.RU
Карта сайта

Запісана ў в. Палессе Чачэрскага р-на - Фальклорная практыка

Запісана ў в. Палессе Чачэрскага р-на


ад Маркавай Марыі Ягораўны, 1936 г. н.,



Болсун Зінаіды Пятроўны , 1938 г. н.,



Палянок Ганны Андрэеўны, 1929 г.н.,



Міхальковай Марыі Васільеўны, 1928 г.н.,



студэнткамі Мартынавай Н., Луцэнка Ю., Канавалавай В.



Людзі казалі, што да Благавешчання нельга гарадзіць ізгарадзь, гэтым загараджваеш дождж. А каторыя яе і ставілі да свята, то бурылі ім людзі яе.

Запісана ў в. Карма Добрушскага р-на



ад Сакаловай Алены Ізотаўны, 1917 г. н.,



студэнткай Уласавай Н.



Зямля нас нарадзіла, яна нас і корміць. А нельга яе чапаць да Благавешчання, бо яна яшчэ спіць.

Запісана ў в. Васільеўка Добрушскага р-на



ад Філімонцавай Ніны Платонаўны, 1937 г. н.,



студэнткай Старыкавай Т.



Гавораць, што на Благавешчанне, 7 апрэля, утрам, кагда встаёш, то можна увідзець, как сонца іграе.

Запісана ў г. Мазыр



ад Дзмітрыевай Ганны Аляксандраўны, 1922 г. н.,



ураджэнкі в. Ліхоўня Нараўлянскага р-на,



студэнткамі Кручковай Ю., Бярэнка Ю., Пікун Т.



На Благавешчанне нельзя нічога дзелаць.

Еслі да Благавешчання і на Благавешчанне хто-небудзь платы гародзіць, то дажджа не будзе.

Запісана ў в. Марозавічы Буда-Кашалёўскага р-на



ад Казловай Праскоўі Рыгораўны, 1925 г. н.,



перасяленкі з в. Новы Сцепаноў Брагінскага р-на



Кастрыцай А.А.



На Благавешчанне нічога рабіць нельга: гарадзіць нельзя, убіваць калоў нельзя. Ніхто зямлю трогаць не даўжон – не паложана. Зямля запячатана. Потым адпячатаецца ета зямля, тады можна і пахаць. Да гэтага нельга, бо дождж не йдзець.

Запісана ў в. Рудня Бурыцкая Лоеўскага р-на



ад Петуховай Марыі Іванаўны, 1933 г. н.,



Старажовай Куліны Парфёнаўны, 1934 г. н.,



Тачыленка Лідзіі Трафімаўны, 1928 г. н.,



студэнткамі Каляснёвай І., Ціваненка І., Кастрыцай А. А.



Вербніца



Свецяць вярбу, і цвяты свяцілі. Цвятамі тымі мылі галаву, як баліць галава – мылі. Каровак ў первы раз тожа вярбой свячонай выганяюць.

Запісана ў в. Рудня Бурыцкая Лоеўскага р-на



ад Петуховай Марыі Іванаўны, 1933 г. н.,



Старажовай Куліны Парфёнаўны, 1934 г. н.,



Тачыленка Лідзіі Трафімаўны, 1928 г. н.,



студэнткамі Каляснёвай І., Ціваненка І., Кастрыцай А. А.



Вярбу ў цэркві свяцілі. Патом прыходзілі, сваіх білі, гаварылі: “Хіра ў лес, хіра ў лес, а здароўе ў косці”.

Ветачку захоўвалі. Як граза, выносілі на двор, штоб молнія не біла.

Запісана ў в. Марозавічы Буда-Кашалёўскага р-на



ад Казловай Праскоўі Рыгораўны, 1925 г.н.,



перасяленкі з в.Н.-Сцепаноў Брагінскага р-на,



Кастрыцай А.А.



У гэты дзень ішлі ў царкву і свяцілі галінкі вярбы. Прынесеныя з царквы галінкі захоўвалі, каб выганяць імі жывёлу на пашу першы раз пасля зімы. Лічылася, што тады жывёла будзе здаровая.

Запісана ў в. Новая Дуброва Акцябрскага р-на



ад Жулега Матруны Пятроўны, 1908 г. н.,



студэнткай Ёвенка Н. А.



Вярбу свяцілі на Вербную нядзелю, ставілі ў хляве пад стрэху, на прыпечку лажылі ад гразы.

Запісана ў в. Старая Лутава Лоеўскага р-на



ад удзельніц фальклорнага гурта “Лутава”



Новак В. С., Кастрыцай А. А., Бандарчук Т.



Людзі вераць, што праз “біццё” галінкай вербы чалавеку перадаецца моц, жыццяздольнасць, прыгажосць гэтага дрэва.

Асвечанай вярбой таксама хлясталі і хатнюю жывёлу, каб яна была здаровай і пладавітай. У нас у вёсцы вядома павер’е аб тым, што асвечаная вярба засцерагае дом ад усякай нечысці.

Першы панядзелак перад Вялікднём носіць назву “Чысты панядзелак”. У нас у сяле ў гэты дзень назначалі прымаць у доме што-небудзь брудна, каб на людзей і жывёлу не напалі паршы.

У сярэду пад страху клалі хлеб, соль. З гэтым хлебам на Юр’я выганялі жывёлу з хлева, соль выкарыстоўвывалася як сродак ад сурокаў.

Запісана ў в. Гарадзец Рагачоўскага раёна



ад Тамашовай Ганны Дзянісаўны,



студэнткай Брагінай Г.



На Вербное воскресенье прутиками били скот, чтоб хороший был. «Верба б’е, не я б'ю».

Запісана ў в. Запрудаўка Добрушскага р-на



ад Музыка Таісіі Пятроўны, 1931 г. н.,



студэнткай Казловай С.



Чысты чацвер



У Чысты чацвер вымяталі хату ў начной рубашкі да ўсходу сонца. А мусар выносілі на дарогу, кідалі там мусар і венік, каб усё ў хазяйстве было добра, не было бяды.

Запісана ў в. Халочча Чачэрскага р-на



ад Казловай Марыі Нікіфараўны., 1935 г. н.



Перад самой Пасхай, у чысты чацвер, хадзілі мыцца ў баню. Хадзілі да ўсхода сонца, штоб не было нічога на целе (балявак).

Запісана ў в. Брылёва Гомельскага р-на



ад Гарбузавай Марыі Яўсееўны, 1929 г. н.



перасяленкі з в. Казацкія Балсуны Веткаўскага р-на,



студэнткай Кашлаковай А.



У Чысты чацвер да ўсходу сонца абавязкова мыліся, кідаючы ў ваду серабро, каб увесь год быць здаровымі. У гэты ж дзень стараліся прыбраць у хаце, абціралі ўсе вуглы, а гэтую трапку бераглі для лячэння сям’і.
2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.