.RU
Карта сайта

Вызвалены грамадзянін Расеі Мікалай Збарашэнка

Dash0810

Вызвалены грамадзянін Расеі Мікалай Збарашэнка

Сёньня а 17-й гадзіне вызвалены зь менскага спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на Акрэсьціна актывіст моладзевага руху “Абарона”, грамадзянін Расеі Мікалай Збарашэнка. Апошні, з арыштаваных удзельнікаў пікетаваньня расейскай амбасады 22 ліпеня ў Менску. Ля спэцпрыёмніка яго сустракалі з бел-чырвона-белым букетам моладзевая актывістка Крысьціна Шацікава і сябра саюза прадпрымальнікаў Аляксандар Макаеў. Мікалай Збарашэнка сказаў, што адчувае сябе нармалёва, хаця з раніцы ў спэцпрыёмніку яго не кармілі.

(Збарашэнка: ) “Ведалі, што едзем не на курорт. Усё гэта было сьвядома. Мы вярталіся ў Беларусь, усьведамляючы, што нас чакае. Мы сябе ня лічым ахвярамі, ні я, ні Кацярына Вінакурава. Я хачу зьвярнуць увагу, што ў спэцпрыёмніку многа людзей, якія чакаюць дэпартацыі на сваю гістарычную радзіму. У нас на паверсе былі лібанцы і армянка. Іх там выкарыстоўваюць як бясплатную рабочую сілу”.

У спэцпрыёмніку Мікалай Збарашэнка трымаў 6-дзённую галадоўку пратэсту супраць судовага выраку і спыніў яе з-за пагрозы шпіталізацыі.

(Збарашэнка: ) “Аргумэнты абсалютна не ўспрымаліся судом. Мне было адмоўлена ў прысутнасьці консула падчас судовага разьбіральніцтва. Я проста выказаў недавер беларускай судовай сыстэме. Плюс яшчэ пратэставаў супраць таго, што Кацярыне далі 10 сутак, бо гэта празьмерна жорсткае пакараньне для яе. На жаль, цягам бліжэйшых пяці гадоў мне будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь”.

Мікалай сказаў, што з кансуляту яму перадалі расейскую і беларускую прэсу, але больш расейская амбасада не праяўляла цікавасьці да яго лёсу. Адразу пасьля вызваленьня спадар Збарашэнка ў суправаджэньні супрацоўніка міграцыйнай службы накіраваўся на чыгуначны вакзал, адкуль быў дэпартаваны ў Расею.

Радыё СвабодаДадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.