.RU
Карта сайта

Сёньня габрэі ва усім сьвеце адзначаюць Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорка, запальваюць першую сьвечку ў мэноры-дзевяцісьвечніцы, якая мае адмысловую

LUNI1204_noch

Сёньня габрэі ва усім сьвеце адзначаюць Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорка, запальваюць першую сьвечку ў мэноры-дзевяцісьвечніцы, якая мае адмысловую назву Ханукія. Сьвята, якое атаясамліваюць з цудам, будзе доўжыцца восем дзён. Габрэі ў гэты час пасьля малітвы ядуць пончыкі, дранікі і салодкія булачкі. Перадае Любоў Лунёва



Сёньня ў менскім Габрэйскім доме сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек, каб разам запаліць сьвечкі і пачаць сьвяткаваць Хануку. Гаворыць дырэктарка Музэю габрэйскай гісторыі і культуры Іна Герасімава:

“Гэта сьвята сьвятла, радасьці, сьвята народа, які жыве ў міры і згодзе. Сёньня пачынаецца Ханука і сёньня запальваецца першая сьвечка. Сёньня будзем есьці дранікі, пончыкі – усё, што гатуецца на алеі”.

Гісторыя сьвята Ханукі шчыльна зьвязаная з гісторыяй габрэйскага народа. У 422 годзе да новай эры Юдэя згубіла дзяржаўную самастойнасьць і стала часткай Пэрсыдзкай дзяржавы. Пасьля сьмерці Аляксандра Македонскага, Ізраіль пераходзіў пад уладу то эгіпецкіх манархаў, то сірыйскіх.

Антыох IV “Эпіфан” агнём і мячом распаўсюджваў грэцкую мову. Ён забараняў габрэйскую традыцыю і Тору. Паўстаньне супраць яго ўзначаліў Ягуда. Калі габрэі ўвайшлі ў вызвалены Ерусалім і зайшлі ў храм, то пачалі шукаць алей, каб запаліць сьвечкі.

Гаворыць рабін аб’яднаньня габрэяў прагрэсіўнага юдаізму Рыгор Абрамовіч:

“Калі яны пабудавалі мэнору ў храме, то ім неабходны быў алей, каб яна гарэла. Яны знайшлі маленькі гарлачык з пячаткай сьвятара. Налілі яго ў мэнору, але алею магло хапіць толькі на адзін дзень. Але мэнора, ці, як мы яе называем Ханукія, гарэла восем дзён. Вось мы цяпер і запальваем восем сьвечак. Сёньня – першую. У гэты дзень мы ядзім пончыкі і аладкі, пасмажаныя на алеі. Гэтая гастранамічная частка зьвязвае нас з тым алеем у той мэноры”.

У Менску ў габрэйскім доме адбудуцца выставы і спэктаклі адмыслова ў дні Ханукі. Людзі з абмежаванымі магчымасьцямі будуць дэманстраваць сваю творчасьць. Фэстываль назвалі “Цуд творчасьць”.

Любоў Лунёва, МенскДадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.