.RU
Карта сайта

37. Дзіцячае - Францыска Скарыны" Святлана Вяргеенка "


37. Дзіцячае



Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся, усім Бо­жым угод­ні­кам, прыпадобнікам. Божыя ўгоднікі, прыступіцесь, па­ма­жы­це Божую Маць на помашч пазваць. Божая Маць, я, раба бо­жая, прыступала, пераход уга­ва­ра­ла, на сіняе мора адсылала. На сі­нім моры стаіць дуб, пад дубам сядзяць дзевіцы-красавіцы. Яны ўсе – тры сястрыцы. Яны не ткуць, не пра­дуць, не вышываюць, то­ль­кі раба божага (імя) пераход угавараюць, падушкі пад­бі­ва­юць, спаць укладаюць. Спі, пераход, не прачынайся, не ачынайся ні ста­ры­ком, ні маладзіком, ні ўсякім урэмям. Бог – з помашчу.

38. К родам



Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Божай Мацеры пак­ла­ню­ся. Ішоў Ісус Хрыстос чэраз залаты мост. Маці Божая сына радзі­ла, не стаг­наў­шы, не балеўшы, ніхто яе не слыхаўшы. Госпаду Бо­гу па­ма­лю­ся. Ішла Божая Ма­ці па залатых пясках, па залатых мас­тах. Сус­т­ра­кае яе Ісус Хрыстос. – Ку­да ідзеш, Божая Маць. – Іду ра­бе божай (імя) зам­кі адкрываць, вароты ад­пі­раць, младзенца вы­пус­каць.

39. Ад крывацёку



Ішла святая Прачыстая Матка Хрыстова гарою, нясла ваду ду­гою. Дуга, ра­заг­ні­ся, вада, разалліся. Дуга разагнулася, вада разлілася, а ў раба божага (імя) кроў сунялася, печанай запяклася.

40. Ад крывацёку



Із-пад яснае зары, із-пад белае гары цякло тры ракі. Рака ма­лоч­ная, вадзя­ная і крывяная. Я малочную разап’ю, вадзяную ра­за­лью, а кры­вя­ную ас­та­наў­лю. Прысвятая Маць Багародзіца на прас­лі­цу пра­ла, нітку атарвала – кроў завязала.

41. Цемянны зуб



Зялёны дуб, зялёны дуб, вазьмі цемяннога зуба прыбуйнага, пры­му­ро­ва­на­га, палуночнага, штоб не ачынаўся, не памінаўся ні вас­хо­дам, ні поўднем, ні маладзіком.

Тры разы.

Запісана ў в. Новая Гусявіца



ад Барабанавай Аляксандры Міхайлаўны, 1941 г.н.,



студэнткай Барабанавай В.



42



Прамаўляць перад кожнай замовай:

– Наперад Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Мамцы пак­ла­ню­ся і ўсем святым нябесным апосталам, сягодняшнему дзя­нёч­ку, святому (называем той дзень, у які чытаем замову: аў­то­рак, серада і г.д.) і зара-за­ра­ні­ца, гасподняя памашніца, стань нам на помашч, а Прачыстая Мамка – на ра­дасць, і ні я знаю, сам Гас­подзь знае і святым духам выдумае.

Пасля кожнай замовы падуць на чалавека і сплюнуць праз ле­вае пля­чо. Затым паўтарыць яшчэ раз, сплюнуць два разы, па­дуць трэ­ці раз, сплю­нуць тры разы.

43. Ад чорнай прыступ балезні



Ехала Маць Прачыстая з Кіева на вараном кане, жалезным пру­том па­га­ня­ла і з (імя) сухоты, ламоты, пужанне, влеканне, па­тай­нік вы­бі­ра­ла, на сіняе мо­ра іх брасала, ей памагалі все святыя не­бес­ныя ан­ге­лы. Ідзіце вы, сухоты, ла­мо­ты, пужанне, дражанне, на сі­нія мо­ры, на жолтыя пяскі, на сухія лясы, а к (імя) не ваз­в­раш­чай­цесь ні­каг­да, ні маладзіком, ні сходам. Ні я знаю, Гос­подзь знае і нам па­ма­гае.

Прамаўляць тры разы ўранні і ўвечары.

44. Ад спугу



Шла красная дзевіца на мора гуляці, не ўмела яна ні ткаці, ні прас­ці, ні плат­ков вышываці, ні взоры лячыці, толькі ўмела з (імя) пу­жан­не, ба­ль­шое лі­ха лячыць, патайнік выдумаць з усіх касцей вы­бі­раць і сустаўкі сас­таў­ляць і сінія жылы выцягіваць. Па­тай­нік вы­ду­маць, на сінія моры іх ссы­лаць, на ніцыя лозы, на топ­кія балоты, там вам гуляці і буяці, у рабы бо­жай (імя) не бываці. Ра­ба божа, мой дух, а Гас­под­няя помашч, всякае дыханіе от хваліць Гос­па­да Бога.

Прамаўляць тры разы ўранні і ўвечары.

45. Ад спугу



Выгаварываю з (імя) пужанне, влеканне бацькава, маткіна, ку­ры­нае, ву­ці­нае, гусінае, сабачае, цялячае, кароўскае, дзявоцкае, хла­поц­кае, парабоцкае. Вы­га­ва­ры­ваю пужанне з ярых воч, з чорных бров, з ру­мя­на­га ліца, з рацівага сэр­ца, з усіх жылачак і спа­жы­ла­чак, і па кас­цях не хадзіць, і касцей не ламіць, ра­ці­ва­га сэрца не зна­біць, гаручае кры­ві не паліць. Ідзі, пужанне, влеканне, на сухія ля­сы, на топкія ба­ло­ты, на жолтыя пяскі, на ніцыя лозы, там табе гу­ля­ці і буяці, у рабы бо­жай (імя) не бываці. Не я знаю, Гасподзь знае і нам па­ма­гае.

Прамаўляць тры разы.

46. Ад уроку



Ішоў Бог, ішоў Ісус Хрыстос па сінім моры, па лукаморы. На сі­нім моры, на лукаморы стаіць кузня. У той кузні кавалі куюць, га­ра­чая жалеза рас­п­лаў­ля­лі, голымі рукамі бралі, у сіняя мора, у воду кі­да­лі, у рабы божай (імя) урок, улёк і прыгавор вымалі. Раба божа, мой дух, а Гасподняя помашч, вся­кае дыханіе от хваліць Госпада Бо­га.

Прамаўляць тры разы.

47. Ад уроку



Шла Маць Прачыстая проціў службы, проціў утрані па ка­лі­на­вым масту, за­ла­той трасцінаю папіраючы. Сустракае яна трох апос­та­лаў: Пятра, Паўла і Ляк­сея. – Куда ты, Мамка Божая, ідзеш? – Іду к (імя) урок сымаць сус­т­рэш­ны, пасмешны, падзіўны, падумны, жа­ноц­кі, парабоцкі, дзявоцкі, хлапоцкі, жа­но­чы, мужчынскі. Урок сы­маю і врошный, і влечный, і прыгаворный, і жа­лас­ный, і радасный з ярых воч, з чорных броў, з румянага ліца, з рацівага сэр­ца, з усіх жы­ла­чак і спажылачак. І па касцях не хадзіць, і касцей не сушыць, ра­ці­ва­га сэрца не знабіць, гарачае крыві не паліць. Ссылаю вас на ні­цыя ло­зы, на топкія балоты, там вам гуляць і буяць, у рабы божай (імя) не бываць. Ра­ба божа, мой дух, а Гасподняя помашч, всякае ды­ха­ніе от­х­ва­ліць Госпада Бо­га.

Прамаўляць тры разы на ўсходзе і захадзе сонца.

48. Ад звіху, удару



Шла Маць Прачыстая к (імя) звіх выгаварываць і ўдар вы­ду­маць, усе кос­тач­кі і сустаўкі састаўляць, і сінія жылы выцягіваць, на сі­нія моры, на ні­цыя лозы, на топкія балоты ізсылаць. Там вам гу­ляць і буяць, у рабы божай (імя) не бываць. Ні я знаю, Гасподзь знае і нам памагае. Я – з духам, а Бог – з по­маш­чу.

Прамаўляць тры разы.

49. Ад грызі



Шла Маць Прачыстая к (імя) грызь выбіраць. Сучышча, су­чыш­ча, су­чыш­ча, вазьмі ў (імя) грызішча, грызішча, грызішча. Як на етым пні дзераву не стаяць, зялёныя квеці не імець, у рабы бо­жай (імя) грызі не балець. Грызь, грызь, грызь, я – воўк, я цябе з’ем.

Прамаўляць тры разы.

50. Вогнік



Шла Маць Прачыстая к (імя) вогнік выдумаць. Вогнік ка­лю­чы, ба­лю­чы, свяр­бу­чы, агнявы, вадзяны, ветраны. Не я знаю, Гас­подзь знае і нам памагае. Я – з духам, а Гасподзь – з помашчу.

На патэльню капнуць некалькі кропель вады, па баках рас­к­лас­ці на тры куч­кі па тры вугалькі. Затым, прамаўляючы замову, ка­лі на­зы­ва­еш “агнявы”, трэба распаліць агонь і з адной кучкі ву­га­ль­ком павадзіць па вог­ні­ку і ўкінуць у агонь. Затым, калі называеш “вадзяны”, робіш тое ж самае і кі­да­еш у ваду, што наліта па­ся­рэдзі­не. 3 трэцяй кучкі бярэш вугалёк, калі на­зы­ва­еш “ветраны” і, пра­ра­біў­шы тое ж самае, кідаеш у парог (дзе ста­яць качэргі, вілы, звы­чай­на каля печы). Тое ж самае зрабіць тры разы з ас­тат­ні­мі ву­га­ль­ка­мі.

51. Ад харобы вачэй



Госпаду Богу памалюся, святой Мамцы Прачыстай пак­ла­ню­ся. Пра­чыс­тая Мам­ка, хадзі вока шаптаць і бяльмо зганяць. Ішоў Ісус Хрыс­тос па калінавым мас­точ­ку, за ім беглі тры харточкі: пер­шы – ра­бы, другі – красны, трэці – серы. Ра­бы – навалоку сцягае, крас­ны – кроў залізае, а серы – вочы ўстаўляе.

Прамаўляць тры разы на ўсходзе і захадзе сонца.

52. Ад валасня



Чорны валасень, красны валасень, белы валасень, русы ва­ла­сень, прашу я цябе, выхадзі з касці, з жывата, з раба божага (імя) і з яго нутра. Ці прыдзіў­ны, ці прыгаворны, ці прысмешны, ці пры­дум­ны, ці вадзяны, ці ветраны, па­ка­рысь майму прыказу.

Прамаўляць тры разы каля дрэва ці каля хаты, каб быў сучок.

53. Ад рожы



Шла Маць Прачыстая к (імя) з буйнай галоўкі боль выбіраць і шум вы­ду­маць, і вочкі прасвятляць, скулу-рожу, скулу-залатушку вы­га­ва­ры­ваць і нес­ла тры рожы: адна – красная, другая – сіняя, трэ­цяя – бе­лая. Адна – ссох­ла, другая – звяла, трэцяя – так прапала. Пра­падзі, ску­ла-рожа, у (імя) ка­лю­чая, балючая, смярдзючая, свяр­бу­чая, сон­ца­вая, ветраная, урочная, улёшная, пры­га­вор­ная, жа­лас­ная, радасная. Вы­га­ва­ры­ваю з буйнай галоўкі, з ярых воч, з чорных броў, з румянага лі­ца, з рацівага сэрца, з кашчэй-машчэй, з усіх пе­ча­ней, з усіх жылачак і спажылачак, па касцях не хадзі і касцей не ла­мі, ра­ці­ва­га сэрца не су­шы. Ідзі, скула-рожа, на ніцыя лозы, на топ­кія балоты, там та­бе гуляці і буяці, у рабы божай (імя) не бы­ва­ці.

Прамаўляць тры разы.

54. Ад скулы



Скула ўрочная, прыгаворная, з чаго ты ўзялася ў (імя) з-пад дзі­ву, з пог­ля­ду. Я ж цябе з (імя) выгаварываю, сваім духам вы­ду­ваю. Годзе та­бе, скула, па касцях хадзіць, косці ламіць і суставы кры­шыць. Я ж цябе з (імя) вы­га­ва­ры­ваю, сваім духам выдуваю і Бо­га ўпрашываю скулу ўроч­ную, пры­га­вор­ную, прышчыкаватую, бу­ра­ва­тую, каўтунную, мур-му­ра­ві­цу, зганяю цябе, ску­ла, на мхі, на ба­ло­ты, на ніцыя лозы, на ціхія воды. Там табе, скула, ка­чац­ца, ва­ляц­ца, у рабы божай (імя) не атрыгацца і па кас­цях не хадзіць, і кас­цей не ламіць, гарачае крыві не паліць, ясных ва­чэй не цямніць, ра­ці­ва­га сэрца не зна­біць.

Прамаўляць тры разы.

55. Ад скулы



На сінім моры стаяла бела бяроза, пад той бярозай гуляла 12 скул-ску­ла­віц, 12 родных сястрыц. Яны гулялі, у карты ігралі. Прый­шоў к нім сам Ісус Хрыс­тос. – Ах, скулы-скулавіцы, родныя сяс­т­ры­цы, схадзіце, вазьміце з (імя) ску­лу з касцей, з машчэй, з ру­сых кос, з серых вачэй, з румянага ліца, з шы­ро­ка­га жывата, з сініх жыл, з жоўтых касцей, з сладкіх мазгоў. Выкатайце ма­ка­вым зёр­ныш­кам, залатым пёрышкам. Выкатайце і красуху-залатуху, і мур-му­ра­ві­цу, пухлявіцу, гарлавіцу, прышчыкаватую, буграватую, ліс­та­па­доб­ную, каўтунную. І я – з духам, а Бог – з помашчу.

Прамаўляць тры разы.

56. Ад каўтуна



Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Ма­це­ры пакланюся, усіх святых празнікаў папрашу, усіх га­да­вых угоднікаў сазаву. Свя­тую Мацер Божую папрашу, усіх свя­тых ан­ге­лаў храніцелей. Памагіце мне вышаптаць, вы­га­ва­рыць усякія пры­чы­ны ўраждзённыя, злённыя, пры­ду­ма­ныя, прыс­т­ро­е­ныя, су­хот­ныя, ламотныя, іспуганныя, удараныя, сце­па­выя, шчэ­ла­выя, зем­ля­ныя, водныя, каменныя. Усякія каўтуны, каў­ту­ні­цы, вас то­ль­кі дзве: брат і сястрыца. Я вас высылаю, я вас вы­маў­ляю на ніцыя ло­зы, на бе­лыя бярозы, на сінія моры, на кру­тыя горы, на мхі, на ба­ло­ты. Там вам ста­лы пазасціланы, там вам кубкі паналіваны, там вам піць і гуляць, і буяць, і цер­ці ў га­ла­ве не стаяць, косці не ламаць, га­ра­чай крові не разліваць, сэр­ца не су­шыць, жывата не таміць, рабе бо­жай (імя) помашч даць. Я – славамі, а Бог – з помашчу.

Тры разы памаліцца “Отчэ наш”. Затым каўтун снімаюць на схо­ду. Стры­гуць косы, калі сільна заплецены.

57. Ад жывата



Жывот, жываток, братка мой, чаго ты ўсхадзіўся, чаго ты ўзба­яў­ся. Ці ты з хады, ці ты з яды, ці ты з уроку, ці ты з прыгавору, ці ты з вялікай ця­жас­ці. Пакуль цябе бабка-шаптуха не ўгаварывала, не ўмаў­ля­ла на сваім месцы, за­ла­тым хрысце, рабы божай (імя) у ру­сай шар­с­ці, у жоўтай касці станьце на мес­це куніцай, падніцай. За­лат­нік, за­лат­ні­чок, братка мой. Чаго ты ўсхадзіў­ся, чаго ты ўзба­яў­ся, ці ты з ха­ды, ці ты з прыгавору, куніцай, падніцай ста­нь­це на мес­цы. Ні я знаю, Гасподзь знае і нам памагае.

Прамаўляць тры разы.

58. Дзецкая



На сінім моры, на акіяні, там сядзела старая бабка, Божая Мам­ка. Яна сядзе­ла, з мора ў мора ваду пералівала, хіруімскія пе­сен­кі спявала. Пра­шу я ця­бе, старая бабка, Божая Мамка, годзе табе з мора ў мора ва­ду пераліваць, хі­ру­ім­с­кія песенкі спяваць, а хадзі к (імя) хіруімскій агонь тушыць і днеўной, і палудзённый, і начной, і па­лу­ноч­ный, і вя­чэр­ній, і ранній. І я – з духам, а Гас­подзь – з по­маш­чу.

59. Ад лішая



Замову прамаўляюць тры разы на захадзе і ўсходзе сонца. Пры за­маў­лен­ні ўзяць мезенцам поту з акна і вадзіць па лішаю про­ціў сон­ца. Нап­ры­кан­цы замовы на лішаю зрабіць крыж.

– Іду я ў гумно і бяру палову і свінням мяшаю, а ты, лішай, ра­бе бо­жай (імя) не мяшай і выходзь з яе і з касцей, і з машчэй, і з яс­ных ва­чэй, і з га­ра­чай крыві, і з чыстага цела і карэння не пускай. І сы­ма­ла ця­бе Маці Божая ду­хам сваім, і ссылала цябе на мхі, на ба­ло­ты, і на дзі­кія людзі. Там яны гуляюць і сталы засцілаюць, і ўсіх лі­ша­ёў да­жы­да­юць: і красных, і бе­лых, і луплёных, і калёных, і падзіў­ных, і прас­туд­ных, і пасмешных, і вет­ра­ных, і вадзяных, і зна­юш­чых, і нез­на­юш­чых, і цур цябе, хрышчонага, на­рад­жо­на­га.

60. Крыксы



Калі дзеці малыя плачуць.

Добры вечар, дуб Лебядзін. У мяне – дочка, у цябе – сын. Твай­му сыну – крык­сы-варыксы, а маёй дочцы – спаць ды гуляць.

61. Ад малярыі



Первым разам, божым часам памажы мне, Госпадзі, шаптаць-га­ва­рыць ад ліхаманкі. Было ў нашага цара, цара-магуляра іх 77: і тра­суш­чыя, і гнятушчыя. І стаў ён іх біць і ганяць, і ў лаўну вязаць. Цар наш цару, ца­ру-магуляру, не бі нас, не вяжы нас, хто маё слова будзе знаць, не буду век па­па­даць.

Выгаварываць не пад крышай.

Запісана ў в. Патапаўка



ад Дземянковай Надзеі Іванаўны, 1923 г.н.,



студэнткай Колат В. (2003 г.)



62. Скула



Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Ма­це­ры Пра­чыс­тай пакланюсь. Нікола Чудатворац, вялікі ўгоднік, па­ма­га­еш ты всему мі­ру, памажы і мне, раба божы (імя) скулу вы­га­ва­рыць. Шла Маць Пра­чыс­тая проці ўтранней, абедней і вячэрняй за­ры с кнігай “Евангеллей” і га­ва­рыць: “Скула-скуланіца, жэлта-жэл­та­ні­ца, как магу выпісаць і вычытаць ця­бе с касцей, с машчэй, с буй­най галавы, с ясных ачэй, с чуткіх ушэй. Вас жа дзьвянаццаць скул: скула-муравіца, жэлта-жэлтаніца, чорная, ні­цая, красная, падзіў­ная, наносная, прыгаворашная, ветраная і вадзяная. Тут це­бе не стаяць, касцей не ламаць, па целу не хадзіць, раба божай (імя), сер­ца не знабіць, галовачкі не таміць. Я – са словам, Бог – з по­маш­чу. Як мой лё­ге­нь­кі дух, штоб так памаглось (імя). Всіх святых са­зы­ва­ла, раба божа (імя) по­машч давала”.

63. Вывіх



Вывіх, вывіх, не будзь ліх (тры разы). Прашу, упрашываю, вы­хадзі з ру­мя­на­га мяса, жолтай косці. Станет Маць Прачыстая на по­машч. Я не памагу, сам Гасподзь паможа. Я – са словам, Бог – з по­маш­чу. Як дух мой лёгак, штоб так (імя) стала лёгка.

64. Дзецкія начніцы



Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Ма­це­ры Пра­чыс­тай пакланюсь. Нікола Чудатворац, вялікі ўгоднік, па­ма­га­еш ты всему мі­ру, памажы і мне, раба божы (імя) начніцы вы­га­ва­рыць, начніцы па­лу­ноч­ныя, начныя, днеўныя, утраннія. Ідзі­це вы, начніцы, на ніцыя лозы, на крутыя го­ры. Там вам стаяць і бу­яць, а дзіцяці сон пасылаць. Куры спалі, сон па­сы­ла­лі (тры разы). Ку­ры-сястрыцы, вазьміце начніцы. Я – са словам, Бог – з по­маш­чу. Як дух мой лёгак, штоб так рабе божай (імя) лёгка стала.

65. Вывіх



Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Ма­це­ры Пра­чыс­тай пакланюсь. Святыя святцы, вы – памашнікі, па­ма­га­е­це всему мі­ру, памажыце і мне раба божа (імя) вывіх вы­га­ва­рыць.

Ехал Гасподзь Бог на вараном кане па залатом масту. Мосцік абу­рыл­ся, нож­ка вывіхнулась. Удар – падскачыл жар. Касці не ла­мі, гарачай крыві не раз­лі­вай. Мацер Прачыстая стаяла, косці ўста­наў­ля­ла, да помашч (імя) да­ва­ла. На сінім моры белы камень ля­жыць, на том камне тры сястрыцы сядзіць. Ані не ш’ют, не вы­шы­ва­ют, толька вывіх выгаварывают.
2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.