.RU

Немцы пад Смаргонню Ваенны мост. XX ст. Тупальшчына

Немцы пад Смаргонню

Ваенны мост. XX ст. Тупальшчына


03.11.2005

Марына Загорская, фота Уладзiмiра Багданава


Вось дык неспадзяванка! Шукалі мы пад Смаргонню старасвецкую сядзібу, а выявілі незнарок невядомае інжынернае збудаванне. Пасярод ракі, трапіць да якой у гэтым месцы можна толькі па закінутай палявой дарозе, выстраіліся ў рад грунтоўныя бетонныя “быкі”. Нават дасціпныя смаргонскія краязнаўцы толькі чулі пра тое, што захаваліся на Віліі рэшткі маста, па якім, быццам, праходзіла раней вузкакалейная чыгунка, але на свае вочы яго не бачылі. Каму ж у непрагляднай глухамані мог спатрэбіцца такі ўнушальны, мяркуючы нават па сённяшнім выглядзе, стратэгічны аб’ект?

— Калі, як вы кажаце, насціл не захаваўся, дык наўрад ці мы звярталі ўвагу на гэты мост, — адразу расчаравалі нас у Навукова-даследчым інстытуце “Белдар”, супрацоўнікі якога займаюцца даследаваннем інжынерных збудаванняў па ўсёй Беларусі. Але знайшоўся ўсё ж чалавек, які прыадкрыў заслону таямніцы.
— У першую сусветную вайну, калі царскія войскі два з паловай гады ўтрымлівалі фронт у Смаргоні, не даючы ворагу рушыць далей, на ўчастку ракі ад Міхалішак да Данюшава немцы пабудавалі ажно 7 мастоў. Па іх праходзілі вузкакалейкі дзеля падвозу да агнявых пазіцый боепрыпасаў і вывазу ў тыл параненых, — гаворыць кіраўнік мясцовага Ваенна-гістарычнага клуба Уладзімір Лігута. — Сёння месцы, дзе стаялі тыя масты, пазначаныя насыпамі ці адзінкавымі “быкамі”. І толькі адно збудаванне больш-менш ацалела. Яго вы і знайшлі.Раней хадзілі па Жодзішках гісторыі пра тое, як працавалі тутэйшыя жыхары на ўдарнай будоўлі, на якую з самой Германіі везлі эшалонамі ўсе патрэбныя матэрыялы і тэхніку.

— У адрозненні ад другой сусветнай вайны, немцы тады яшчэ плацілі грошы за работу, — перадае пачутае Ула-дзімір Лігута. — Але і пыталіся строга. Высокае начальства асабіста кантралявала, напрыклад, наколькі рупліва рабочыя размешваюць раствор. Жорстка штрафавалі нават за нікчэмныя правінкі.
Па версіі гісторыка Вадзі-ма Сяховіча, які вывучае эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст.ст., ваенны падрад на будаўніцтва маста пад вузкакалейку магла атрымаць вядомая па тых часах фірма “Бахштайн, Копель і кампанія” з Берліна.

— Яна ўзводзіла шмат інжынерных збудаванняў у нямецкіх калоніях і мела добрую рэпутацыю ва ўрадавых колах, — гаворыць Вадзім Сяховіч. — Гэта магла быць і “Філіп Хольцман і кампанія” з Франкфурта — і цяпер адна з найбуйнейшых будаўнічых кампаній Германіі.

Лінія фронту праходзіла ў дзесяці кіламетрах ад маста. “Быкі” выглядаюць бы частка бетанаванага комплексу — будавалі на стагоддзі. Гэта вельмі падобна на педантычных немцаў. Але ж і царская Расія перад першай сусветнай вайной на стратэгічныя аб’екты грошай не шкадавала. Скажам, у невялікай Зяльвянцы на Гродзеншчыне ў 1906-м перакінулі мост цераз Нёман — моцны і непрыступны. З усіх бакоў яго абкружалі мінныя калодзежы, камеры, металічныя вароты з байніцамі.

— Адступаючы, рускія войскі наўрад ці пакінулі б такі буйны аб’ект, як мост на Віліі. Яны ж выкарыстоў-валі тактыку “выпаленай зямлі”, — абвяргае магчымасць расійскага паходжання маста Уладзімір Лігута.
Мясцовыя жыхары з ім згодныя, але аргументы ў іх свае: “Калі мост дагэтуль не разваліўся, дык, пэўна, не расійскі быў бетон”.Насціл жа ў 1920-я разабралі на будаўнічыя матэрыялы палякі. А сядзібу мы шукалі дарма — спалілі яе савецкія партызаны, учыніў-шы гожую і гераічную барацьбу ў тыле ворага.Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.