.RU
Карта сайта

…Мы працавалі разам І ехалі аўтобусам з працы, калі ў нас трэснуўся нейкі ваенны транспарт. …Я можа І пішу невыразна, але, прабачце, ляпей не магу. Мне

7 Вясёлых Сплюснутых…

(Верш “на свабоду”).

…Аварыя здарылася..!

…Мы працавалі разам і ехалі аўтобусам з працы, калі ў нас трэснуўся нейкі ваенны транспарт. …Я можа і пішу невыразна, але, прабачце, ляпей не магу. Мне перашкаджае мітусьня астатніх шасьці дуракоў нанізAных на мой сьпІнны хрыбет. Дактары кажуць так: калі адняць іх ад мяне нажом, хірургічна, то ўсе мы памром як трусы падвопытныя, бо маем зара’, складзены з часьцінак кожнага аддзельна ўзятага - агульны сьпІнны хрыбет-“пазваночнік”.

…Здаецца танк па нас праехаў, ці, як нашы сябры па працы, прыходзячы цяпер на адведкі ў шпіталь да нас, жартуюць – маўляў, “празідзенскі верТ-Р-Pалёт на нас аварэйна, як на “падушку” прызямляўся, каб не разьбіцца. Мы, маўляў гэроі нябачнай вайны, выратавалі “Бацьку”, падкацілі аўтобус куды трэбавалась, каб “даказаць” вернась яму; “амбразуру сабой накрылі”, аўтобуса знутры ілбамі падпіралі… Вось і пакутуем, …сплюснытыя, а жывэя”. Толькі, калі нас выразалі з гэтага няшчаснага, сапраўды, як нейкім “жартам”, сплюснутага аўтобуса, - то дактарам не хапіла на ўсіх “запчастак” пазваночніка - пазванкoў, ці нейкіх пластмасавых “цацак-гаек”, каб мы, у поўным складзе, Ударная брыгада Стаўпецкай філіі Менскага Маторнага з-да, засталіся жывымі. …Пашчапаным стаўся у ва ўсіх нас менавіта “хрыбет” - бо пры аварыі мы, кожны, - наперш, атрымалі “статычны”, лабавы ўдар.

…Карацей, не пажадаў бы я вам, людцы, такога жыцьця, як у мяне зараз: яны, ўсе разам, прыросшыя паразіты, утвараюць зь мяне нейкага монстра аб сямі галовах. Нас, канешне, адпаведна-“індывідуальна” апранаюць, надзяюць-нанізваюць нешта; …дома, нават, ужо, каб “парадаваць” гэтых дуракоў бязмозглых, шыюць кожнаму свае штаны.., а шпітальную кашулю прыходзіцца разразаць у месцы перасячэньня іхных целаў з маім.

…Што адметна, што цяпер кожны з гэтых нямогаў і недарэзаных “хуліганаў” стараецца прысвоіць наша агульнае цела, сказаць што нас, “астатніх, прыляпілі да яго…”. Але яны ўсе такія “грамацеі”, што аб здароўі “неразлучнай брыгады” дактары заўжды, чамусьці, наперш пытаюцца толькі ў мяне: “як і што”, маўляў, як уплываюць на мяне (“нас…”) пілюлі, фізіятэрапія… Таму і пішу вам аўтарытэтна: “Йіх прыляпілі да мяне!”

…Ды вось вам, шаноўныя, і сама “карцінка”, якое мы сёньняка чалавека-“абразнае” стварэньне сучаснай, 21 века, хірургіі-медыцыны, кастаправіі-мясарэзіі:

Мая галава наверсе, а іхныя, як ад дрэва-вецьце, ідуць збакоў уніз слаямі. Мы ўсе павязаныя аднымі агульнымі пазванкамі, як ад горла да Першага, копчыкавага. Канешне, брыгада цяперака можа хадзіць на нагах кожнага.., але ж я, – “Кумок”, як яны мяне замазалі мянушкай, - мацнейшы і, пры некаторай іхнай аператыўнай дапамозе нагамі ды рукамі зьлева-справа і ззаду-сьпераду, - магу насіць усё гэта непадробнае і сапраўднае “аб’яднаньне” пралетар’яту (…а можа так і марыў некалі Карла-Марла - спаяную сям’ю рабочага класа, па точнай “ізуверскі”-татарамангольскай традыцыі якога-небудзь Чынгіз-ібн-Ільіча).

…Бо, як падазрае адзін з нас тут ушытых (хітры электрык Косьцік): “Электрамаг.-ДУХ робіць-фармуе і трымае УСЁ цела”, “…цела пралетарыя – гліна для лепкі, уласны рабочы матэр’ял электамаг.-духу камунізму ды электрамаг.генэратара-ільіча” – гэта было раней. …Цяпер, маўляў, - яны cфарганілі ўсё так, што нашанская абалдзенная рабочая сям’я (сем галоваў, “семь-я” - на іхнай ахвіцыйна-адуркацыйнай мове…) пралетарыяў - адгэтуль духоўна-электрамаг-НІТНА належыць, калі не “Парткому”, дык - шпітальнай Палаце ды Хітрургу, Жывому генэратару жывотнага агнетызму ў нашым народзе. Ён “пад сябе”, маўляў, чорт, ”кадзіруе” і нашу галаву, і электрафармуе народнае цела на Адлегласьці зь Менску, - як тэлевізійную карцінку “на местах”, Цэнтральнай сталічнай Антэнай, - …і нават трансьліруе самыя дзікія сны бясьхітраснаму ды не задумліваму пралетар’яту!” …Адным словам, пагадзіцеся, сапраўды сталічны мудрэц рабочай клясы, - гэты “хітры-электрык” наш Косьцік…

Дарэчы, сам жа няўемны Глаў. монстр-жыварэз, херруга, некаму з нас ужо ціхенька блефаваў, - а я падслухаў, не спаў у шапку: маўляў, “кастрацыя – мае адзін корань са словам “кастрычнік” (пралетарскі месяц, рэвалюцыйны); нібыта, “кастрацыя - гэта мужчынская эманьсіпацыя, вызваленьне”. …Толькі хто яму, недарэку, не ведаючаму роднай мовы, паверыць… Гэта ён, сабака, “тваніў”, каб зменьшыць нейкі “дрэнна-лін” у нашай, цяпер агульнай, густой мужыцкай крыві…

…Можна сказаць, цяперака мы - работнікі бесплатнага (пакуль!?) шпітальнага “цырку”, …гэтак на нас дзівіцца уся тутэйшая вірлавокая палатная публіка. Але ж, “…і можна ўжо “экспаніраваць”, вазіць ды паказваць народам гарадам за вялікія грошы вас”, - ўсё больш лукава, “пад Бацьку”, нібыта, мудра па-“бізнэсоўску”, - гіпнатызуе нас гэты злаязва ды хітраваты ўхмыляка, гэты экранны баньдзіт і Старшы “Врач” шпіталЯ. Прыслухайцеся: “Врач” – мае іншы сэнс, шаноўныя! …І на Родную мову перакладаецца - ад іхнага слова “ўраць” - маніць. Па нашаму, па-тутэйшаму ён - Старшы Манюка! Што крыўдна, - гэты афярыст, відаць, збіраецца зрабіць на нас бізнэс, нават, без ніякай грашовай кампенсацыі нам. …Маўляў, маўчыце, супчыкі, - “Японскі эканамічны фенамен наадварот”, - азначае, наш: “Славянскі”… І ўсё нам: “скаль-маскаль”, - скаліцца, азіяцік няшчасны.

Толькі гэты душу-ў-кроў разьдзірака і хіТрург, што такім чынам і зьляпіўшы, нібыта, выратаваў нас ад сьмерці, усёроўна, абдзярэ нас “як ліпку”, як мы адразу яго падазраём. ГЭТА ЁН ДЛЯ СЯБЕ ”ЗЬМЯСІЎ” НАС, жаба..! Не па медычнай “нуждзе”, - ЁН “КЛАНІРАВАЎ” НАС ПА МОДЗЕ; …НА БІЗНЭС..! …Але ж мы – усё “адпаліруем”. Нас, рабацяг, як той казаў, “не правядзёш”..!

…Ды, па мне, а нават, - па “нас”, як я часта чую прама знутры душу і цела астатняй брыгады, - можа, лепей было б, нават, і не прачнуцца ды памерці пасьля гэткае катастрофы, якая нагадвае і сам развал усёй СССРыі: вясёлы ідыёцкі сьмех рабочых у апошнім “на-хаду”, хоць і недаробленым, абшарпаным аўтобусе; …потым страшэнны ўдар, крышэньне “амбразуры” аўтобуса; зьнішчэньне, крыкі, боль. …Прачнуліся – геаметрычна “правільна” складзеныя целы, спаяныя адной бядотай пад рукой гэтага мясарэза і кравапея хірургі. (А нашыя зубаскалы вам яшчэ назьбіраюць нешта накшталт:

“спраектаваныя па пражэкце

нашага дарагога, як у полі вецер,

…і ўпечатліцельнага, і незамяшчальнага,

і страшнога, і сіньціментальнага

і уміліцельнага, і безбародага

і всем-спарцмена і баюна народнага…

Разака-Хер-рурга –- “Нясу-народу-ГОРА-віча”,

красячым белую русь - пад чорную…”)

у кампаніі з генеральным калдуном барадатым,

Рас-пуціна-Гіняколагам Всея Беларусі, кудлатым…”)

…І яшчэ дзікае, што цяпер прыходзіцца хадзіць “па-вялікаму”, у гальюн не адзін-два разы ў суткі, як нармальна, а па 10-14 разоў. Ды, заўважце, гэта толькі “па-вялікаму”..! …І кожны там, у Гразнай, “гудзе” па-свойму. Адзін, Васёк-“Тутанхамон”, крэкча і бессаромна нам апавядае, - што ён пе-ра-жы-ва-е, калі зь яго вычышчаецца, прабачце, лайно. Другі, цудзік-Худзік недарэзаны, - як наўмысьля, сядае на ўнітаз так, што мне ў час усёй той “працэдуры” прыходзіцца глядзець у ягоную, прабачце, дупу, і не пратэставаць, карпець… А ён, паскуднік, яшчэ мне камэнтары сьпявае, тыпу: “Ты, дзядзька, на “павышэньні”, на навуковым вопыце-“назіраньні” знаходзішся… Маўчы, …больш убачыш, …мудрэй будзеш!!!”

…Трэці, Калесьнік, з Тачылкі (да “пераплаўкі” працаваў весялуном-токарам у такарным цаху) – усё показкі складае аб розных злосных пахах, якімі тут жа нас, астатніх шасьцёх і адорвае. …І вось, - як яму, назоле, цяпер латва казаць: “для крывя-родных братоў не шкода”, - ў гэтым працэсе “частуе” нас невыноснай палі-воніяй, прыгаворваючы: “…Гэта вам, дарагія мае неразьлей-вада сябры, - (пук), - “Доля-з-поля”; гэта, - (пук-пук), - “Арэхі-для-сьмехі”; …а гэта, - (ПУУК!!!) - “Разам: Ад бычка-трацьцячка ды цялушкі-весялушкі, - каб не лезьлі ў нос, а каб дохлі паразіткі-мушкі…” Мы тады пачынаем на яго сварыцца, падганяць, …тут жа самі, “аркестрам”, пукаць ад злосьці, сварыцца адзін на аднаго..; …здаецца - у звычайным туалеце, а надзімаючы “атмасфэру” да бездыханнага Пекла… Ды толькі ж гэты бессаромны “калесьнік” – проста садыст: бывае трымае брыгаду “там”, на “прастоі”, цэлыя “суткі” - амаль па паўгадзіны…

Добра што, можна сказаць, толькі дзеля нас, рабочых, - спецыяльна ў гальюн Радыё-Тэлебачаньне” нашага шпіталю нацкавалі “Беларускае” (БРТ). … Яно хоць і “тэатр аднаго актора”, гэтага хітрурга, які, бязбожна трэніруючыся на нас, грэшных, - сам хваравіта прагне некалі пасады Галоў-шамана-“мічурына”, нейкай, нібыта будучай “саюзнай клінікі”… Але ж больш нішто, а толькі яно, “БРТ” у нашым Адхожым так дапамагае: галаву затлумляе, нейтралізуе (як нейкім тым іхным, нібыта, “славянскім” мроя-гіпнозам); быццам, пакуль што, апраўдвае пахвальбой і гэтым “ўсмоктвае” такія невыносныя пахі “інородные” ад нашай кланіраванай, ужо “нечалавечаскай прыроды”. …Вы спытаеце - свая асобная шпітальная тэлевізія..? …Так, бо тут любая, сама па сабе, нават, аж да прастуды моцная, гальюнная ПРЭСА-вентыляцыя бездапаможная, - калі, прабачце, пукае разам цэлая Куча, а не разьмешчаны камфортна народ. Астатнія ж ТБ, крыху зазелянела-еўрапейскія каляіны інфармацыі з Масквы ды Варшавы, - толькі на “акціўную, спарціўную жызьнь” намякаюць… Нам жа, “цуду” аб сямі галовах, або, “неабычна сплачонным”, - як гэты Галоўзлодзей ды, заадно, “лекар”-шарлатан, дыпляматычна выражаецца, - “у гальюне заражацца прапагандай супраць-паказАна”. …А каму яго такога “абскардзіш?” Па прыродзе, кажуць, – гэты злосны гэній “Адзін”, зараза.

…Вось такая “смешная” і доля цяпер ў нас, па прыродзе, - вечна вясёлых нацыянальных пралетар’яў; у некалі не па-даросламу - па-дзіцячаму шчасьлівых савецкіх рабочых… Але ж, затое, мы больш і на Лысага чорта не працуем. Праўда, і на сябе мы не працуем: нас - “лечаць”…

(Стоп. …Увайшоў у палату “Смецьце”, як мы мяцём на Першага з Палатнай хэўры Хяўрурга - кАта працаДурнага, - і, таксама як той Галоўны, ухмыляку-чалавекамясарэза ды, разам, доктара-токара . Я (уй, - “мы…”) іду на абед. Вам лепш застацца пачакаць тут. Пакандыбаў. Гэй, “сплачонныя”, зьмей-абжора ядаВІТЫ аб сямі галавах, ПАД’-ЁМ!

…Пакуль..!)

…У час абеду, быццам спэцыяльна, каб падняць настрой, у сталоўку завітала прадстаўніца нямецкай хірургіі і ня менш як “спаліла” нас радасьцю: нас будуць ратаваць; палон наш часовы!!! Я, канешне, горды па старой, 41 года, памяці, - немцам бы можа і не давяраўся. Памятаеце, якія яны жывадзёры… Але ж - “тэхналёгія Апэрацыі амэрыканская”, ашчасьлівіла яна; Рэспубліканцы ЗША ў сваіх клініках здаўна яе практыкуюць. А немцы, маўляў, цяперака імкнуцца каб усе суседзі пачулі лагодным цэнтрам Эўропы - Гэрманію, каб яе ўсе любілі і даравалі мінулыя прыграшэньні… (Хай бы маскалі некалі пакаяліся…) Хітрыя, канешне гэтыя вечныя баўэры-будаўнікі берлінэры, толькі ж нам, не-баранАм скаваным, трэба пакуль між усімі агнямі выбіраць меншы, глядзіш і аджывём…

…Але ж і сумна выглядаў пры гэтым наш шпітальны шэф, наш “Галоў. Манюка”! …Бо, натуральна, - калі нас выратуюць – ягоны малпін бізнэс па паказваньні нас гарадам-народам Сусьвету ляціць у тартарары.

…Ды ладна, хоць на паперы тут вам раскажу: я на самай справе стаў здольны адрозьніваць кожнага зь іх, маіх “адросткаў”, знутры… Часам, калі мы сьпім (а сьпім мы, зьлёгку падвешаныя у вяровачнай сетцы, на падлозе, на спартыўным маце, што служыць за “матрас”), - я прачынаюся сярод начы, пачынаю бясконца ўзірацца ў гэтую каманду кожную раніцу новых ды, нібыта, “незнаёмых” мне людцаў, хоць і “праросшых” з майго карку. То яны мне пададуцца жывым пеклам, то – той жа вясёлай кампаніяй з аднаго завода, то няшчаснымі зямлякамі, сапраўднымі мужыкамі, вартымі пэрсонамі, адарванымі ад сваіх родных.

…Вунь, у Сямёніка Куксы – у яго ніколі не было сям’і, а чалавеку ўжо за трыдцаць…

…Міласэрны, злодзей, наадварот, быццам “прозьвішча абавязвае”, памяняў мусіць пяць жанок, - зараз па начах у істэрыцы прачынаецца, кліча то адну, то другую… І ўсё плача, зьдзекуецца на сабой як дзіця.

…А можа гэта нехта іншы над ім зьдзекуецца..? – стаў задумвацца такімі хвілінамі я. Можа гэта нейкі “Дух, - што выходзіць з шпанскіх мух”, або, па-цяперашняму “Віягры”, - якой Міласэрны карыстаўся праз меру… Але ён, гарэза, так і не прачынаецца, хоць мы ўшасьцёх яго пры гэтай істэрыцы прыцісьнем да мату лепш, чым якія санітары ў жоўтым доме. …Ён, тады, як салавейка, мройна зьнясілены, так і засьне да раніцы.

…А аднойчы здарылася так, што я падгледзеў нават сны усяго гэтага не-божага, рукатворнага стварэньня ды ціхенька, нікога не будзячы, запісаў на паперку (у дзьвух словах, каб не забыцца)…

Дык што вы думаеце, - яны мяне ледзь не адрэзалі жыўцом, ледзь не “пахавалі” за свае ж карцінкі, якія я ім раніцай ласкава абмаляваў ды распавёў. …Спачатку слухалі, смяяліся, быццам бы і ўспаміналі.., - нават, пыталіся ў мяне дэталі сноў… Але праз некаторую памяркоўную хвілю, як змовіўшыся, сталі мяне лупцаваць, маўляў: …а, пісака, дык ты цяпер і сны падглядаеш..! …Дык ты можа хочаш імі авалодаць ды ў ва сьне, - есьці нас, як той злыдзень-чарадзей Сталічнае Антэнай стараецца..? Дык мы цябе, шурыка, каб не дурыў галавы – у сьметніцу. Маўляў, …дзе той доктар, няхай яго качкі, - …адразай (“лішняга”-за борт) зараз жа..!

Зьляцеліся дактары… Скандал..! Гвалт..! Ды не змаглі суцішыць, а павезьлі наш рабочы вузел у псіхаўку, на абсьледаваньне. …Відаць гэта была іхная вялікая памылка. Лепш трэба было псіха-доктара везьці да нас, бо ўмомант “Жоўты дом” накаліўся да чырвані рэвалюцыйнай, калі нас, семярых істэрыкаў у адным целе, бедныя псіхі ўбачылі на двары…

Выклікалі нават не міліцыю, а ваенных, Хімічныя войскі: яны спачатку ўсіх нас, больш за 300 шалянцоў, патравілі нейкім газам, а потым трэніраваліся адкачваць. …Цяпер брыгада падазрае, што адкачалі далёка не ўсіх. Магчыма мы сёньня ўночы таемна павандруем некуды разьбірацца самі, бо гэтыя бессардэчныя санітары, “краіны ўдАваў-кастаправаў”, ніякай праўды вам усёроўна не скажуць.

…Толькі мы неяк надта вусьцішнымі ды памяркоўнымі пачуліся, пабыўшы на тым паўстаньні псіхаў. Надта ж мы, - свабодныя калі не целам, дык душой, - ім, сапраўды хворым, патрэбныя. Мы пасьля ўсяго, на разьвітаньне, нават песьні ім сьпявалі, анекдоцілі, сьмяшылі ды суцяшалі іх далікатна. …Мы ж, рабочы клас, - моцныя..! (Тут не паўстае пытаньне – “Хто нас, рабацяг, суцешыць..?”)

…Але, перад апошняй апэрацыяй па разьяднаньні нас ды вяртаньні у родную грамаду, мы, нечалавечай сілай скручаныя целы, вось пра што дадумаліся: РАБОЧАМУ КЛЯСУ НЯМА ЗЬ КІМ БІЗНЭС РАБІЦЬ..! Як ні паглядзіш – што ні установа, то - дырэктар-панок нахабны, то - гал. урач-манюка, то - шэф-самадур… Гэта – зусім не інтэлігэнтна; няма “дэмакратыі” ў іхных невясёлых сэрцах… Гэта не па-нашанску, не па-працоўнаму, не па-народнаму. …Ды, няхай, Бог суддзя, не апошні дзень жывем…

…Заўтра нас “заснуць”, разьяднаюць. …Але ці прачнёмся пасьля апэрацыі – ніхто не ведае, ні дактары, ні мы самі. Таму сёньня увечары, пасьля амаль года быцьця ў адным целе, мы па-асабліваму, культурна паразумеліся і, на ўсялякі выпадак папрасілі прабачэньня адзін у аднаго, за наўмысныя ці няўмысныя нязручнасьці за гэты час разам. Мала што…

…Людзі, людцы добрыя, - я адзін, свабодны!!! Праўда, зараз яны памясьцілі нас у бутлі з “жыватворным” расолам – адрасьціць наноў усе нестаючыя часткі цела. Дык гэта ж выгода! У гэтым “расоле” камфортна больш, як пад кропельніцай лежучы. Толькі пастаянныя рэзі, быццам зубы прарастаюць у дзіцяці. Магчыма мы станем нават маладзейшыя, чым былі да катастрофы, бо поўнасьцю зьменіцца склад сьпіннога мозгу, як кажуць дактары; бо косці ды некаторыя ворганы будуць расьці “зь нічога”, з адной дзьвух нашых клетачак (ДНК).

Каб нам не было сумна, бутлі з брыгадай, кожны – аддзельна, паставілі на сталы у адным шырокім і сьветлым пакоі з выглядам на парк. Калесьнік-весялун, калі ўбачыў усіх нас жывымі-“здаровымі” – ад радасьці фігі стаў нам паказваць. Маўляў, каб праверыць “ментальна-маторную” рэакцыю, ці не згубілі гумар… Толькі хлопцы зь яго дастаткова пасьмяяліся і ўзялі слова, каб надалей, як і ў старыя добрыя часы, - больш ніякіх гадасьцяў не вытвараў… “Добра. Няма прычыны турбавацца. Вы ж разумееце, я не са зла і тады сьмяяўся”, адказаў ён.

 

Апошняе. Калі нас, урэшце выпісалі са шпіталю, то прапанавалі пуцёку на адпачынак за кошт прадпрыемства, бо “траўма на вытворчасьці”. Цікава, ніхто не захацеў ехаць разам. Гэта пішу ўжо вам седзячы тут, на лыжным курорце ў Карпатах.

…Да чаго ж мілыя горы!!!Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.