.RU
Карта сайта

Закон рэспублiкi беларусь

Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов

Республики Беларусь 11 мая 2012 г. N 2/1908

ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ



4 мая 2012 г. N 356-З



АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ КУЛЬТУРЫ Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ"



Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 2 красавiка 2012 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 18 красавiка 2012 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031; 2006 г., N 78, 2/1202; 2009 г., N 119, 2/1567; N 276, 2/1603) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У пункце 1 артыкула 1:

з падпункта 1.2 словы "мастацкай i культуралагiчнай адукацыi," выключыць;

дапоўнiць пункт падпунктамi 1.13 - 1.15 наступнага зместу:

"1.13. культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства - тэатральная пастаноўка, канцэртная праграма, iншы вынiк творчай дзейнасцi выканаўцаў або калектываў мастацкай творчасцi, якiя разлiчаны на публiчнае выкананне;

1.14. культурнае мерапрыемства - культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства, а таксама фестываль, конкурс, выстаўка, агляд, майстар-клас, канферэнцыя, пленэр, семiнар i iншае мерапрыемства, накiраваныя на паказ, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю вынiкаў творчай дзейнасцi, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры;

1.15. культурны праект - сукупнасць дзеянняў, накiраваных на дасягненне вынiкаў культурнай дзейнасцi, зыходзячы з вызначаных рэсурсаў, тэрмiнаў, патрабаванняў да якасцi, улiку дапушчальнага ўзроўню рызыкi.".

2. У пункце 3 артыкула 2:

падпункт 3.7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"3.7. правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў;";

з падпункта 3.11 словы ", мастацкай i культуралагiчнай адукацыi" выключыць.

3. У падпункце 2.1 пункта 2 артыкула 5 словы "самаразвiццё творчых працэсаў" замянiць словамi "iх самаразвiццё".

4. У артыкуле 6:

у абзацы першым пункта 2 словы "(далей - творчы працэс) з мэтай вызначыць змест творчага працэсу i (або) уздзейнiчаць на яго вынiкi не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калi вынiкi творчага працэсу" замянiць словамi "з мэтай вызначыць змест творчай дзейнасцi i (або) уздзейнiчаць на яе вынiкi не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калi вынiкi творчай дзейнасцi";

у пункце 3 словы "творчы працэс" i "творчага працэсу" замянiць адпаведна словамi "творчую дзейнасць" i "творчай дзейнасцi";

у пункце 4 словы "творчы працэс" замянiць словамi "творчую дзейнасць".

5. У пункце 2 артыкула 8 словы ", фiльмаў, тэатральных пастановак i канцэртных праграм, iншых вынiкаў творчай дзейнасцi, арганiзацыю i правядзенне выставак, фестываляў, аглядаў, конкурсаў, iншых" замянiць словамi "i мастацтва, арганiзацыю i (або) правядзенне".

6. У артыкуле 9:

у пункце 1 слова "праграм" замянiць словам "мерапрыемстваў";

у пункце 3 словы "правядзення iншых" замянiць словамi "арганiзацыi i (або) правядзення";

у пункце 4 слова "правядзення" замянiць словамi "арганiзацыi i (або) правядзення";

пункт 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"5. Распаўсюджванне i (або) папулярызацыя вынiкаў творчай дзейнасцi ў ходзе арганiзацыi i (або) правядзення культурных мерапрыемстваў у спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам цi ў памяшканнях ажыццяўляюцца з улiкам заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.".

7. З падпункта 3.3 пункта 3 артыкула 10 словы ", мастацкай i культуралагiчнай адукацыi" выключыць.

8. У артыкуле 12:

з абзаца дзясятага слова "некамерцыйным" выключыць;

у абзацы трынаццатым словы "навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў, устаноў, што забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, а таксама для тых, хто мае асаблiвыя заслугi перад дзяржавай" замянiць словамi "асоб, якiя атрымлiваюць дашкольную, агульную сярэднюю, прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую, спецыяльную адукацыю, а таксама асоб, якiя маюць заслугi перад дзяржавай i народам";

абзацы чатырнаццаты i пятнаццаты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"ствараюць спрыяльныя ўмовы для эстэтычнага выхавання дзяцей i моладзi;

арганiзуюць i (або) праводзяць культурныя мерапрыемствы, звязаныя з распаўсюджваннем i папулярызацыяй культурных каштоўнасцей;";

у абзацы шаснаццатым словы "культурных праграм (праектаў, мерапрыемстваў)" замянiць словамi "дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, культурных мерапрыемстваў i культурных праектаў";

абзац васямнаццаты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"садзейнiчаюць арганiзацыi i (або) правядзенню культурных мерапрыемстваў, экспертыз, iншых форм аб'ектыўнай i незалежнай ацэнкi вынiкаў творчай дзейнасцi, а таксама развiццю лiтаратурнай i мастацкай крытыкi;".

9. З падпункта 1.7 пункта 1 артыкула 15 словы ", мастацкую i культуралагiчную адукацыю" выключыць.

10. Артыкул 20 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 20. Права на эстэтычнае выхаванне

Грамадзяне без абмежаванняў узросту маюць права на эстэтычнае выхаванне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.".

11. У артыкуле 21:

пункт 3 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:

"Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi арганiзацый культуры змешанага тыпу вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.";

у частцы першай пункта 3-1 словы "падрыхтоўку, арганiзацыю, паказ i (або) правядзенне спектакляў, канцэртаў цi iншых публiчных паказаў" замянiць словамi "стварэнне твораў сцэнiчнага (музычнага) мастацтва i правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў";

дапоўнiць артыкул пунктам 3-4 наступнага зместу:

"3-4. У арганiзацыях культуры могуць стварацца папячыцельскiя саветы.

Парадак стварэння i дзейнасцi папячыцельскiх саветаў арганiзацый культуры вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.".

12. Пункт 1 артыкула 30 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1. Прафесiйны i аматарскi калектывы, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, маюць права самастойна вызначаць рэпертуарную палiтыку i змест культурных мерапрыемстваў, ажыццяўляць культурную дзейнасць, удзельнiчаць у культурных мерапрыемствах i ў выкананнi сацыяльна-творчых заказаў, а таксама маюць iншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.".

13. Пункт 1 артыкула 31 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1. Прафесiйным калектывам, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i маюць адметныя дасягненнi ў галiне мастацтва на працягу 10 гадоў, Урадам Рэспублiкi Беларусь можа быць прысвоена званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь".

Аматарскiм калектывам, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i маюць адметныя дасягненнi ў галiне мастацтва на працягу 10 гадоў, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь можа быць прысвоена званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь".".

14. Пункт 1 артыкула 32 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1. Пастаянна дзеючым аматарскiм калектывам Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пры наяўнасцi адпаведнага мастацкага ўзроўню i творчых паказчыкаў, прадугледжаных гэтым мiнiстэрствам, можа быць прысвоена найменне "народны" ("узорны").".

15. Пункт 1 артыкула 33 пасля слова "мастацтва," дапоўнiць словамi "Урадам Рэспублiкi Беларусь".

16. У артыкуле 38:

у пункце 1 словы "падрыхтоўку, арганiзацыю, паказ i правядзенне спектакляў, канцэртаў або iншых публiчных паказаў" i "мастацкай творчасцi выканаўчых калектываў i асобных выканаўцаў" замянiць адпаведна словамi "культурную дзейнасць праз стварэнне твораў сцэнiчнага (музычнага) мастацтва i правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў" i "творчай дзейнасцi выканаўцаў i прафесiйных калектываў";

у пункце 2 словы "спектакляў, iншых публiчных паказаў, праслухоўвання твораў музычнага мастацтва" замянiць словамi "культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў";

у пункце 3 словы "ствараецца i дзейнiчае" замянiць словамi "можа стварацца i дзейнiчаць";

дапоўнiць артыкул пунктам 4 наступнага зместу:

"4. Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi тэатраў, цыркаў i канцэртных арганiзацый вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.".

17. Артыкул 43 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 43. Правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў

Парадак правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.".

18. Пункт 1 артыкула 45 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1. Да ўстаноў адукацыi ў галiне культуры адносяцца ўстановы агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, а таксама ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi i дадатковай адукацыi дарослых, якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь або галоўным упраўленням, упраўленням, аддзелам культуры мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.".

19. Артыкул 46 выключыць.

20. У пункце 3 артыкула 49 словы "iншых культурных праграм (праектаў, мерапрыемстваў)" замянiць словамi "культурных мерапрыемстваў i культурных праектаў".

21. Падпункт 1.6 пункта 1 артыкула 52 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1.6. арганiзацыя i (або) правядзенне культурных мерапрыемстваў.".

Статья 2 вступила в силу со дня официального опубликования (статья 3 данного документа).

Артыкул 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам i прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Статья 3 вступила в силу со дня официального опубликования.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 2, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛукашэнкаДадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.