.RU
Карта сайта

Літаратура - Літаратуразнаўства" І і 21 05 02 "Руская філалогія" са спецыялізацыяй І 21 05 02 07 "Беларуская мова...

Літаратура





  1. Бадак, А. Лірычны пульс паэта [Тэкст] / А. Бадак // Роднае слова. – 1994. – № 4.

  2. Брадзіхіна, А. В. Трымацца свайго берагу [Тэкст] / А. В. Брадзіхіна // Известия ГГУ им. Ф. Скорины. Бе­ло­рус­ская литература. – 2001. – №4 (7). – С. 30 – 33.

  3. Брунэль, П. Што такое параўнальнае літаратуразнаўства? [Тэкст] / П. Брунэль, К. Пішуа, А. Русо. – Мн. : Эўрофорум, 1996. – 240 с.

  4. Гніламёдаў, У. Літаратурнае жыццё на Беласточчыне [Тэкст] / У. Гніламёдаў // Полымя. – 1995. – №3.

  5. Івашын, В. У кантэксце мастацкіх культур [Тэкст] / В. Івашын // Полымя. – 1998. – № 12.

  6. Казбярук, У. “З зямлёю роднаю ў вечным ладзе...”: А.Барскі [Тэкст] / У. Казбярук // ЛіМ. – 2000. – 10 лістапада.

  7. Колесник, В. Близкость дальнего [Текст] / В. Колесник // Неман. – 1994. – № 11.

  8. Лявонава, Е. “Ад мовы да мовы мастцілася кладка...” [Тэкст] / Е. Лявонава // Полымя. – 2005. – № 3.

  9. Раманчук, А. Вялікае бачыцца здалёк: Беларуская літаратура Беласточчыны [Тэкст] / А. Раманчук // Роднае слова. – 2000. – №12.

  10. Рублеўская, Л. Беларускі міф як вобраз нацыі: Беластоцкая паэзія апошніх гадоў [Тэкст] / Л. Рублеўская // Полымя. – 1999. – № 8.

  11. Уэллек, Р. Теория литературы [Текст] / Р. Уэллек, О. Уоррен. – М. : Прогресс, 1978. – 325 с.

  12. Чыгрын, С. Пад дзіўны гоман Белавежскай пушчы: Беларус­кая літаратурная плынь у Польшчы [Тэкст] / С. Чыгрын // Роднае слова. – 1995. – №№ 2, 3.


ЛЕКЦЫЯ 2



1 Інтымная паэзія Я. Чыквіна ў кантэксце творчасці А. Фета.

2 Г. Ахматава і Р. Баравікова: пераемнасць традыцый.

3 Рэцэпцыя спадчыны “выклятых” паэтаў у любоўнай ліры­цы Л. Дранько-Майсюка.

1 Інтымная паэзія Я. Чыквіна ў кантэксце творчасці А. Фета



Станаўленне творчай асобы Я. Чыквіна звязваецца з творчасцю рускіх і еўра­пей­скіх кла­сікаў, з шэрагу якіх асобна вылучаецца імя А. Фета. Аналагічныя феномены ў па­э­зіі або­двух аўтараў мэта­згод­на кваліфікаваць найперш як тыпалагічныя сыхо­джан­ні, дэтэрміна­ва­ныя аднолькавасцю, тоеснасцю іх

філасофска-эстэтычных поглядаў

. Філасофскае асэнсаванне феномена кахання ў Расіі другой паловы 19 ст. грун­та­валася на ідэях неаплатанізму з яго імкненнем да сінтэзу эрасу і агапэ, да аб’­яд­нан­ня ў адно цэлае філасофскага, рэлігійнага, псіхалагічнага і эстэтычнага аспектаў ка­хан­ня. А. Фет, нягледзячы на ўплыў філасофіі А. Ша­пэн­гаў­э­ра, у цэлым прымаў асноўныя палажэнні рускіх мысліцеляў, аб чым можна меркаваць з яго лірыкі. Ужо ў эсэ “Аб пацалунку” А. Фета заўважаецца ары­­ен­та­цыя на неаплатанічны дыскурс з яго канцэп­цы­яй узнаўлення цэласнасці ча­ла­ве­чай асо­бы і яе ма­раль­нага адраджэння праз каханне. Ён даводзіць, што “раз­дзе­ле­ная на дзве паловы істота вымушана шукаць свайго ўз’яднання”. Бліз­кае да фетаўскага разуменне сутнасці кахання ўласціва і Я. Чыквіну:

Мне здалося: ты сталася мною.

Свіслач плыла нам з левага боку.

Маім голасам ты сказала, што любіш

Ісці, калі ёсць выразная мэта.
Я. Чык­він развівае думку рус­ка­га па­э­та ў духу М. Бярдзяева, мяр­куючы, што каханне – больш складаная субстанцыя, якая ўяўляе сабой чатырохчленнае злу­чэн­не: “...мужчынскага пачатку аднаго з жаночым па­чат­кам другога і жаночага пачатку гэтага з мужчынскім пачаткам таго”:

Вісла плыла нам з правага боку.

Мне здалося: я стаўся табою.

І я чуў, як ты, не сказаўшы, сказала,

Што любіш ісці бязмэтна са мною.

(“Водгулле”)

Разуменне кахання элементам аксіялагічнай сістэмы (“блажен­ный мир любви, добра и красоты” А. Фета) знайшло свой працяг і ў па­эзіі сучаснага аў­­тара, які, ствараючы падобны ланцуг, нават на­дае любові гна­се­а­ла­гіч­ны ха­­рак­­тар, раз­глядае яе як сродак спа­сці­жэння іншых таямніц свету (“Хараства, дабра і праўды // Дай мне, грэшнаму, пазнаці”).

У па­эзіі А. Фета каханне ўспрымаецца моцнай ства­раль­най сілай, якая гарантуе асобе індывідуальную неўміручасць, і адначасова безаба­ронным перад агрэсіўным светам пачуццём. Феномен ка­хан­ня для Я. Чыквіна з’яўляецца “вектарам і фундаментам жыцця”, а таксама загадкай, цуда­твор­ным па­чуццём. Разумеючы складанасць і шмат­­мернасць любові, сучасны паэт дэманструе здольнасць псіха­ла­гічна дакладна вы­­явіць розныя яе іпастасі: першае каханне, асаб­лі­ва шчымлівую на фоне змяркання поз­­нюю захопленасць, каханне-ця­гу, нават каханне па звычцы. Аднак такога шы­ро­ка­га спектра па­чуц­цяў з найдрабнейшымі пераходамі аднаго ў другое, з усімі ню­ансамі і тонкасцямі, як у рускага класіка, у паэзіі Я. Чыквіна няма.

У мастацкай кас­ма­го­ніі або­двух паэтаў жан­чына мае нябеснае паходжанне, змяшчаецца ў цэн­т­ры Су­све­ту. Самадастатковасць пачуцця лірычнага героя А. Фета грунтуецца на разуменні кахання абсалютам і адпаведнага абагаўлення жанчыны. Эфект уз­мац­няецца выкарыстаннем улюбёнага паэтам сродку – анафары:

Только в мире и есть, что тенистый

Дремлющих кленов шатер.

Только в мире и есть, что лучистый

Детски задумчивый взор.

Только в мире и есть, что душистый

Милой головки убор.

Только в мире и есть этот чистый

Влево бегущий пробор.

Я. Чыквін стварае адметную рэлігію, згодна з якой свет народжаны жаночай любоўю. Жан­чына ў ёй набывае фун­кцыі Творцы, дэміурга, увасабляе першапачатак і канец жыцця:
Круглабёдрая мадонна,

Паўнагрудая славянка,



Па-за ласкаю тваёю

Нават сонца не заззяе.

Ты ствараеш свет і ночы

Нараджэння, пахавання. (“Малітва”)

Пры гэтым сучасны мас­так-фі­­ло­саф, у адносінах да кахання вы­сту­паючы адэптам языч­ніц­кіх ідэй, прымае ге­ге­леў­скую думку аб бяс­­сіл­лі хрысціянскай любові з прычыны несумяшчэння ў ёй зям­но­га з бо­­с­­кім. Для лірычнага героя Я. Чыквіна су­пя­рэч­на­сці паміж зям­ным каханнем ва ўсіх яго праявах і любоўю да Бога невы­ра­шаль­ныя. Па гэтай прычыне ён унікае хрысціянскай маралі і пры­мае паганскія ўяўленні аб спа­лу­чэнні духоўнага і цялеснага пачаткаў у каханні:

Мне, грэшнаму, нельга там [у царкве. – А. Б.] паявіцца,

святыя ўбачаць голае цела

дзяўчыны ў вачах маіх,

у вачах – кахання бліскавіцы.

З іконай сваёю ў царкву не прыходзяць.

У адносінах да ўвасаблення інтым­ных пачуццяў і іх аб’ектаў па­доб­ная ў твор­цаў і эстэтычная канцэпцыя, дзе дамінуюць

адзнакі імпрэсіянізму

: няпэўнасць, рас­плы­­­ві­с­тасць, не­­да­га­во­ра­насць, фраг­мен­тар­насць, эфект пленэрнасці (дэкарацыі рэчаіснаснасці пры да­па­­мозе святла і ценяў). Як бачым, у прыведзеным вершы выява аго­ле­най жанчыны не абмалёўваецца адкрыта, а паўстае адлю­стра­ван­нем, адбіткам. Паэт выхоплівае пэўныя дэталі, якія надаюць звы­чай­наму во­бразу жанчыны эратызм і адначасова робяць яе аблічча кон­турна-размытым. Чытачу прадстаўляецца магчымасць, адпавед­на свайму густу і ўяўленню, дадумаць во­б­раз шчодра-акруглай, гітарна-спакушальнай прыгажуні. Часам шлях стварэння эра­тыч­нага вобраза грунтуецца на падобнай да фетаўскага лапідарнага стылю фраг­мен­тар­насці, дзе магістральнае значэнне адводзіцца акцэнтам: “Ішла з-над рэчкі. Закаханая. // Губы. Грудзі. Ногі.”

Зыбкасць, няўлоўнасць адчуваецца і ў вобразе “ценю заплаканай жанчыны”, што ўзнікае ў зборніку “Свет першы і апошні”. Блізкі вобраз, аднак з іншай эма­цы­я­наль­най нагрузкай, сустракаем і ў А. Фета (“Пред тенью милою коленопреклонённый // В слезах мо­ли­твенных я сердцем оживу”). Ствараючы эфект ценю, рускі май­стар слова ўмела дэкаруе рэчаіснасць пры дапамозе святла, змроку і вет­ру. Яго зна­камітае “дрожанье – колыханье – мерцанье” з’яў­ляецца імкненнем пазбегнуць пра­мых ліній, дакладных абрысаў. (“Шепот, робкое дыханье...”). Аналагічныя спробы стварыць эфект пленэрнасці ўлас­цівыя і творчай манеры Я. Чыквіна:
Наша ноч ужо бяжыць

Светаценем, гукаграннем...

Цёмны дзень тваёй душы

Ў ціхім сонным калыханні.

Лагічны працяг такога бачання – адлюстраванне акта кахання ў выглядзе “спле­це­ных двух ценяў”. Аднак найчасцей гармонія яднання целаў падаецца аў­та­рам у сімвалічным плане: “вясло апускай у цячэнне”, “мішэнь спрагнелая джа­ла”.

Се­ман­ты­ка тра­дыцыйных любоўных

вобразаў-сімвалаў агню і вады

мае ў паэтаў адрознае вы­ра­шэнне. У А. Фета, згодна з дуалізмам аўтарскага светапогляду, яна носіць амбівалентны ха­рактар. Так, у вобразе агню рускі паэт не толькі развівае традыцыйнае ўяўленне аб па­раксізме жадання, пажадлівасці, а і выяўляе іншае, кантрастнае значэнне, звязанае з тра­гедыйным пачаткам. Гэта тлума­чыц­ца моцна ўскалыхнуўшым душу паэта мо­ман­там біяграфіі – заўчаснай смерцю яго каханай Марыі Лазіч. Поруч са стыхіяй агню ня­стрыманасць памкненняў лірычных герояў перадаецца пісьменнікам праз вобраз ва­ды, якая адначасова можа выступаць і сімвалам расстання каханых, назаўсёднага ра­зыходжання іх лёсаў (“и страсти роковой вздымаются потоки”; “А там при­дёт волна – и грянет между нами”).

Такога ўзаемапранікнення, дыфузіі дзвюх супраць­лег­лых стыхій у паэзіі “лірыка інтэлекту” (С. Яновіч) Я. Чыквіна не назіраецца. Ён лагічна размяжоўвае шматлікія варыянтныя значэнні вышэй названых сім­валаў паводле псіхаэмацыянальных асаблівасцей. Адпаведна гэтаму вада выступае жа­ночым пачаткам, а агонь у самых розных яго іпастасях – мужчынскім. Каханая “з ра­сы ранняй і туману” ўяўляецца лірычнаму герою “ажыўляльнай вадой”, якая дзіўным чынам запальвае ў мужчыне сакральны агонь кахан­ня. З дру­го­га боку – стыхія воднага эрасу можа быць небя­спечнай, утрымліваць у сабе ла­тэнт­ныя працэсы растварэння, патаплення, зліцця, пагражаючы асобе знішчэннем. Таму не­выпадковым падаецца з’яўленне вобраза “тапельца ў цінах”.

Адэк­ватнасць

сімволікі сну

ў творцаў грунтуецца на разуменні імі Эраса, Танатаса і Гіпнаса трыма фе­но­менамі, здоль­нымі па­ра­лі­за­ваць волю і ро­зум ча­ла­ве­ка, што было заўважана яшчэ старажыт­ны­мі мудрацамі. Фран­цуз­скі даследчык П. Кіньяр паведам­ляе: “Іс­ну­юць тры крылатыя фігуры – Гіпнос, Эрот, Танат. У Ста­ра­жыт­най жа Грэцыі яны складалі адну, адзіную ўласцівасць, ад­­­на­­ча­со­ва і неадчувальную і ўсёпранікальную, наведваць душу ча­ла­века. Гэтыя тры кры­­латыя боствы кіравалі адным і тым жа вы­кра­дан­нем, не звязаным з фізічнай пры­сут­­насцю і сацыяльным ста­ту­сам”. У творах А. Фета сон не з’яўляецца перашкодай для пачуцця лю­бові. Стан ка­хан­ня лірычнага героя натуральна пераходзіць у ін­шы, ірэальны свет, свет пазітыўны і ўсёмагутны, куды вяртаецца на­ват адабраная смерцю каханая. Беларускі ж паэт, на­ад­варот, успры­мае сон як варожую сілу, што хоць часова, ды выкрадае ў ге­роя абранніцу (“Сном раз’яднаная з светам маім, // спіш бессаромна”).

Стыхія сну для лірычнага суб’екта А. Фета – гэта райскае месца, напоўненае хараством і гар­мо­ніяй (“Я знаю край, где всё, что может сниться, // Трепещет въявь”). По­шук ідылічнага месца звязаны са сном і ў Я. Чыквіна. Аднак, у адрозненне ад рускага па­эта, гэты свет застаецца для лірычнага героя недасягальным:

...Што ёсць іншы свет, недзе там, за сёмай ракой:

Рухліва-прынадны і першаісна-боска-напеўны,

Дзе ў жывых кругах нагрэтага святла

Расхінутыя свету па-дзіцячы душы;

Куды, аднак, ніколі не ступіць мне, нават у снах.

Не прэтэндуючы на рацыянальнае асэнсаванне свету, глы­бо­кае cпаз­нанне сутнасці быцця (“Жизнь – запутанность и сложность!..”), рус­кі ма­стак слова зводзіць ролю розуму ў адносінах паміж муж­чы­нам і жанчынай да мінімуму, не імкнец­ца спасцігнуць за­коны сну – пазітыўнага ірэ­аль­на­га све­ту, па меркаванні лі­рыч­нага суб’­ек­та.

Логіка сну – адзін з бакоў “мна­га­вар­тас­най логікі” (У. Ка­леснік) су­­­час­нага паэта, бы­таванне якой ажыццяўляецца на ўзроўні пад­свя­до­­ма­сці. Умоўнасць мя­жы паміж рэ­альнасцю і трыз­неннем, ланцу­го­вая аса­цы­я­тыў­насць па­­э­тыкі сну Я. Чык­віна надае ёй сюррэа­лі­стыч­­ныя адзнакі (“Геаметрыя пят­ні­­цы”). У згаданым вершы ў прозе са зборніка “Кругавая чара” стасункі героя са светам выглядаюць як уза­е­ма­да­чы­нен­ні дзвюх цэласных адзінак і адбываюцца амаль на роўных:

Сяджу на ложку, як на беразе рэчкі – і ўглядаюся ў свой сон. Адтуль глядзіць на мяне, як на сваю памылку, як на зверапянёк, бязвонкавая рэчаіснасць; глядзіць і тры­мае за прыдуркаваты рукаў, сцягае з мяне апошнюю маю сарочку, каб вышы­ван­каю аздобіць ацёклае люстэрка свайго існавання ў выглядзе апухлага азерца, не боль­ша­га за тое вядро, што стаяла калісь у нас пры калодзежы і ў ім плавалі жывыя вочы ка­былы, якая насіла мяне на сваіх плячах па зялёна-пясчаным свеце сваіх польных вы­крунтасаў. Вада амывае маю душэўную непагоду, а я – у падзяку – злёгку казычу вус­намі яе цудадзейнае цела ... ох!”

Хаця пры першасным прачытанні такі ўскладнены верш можа ўспрымацца як зна­рок створаны рэбус, мастак слова наўрад ці кадзіруе свой твор. Аса­цыяцыі тут разгортваюцца натуральна. Мудрагелістыя вобразы праз стан паэ­тыч­на­га натхнення быццам бы выносяцца з глыбіні падсвядомасці ў некранутым, ня­змен­ным выглядзе, бо, згодна з філасофска-эстэтычнымі пастулатамі сюррэа­лізму, логіка ма­стацкага ўяўлення тоесная логіцы сну.

Пад­­свядомасцю ін­спі­раваны і многія ін­тым­ныя вер­шы беластоц­ка­га аўтара (“Трое нас. Трое вас”, “Не­спакметна выглянуўшы ў веч­насць...”, “Прыдарожны бар”, “Сонечная меса”, “Жальба неад­па­вед­на­сці”), дзе ан­­тра­пій­ны, жывёльна-рас­лінны і рэчыў­на-прад­мет­ны све­ты выступаюць раўнапраўнымі носьбітамі су­свет­най душы. Ге­рой такіх вершаў неаднаразова пад­крэс­лі­вае сваё “фларальнае” па­хо­джанне, называючы нерукатворныя з’явы, і найперш дрэ­вы, сва­ёй сям’ёй. Больш таго, ён адчувае сябе натуральнай часцін­кай кос­ма­су, дзе ўсе праявы арганічнага і неарганічнага свету ма­юць ад­ноль­кавую каштоўнасць, то­есную чалавеку структуру, агуль­ную ге­не­алогію: “ды разам мы – // сонца пра­бос­ка­га адзіны подых!” У та­кім аўтарскім перакананні заўважаецца выразная арыентава­насць на

гі­ла­за­ізм

, згодна з якім прынцыповыя адрозненні паміж з’я­вамі жы­вой і нежывой прыроды зды­маюцца, а наяўнасць душы лі­чыцца ўсе­агульнай уласцівасцю макра- і мікракосму. Я. Чыквін да­дае да на­званай канцэпцыі ідэю прысутнасці розуму і па­чуц­цяў у ма­тэ­рыяльных целах, а таксама іх пад­улад­насці фізіялагічным працэсам:

Старэе дзень і з ім старэе ўсё кругом:

Вада ў калодзежы, калодзеж і чарпальнае вядро,

Сцяжына да вады і проста сцежка ў дом.



Ідэі пастарэлі і пастарэла радасць, боль душы,

І пастарэла крыху пустата цішы,

І цалкам пастарэлі гімнаў клавішы.

Як бачым, ідэя раўнацэннасці распаўсюджваецца і на ідэальныя, аб­страктныя па­няцці. Уза­е­­мадзеянне асо­бы з не­ма­тэ­ры­яль­ны­­мі суб­стан­­­­цыямі ў такіх творах ажыц­цяўляецца пры дапамозе трансгрэсіі – пера­адо­лення не­пераходнай мяжы, што ад­­дзя­ляе рэаль­насць ад ін­ша­­свету. Скажам, у вершы “Трое нас. Трое вас”, дзе паралельна з ча­­лавечымі істотамі выступаюць “любоў, вясновая спіраль // Ды мрой­ная маг­чы­масць”, ужо наглядаецца памкненне і прарыў у невя­до­мае, хоць у гэтым вы­пад­ку ён мае патэнцыйны характар. Мар­гі­наль­ная прастора, што ўзнікае праз трансгрэсіўны зрух, ствараецца па­э­там у вершы “Неспакметна выглянуўшы ў вечнасць...” Ба­лан­су­ю­чы паміж сферай са­праўднага, якую рэпрэзентуе герой-назіраль­нік, і ірэальным светам, прадстаўленым “кі­нутымі паняй” рэчамі, кар­ціна паступова набывае фантасмагарычны выгляд, афар­м­ляецца ў прывідны вобраз адсутнай жанчыны. Зразумела, што творы такога кшталту не паддаюцца аднаварыянтнай дэшыфроўцы, патрабуючы сугестыўнага ўспрыняцця.

Тым не менш і ў А. Фета, і ў Я. Чыквіна каханне атаясамліваецца з эма­цы­я­наль­на-духоўнымі з’явамі: шаленствам, мрояй, хваробай, шчасцем. Апошняе ра­зумеецца эфе­мернай аб­страк­цы­яй, “светлым мігам”, затры­маць які магчыма толькі ўяў­­ным вяр­тан­нем у былое, што тлумачыць прыхільнасць аўтараў да ве­р­шаў-успа­мі­наў з агульнай на­страёвасцю “салодкага смутку”. Іншымі словамі, глыбокі песімізм у якасці пафаснай дамінанты ні А. Фету, ні Я. Чыквіну не ўлас­ці­вы. У лірычнага ге­роя А.Фе­та горыч і боль страты змяк­­чаюцца паняццем вечнасці кахання, мац­ней­шага за смерць. Пера­адоль­ванне та­таль­­­най самоты пер­са­нажам Я. Чыквіна звязваецца з яго глы­бо­кай верай у леп­шае.

Такім чынам, пры блізкасці светапогляду і эмацыянальнага стану лі­рычных герояў выра­шэн­не воб­разаў і канфліктаў у лірыцы кож­на­га з паэтаў арыгінальнае. Гэта абумоў­ле­на і ад­­­­­роз­­нен­нямі ў нацы­я­наль­на-свядомасным, псіхалагічным складзе аўта­раў, і ў суад­­не­­се­­на­­с­ці напісанага імі са сваёй эпохай. Паэзію А. Фета і Я. Чыквіна яд­нае тыпалагічная блізкасць. Кантактныя ж адно­сі­ны – уплы­­вы – вы­нік пад­свя­домага пераасэнсавання Я.Чык­віным мастац­кага вопыту яго літара­тур­на­га ку­мі­ра.
2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.