.RU
Карта сайта

На форумах парталу tut by

Начная аБЛОГА 24 сьнежня

Радыё Свабода

На форумах парталу TUT.by http://forums.tut.by/showflat.php?Board=articles&Number=5118983&page=&view=&sb=5&o=&fpart=1&vc=1 абмяркоўваюць артыкул з расейскай “Газеты” http://www.gzt.ru/. Там зьмешчанае апытаньне расейскіх палітычных дзеячаў: ці верне Беларусь крэдыт у 1,5 мільярды даляраў, які ёй паабяцала выдаць Расея? Экспэрты выказваюць розныя меркаваньні на гэты конт, але сыходзяцца ўсё ж на тым, што Беларусь верне крэдыт. А вось як разважаюць удзельнікі форумаў:

“Нельга Беларусі браць крэдыты ў Расеі. Бо гэта яшчэ болей прывязвае нас да гэтай імпэрыі і ёсьць пагрозай нацыянальнай бясьпецы ў будучыні. Расея можа шантажаваць нас нашымі завінавачанасьцямі, дамагаючыся іх пагашэньня за кошт беларускай уласнасьці. Гэта можа прывесьці да фактычнай ліквідацыі нашай самастойнасьці пры захаваньні фармальнай”.

“Па-першае, цяпер эканоміка Беларусі на ўздыме... Калі эканоміка на ўздыме, то навошта тады пазычаць грошы? І па-другое, у аплату пазыкі можна потым “забраць” ключавыя рэнтабэльныя прадпрыемствы, а прасьцей кажучы збанкрутаваць і далучыць да сябе Беларусь. Проста шесьць абласьцей. А можа й тыя злучаць. Магілёўскую з Гомельскай, Берасьцейскую з Гарадзенскай. Віцебская й Менская так застануцца. І будзе 4 новыя вобласьці ў Расеі. У прынцыпе, таксама не сьмяртэльна. Але неяк прыніжальна”.

“Дарэчы, чаму мы ўсё аддаем задарма альбо за паўцаны? Хто адкажа за нанесеную страту беларускаму народу? Казулін задаў гэтае пытаньне ў сваім перадвыбарчым тэлезвароце. Дзе ён цяпер, маюць уяўленьне амаль усе”.

Псыхоляг Вольга Андрэева піша ў сваім блогу: http://olga-andreeva.livejournal.com/103941.html “Размаўляла напярэдадні з сынам па тэлефоне. Кажу яму: “Мы зноў у Бэрлін пасьля новага году едзем, а варта было б на Калядныя сьвяты, каб убачыць на свае вочы калядныя базары, забавы розныя...” А сын мне: “Павярхоўныя ўсе гэтыя забавы, бо Каляды ўжо даўно страцілі свой глыбокі сакральны сэнс”. Нейкімі легкадумнымі бацькамі мы цяпер сябе ўяўляем”.

Паэт Андрэй Хадановіч у сваім блогу http://khadanovich.livejournal.com/50325.html зьмяшчае творы, якія перамаглі ў конкурсе аднаго каляднага верша. Адзін з такіх вершаў належыць Марыі Мартысевіч, вядомай у беларускім сеціве пад нікам Maryjka_:

Аляксандар Брэчэк у сваім блогу http://telegraf.by/blog/ на сайце www.telegraf.by піша: “...калядная ноч – гэта час, калі найбольш верагоднай падзеяй робіцца цуд. Так, у людзей лічылася заўсёды, прычым яшчэ задоўга да таго, як у сьвет прыйшло хрысьціянства. Зімовы сонцаварот падаваўся ў старажытнасьці момантам, які найбольш пасуе ня толькі нараджэньню бога, але выкананьню самых запаветных жаданьняў. З узьнікненьнем хрысьціянства вера ў магчымасьць цуда зусім ня зьменшылася, нават наадварот. Сам па сабе цуд – гэта аснова хрысьціянскага веравучэньня й сьветаразуменьня, яно прынцыпова чужое ўсялякаму рацыяналізму й цьвярозаму сэнсу, а значыць даступна ўсім без вынятку. Асабліва востра гэта адчуваюць дзеці. Галоўнае, у верагоднасьць цуда трэба паверыць, і тады ён абавязкова здарыцца”. Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.