.RU
Карта сайта

Юрый Выдронак] (гурт Ur’ia ) ды

Юрый Выдронак]



(гурт Ur’ia )



ды



BMA GROUP



прэзэнтуюць фольк-фэст



ТАЎКАЧЫКІ” на ЮР’Е



4 траўня – ДК Ветэранаў, 19.00



5 траўня – КЗ “Мінск”, 19.00



6 траўня – Любань



“Таўкачыкі” – гэта адзіны на сённяшні дзень фольк-фэст, які ўпершыню адбыўся напрыканцы 2000 году. Тады ўсе тры дні, у якія адбывалася мерапрыемства, былі адзначаныя аншлагамі ў залі Тэатру Эстрады. “Мы жадалі правесці “Таўкачыкі” ўсе наступныя тры гады, але ўвесь час нешта перашкаджала, – тлумачыць Юрый Выдронак, лідар гурта Ur’ia, ён жа аўтар ды ідэйны кіраўнік фэсту. – З аднаго боку айчынныя арганізатары канцэртаў не лічылі гэта дастаткова камерцыйнай справай, каб гэтым займацца, з іншага – няма часу, бо гурт Ur’ia у апошнія гады вельмі шмат вандруе з канцэртамі па Эўропе”. У гэтым годзе фэст адбудзецца дзякуючы ініцыятыве BMA Group – буйнейшага арганізатара канцэртаў беларускіх музыкаў.

Слова “таўкачыкі” на беларускай мове азначае палкі, якія выкарыстоўваліся, каб таўчы мак. Гэтая праца нарадзіла таксама аднайменны народны танец з гэтымі палкамі ды адпаведную песню, якая трапіла на першы дыск Ur’ia ды пасля дала досыць маляўнічую назву фэсту. Мэта мерапрыемства – дапамагчы захаваць ды развіваць беларускую фольк-культуру. “У беларускай музыцы склаўся цэлы напрамак які на пачатку 90-х назвалі фольк-мадэрнам, – лічыць Выдронак. – Зараз у ім нават ужо ёсць вялікая колькасць асобных напрамкаў. Мы жадаем сабраць іх ўсіх разам – ня толькі тых, хто займаецца беларускай песняй, але й тых, хто робіць нейкія этнічныя эксперыменты”.

Плануецца што фэст будзе адбывацца некалькі разоў на год. Так зараз ён пройдзе пад назовам “ТАЎКАЧЫКІ” на ЮР’Е. Далей фэст будзе ладзіцца на Купальле, Каляды і інш.

Удзельнічаць у фэсце будзе каля двух дзясяткаў гуртоў, амаль усе лепшыя прадстаўнікі жанру. Усе яны будуць падзеленыя на тры дні.

4 траўня – ДК Ветэранаў, 19.00



У гэты дзень будуць выступаць большай часткай акустычныя ды вакальныя праекты – ад рэканструкцыі архаікі, “Guda”, “Кудмень”) да фолк-эксперыментаў на базе класічнай музыкі (“Яр”).

Склад: “Ліцьвіны”, “Госьціца”, “Guda”, “Кудмень”, “Яр” ды інш.

5 траўня – КЗ “Мінск”, 19.00



У гэты дзень на сцэну большай часткай выйдуць тыя, хто робіць больш сучасныя аранжыраванні фальклору, выкарыстоўваючы базу рок-музыкі ды электронікі.

Склад: Ur’ia, “Стары Ольса”, “Палац”, Kriwi, “Бан Жвірба”, Зелень Дарог, Postscriptum, Znich ды інш.

6 траўня – Любань



У гэты дзень адбудзецца выезд за 150 км ад Менску ў вёску ў Любаньскім раёне, дзе адбудзецца рэканструкцыя старажытнага абраду “Юр’я” з удзелам вясковых жыхароў. Апасля адбудзецца канцэрт з удзелам гуртоў “Палац”, “Ur’ia” ды інш.

Па дадатковую інфармацыю наконт фэсту звяртайцеся: 6697519, 6490888.Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.