.RU
Карта сайта

59. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця

59. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.



На шляху перах. ад планавай сацыялiст. гаспад. да капiталiст. рынач. экан. зробл. крокi па ствар. нарматыўна-правав. базы, рэфармав. адносiн уласн., перабуд. граш.-фiн. сiст., рэарганiзацыi дзейн. суб`ектаў гаспадарання.Пачатак гэтых рэф. на Бел. звязаны з адабрэннем Вярх. Сав. рэсп. ў кан. 1990 г. прагр. перах. да рынач. экан..Рэалiзац. прагр. праводзiлася ва ўмовах адмiнiстрац. павыш. i вызвал. цэн, iнфляцыi, страты рычагоў цэнтралiзав. кiрав., бурнымi дэзынтэграцыйнымi працэсамi на тэр. СССР.Пасля развалу СССР у 1991 г. змянiлiся i падых. да правядз. пераўтвар. – у аснову былi прыняты метады т. зв. «шокавай тэрапii» Міжнар. валютнага фонду для слабаразвітых краін. Але ж Бел. не слабаразвітая краіна, а тндустрыяльная дзяржава з многагаліновай прамысл.. К 1994 г. правядз. рэф. дазволiла ствар. на Бел. неабх. мiнiмум асн. рын. iнстыт., нармат.-прававых дакум., зрабiць нов. сiст. экан., я-я ў асн. абапiраецца на рын. рэгулятары.Разам з тым, бел. рынак пацярпеў значна большыя страты, чым меў здабыткаў: разбур. былых экан. сувязей прывяло да абвальнага спаду вытв. амаль на 50 % (у параўн. з кан. 80-х гг.), рэзкаму падзенню курса бел. рубля, крытычн. стану ў забеспяч. энергарэсурсамi. Усе гэта вызвала панiж. жыццевага ўзр. большасцi насельн., рост беспрац., нараст. iнш. сац. праблем.Мадэль рын. рэф. метадам «шок. тэрапii» пацярп. правал летам 1994 г. у час выбараў першага прэзiд. РБ. Для пераадолен. крызiсных з`яў i недахопаў, а такс. для вызнач. перспектыўных задач у правядз. рын. рэф. новым кiраўнiцтвам рэсп. былi распрацав. «Асн. напрамкi сац.-экан. разв. РБ на 1996—2000 гады».Асноуныя маменты рэформы: 1) кірауніцтва дярж. адмовілася ад ліберальнай мадэлі рынку і узяло на узбраенне сац. арыентаваную мадэль (плюралізм форм уласнасці, але гал. – дзярж.; канкурэнцыя пад кантролем дзярж.; дзярж. не дапускае банкруцтва прадпр. – датацыі, ільг. крэдыты; абарона унутр. рынку; інфляцыя пад кантролем першых асоб дзяржавы; уся сац. сфера пад кантролем дзярж. – фінансуюцца школы, тэатры, культура) рыначн. экан.. Выкарыстоуваючы яе, Бел. абараняла інтарэсы усіх класау і пластоу насель., што забяспечвае сац. стабільн. у грам.. 2) РБ стала на шлях дзяржаунага рэгулявання экаомікі 3) прыпынена “прыхватызацыя”, стварэнне буйных капіталау, большасць з якіх маюць крымінальн. прыроду 4) дзярж. адмовілася ад куплі-продажу зямель с\гасп. прызначэння. Калгас, саугас, с\гасп. маюць роуныя, калі яны эфектыуна гаспадараць на ей. 5) РБ адкрыта для эканам. супрацоуніцтва з усімі краінамі свету. Яна прыцягвае у гаспадарку замежных інвестарау. Але сення стаука робіцца на уласныя сродкі і сілы. Т.Ч. у краіне была сворана аптымальн. сац.-эканам. сіст.. Краіна захавала багацце, прыпыніла інфляцыю і скараціла дэфіцыт дзярж. бюджэту. Валавы унутр. прадукт павялічыуся, вырас экспарт за мяжу, але разам з тым павяліч. аб’ем нерэалізав. прадукцыі. У 2001-2005 гг. прырытэтамі дзярж. застаяцца па-ранейш. экспарт, харчаванне, жылле, адкацыя, ахова здар., насельн.

60. Развіццё асветы і навукі на сучасным этапе - адзін з важнейшых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.



Развіццё адукацыі і навукіЗ сярэдзіны 80-х гг. у СССР пачалася рэформа агульнаадукацыйнай, прафесіянальнай і вышэйшай школы. Пры рэфармаванні сістэмы адукацыі забяспечваліся пераемнасць і свабодны доступ да любой яе ступені, разнастайнасць зместу і форм навучання, пашырэнне магчымасцей для індывідуальнага развіцця асобы. Ажыццяўляліся больш цесныя сувязі навучання і вытворчай дзейнасці, уключэнне вучняў у сістэматычную, пасільную для іх здароўя і ўзросту грамадска-карысную працу. У школах быў уведзены курс асноў інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, створаны спецыялізаваныя сярэднія навучальныя ўстановы – ліцэі і гімназіі. Яны павінны былі забяспечыць больш дасканалую падрыхтоўку вучняў па выбраных галінах ведаў (гуманітарнай, тэхнічнай ці прыродазнаўчай). На розных узроўнях праводзіліся прадметныя алімпіяды па фізіцы, матэматыцы і іншых дысцыплінах. Пераможцы рэспубліканскага этапу мелі права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы без іспытаў па дысцыпліне алімпіяды. Практыкавалася сумяшчэнне выпускнога экзамену за сярэднюю школу з уступным экзаменам у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
У прафесіянальна-тэхнічных вучылішчах разам з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы праходзілі падрыхтоўку па 420 прафесіях. Больш за 10 прафесіянальна-тэхнічных вучылішч аб’явілі сябе вышэйшымі прафесіянальнымі вучылішчамі, якія давалі адначасова прафесіянальна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную падрыхтоўку. Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы забяспечвалі падрыхтоўку кадраў для гаспадаркі і культуры. Частка тэхнікумаў была пераўтворана ў каледжы, дзе адначасова ажыццяўлялася падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі і спецыялістаў павышанага ўзроўню. Апошнія мелі магчымасць паступіць адразу на ІІІ курс вышэйшай навучальнай установы. У вышэйшых навучальных установах былі створаны новыя спецыяльнасці па робататэхніцы, электроннаму прыборабудаванню, новых хімічных тэхналогіях, банкаўскіх кампютэрных сістэмах і інш.Асаблівасцю развіцця школы Рэспублікі Беларусь у 90-я гг. стала дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў, якія існуюць разам з дзяржаўнымі ўстановамі і ў якіх навучанне ажыццяўляецца на платнай аснове (за кошт асабістых сродкаў студэнтаў і навучэнцаў). Недзяржаўныя навучальныя ўстановы ліцэнзію (права) на правядзенне вучэбнай дзейнасці атрымліваюць ад дзяржавы. Яны павінны забяспечыць існуючы ў краіне стандарт адукацыі, для чаго сістэматычна праводзіцца атэстацыя ўсіх навучальных устаноў, у тым ліку і недзяржаўных.У перыяд правядзення рэформ здолела захаваць свой магутны інтэлектуальны патэнцыял беларуская навука. У пачатку 1993 г. у Беларусі налічвалася 137 навукова-даследчых, 57 канструктарскіх і 23 праектна-канструктарскія арганізацыі. Працавалі вядомыя ў свеце навуковыя школы ў многіх галінах ведаў. Развіваліся фундаментальныя і прыкладныя даследаванні. Удасканальвалася сістэма аплаты працы ў галіне навукі.

61. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва на сучасным этапе. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны.



Нягледзячы на ўсе цяжкасці эканамічнага развіцця, у другой палове 80-х – 90-я гг. па-ранейшаму захоўвала свой патэнцыял беларуская літаратура. У гэты час працягвалі плённа працаваць старэйшыя беларускія пісьменнікі: І. Чыгрынаў, І. Шамякін, І. Навуменка, В. Быкаў. За апошнія гады імі былі напісаны творы высокага літаратурнага ўзроўню. Раманам “Вяртанне да віны” народны пісьменнік Іван Чыгрынаў завяршыў свой цыкл твораў пра жыхароў вёскі Верамейкі. Прыкладам асэнсавання праблем сённяшніх могуць быць раман народнага пісьменніка І. Шамякіна “Злая зорка”, аповесці “Ахвяра”, “Сатанінскі тур”. На паэтычнай ніве ў гэты перыяд шмат працавалі Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, Л. Дранько-Майсюк і інш.Значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва ўнеслі рэжысёры В. Раеўскі і Б. Луцэнка, харэограф В. Елізар’еў, акцёры С. Станюта, М. Яроменка, Р. Янкоўскі, А. Клімава, М. Захарэвіч, Л. Давідовіч, Ф. Шмакаў, Л. Бржазоўская, Ю. Траян, І. Душкевіч і інш.Далейшае развіццё атрымала музычнае мастацтва. Шмат зрабілі і робяць для развіцця музычнай культуры Беларусі такія вядомыя кампазітары, кіраўнікі музычных калектываў і выканаўцы, як У. Алоўнікаў, А. Багатыроў, В. Роўда, Т. Ніжнікава, М. Дрынеўскі, Я. Глебаў, М. Казінец, Дз. Смольскі, С. Картэс і інш. Шырокую папулярнасць у Беларусі і за яе межамі набыў Дзяржаўны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. Фінберга.З 1992 г. у Віцебску штогод праходзіць свята песні “Славянскі базар”. Уздыму ўзроўню майстэрства маладых выканаўцаў садзейнічае фестываль у Маладзечне, які з 1993 г. стаў традыцыйным. Шырокую вядомасць, роўную “Славянскаму базару”, у апошнія гады набыў фестываль песні “Залаты шлягер” у Магілёве. Адной з важных задач палітыкі дзяржавы ў галіне культуры з’яўляецца захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб тым, што дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. Сёння на тэрыторыі Беларусі налічваецца больш за 15 тыс. помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння. Іх колькасць магла быць і значна большай, калі б не шматлікія войны, што пракочваліся па беларускай зямлі на працягу апошніх некалькіх стагоддзяў. Падчас гэтых войнаў значная частка нацыянальных каштоўнасцей загінула або была вывезена за межы Беларусі. Вяртанне на радзіму той спадчыны, што апынулася за мяжой, – састаўная частка палітыкі дзяржавы ў галіне культуры. У 1992 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”.
Мэтанакіраваная работа ў апошнія гады ў рэспубліцы праводзіцца не толькі па вяртанню гісторыка-культурнай спадчыны, але і па рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Вялікія рэстаўрацыйныя работы ў канцы 80-х – 90-я гг. праводзіліся, напрыклад, у Мірскім замку – помніку архітэктуры XVI ст. Пастановай Савета Міністраў Нясвіжу быў нададзены статус Нацыянальнага запаведніка Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, для адраджэння яго гісторыка-культурнай спадчыны быў створаны міжнародны фонд “Нясвіж”. Надзвычайную каштоўнасць для Беларусі мае Полацкі гісторыка-культурны запаведнік, які ўключае 18 помнікаў гісторыі, археалогіі і культуры. Сярод адроджаных яго помнікаў – Сафійскі і Богаяўленскі саборы, брацкая школа пры Богаяўленскім саборы. Адноўлены фрэскі Спаса-Ефрасіннеўскай царквы. Апошнім часам праводзіліся таксама работы па рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Барысаглебскай (Каложскай) царквы і Старога Замка ў Гродне, Благавешчанскай царквы ў Віцебску, гістарычнай забудовы Мінска, Брэста і іншых старажытнабеларускіх гарадоў.

62. Заключэнне. Чаму вучыць і аб чым сведчыць гістарычны вопыт? Пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці - магістральны шлях развіцця Рэспублікі Беларусь.



1. Народы, якія не ведаюць сваёй гісторыі, не маюць будучыні 2. Павярнуць назад кола гісторыі нікому не ўдавалася. Але чалавецтва павінна ўзяць усё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм, і пабудаваць новае грамадства. 3. Новае грамадства будуецца не на голым месцы, а на фундаменце, зробленым папярэднімі пакаленнямі людзей. 4. Сацыялізм і капіталізм як грамадска- палітычныя сістэмы ў вачах значнай часткі народаў планеты дыскрэдытаваны. Разам з тым і сацыялізм і капіталізм маюць шмат здабыткаў, шмат станоўчага. Пагэтаму Рэспубліка Беларусь, бадай адзіная з постсацыялістычных краін, узяла на ўзбраенне канцэпцыю пабудовы грамадства, якое ўключыла б усё лепшае і ад капіталізму і ад сацыялізму.Умоўна гэта грамадства мы называем грамадствам сацыяльнай справядлівасці. 5. Рэспубліка Беларусь смела і рашуча адмовілася ад ліберальна- буржуазнай мадэлі рынка, калі прадпрыемствы кідаюцца ў рыначную стыхію, у свабоднае плаванне, цэны лібералізуюцца, валютна-фінансавая сістэма вызваляецца ад дзяржаўнай манаполіі (апекі), многія прадпрыемствы ўпадаюць у стан банкруцтва, з’яўляецца масавае беспрацоўе, эканоміка разбураецца, і прыняла сацыяльна-арыентаваную мадэль рынка, калі дзяржава рэгулюе працэсы ў эканамічнай і сацыяльнай сферах, абапіраючыся пры гэтым на рыначныя механізмы попыту і прапановы. 6. Адзінай крыніцай даходаў, дабрабыту людзей павінна з’яўляцца праца і ні ў якім разе ні зладзейства, жульніцтва, машэнніцтва. Пагэтаму ў Рэспубліцы Беларусь спынена дзікая “прыхватызацыя”, распраданне кучкай дзеячоў нацыянальнага багацця і стварэнне капіталаў, якія маюць крымінальны характар. 7. Дзяржавы, дзе адзіным ідэалам з’яўляюцца грошы (долары), будучыні не маюць. Патрэбны іншыя, духоўна-маральныя каштоўнасці і ідэалы. 8. Гістарычны вопыт сведчыць, што ў любой краіне баль павінны правіць закон. Пагэтаму ў Рэспубліцы Беларусь умацоўваецца праваахоўная сістэма, наносяцца моцныя ўдары па гангстэрызму, мафіёзнасці, зладзейству. Рэспубліка Беларусь, бадай, адзіная з постсацыялістычных краін, дзе працуе закон, стабільнае становішча, не страляюць і не забіваюць людзей на вуліцах, у пад’ездах уласных дамоў. 9. Рашэнне ўнутраных праблем ёсць адзіны спосаб павышэння аўтарытэту і прэстыжу краіны ў свеце. Найбольшы эффект для краіны можа быць толькі там, дзе ёсць канцэнтрацыя намаганняў на ўсім зразумелых і дасягаемых канкрэтных мэтах і дзе дэмакратычная дзяржава выступае гарантам правоў і свабод чалавека, паборнікам сацыяльнай справядлівасці, клапоціцца аб інтарэсах усяго грамадства. 10. Вайна – самае вялікае зладзейства супраць чалавечнасці, што вайна – гэта кроў, слёзы і пакуты мільёнаў і мільёнаў людзей. Пагэтаму ўсё чалавецтва павінна выключыць вайну з жыцця народаў і краін і ўсе спрэчныя пытанні вырашаць за сталом перагавораў. Вось чаму наша краіна дабраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі і не далучаецца да ніякіх ваенна-палітычных блокаў. Рэспубліка Беларусь – нейтральная, без’ядзерная дзяржава ў цэнтры Еўропы. 11. У сучасным аднапалярным свеце пры наяўнасці мноства небяспек, у тым ліку і ваенных, порах трэба трымаць сухім, каб абараніць сваю незалежнасць. Вось чаму Рэспубліка Беларусь умацоўвае свае ўзброеныя сілы, бо, як сведчыць гістарычны вопыт, калі народ не жадае ўтрымліваць свае ўласныя ўзброеныя сілы, ён будзе ўтрымліваць, карміць чужое войска, войска захопніка. 12. Няма добрых і дрэнных народаў, народаў-патрыётаў і народаў- здраднікаў. Гістарычны вопыт сведчыць, што пры пэўных абставінах сярод любога народа могуць знайсціся людзі, якія стануць на шлях супрацоўніцтва з ворагам, здрады сваёй Айчыне. Караць у адпаведнасці з Законам трэба здраднікаў. 13. Рэспубліка Беларусь не стала на шлях дэзінтэграцыі, разбурэння індустрыі на той падставе, што яна быццам вырабляла “нікому не патрэбны хлам”, а таксама на шлях дэкалектывізацыі, ломкі калгасна-саўгаснай сістэмы і стварэння фермерскіх, хутарскіх гаспадарак. Рэспубліка Беларусь цалкам захавала свой вытворча-эканамічны і навукова- тэхнічны патэнцыял. Рэформы ў Рэспубліцы Беларусь – паступовыя, абгрунтаваныя, стваральныя, галоўнае – у інтарэсах краіны і яе народа. 14. Рэспубліка Беларусь захавала сацыяльную сферу, не знішчала помнікі гісторыі і культуры, бо яны створаны працай і геніем народа і яму павінны належаць. Беларускі народ з’яўляецца адным з самых адукаваных, культурных, інтэлектуальна развітых народаў свету. Высокі агульнаадукацыйны, прафесіянальны і культурны ўзровень беларускага народа – яго агульнацывілізацыйнае дасягненне. 15. РБ закончыла ў асноўным перыяд індустрыяльнай трансфармацыі і ўступіла ў перыяд постіндустрыяльнага развіцця, ажыццяўлення інфармацыйна-тэхналагічнай рэвалюцыі. У палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца тры асноўныя накірункі. Першы з іх – праварадыкальны, буржуазны. Яго асноўнымі мэтамі з’яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх дзесяцігоддзяў, спробы павярнуць кола гісторыі назад, у 1917 г. Але капіталізм як грамадска-палітычная сістэма ўжо даўно дыскрэдытаваны падзеямі апошніх стагоддзяў. Таму ідэолагі і палітыкі капіталістычных краін прыкладна з 20 – 30-х гадоў ХХ ст. адмовіліся ад тэрміна “капіталізм” і капіталістычнае грамадства сталі называць “грамадствам усеагульнага росквіту”, “грамадствам заходняй дэмакратыі”… Другі накірунак у палітычным спектры – леварадыкальны, сацыялістычны. Яго галоўнымі мэтамі з’яўляюцца аднаўленне савецкай улады і сацыялістычнага грамадства, спробы павярнуць кола гісторыі назад, да канца 80 – пачатку 90-х гадоў ХХ ст. Але сацыялізм як грамадска-палітычная сістэма сёння таксама дыскрэдытаваны памылкамі і злачынствамі, якія былі здзейснены кіраўнікамі КПСС і Савецкай дзяржавы. Такім чынам, і праварадыкальны (буржуазны) і леварадыкальны (сацыялістычны) палітычныя накірункі сёння дыскрэдытаваны. І за правымі і за левымі партыямі і рухамі Беларусі ідзе меншасць насельніцтва. Трэці накірунак развіцця грамадства, які заключае ў сабе ўсё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм, – гэта грамадства сацыяльнай справядлівасці. Гэта – элементы самарэгулявання ў рыначнай эканоміцы, высокая арганізацыя вытворчасці з арыентацыяй на канчатковы вынік, дысцыпліна працы, высокая прадукцыйнасць працы, паваротлівасць і мабільнасць у галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкананне буйных дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця... Здабыткі сацыялізму – элементы сацыяльна-эканамічнай прадказальнасці ў планавай эканоміцы, дзяржаўнае кіраўніцтва выкананнем буйных сацыяльна- эканамічных праграм, навукова-тэхнічны прагрэс у вядучых галінах, стабільнасць грамадства і ўпэўненасць людзей у заўтрашнім дні, моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа, разумная і адказная культурная палітыка, недапушчальнасць прапаганды культу грошай, насілля, садызму, спекуляцыі на чалавечых слабасцях, амаральнасці. Ідэя трэцяга шляху развіцця грамадства, пабудовы грамадства сацыяльнай справядлівасці, адсутнічае ў праграмах цэнтрысцкіх партый і рухаў Беларусі. У апошніх ёсць фразеалогія і правых і левых партый і рухаў. Яны хітруюць, лаўчацца, хаваюць свае сапраўдныя палітычныя мэты. Людзі бачаць гэта і не хочуць звязваць з імі свае надзеі на будучыню. Магістральны шлях развіцця Рэспублікі Беларусь – пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці.

1.Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі.

2.Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы.

3.Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”.

4.Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян.

5.Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. Веча ў Полацкім княстве. Вытокі дзяржаўнасці на беларускіх землях.

6.Прычыны распаду Кіеўскай Русі. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці.

7.Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў.

8.Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у ІХ–ХІІІ стст.

9.Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі.

10.Барацьба федэралісцкіх і цэнтралісцкіх пачаткаў ва ўнутрыпалітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Палітычныя крызісы 1341, 1377, 1381 гадоў.

11.Крэўская унія. Грамадзянская вайна 1386–1392 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Востраўскае пагадненне. Вітаўт і цэнтралізацыя дзяржавы.

12.Грамадзянская вайна 1432–1436 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Спробы літоўскіх магнатаў разарваць дынастычную унію з Польшчай.

13.Асаблівасці дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Тры Статуты Вялікага княства Літоўскага.

14.Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага.

15.Формы ўласнасці на зямлю. Феадальны клас зямельных уласнікаў. Асноўныя катэгорыі феадальна залежнага сялянства ў Вялікім княстве Літоўскім.

16.Аграрная рэформа Жыгімонта ІІ Аўгуста. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі. Юрыдычнае афармленне сістэмы прыгоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім.

17.Беларускі феадальны горад. Магдэбургскае права.

18.Фарміраванне беларускай народнасці.

19.Культура Беларусі ХІІІ – першай паловы XVI ст.

20.Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай.

21.Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Палітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.

22.Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ў складзе Рэчы Паспалітай.

23.Брэсцкая царкоўная унія. Уніяцкая царква.

24.Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы XVI – XVIII стст.

25.Паглыбленне палітычнага крызісу. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

26.Культура Беларусі ў другой палове XVI – XVIII стст.

27.Унутраная палітыка расійскага ўрада ў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. Грамадска-палітычны рух. Паўстанне 1830–1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.

28.Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30–50-х гадоў XIX ст.

29.Да пытання аб так званай “забароне” расійскім урадам назваў “Беларусь” і “Літва”, “беларускія і літоўскія губерні”, беларускай мовы і беларускага друкаванага слова.

30.Культура Беларусі канца XVIII – першай паловы XIX ст.

31.Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.

32.Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Сталыпінскія рэформы.

33.Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.

34.Рэвалюцыя 1905–1907 гг. у Беларусі. “Нашаніўскі перыяд” беларускага нацыянальнага руху.

35.Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.

36.Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі ў Беларусі.

37.Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця краіны пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Уздым беларускага нацыянальнага руху. 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.