.RU
Карта сайта

Сяргей Харэўскі, нарадзіўся ў Менску 5 кастрычніка 1967. Вучыўся ў мастацкай вучэльні імя Глебава. У 15 гадоў разам з сябрам Віктарам Корзунам працаваў у

Kvia0621Xareuski

Сяргей Харэўскі, нарадзіўся ў Менску 5 кастрычніка 1967. Вучыўся ў мастацкай вучэльні імя Глебава. У 15 гадоў разам з сябрам Віктарам Корзунам працаваў у хлебапякарні, каб зарабіць на падарожжа па Каўказе.

У дзяцінстве марыў стаць горцам-абрэкам: насіць папаху і бурку. Першыя словы прамовіў па-беларуску дзякуючы сваім бабцям.

Скончыў Інстытут жывапісу скульптурыті архітэктуры імя Рэпіна Акадэміі мастацтва СССР. Спэцыяліст па сакральнай архітэктуры Беларусі. Мастацкі рэдактар адноўленай у 1991 годзе Сяргеем Дубаўцом газэты “Наша Ніва”.

Першыя нумары “НН” рабіў з алоўкам, нажніцамі і клеем у руках.

Абыйшоў, аб’ехаў і прайшоў на байдарках амаль усю Беларусь.

Краінай мары раней была Новая Зэляндыя. Цяпер марыць пабываць у кожным кутку Беларусі.

На гэтае лета заплянаваў аб’ехаць па пэрымэтры ўсё беларускае памежжа.

Адзін зь лепшых экскурсаводаў па беларускай Вільні, дзе жыў ад 1991 па 2003 гг.

Аўтар цыклю нарысаў пра беларускае мастацтва: “100 твораў 20 ст”.

Аўтар кнігі “Зьвяры суайчыньнікі” – зборнік эсэяў пра рэдкіх жывёлаў Беларусі, якія публікаваліся ў “Нашай Ніве”.

Любіць працаваць на зямлі, але такая магымасць надараецца ня часта. Любіць коні і восьлікаў.

Марыць, каб Беларусь зьдзіўляла далей.

Нарадзіўся ў сям’і географаў: бацька, сястра, швагер, стрыечныя сёстры, іхныя мужы – усе географы. Кажа, што яшчэ не навучыўшыся размаўляць, мог паказаць на мапе некаторыя краіны – Японію і Італію.

Сяргей Харэўскі ад маленства меў моцны хрыплаваты барытон, якім карыстался старэйшыя прыяцелі падлеткі. Яны засылалі Сярожу Харэўскага ў краму, дзе барытон заварожваў прадавачак, і яны прадавалі 12-цігадоваму хлопцу “тавары паўсядзённага попыту для дарослых”: цыгарэты і алькаголь.

Сярод хобі ня толькі геаграфія ды флёра і фаўна Беларусі, а таксама кулінарыя. Выдатна валодае кухарскімі тэхналёгіямі, абазнаны ў рэцэптах кухняў народаў сьвету, экспэрэмэнтуе з уласнымі творамі кулінары.

Трымаецца паста, таму сёньня на вячэру заплянаваў палінізійскае рагу: морква, цыбуля, папрыка, кітайскія прарослыя грыбы, вяршковае масла і банан. Страву ўважае за цудоўны наедак на сьпякотнае надвор’е. А таксама згатуе халаднік, для якога сам расьціць на гаўбцы зеляніну.

Захапляўся акварыюмнай справай, меў акварыюм на 300 літраў.

Гадаваўся ў раёне вуліцы Пуліхава, якую часам называлі “раёнам бабровых шапак”, бо там жыло шмат партыйных функцыянэраў. Але таксама можна было сустрэць шмат дзеячоў культуры: Уладзімера Мулявіна, Віктара Вуячыча, Барыса Сачанку, там жа гадаваўся Сяргей Дубавец. Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.