.RU
Карта сайта

Адзін з самых выдатных палітычных І культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня - старонка 3


Менавіта ў гэтай здольнасці прадбачання і заключаецца вя-шчунства Купалы, робіць выснову А. Луцкевіч, «бо і Вялікую Рэвалюцыю ў Расеі, і сацыяльны пераварот, і стварэнне ўлады працоўных, і той магутны ўздым беларускіх масаў пад незалеж-ніцкім сцягам, які знайшоў найболып яркае сваё выяўленне ў Усебеларускім Кангрэсе ў Менску ў канцы 1917 года, — усё гэта вешчым духам сваім напрарочыў Купала».

А. Луцкевіч спрабуе асэнсаваць сённяшні дзень у жыцці «прарока адраджэння», ягоную творчасць у свеце рэалізацыі ідэй і з сумам адзначае: «Ды і мусіць сняцца Купале абразы поўнага здзяйснення яго ідэалу Адраджэння, — здзяйснення да канца. Але на паперу яны ўжо не выліваюцца і — здаецца — не выльюцца».

А. Луцкевіч спадзяваўся, што гэтыя ідэалы «даспявае хіба но-вае, маладое пакаленне песняроў беларускіх, аб якіх маем поўнае права сказаць, што яны ўсе — у болыпай ці меншай меры — ду-хоўныя дзеці Янкі Купалы. Слова за імі!» На жаль, гістарычныя абставіны ў Савецкай Беларусі пачалі крута мяняцца, і духоўная спадчына Я. Купалы была знявечана разам з яе носьбітамі. Астатнія ж муеілі тварыць у манеры «сацыялістычнага рэалізму».

Ноткі суму і разгубленасці ў юбілейнай лекцыі ў дачыненні да Купалы набываюць пэўнае акрэсленне ў артыкуле «Ян Луцэвіч —

458

Янка Купала» (Беларускі звон. 1932. 30 ліп.), гэтаксама прысвеча-ным 50-м угодкам з дня нараджэння паэта. А. Луцкевіч вылучае «тры моманты ў жыцці Беларусі», якія адбіліся на творчасці паэта: «момант велізарнага нацыянальнага ўздыму», «момант тварэння новага сацыяльнага ладу на беларускай зямлі» і «момант не радасці, а жаху, момант, калі па загаду чырвонае Масквы — ад імя тае ж сялянска-работніцкае ўлады — пачалося таптанне і нішчэн-не ўсяго, што было цэнным і святым для Купалы. Гэта — вядомая процібеларуская акцыя ў Савецкай Беларусі, знайшоўшая свой водгук і ў Заходняй Беларусі, — акцыя, закончаная разгромам бе-ларускай інтэлігенцыі, арыштам некалькіх сотняў найвыдатней-шых беларускіх культурных працаўнікоў у БССР». «Разборы» не абмінулі і Купалу, адзначае А. Луцкевіч: «I вось пачаўся і чыста інквізітарскі націск на Купалу, каб ён «пакаяўся» ў сваіх «нацыяналістычных грахах» і адрокся ад сваёй нацыянальнае ідэалогіі. Купала мужна адбіваў гэты націск, але ўрэшце, бачачы, як паддаюцца вонкавай сіле другія, паддаўся ёй і ён, апошні». Акт спробы самагубства Купалы, на думку А. Луцкевіча, быў актам пратэсту супраць навязанага тэрору. Менавіта праз яго Купала «сцвердзіў сваю духоўную веліч не толькі як паэта, але і як грамадзянін».

Праз два з палавінаю месяцы, 19 лістапада 1932 г., у гэтай са-май газеце з'явіцца артыкул А. Луцкевіча «50-лецце Якуба Кола-са», дзе крытык ацэньвае вялізны ўклад Я. Коласа ў беларускую літаратуру, не забыўшыся дадаць: «Праўда, пэўне і шмат цяжкага прыйшлося перажыць за апошнія гады Я. Коласу, гледзячы, як сталінскія агенты пачалі паход проці беларускай культуры й бе-ларускага народа, зніштажаючы і разганяючы па ўсёй Расеі бе-ларускую інтэлігенцыю... «Новы куро Сталіна, — з горыччу піша крытык, — прыглушыў і ліру Коласа, але — не заглушыў».

Таксама юбілейным, па сутнасці, з'яўляўся артыкул А. Луцке-віча «Крытычныя моманты ў жыцці Купалы і Коласа — паводле іх твораў», надрукаваны ў часопісе «Новая варта» (1932. № 2—3). Аналізуючы дарэвалюцыйныя вершы Купалы, А. Луцкевіч знахо-дзіць вытокі песімізму паэта, ягонага «сусветнага суму». Я. Колас, заўважае крытык, сумуе ў астрозе, але «дух яго крэпкі». Крытычны момант, лічыць ён, у творчасці Коласа настае пасля рэвалюцыі, па вяртанні на Бацькаўшчыну ў 1921 г., калі Колас, абглядаючыся ў вёсцы, піша: «Кавалі другія, а ланцуг той самы».

Найвялікшы крызіс у Купалы, мяркуе А. Луцкевіч, настае ў час пагрому беларускай інтэлігенцыі ў канцы 20-х гадоў. Пасля замаху на жыццё і пакаяння, адзначае крытык, «тая іскра Божая», якая так цудоўна ззяла ў душы паэты, тухне з дня на дзень, і Ку-пала ўжо нічога новага не творыць».

Я. Колас у канцы 20-х гадоў, на думку крытыка, таксама перажывае творчы крызіс: «Гэты найярчэйшы ідэолаг беларускага сялянства з яго векавечнай цягай да ўласнае зямлі піша цяпер апа-вяданні, асуджаючыя гэтае імкненне беларускага сялянства да са-

459

мастойнага варштату працы — сваёй зямлі, а за тое ўслаўляе «калгасы», шляхам гвалтаў і тэрору накіненыя нашай вёсцы... Ці здолее паэта стварыць у сваёй душы такі ж яркі і красачны «новы свет», як гэны «стары», што адбіўся ў «Новай зямлі»?

Азіраючы палетак беларускай паэзіі ў Савецкай Беларусі, А. Луцкевіч робіць несуцешныя высновы: «А старая «нацыянал-дэмакратычная» паэзія — разбітая, раздаўленая ботамі агентаў ГПУ, шіёваная самімі сваімі «каючыміся» тварцамі — паступова замаўкае». ЁН спрабуе зірнуць наперад і прарочыць: «А тым часам гараскопы беларускай паэзіі ў БССР наогул невясёлыя. Яна перажывае вельмі цяжкі крызіс». Ды А. Луцкевіч не губляе надзеі і верыць усё ж такі ў жыццяздольнасць беларускай паэзіі, падво-дзячы пад сваю веру тэзу адвечнага імкнення чалавека да прыго-жага: «Чалавек без паэзіі ніяк жыць не можа і будзе далей тварыць яе, будзе шукаць красы і хараства нават у варунках глыбокага паняволення ягонае індывідуальнасці і свабоднае творчасці. Цяжкі бот агентаў ГПУ роўна прыдавіў гэтую цудоўную краску чалавечае творчасці (паэзію) на ўсім абшары дасягаемасці».

У гэты самы час Я. Купала мусіў змясціць ліст у «Савецкай Беларусі», дзе ён пісаў: «Беларускія нацыянал-фашысты, робячы справу польскага і сусветнага імперыялізму, стараюцца выка-рыстаць і мой пяцідзесяцігадовы юбілей для сваіх агідных правакацыйных мэт. Яны распаўсюджваюць чуткі, што нібыта балынавікі прымушалі мяне пісаць, як пішу я цяпер.

Я з абурэннем адкідаю гэтую фашыстоўскую хлусню і ўсякія плёткі аб тым, што я калі-небудзь быў праціўнікам Камуністычнае партыі і Савецкае ўлады.

Я пратэстую супраць юбілейнага фарсу, які наладжваюць у мой гонар тыя, чые рукі ў крЫві працоўных Заходняй Беларусі...

Ганьбячы здрадніцкую работу нацыянал-фашызму, я заяўляю, што адзіны шлях да канчатковага вызвалення працоўных мас — ёсць шлях камунізму».

У наступным, 1933 г. А. Луцкевіч выдае асобнаю брашураю чарговы рэтраспектыўны агляд беларускай паэзіі «Галоўныя кірункі ў беларускай паэзіі».

Пачынаючы ад дарамантычнай паэзіі Я. Баршчэўскага (пачатак XIX ст.), А. Луцкевіч спыняецца на вершы П. Багрыма, адзначаю-чы ягонае знітаванне з фальклорам, на «Энеідзе», як ужо цалкам «свядомым творстве». Этапам у развіцці беларускай літаратуры крытык лічыць творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, які «пакідае нам запраўдную спадчыну ў беларускай мове».

А. Луцкевіч выдзяляе рамантычныя, неарамантычныя ўплывы ў беларускай літаратуры, адзначаючы, што «натуралізм (сённяш-няй тэрміналогіяй — рэалізм. — А. Б.) і рамантычны ідэалізм ідуць у нас поплеч, перамешваючыся». Да народніцка-натуралістычнага кірунку А. Луцкевіч адносіць Ф. Багушэвіча, Я. Лучыну, А. Гуры-новіча, К. Каганца, Ядвігіна Ш., Цётку.

460

Новым важным крокам наперад у беларускай літаратуры А. Луцкевіч лічыць нашаніўскі перыяд. «Наша Ніва», на яго по-гляд, — «літаратурная школа, фармулявала ідэалогію беларускіх адраджэнцаў». У сваю чаргу літаратурны нашаніўскі рух «злучаў маладых аўтараў на грунце адраджэнскае ідэалогіі».

А. Луцкевіч дае характарыстыку Я. Купалу, заўважаючы, між іншым, што «яго нацыянальная ідэалогія поўнасцю грунтуецца на высокагуманітарных падставах». Купала, на яго погляд, — «тыповы неарамантык». Я. Колас прадстаўляе «вышэйшую фор-му народніцка-натуралістычнага цячэння». У Ц. Гартнага кры-тык вылучае «пралетарскі кірунак». Схільныя да містыцызму А. Гарун, 3. Бядуля, М. Гарэцкі, на думку А. Луцкевіча, шукаюць у містыцы адказы на жыццёвыя пытанні. М. Багдановіч, прадстаўнік «эстэтызму», «удумчывы і тонкі цаніцель красы, да-лёкі ад развіваўшайся на Бацькаўшчыне палітычнае барацьбы, сваё служэнне беларускаму народу бачыць у тварэнні высокамастацкіх цэннасцей у беларускай мове». У цэлым жа, лічыць А. Луцкевіч, «найбольш характэрнай рысай беларускае адраджэнскае паэзіі ёсць яе рацыяналізм».

Цікавы погляд А. Луцкевіча на развіццё літаратурнага працэсу ва Усходняй Беларусі, у прыватнасці на лёс аб'яднанняў «Маладняк» і «Узвышша»: «У аснову сваёй дзейнасці «Маладняк» паклаў гэткі прынцып: зрабіць літаратуру сродкам прапаганды на карысць рэвалюцыйнай улады і замацавання новага сацыяльнага ладу. Пры аднароднасці ідэалогіі сяброў «Маладняка» гэтае задан-не і мусіла б выпаўняцца зусім натуральна, самахоць, — асабліва прымаючы пад увагу агульны ўздым настрояў у рэвалюцыянераў-пераможнікаў. Аднак на дзеле выйшла інакш: «маладнякоўская» асацыяцыя аказалася цалкам падпарадкаванай камуністычнай партыі і камсамолу, і апошнія, не задавольваючыся ідэйным кіраўніцтвам, выявілі імкненне ператварыць «Маладняк» у свайго роду рамесніцкі цэх, прабуючы вырашыць пытанні чыста мастац-кага характару, у якіх ні партыя, ні камсамол не былі кампетэнт-нымі. Гэта выклікала ўнутраны разброд сярод асацыяцыі». Такім чынам вылучылася «Узвышша». «Група «Узвышша», — як лічыць А. Луцкевіч, — раіпуча бараніла інтарэсы мастацтва, даючы адпор імкненням зусім некампетэнтных у галіне мастацтва органаў пад-чыніць сабе апошняе... Аднак змаганне за мастацтва неўспадзеўкі закончылася выступленнем на сцэну грубае фізічнае сілы — сілы савецкае ўлады і камуністычнае партыі, якія і ўчынілі поўны разфом «інакамыслячых»... Запраўдныя мастакі слова, шчырыя і чэсныя самі з сабой, аказаліся абвінавачанымі ў рознага роду «ўхілах» ад сталінаўскае «генеральнае лініі», у «нацыянал-дэмакратызме» і т. п. і былі выкінены за борт жыцця... Склад рэдакцыяў «Полымя» і «Узвышша» быў радыкальна «ачышчаны» ад усіх, хто сваёй музы не хацеў ператварыць у звычайнае рамясло. «Уцалелі», праўда, Колас, Янка Купала (пасля спробы самагубст-ва), Бядуля, — але іх прымусілі «пакаяцца» і публічна апляваць

461

усё, што дагэтуль тварылі і ў цэннасць чаго верылі». Перакананы прыхільнік дэмакратыі, справядлівага ўладкавання свету, чалавек, які надзвычай выразна адчуваў і даражыў такімі паняццямі, як во-ля, незалежнасць, ён востра ненавідзеў гвалт і прыгнёт.

У наступныя гады ў А. Луцкевіча выходзіцЬ яшчэ некалькі крытычных артыкулаў, рэцэнзій, аглядаў беларускай літаратуры па-беларуску і па-польску. 3 іх варта назваць такія, як «Ігіеіа піеро<11е§1о5сіо\уа XV роегд Ьіаіогшісіё», «Аб беларускай літаратуры нашаніўскае пары», «Одгсхігепіспуа ШегаШга Ьіаіогшіса».

У артыкуле «Праблема сфармавання нацыянальнае душы Мак-сіма Багдановіча (да 20-х угодкаў смерці)» (Калоссе. 1937. Кн. 4) А. Луцкевіч разглядае асноўныя крыніцы, якія паўплывалі на ста-наўленне нацыянальнай свядомасці паэта, адзначаючы, між іншым, што аб Багдановічу «трэба гаварыць як аб незвычайным у нашай паэзіі фэномене». У артыкуле «Абдзіраловіч і Барыка (літаратурная паралель)» (Калоссе. 1939. Кн. 1) крытык праводзіць параўнальны аналіз «Дзвюх душ» М. Гарэцкага і «РггесКуіохпіа» С. Жаромскага, твораў, «якія шмат у чым вельмі падобны да сябе, якія развязваюць тую ж праблему, хоць і ў розным асяроддзі, аналагічна».

На працягу ўсяго часу А. Луцкевіч вядзе вялікую навуковую, літаратуразнаўчую, пошукавую працу, друкуючы такія артыку-лы, як «Нязнаныя творы М. Багдановіча» (Наша будучыня. 1923. № 1), «Успаміны аб Мацею Бурачку» (Сын беларуса. 1924. № 19), «Абмылкі ў выданнях твораў Багушэвіча» (Сын беларуса. 1924. № 32), «РосІ5\Уіаёоте і кшасіоте >У сішту Ьіаіошзісі у Зугоісотіі», «Праўда аб «Мужыцкай праўдзе» (Гадавік БНТ. 1933. Кн. 1), «Палітычны працэс Якуба Коласа» (Запісы БНТ. 1938. Кн. 1) і шмат іншага.

Інтэнсіўная праца А. Луцкевіча — крытыка, літаратуразнаўцы — была спынена неўзабаве пасля далучэння Заходняй Беларусі: у 1939 г. Антон Луцкевіч яшчэ ў самым росквіце сіл быў рэпрэсі-раваны і ліквідаваны. 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.