.RU
Карта сайта

Беларуская студэнцкая



МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ



БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ




БЕЛАРУСКАЯ СТУДЭНЦКАЯ



ЮРЫДЫЧНАЯ АЛІМПІЯДА – 2012



ПРАГРАМА



Мінск 2012



Арганізацыйны камітэт выказвае шчырую ўдзячнасць за аказанне рознабаковага садзеяння ў правядзенні Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2012



інфармацыйная падтрымка




фінансавая падтрымка



за кошт сродкаў, прадстаўленых









Клин

ічны конкурс праводзіцца спонсарам Алімпіяды – 2012

за кошт сродкаў, прадстаўленых

Конкурс на веданне англійскай прафесійнай юрыдычнай лексікі праводзіцца спонсарам Алімпіяды – 2012





Расклад конкурсаў у камандным заліку



Пятніца 2 сакавіка 2012 г.



Час



Месца



Мерапрыемства



8.00 – 8.50



Хол



рэгістрацыя ўдзельнікаў

9.00 – 9.30



609



урачыстае адкрыццё Алімпіяды, азнаямленне з парадкам яе правядзення

9.30 – 10.00



609



атрыманне заданняў і азнаямленне з правіламі выканання заданняў удзельнікамі

10.00 – 15.30



аўдыторыі будуць удакладнены



падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага прававога акта

падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта

тэставанне навыкаў работы з інфармацыйна-прававой базай

аналіз казуса і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі

юрыдычны пераклад

першы этап клінічнага конкурса

15.30 – 16.45





Абед

16.45 – 19.30



609




прэзентацыя пазіцыі па справе ў грамадзянскім (гаспадарчым) судзе ў другой інстанцыі (выступленне ў інсцэнаваным судовым пасяджэнні)


Субота 3 сакавіка 2012 года



9.00 – 9.30



609



падвядзенне вынікаў адборачнага тура

аб’яўленне ўдзельнікаў фінальнага тура

атрыманне заданняў фінальнага тура

9.30 – 13.00



Аўдыторыі будуць удакладнены



аналіз казуса і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па крымінальнай справе ў судзе першай інстанцыі

13.00 – 14.00





абед

13.00 – 16.30



115, 410



другі этап клінічнага конкурса

14.00 – 16.30



609



604



прэзентацыя пазіцыі па крымінальнай справе ў судзе першай інстанцыі (выступленне ў інсцэнаваным судовым пасяджэнні)

18.00



609



падвядзенне вынікаў Алімпіяды


Расклад конкурсаў у індывідуальным заліку



Пятніца 2 сакавіка 2012 года



Час



Месца



Мерапрыемства



8.00 – 8.50



Хол



рэгістрацыя ўдзельнікаў

9.00 – 9.30



609



урачыстае адкрыццё Алімпіяды, азнаямленне з парадкам яе правядзення

9.30 – 9.45



304, 410, 412 юрыдычнага факультэта, медыятэка геаграфічнага факультэта



атрыманне заданняў і азнаямленне з правіламі выканання заданняў удзельнікамі

9.45 – 12.15



вызначаныя аўдыторыі



юрыдычны пераклад

падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта

12.30 – 15.00



вызначаныя аўдыторыі



тэставанне навыкаў работы з інфармацыйна-прававой базай

падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага прававога акта

15.00 – 16.00






Абед

16.00 – 18.30



вызначаныя аўдыторыі



напісанне тэставага задання

18.50 – 20.30



вызначаныя аўдыторыі



факультатыўны конкурс на веданне англійскай прафесійнай лексікі (складанне пісьмовай кансультацыі па запыце замежнага інвестара)


Субота 3 сакавіка 2012 года



9.00 – 9.30



610



падвядзенне вынікаў адборачнага тура

аб’яўленне ўдзельнікаў фінальнага тура

атрыманне заданняў фінальнага тура

9.30 – 12.00




410, 412



аналіз казуса і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе першай інстанцыі, падрыхтоўка неабходных працэсуальных дакументаў

12.00 – 13.00






абед

13.00 – 17.00



610, 605



прэзентацыя пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе першай інстанцыі (выступленне ў інсцэнаваным судовым пасяджэнні)

18.00



609



падвядзенне вынікаў Алімпіяды


КАМАНДНЫ ЗАЛІК



1. Пры рэгістрацыі каманды капітан каманды пад роспіс атрымлівае два запячатаных канверты з

шыфрамі каманды (паўфінал і фінал).

Каманда мае права распячатаць канверты толькі ў вызначаны час.

2. Каманда выконвае ўсе заданні вочнага адборачнага тура толькі пад шыфрам каманды. Пры праходжанні ў фінальны тур каманда ва ўстаноўленым парадку распячатвае канверт з

шыфрам фінала.

Указанне ў заданні, пры выступленні ці ў іншым выпадку, імя альбо прозвішча ўдзельнікаў, назвы каманды, а таксама наяўнасць спасылак на ВНУ з’яўляюцца падставай для дыскваліфікацыі каманды.

3. Пры азнаямленні з правіламі выканання заданняў за кожнай камандай замацоўваецца выкладчык-куратар з другой вучэбнай установы, які абавязаны сачыць за выкананнем камандай правілаў Алімпіяды.

Выкладчык-куратар і/альбо капітан каманды атрымлівае запячатаныя канверты з заданнямі.

4. Каманды выконваюць заданні ў асобных аўдыторыях, нумары якіх вызначаюцца жараб’ёўкай.

Члены Аргкамітэта суправаджаюць каманду і выкладчыка-куратара ў аўдыторыю юрыдычнага факультэта для выканання заданняў.

5. Пасля размяшчэння ў аўдыторыі выкладчык-куратар распячатвае канверты і перадае заданні студэнтам. Час распячатвання канвертаў фіксуецца і завяраецца подпісам выкладчыка-куратара і капітана.

6. У вочным адборачным туры Алімпіяды – 2012 каманды павінны выканаць наступныя заданні:

- падрыхтоўка экспертнага заключэння па праекце нарматыўнага прававога акта;

- падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта па звароце грамадзяніна (выконваецца на беларускай мове);

- тэставанне навыкаў работы з інфармацыйна-прававой базай;

- аналіз казуса і падрыхтоўка прэзентацыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі;

- пераклад юрыдычнага тэксту з рускай мовы на беларускую;

- першы этап клінічнага конкурса (падрыхтоўка пісьмовай кансультацыі на зварот грамадзяніна (выконваецца на беларускай мове)).

7. Камандзе дазваляецца карыстацца камп’ютарам, прынтэрам і электроннай інфармацыйна-прававой базай (“Эталон”). Удзельнікі каманды самастойна размяркоўваюць паміж сабой абавязкі па выкананні атрыманых заданняў і плануюць адведзены для выканання час.

8. У перыяд выканання заданняў удзельнікам забараняецца выходзіць з аўдыторыі, акрамя выпадкаў, калі заданне выканана. У выпадку неабходнасці ўдзельнік можа пакінуць аўдыторыю ў суправаджэнні члена Аргкамітэта.

9. У перыяд выканання заданняў удзельнікам

забараняецца

карыстанне ноўтбукамі, мабільнымі тэлефонамі і іншымі сродкамі сувязі, даведнікамі, а таксама любымі іншымі сродкамі, якія не пазначаны ў п. 7, падчас выканання заданняў вочнага адборачнага і фінальнага тураў, роўна як і ў перапынках паміж заданнямі.

10. Выкананне заданняў спыняецца строга па заканчэнні адведзенага часу. Выкладчык-куратар абавязаны папярэджваць удзельнікаў пра колькасць часу, які застаўся да канца этапу конкурса (1 гадзіна, 30, 15, 10, 5 хвілін).

Выкладчык-куратар абавязаны сачыць за своечасовасцю спынення працы і за выконваннем правілаў камандай. Выкладчык-куратар вядзе форму, у якой ён фіксуе ўсе парушэнні правілаў удзельнікамі каманды. Форма перадаецца членам Журы і Аргкамітэта для прыняцця рашэння аб зняцці штрафных ачкоў альбо дыскваліфікацыі каманды.

11. На рабочым стале камп’ютара створаны папкі “Алімпіяда_вочны тур” і “Алімпіяда_фінал”. Папка “Алімпіяда _вочны тур” змяшчае файлы:

- “экспертнае заключэнне”;

- “праект правапрымяняльнага акта”;

- “работа з інфармацыйна-прававой базай”;

- “казус”;

- “юрыдычны пераклад”;

- “адказ грамадзяніну клінічны конкурс першы этап”.

Каманда дае новую назву файлам, суправаджаючы назву сваім шыфрам. Напрыклад, “экспертнае заключэнне_TR000”.

Заданні (у электронным альбо пісьмовым выглядзе) выконваюцца на формах, змешчаных у пералічаных файлах, з указаннем у калантытулы шыфра каманды.

12. Выкананыя заданні запячатваюцца ў асобны канверт, які завяраецца подпісам выкладчыка-куратара і капітана каманды, з указаннем шыфра каманды. Іншыя матэрыялы, атрыманыя камандай, запячатваюцца ў асобны канверт, таксама завяраюцца подпісам выкладчыка-куратара і капітана каманды з указаннем шыфра каманды.

13. Выкладчык-куратар перадае Аргкамітэту канверты разам з запоўненай формай выконвання правілаў камандай, якую ён курыруе.

14. Пасля выканання заданняў вочнага адборачнага тура каманда вызначае ўдзельніка, які будзе публічна прадстаўляць пазіцыю каманды. Дадзены ўдзельнік

асобна

суправаджаецца членам Аргкамітэта ў сталовую, а затым знаходзіцца ў спецыяльна адведзеным месцы, дзе выключаецца магчымасць размоў з іншымі асобамі. За 20 хвілін да пачатку публічнага выступлення кожнага ўдзельніка яму раздаюцца падрыхтаваныя камандай матэрыялы. Карыстанне іншымі матэрыяламі і сродкамі да выступлення ўдзельніка

забараняецца

.

15. Жараб’ёўка чарговасці выступлення каманд у вочным адборачным туры праводзіцца пасля здачы камандамі пісьмовых заданняў. На жараб’ёўцы прысутнічае капітан і член каманды, які будзе прэзентаваць пазіцыю каманды.

16. На прэзентацыю казуса адводзіцца 7 хвілін. У выпадку перавышэння ліміту часу выступленне перапыняецца. Члены Журы маюць права перапыняць выступленне ўдзельнікаў для таго, каб задаць пытанні па сутнасці.

17. Пасля падвядзення вынікаў вочнага адборачнага тура каманды з выкладчыкамі-куратарамі атрымліваюць заданні фінальнага тура. Выкананне задання (заданняў) фінальнага тура адбываецца па правілах вочнага адборачнага тура.

18. Пасля выканання задання (заданняў) фінальнага тура каманда вызначае ўдзельнікаў, якія будуць публічна прадстаўляць пазіцыю абвінаваўцы і абаронцы. Дадзеныя ўдзельнікі

асобна

суправаджаюцца членам Аргкамітэта ў сталовую, а затым знаходзяцца ў спецыяльна адведзеным месцы, дзе выключаецца магчымасць размоў з іншымі асобамі.

За 20 хвілін да пачатку публічнага выступлення кожнага ўдзельніка яму раздаюцца падрыхтаваныя камандай матэрыялы. Карыстанне іншымі матэрыяламі і сродкамі да выступлення ўдзельніка

забараняецца

.

Жараб’ёўка чарговасці выступлення каманд у фінальным туры праводзіцца пасля здачы камандамі пісьмовага задання. На жараб’ёўцы прысутнічае капітан і члены каманды, якія будуць прэзентаваць пазіцыі каманды.

19. На прэзентацыю пазіцыі адводзіцца 7 хвілін, адваротны бок мае права задаць адно пытанне. У выпадку перавышэння ліміту часу выступленне перапыняецца.

Члены Журы могуць задаць пытанне па сутнасці прэзентацыі пасля выступлення ўдзельніка і адказу на пытанне адваротнага боку.

20. Для ўдзелу ў другім этапе клінічнага конкурса каманда вызначае асобнага ўдзельніка. Вызначаны удзельнік за 45 хвілін да заканчэння часу, які адводзіцца на выкананне заданняў фінальнага туру, павінен скончыць працу.

Вызначаны удзельнік павінен правесці інтэрв’юіраванне спецыяльна падрыхтаванай асобы і скласці на падстве інтэрв’ю пісьмовую кансультацыю. На інтэрв’юіраванне адводзіцца 20 хвілін, на падрытоўку пісьмовай кансультацыі – 90 хвілін.

Пры падрыхтоўцы пісьмовай кансультацыі ўдзельнік дае новую назву файлу “адказ грамадзяніну клінічны конкурс другі этап”.

Аргкамітэт суправаджае ўдзельніка з аўдыторыі, дзе адбываецца інтэрв’юіраванне, у аўдыторыю, дзе будзе адбывацца падрыхоўка пісьмовай кансультацыі.

ІНДЫВІДУАЛЬНЫ ЗАЛІК



1. Пры рэгістрацыі кожны ўдзельнік індывідуальнага заліку пад роспіс атрымлівае запячатаныя канверты з шыфрамі. Удзельнік мае права распячатаць адпаведныя канверты толькі ў вызначаны час.

2. Удзельнік выконвае кожнае заданне адборачнага і фінальнага тураў – толькі

пад шыфрам, адпаведным туру.

Указанне ў заданні імя альбо прозвішча ўдзельніка, наяўнасць спасылак на ВНУ цягнуць дыскваліфікацыю ўдзельніка Алімпіяды.

3. Удзельнікі для выканання заданняў рассаджваюцца ў аўдыторыях згодна з нумарам, які пазначаны на канверце, у парадку, які выключае магчымасць перамоў і спісвання. Члены адной і той жа навучальнай установы не могуць сядзець побач. Рассаджванне ажыццяўляецца членамі Аргкамітэта.

4. Пасля рассаджвання ўдзельнікаў Алімпіяды члены Аргкамітэта раздаюць заданні ў запячатаным канверце. Спробы распячатаць канверт з заданнямі да моманту, вызначанага Аргкамітэтам, з’яўляюцца парушэннем правілаў удзелу ў Алімпіядзе і цягнуць дыскваліфікацыю ўдзельніка.

5. Пры атрыманні канверта з першым заданнем удзельнікі прад’яўляюць членам Аргкамітэта канверт з шыфрам, які адпавядае заданню і які быў атрыманы пры рэгістрацыі. Канверты павінны быць запячатаны без прыкмет пашкоджання і распячатвання. У выпадку парушэння ўдзельнік дыскваліфікуецца.

6. Пры выкананні наступных заданняў удзельнік у аналагічным парадку распячатвае чарговы канверт. Перадача шыфра каму-небудзь з членаў Журы, суправаджальнаму выкладчыку, іншым студэнтам, членам Аргкамітэта з’яўляецца падставай для дыскваліфікацыі.

7. Карыстанне ноўтбукамі, мабільнымі тэлефонамі і іншымі сродкамі сувязі, даведнікамі, а таксама любымі іншымі сродкамі, акрамя тых, якія прадстаўлены падчас выканання заданняў вочнага адборачнага і фінальнага тураў, роўна як і ў перапынках паміж заданнямі,

забараняецца

.

8. Усе ўдзельнікі групы індывідуальнага заліку адначасова распячатваюць канверты з шыфрам і заданнямі па камандзе прадстаўніка Аргкамітэта альбо члена Журы. Удзельнікі пазначаюць свой шыфр на заданні і пераходзяць да яго выканання.

9. Член Аргкамітэта альбо Журы фіксуе час пачатку выканання задання і час яго заканчэння.

10. Працягласць асобных конкурсаў вызначаецца раскладам.

12. Выкананне заданняў перапыняецца строга па заканчэнні адведзенага часу. Член Аргкамітэта альбо Журы абавязаны папярэджваць удзельнікаў аб колькасці часу, які застаўся да канца этапу конкуса (1 гадзіна, 30, 15, 10, 5 хвілін).

13. У момант заканчэння часу ўдзельнікі па камандзе члена Аргкамітэта альбо Журы спыняюць усялякую працу і кладуць выкананыя заданні назад у канверт. Любыя спробы працягнуць працу па заканчэнні часу цягнуць дыскваліфікацыю ўдзельніка.

14. Пры выкананні заданняў на камп’ютары ўдзельнікі на рабочым стале адпаведнага камп’ютара адкрываюць папку “Алімпіяда_вочны тур”, якая змяшчае файлы:

- “экспертнае заключэнне”;

- “праект правапрымяняльнага акта”;

- “работа з інфармацыйна-прававой базай”;

- “юрыдычны пераклад”;

Удзельнік дае новую назву файлам, суправаджаючы назву сваім шыфрам. Напрыклад,

Заданні выконваюцца ў электронным выглядзе на формах, якія змяшчаюцца ў пералічаных файлах, пры ўказанні ў калантытуле шыфра ўдзельніка.

Заданні раздрукоўваюцца цэнтралізавана.

15. Аргкамітэт можа правесці перашыфроўку заданняў.

16. Выкананне тэстаў ажыццяўляецца ў праграме “E-university”. Удзельнік рэгіструецца ў праграме пад сваім шыфрам. Лагін і пароль адпавядаюць шыфру ўдзельніка. Па заканчэнні адведзенага часу праграма спыняецца аўтаматычна.

Пры выкананні заданняў адкрытага тыпу адказы трэба пісаць з вялікай літары, у назоўным склоне і без арфаграфічных памылак.

17. Здача выкананых заданняў праходзіць па камандзе члена Аргкамітэта, які называе (паказвае) удзельніка. Удзельнік аддае канверт з укладзеным у яго заданнем члену Журы.

18. У выпадку, калі ўдзельнік выканаў заданне раней, ён мае права яго здаць датэрмінова. Для гэтага ён павінен падняць руку і паведаміць аб сваім жаданні. Пасля таго, як удзельнік здаў выкананае заданне, ён не мае права прасіць яго назад.

19. У факультатыўным конкурсе на веданне англійскай прафесійнай лексікі ўдзел прымаюць усе жадаючыя ўдзельнікі індывідуальнага заліку.

20. На другі дзень правядзення Алімпіяды аб’яўляюцца ўдзельнікі, якія прайшлі ў фінальны тур. Удзельнікі аб’яўляюцца згодна з асабістым нумарам тэставага задання.

21. У фінальны тур праходзяць 20 удзельнікаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў па ўсіх заданнях вочнага адборачнага тура.

22. Заданні фінальнага тура выконваюцца ўдзельнікамі пад шыфрам фінальнага тура.

23. Удзельнікі атрымліваюць заданне фінальнага тура, пасля чаго праводзіцца жараб’ёўка чарговасці выступленняў ў фінальным туры.

24. Усе ўдзельнікі фінальнага тура маюць права карыстацца камп’ютарам, электроннай інфармацыйна-прававой базай (“Эталон”).

25. Пры падрыхтоўцы заданняў прысутнасць каго-небудзь (акрамя ўдзельнікаў фінальнага тура) з прадстаўнікоў Аргкамітэта і асоб, замацаваных ў якасці куратара за дадзенай аўдыторыяй,

забараняецца

.

26. Па заканчэнні адведзенага часу ўдзельнік запячатвае заданне ў канверт і перадае яго прадстаўніку Аргкамітэта альбо члену Журы.

27. У ходзе фінальнага выступлення ўдзельнікі павінны прадставіць Журы сваю пазіцыю па справе. На прэзентацыю адводзіцца 7 хвілін. Пачатак выступлення фіксуецца. Па заканчэнні адведзенага часу выступленне ўдзельніка перапыняецца.

28. Падчас свайго выступлення ўдзельнік даводзіць калегіі Журы толькі шыфр. У адваротным выпадку ўдзельнік дыскваліфікуецца.

29. Удзельнікі на працягу прэзентацыі

не

маюць права

выказваць аргументы,

якія

не пазначаны ў падрыхтаваным імі дакуменце

.

30. Пасля выступлення ўдзельніка ў членаў Журы ёсць 7 хвілін для таго, каб задаць пытанні па сутнасці.

31. Удзельнікі фінала індывідуальнага тура

не

маюць права

слухаць выступленні іншых удзельнікаў

да

свайго выступлення.

32. Для вызначэння Пераможцаў Алімпіяды ўлічваюцца вынікі вочнага адборачнага і фінальнага тураў.

33. Пасля падвядзення вынікаў і падліку балаў прадстаўнікі Аргкамітэта праводзяць дэшыфроўку ўдзельнікаў Алімпіяды для вызначэння Пераможцаў Алімпіяды.

ДЛЯ ЗАЎВАГ:



БЕЛАРУСКАЯ СТУДЭНЦКАЯ ЮРЫДЫЧНАЯ АЛІМПІЯДА – 2012



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.