дзейных асоб, у спрошчаным падыходзе да раскрыцця псіхалогіі чалавека і вытлумачэнні яго паводзін. Учынкі герояў — кітайца Фан-Бао і рускага Івана Багатырова — абу-моўлены не асаблівасцямі іх характару, а класавай псіхаідэалогіяй. Дзейныя асобы апавядання выступаюць як узорна-паказальныя героі, носьбіты ідэй пралетарскага інтэрнацыяналізму, дружбы са-вецкага і кітайскага народаў. Трагічны змест твора — смерць рускай дзяўчыны і кітайскага юнака ад рук бязлітаснага ворага — (410-411) нейтралізуецца жалобна-гераічным фіналам, дзе рабочыя і жыхары пасёлка, адбіўшы ўзброены напад белагвардзейцаў, пад гукі «Інтэрнацыянала» нясуць забітых і параненых дзяцей Багатырова і Фан-Бао, а бацькі «ціха падпяваюць, без слоў» удзельнікам працэсіі.

I ўсё ж уступкі М. Гарэцкага палітыцы мелі абмежаваны характар, яны не закраналі сутнасных асноў творчасці. Так, на-прыклад, у апавяданні «Асляпёны конь», дзе ўзнята абавязковая для літаратуры канца 20 — пачатку 30-х гадоў тэма барацьбы з прыватнаўласніцкай псіхалогіяй, тэма так званага шкодніцтва, ня-ма закліку да распальвання класавай нянавісці. Наадварот, пісьменнік імкнецца прыглушыць класавыя пачуцці: паводле зме-сту твора народны суд прыняў пад увагу «цямноту, несвядомасць і малады век падсудзімага» (1, 388) і зменшыў пакаранне «шкодніку», не пазбавіў яго волі. Такі паварот сюжэта трэба расцэньваць як акт грамадзянскай смеласці М. Гарэцкага.

4

Працу над «Люстрадзёнам» М. Гарэцкі, аднак, не паспеў за-кончыць, бо 18 ліпеня 1930 г. ён быў арыштаваны органамі АДПУ, і большасць апавяданняў цыкла засталася ў рукапісах. Магчы-масць арышту пісьменнік прадчуваў. I горкае прадчуванне не пад-манула яго. Адзін з герояў «Люстрадзёна», прафесар Старабыльскі, прызнаваўся: «Я ўпэўнены, што мяне чакае нейкае ліха». А ў апа-вяданні «Чалавек у кароне», пабудаваным на пераказе уласных сноў, герой прыходзіць да вываду, што сны «вяшчуюць нядоб-рае»: белагвардзеец у медзяной кароне і са стрэльбай у руках па-гражае герою: «Канец мне, бо ён не хоча, каб я вынес адгэтуль яго тайну.

Я хачу прасіць, умаляць не забіваць мяне, хоць і амаль што няма надзеі на ратунак: гэтыя людзі жорсткі і разумна-бязлітасны» (1, 397). Якая трапная ацэнка грамадска-псіхалагічнай атмасферы 30-х гадоў! «Чалавек у кароне», ваяўнічы ўладальнік «чырвоных штаноў» і стрэльбы, — гэта сімвал таталітарнай улады, жорсткай, бязлітаснай, гатовай расквітацца з кожным, хто паспрабуе раскрыць таямніцу гэтай улады. Паводле трагічнага збегу падзей, аўтар апавядання цалкам падзяліў лёс свайго героя: твор быў за-вершаны 27 чэрвеня, а 18 ліпеня «чалавек з ружжом» навёў «дзірачку рулі» «прама ў грудзі» пісьменніку, М. Гарэцкаму інкрымінавалі знаходжанне з 1924 г. у літаратурнай групе контр-рэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» і ажыц-цяўленне задач гэтай арганізацыі. Сфабрыкаваныя абвінавачванні пісьменнік адмёў і вінаватым сябе не прызнаў. Тым не менш ён быў асуджаны да пяцігадовай высылкі ў Вятку (Гарэцкі Р. Максім Гарэцкі ў Архіпелагу «Гулаг» // Гарэцкія чытанні. Горкі, 1993. С. 10.). (411-412)

Амаль адначасова з Максімам Гарэцкім быў арыштаваны і яго брат Гаўрыла Гарэцкі, які праходзіў, аднак, па іншай справе — па справе «працоўнай Сялянскай партыі» — і быў асуджаны да вы-шэйшай меры пакарання, замененай пазней на дзесяць гадоў канцлагеру.

Са дня арышту да 10 красавіка 1931 г. М. Гарэцкі знаходзіўся за кратамі, а да 25 чэрвеня — у перасылцы з Мінскай турмы. Умо-вы жыцця палітычнага ссыльнага ў Вятцы былі надзвычай склада-нымі. Цяжка было знайсці жытло і сталую працу. М. Гарэцкі рабіў спробы ўладкавацца карэктарам у газеце «Вятская правда», чарцёжнікам у Земтрэсце, рахункаводам падгароднай гаспадаркі, фузчыкам на прыстані. Нарэшце ўдалося паступіць на фабрыку вучэбных дапаможнікаў чарцёжнікам. У 1932 г. яго прызначылі тэхнікам-каштарыснікам завода Вучпалітэхабсталявання, потым тэхнікам-калькулятарам у Вяткабудзе. Доўгі час жыў на вышках, «на другім, недабудаваным, паверсе дома» (Тв., 409), а затым па-шчасціла зняць прахадны пакойчык, у якім «дваім ледзь па-вярнуцца».

Драматычныя перыпетыі жыцця ў Вятцы М. Гарэцкі аддю-страваў у лістах да жонкі. Перапіска з Леанілай Усцінаўнай — гэта эпісталярны нарыс, які з'яўляецца дакументальным абвінаваўчым актам супраць бесчалавечнай палітычнай сістэмы. За скупымі, ла-канічнымі паведамленнямі са старонак нарыса паўстае трагедыя беларускай інтэлігенцыі, кінугай па волі абаронцаў таталітарнага ладу на здзек і фізічнае вынішчэнне. Лісты яскрава паказваюць, якія тытанічныя намаганні спатрэбіліся М. Гарэцкаму, каб не ачарсцвець душою, не расчаравацца ў жыцці, не страціць веру ў людзей. А прычын для скрухі і адчаю было багата. Перш за ўсё — недарэчныя абвінавачванні, несправядлівы прысуд, крыўда на тых, хто паверыў паклёпнікам, пазбавіў магчымасці займацца творчай працай. «Часам находзіць на мяне вялікая злосць і крыўда, што фактычна адкінулі мяне ад літарацкае работы, як апошнюю непа-трэбшчыну. Бо ці ж я магу ў цяперашніх умовах пісаць? А няўжо ж я так-такі нічога не варты, нават з самага левага пункту погля-ду?» (Тв., 447). Несціханым болем заставаўся для палітссыльнага лёс жонкі і малых дзяцей, якія на доўгі час апынуліся ў прыгнечаным маральным становішчы, без падтрымкі і сродкаў існавання.

I ўсё ж неадольная прага тварэння жыла ў сэрцы М. Гарэцкага. У літаратурнай працы спадзяваўся асуджаны знайсці паратунак, забыцца пра нанесеныя крыўды, сцвердзіць сваю чалавечую існасць, споўніць доўг мастака-грамадзяніна. Ва ўсведамленні адзінства свайго лёсу і лёсу народа-пакутніка чэрпаў М. Гарэцкі паэтычнае натхненне і творчую энергію: ён жа збіраўся пісаць не пра дробязныя побытавыя з'явы, не пра часовае і пераходзячае, а пра народ, пра яго трагічную гісторыю. Так, у кастрычніку 1931 г. М. Гарэцкі просіць жонку выслаць яму нататкі пра «Віленскіх ка (412-413) мунараў» («калі іх табе вярнулі з усімі рукапісамі») (Тв., 424) (Пад час вобыску на кватэры М. Гарэцкага супрацоўнік АДПУ Лукоўскі канфіскаваў шэраг рукапісных матэрыялаў і кніг пісьменніка.). А ўжо ў лістападзе «прыводзіць да ладу» рукапіс твора, яшчэ не ве-даючы, у якую жанравую форму выльецца мастацкая задума: «Ці гэта будзе нешта падобнае да нарыса ці нейкай сыраватай повесці з розных абразкоў і сцэнак» (Тв., 428).

М. Гарэцкага турбавалі, аднак, не толькі жанравыя праблемы, пытанні кампазіцыйнай зладжанасці твора, але і рэчы болын істотныя: «Канчаю апрацоўваць «Камунараў». Цяжка мне іх пісаць для друку, усё баюся, каб не зрабіць якой памылкі ў асвятленні» (Тв., 430). Вось яно, паралізуючае ўздзеянне атмасферы 30-х гадоў на духоўнае жыццё грамадства, на творчае адчуванне мастака, ска-ванага бояззю дапусціць памылку ў «асвятленні».

Нягледзячы на выключна цяжкія ўмовы жыцця ў ссылцы, М. Гарэцкаму ўдалося напісаць змястоўны раман, які з'яўляецца арганічным кампанентам мастацкай сістэмы, выпрацаванай па-пярэднімі творамі. Арганічнасць абумоўлена цэласнасцю пісьмен-ніцкай натуры, паслядоўнасцю яго светапоглядных пераконанняў. «Віленскія камунары» (1931—1932) належаць да буйных здабыткаў беларускай раманістыкі, усёй нацыянальнай прозы. Аднак ранейшыя ацэнкі твора патрабуюць істотнага перагляду. Так, ролю і значэнне рамана трэба бачыць не ў тым, што яго аўтар нібыта сцвердзіў у вобразнай форме ідэю непазбежнасці выхаду працоўных мас на гістарычную арэну і паказаў, як народ з ахвяраў гісторыі становіцца яе творцам, рухаючай сілай. I адносіны пісьменніка да вопыту віленскіх камунараў, якія са зброяй у руках выступілі на абарону савецкай улады, у сапраўднасці не такія апа-лагетычныя, як вынікае з ранейшых даследчых прац. Гэта ж трэба сказаць і адносна пісьменніцкай канцэпцыі рэвалюцыі. Не-прадузяты аналіз рамана паказвае, што ў сваіх поглядах на Кас-трычнік М. Гарэцкі застаўся, па сутнасці, на тых жа ідэйных па-зіцыях, што і ў аповесці «Дзве душы». Толькі выяўлены погляды не адкрыта, а апасродкавана, логікай сюжэтнага развіцця, праз выбар формы апавядання, якое вядзецца ад імя галоўнага героя. Такая форма абумоўлена імкненнем М. Гарэцкага замаскіраваць ад пільнага цэнзарскага вока сваё разуменне сацыялістычнай рэвалюцыі, схавацца за героя-апавядальніка.

Гэтае разуменне найбольш выразна выяўлена М. Гарэцкім у заключных частках рамана-хронікі, дзе «віленскія камунары» аказ-ваюцца пераможанымі. Пісьменніцкая ўвага якраз і засяродж-ваецца на высвятленні прычын паражэння. Прычынаю ж было тое, што камунары аказаліся заложнікамі ідэі ўзброенай барацьбы, як нібыта адзінага, універсальнага сродку вырашэння сацыяльных супярэчнасцей. Асобныя абаронцы клуба на Вароняй справядліва лічылі, што сілы рабочых і польскага войска няроўныя, а сувязь рабочых атрадаў з заводамі, фабрыкамі не наладжана, і, каб па (413-414) збегнуць непатрэбнага кровапраліцця, нельга брацца за зброю. Але гэтыя меркаванні, прасякнутыя клопатам пра людзей, былі ад-кінуты кіраўнікамі Віленскага Рэўваенсавета. «Камуністы, спарта-каўцы, чорны таварыш з Масквы, у кажушку, і ўсе чырвона-гвардзейцы былі за тое, што трэба даць (палякам. — М. М.) адпор у кожным разе!» (3, 311).

У рамане пераканальна паказана, што партыйныя кіраўнікі мелі цьмянае ўяўленне аб настроях, якія панавалі ў вёсцы і ў горадзе. М. Гарэцкі падае разважанні аднаго з рабочых-актывістаў аб тым, што нібыта «вёска настроена для нас надта добра, сяляне спачуваюць бальшавікам, чакаюць загадаў» (3, 303). Але жаданае тут выдавалася за існае: калі пачалося паўстанне, на дапамогу ка-мунарам ніхто не прыйшоў! Адзін атрад баявой дружыны, які спрабаваў прабіцца да акружаных на Вароняй, трапіў у засаду. «Грузавік адабралі. Атрад разбегся». Атрад жа, што «стаяў у Звярынцы, нават і сабрацца не паспеў» (3, 316).

Вось так у пісьменніцкім асвятленні выглядала на практыцы так званая ўсенародная падтрымка рэвалюцыі, якую спрабавалі ажыццявіць «віленскія камунары». Як вынікае са зместу твора, авантурызм кіраўнікоў Рэўваенсавета, іх адарванасць ад народа, уласцівы ім дух сектанцтва, фанатызм і прывялі да паражэнкя.

Апавяданне ў рамане вядзецца ад імя галоўнага героя Мацея Мышкі, які на правах прадстаўніка сацыяльных нізоў непасрэдна ўдзельнічае ў рэвалюцыі. Аўтарская задума якраз і вымагала такога героя, які б разам з працоўным людам доўгі час падзяляў ілюзіі, наіўныя ўяўленні аб магчымасці ўсталяваць справядлівы правапарадак менавіта рэвалюцыйным шляхам. I толькі пасля паражэння камунараў Мацей Мышка пачынае пераасэнсоўваць свае погляды на рэвалюцыю, пераглядаць маральна-этычныя прынцыпы, якія сцвярджалі рэвалюцыянеры. Хоць і са спазнен-нем, Мацей пераконваецца, што ў зацятай спрэчцы з бацькам, які належаў да партыі меншавікоў, праўда была на баку апошняга. «А ты, Мацейка, усё ж ткі, калі палякі пачнуць разганяць вас, не дужа лезь там на ражон... Усё роўна — бескарысна», — вось як ацэньваў Міхась Мышка мэтазгоднасць узброенай барацьбы і маг-чымасць дасягнення мэты рэвалюцыйным шляхам. «Я толькі фыркнуў, завярнуўся» (3, 305), — такой была рэакцыя сына на ўзважаныя бацькавы парады.

Экскурс у гісторыю пэўнага сялянскага роду спатрэбіўся М. Гарэцкаму, каб па-мастацку пераканальна раскрыць сацыяль-ныя вытокі трагедыі беларускага народа, які паверыў у магчы-масць пабудовы новага ладу праз рэвалюцыйнае змаганне. У трак-тоўцы пісьменніка Кастрычніцкая рэвалюцыя падаецца як вялікая агульнанародная трагедьш. I ў гэтым трэба бачыць бясспрэчную заслугу Гарэцкага-раманіста.

Праблема эстэтычнага асваення тэмы горада, рэвалюцыйна-вызваленчага руху мела ддя пісьменніка актуальнае значэнне. Змены ў жыцці «вясковага свінапаса» Міхася Мышкі далі аўтару (414-415) «Віленскіх камунараў» магчымасць заглыбіцца ў гэтую тэму, ска-заць сваё, важкае мастакоўскае слова. Так, пісьменнік адразу скіроўвае сюжэтнае дзеянне ў канфліктнае рэчышча. Трапіўшы ў горад, хлапчук адчувае сябе шчаслівым абраннікам лёсу: «гэта ж ён у людзі выходзіць, шаўцом будзе, боты будзе шыць, грошы вя-лікія зарабляць...» (3, 148). Але юнацкая мара аказалася недасяж-най: у шавецкай майстэрні хлапчук не мог задаволіць прагу па-знання, бо тут панавалі прагматызм, карыслівасць, голы разлік.

Распавядаючы пра рэвалюцыйную дзейнасць Міхася ў горадзе, аўтар рамана вылучае на першы план не падзейны бок, а пытанні маральна-этычнага парадку, у прыватнасці тое, што галоўным для Міхася была не адцягаеная ідэя, а чалавек, яго лёс. Калі рэвалюцыянера Лекерта царскія ўлады асудзілі на смерць праз па-вешанне, Мышка перажываў прысуд як асабістую трагедыю: «...цэлую ноч праплакаў па ім, як дзіця, рукі ламаў, ледзь галавою аб сценку не біўся...» (3, 160). I пасля свайго арышту Мышка праяўляе сілу духа, самаахвярнасць, каб імёны таварышаў па арганізацыі не сталі вядомыя ўладам. «...Нікога, нават мімаволі, не выдаў, ні ў чым не прагаварыўся».

Высокі духоўны патэнцыял Міхася Мышкі выразна раскрыўся і ў сітуацыі, калі жандарскі палкоўнік прапанаваў яму стаць са-крэтным агентам ахранкі. Міхась з абурэннем адмовіўся ад ганеб-най ролі правакатара.

У такой тракгоўцы вобраза Міхася Мышкі і выявілася гума-ністычная сутнасць канцэпцыі Гарэцкага-мастака: клопат пра сяброў-адзінадумцаў, родных і блізкіх, чалавечнасць і дабрыня сталі вызначальнымі ў жыццёвай пазіцыі героя. Логікай сюжэтнага развіцця пісьменнік сцвярджае думку, што такія людзі, як Міхась Мышка, і маглі прывесці рэвалюцыю да перамогі, бо ў сваёй дзейнасці зыходзілі з гуманістычных ідэалаў. Трагічны парадокс гісторыі быў, аднак, у тым, што працоўныя масы пайшлі за іншымі кіраўнікамі рэвалюцыі, за тымі, для каго гуманістычныя прынцыпы, самакаштоўнасць асобы чалавека з'яўляліся адцягне-нымі паняццямі, былі чужымі, варожымі рэвалюцыйнай практыцы. У іх лагер, як ужо вышэй адзначана, трапіў і Мацей Мышка. Але перш чым стаць у шэрагі актыўных абаронцаў клуба на Вароняй, Мацей пабываў шмат у якіх нечаканых сітуацыях (выключэнне са школы, пераезд на працу ў Мінск, уцёкі з Мінска, пералом рукі, знаходжанне ў бальніцы, праца ў мястэчку «дарэктарам падпольнай школкі», арышт і адпраўка ў нямецкі канцлагер, уцёкі з лагера і г. д.). Апісанні бясконцых пера-мяшчэнняў Мацея ў падтэксце нясуць думку аб тым, што герой рамана і дзейныя асобы, з якімі ён уступае ва ўзаемадачыненні, гэта — трэскі на хвалях жыццёвага мора. Не ўласная воля, не асэнсаванае імкненне да мэты, а сацыяльная бяспраўнасць — вось што вызначала кірунак іх жыцця і паводзін. У вымушанай пасіўнай падпарадкаванасці прыніжаных, абяздоленых людзей знешнім абставінам якраз і хавалася вялікая грамадская небяс (415-416) пека — магчымасць аказацца заложнікамі абставін, паслухмянымі выканаўцамі волі экстрэмісцкіх палітычных сіл, гатовых абвясціць любыя зманлівыя лозунгі дзеля захопу ўлады. Менавіта так і здарылася з Мацеем Мышкам і блізкімі да яго людзьмі.

Погляд Мацея на рэвалюцыю, на яе сутнасць складваліся па-ступова праз сумненні і роздум. У зацятых спрэчках з бацькам і жонкай Мацей доўгі час кіруецца ўяўленнямі і прынцыпамі, запа-зычанымі ў бальшавікоў. Жонка Юзя адчула небяспеку, якая па-гражала Мацею, і адгаворвае яго ісці абараняць клуб на Вароняй. Мацей пагаджаецца, але тут жа парушае абяцанне, і гэты ўчынак не бянтэжыць яго: «што мне значыць даць ёй слова, калі мне для маіх спраў патрэбна» (3, 313). Паводде логікі Мацея, рэвалюцый-ная мэтазгоднасць вышэй за чалавечае жыццё, у тым ліку і ўлас-нае. Юзя ж падобны антыгуманны погляд не падзяляе. Шмат-значны штрых: у якасді альтэрнатывы ўдзелу ў абароне клуба яна прапануе Мацею разам прачытаць раман В. Гюго «93-ці год». «Лепей, — кажа, — чытаць пра другіх, як яны галовамі наклалі, чым накладваць сваёю... — I ўстала, абвіла мяне за шыю рукамі і пачала цалаваць. — Не ідзі, — кажа, — Мацей, паслухай мяне, пабудзем удваіх дома» (3, 313). Заўважым, між іншым, што раман В. Гюго прынёс у хату меншавік Міхал Мышка: «Сам чытаў і ёй (Юзі. — М. М.) падсунуў» (3, 313). Але арыентаваны на бескам-прамісную барацьбу герой не здолеў зразумець глыбокага сэнсу жончыных слоў, іранічна паставіўся да яе прапановы.
2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.