.RU
Карта сайта

Ксеракопія пашпарта – старонка з фотаздымкам

Каб атрымаць візу неабходна:

Прыбыць у Консульскі аддзел РП з 9.00 да 14.00 гадзін з камплектам дакументаў, зарэгістравацца і атрымаць квіток на аплату (гэты квіток на аплату можа быць выдадзены толькі тады, калі прадстаўлены усе неабходныя дакументы), у касе Консульскага аддзела аплаціць консульскі збор, квіток аб аплаце разам з візавай анкетай і дакументамі падаць у адно з візавых акенак.

Для таго, каб візавая заява была прынята да разгляду, неабходна падаць наступныя дакументы:

- візавая анкета (бланк анкеты неабходна запоўніць лацінскімі літарамі).

- 1 фотаздымак, які адпавядае наступным крытэрыям:

- памер: 3,5 на 4,5;

- каляровы, выразны, чысты і кантрастны;

- фотаздымак павінен быць надрукаваны на светлым фоне і на бумазе высокай якасці;

- фотаздымак павінен быць не старэйшы за 6 месяцаў, каб была магчымасць ідэнтыфікаваць заяўніка са здымкам;

- зроблены анфас, на якім выразна відаць вочы і твар, ад верхняй часткі галавы да верхняй часткі плеч, твар павінен займаць 70-80 % здымка;

- на фотаздымку павінен быць прадстаўлены заяўнік без галаўнога ўбору, які глядзіць прама, вусны павінны быць закрытыя;

- твар павінен быць не прыкрыты валасамі.

Калі заяўнік носіць акуляры, здымак павінен адпавядаць наступным крытэрыям:

Калі заяўнік носіць рэлігійны галаўны ўбор, то здымак павінен адпавядаць наступным дадатковым крытэрыям:

Замежны пашпарт

- павінен быць актуальны мінімум тры месяцы ад даты планаванага выезда з Польшчы. Пашпарты з меншым тэрмінам дзеяння не прымаюцца. Пашпарты прымаюцца без вокладкі.

Ксеракопія пашпарта – старонка з фотаздымкам



Дакументы, якія пацвярджаюць мэту паездкі:

1. Запрашэнне

а) ад прыватнай асобы – арыгінал, завераны Ваяводам,

б) ад юрыдычнай асобы – арыгінал ад запрашаючай арганізацыі, у якім указаны дадзеныя асобы, якую запрашаюць, мэта паездкі, тэрмін паездкі і перыяд дзеяння візы. Індывідуальным прадпрымальнікам ў выпадку падачы дакументаў на выдачу візы неабходна прадставіць ксеракопію пасведчання аб рэгістрацыі фірмы.

2. Пацвярджэнне аплаты турыстычных паслуг (турыстычны ваучар).

3. Для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў - Нота з Міністэрства Замежных Спраў альбо Пасольства.

4. Калі мэта паездкі - выкананне працы, неабходна прадставіць пацверджанне выдання дазволу на выкананне працы для чужаземца, выданае Ваяводам альбо пісьменная заява ад працадаўцы аб жаданні узяць на работу чужаземца – грамадзяніна Беларусі, Расіі, Украіны, зарэгістраваная ў Павятовай установе да спраў Працаўладкавання.

5. Пры выездзе ў навуковых мэтах неабходна прадставіць актуальную спраўку (засвядчэнне) са школы альбо Вышэйшай навучальнай установы.

6. Для вадзіцеля TIR пісьмо з Таварыства міжнародных перавозчыкаў.

У выпадку нацыянальнай візы - ліцэнзія на грузаперавозкі, якая дазваляе выконваць гэтага роду дзейнасць на тэрыторыі РП.

У выпадку адзіных віз шэнген патрэбна ліцэнзія на міжнародныя грузаперавозкі у Шэнгенскія зоны.Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.