.RU

Змест І арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы І літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе батура Т. В



ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З НАСТАЎНІКАМІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
І ЛІТАРАТУРЫ Ў 2012/2013 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ



Батура Т. В.,



метадыст вышэйшай катэгорыі

ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”

Для паспяховай рэалізацыі мэт і задач навучання беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі неабходна наладзіць эфектыўнае ўзаемадзеянне розных узроўняў метадычнай вертыкалі. Плануючы метадычную работу ў 2012/2013 навучальным годзе, неабходна ўлічваць асаблівасці новага навучальнага года, запатрабаванні і запыты педагогаў, выяўленыя ў ходзе анкетавання, а таксама аналіз вынікаў рэспубліканскага маніторынгу ўзроўню навучанасці і метадычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні якасці адукацыі па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Звяртаем увагу, што ў 2012/2013 навучальным годзе завяршаецца пераходны перыяд, вызначаны Міністэрствам адукацыі для ўкаранення ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” і якаснай арганізацыі навучання беларускай мове. У сувязі з гэтым рэкамендуем абагульніць вопыт работы ўстаноў адукацыі па рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” і правесці раённыя, абласныя, рэспубліканскі падагульняльныя семінары (сакавік – май 2013 года).

Акрамя таго, з мэтай павышэння ролі і значнасці кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, развіцця айчыннай літаратуры 2012 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам кнігі. Метадычным службам неабходна ў новым навучальным годзе працягнуць работу з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, якая будзе накіравана на павышэнне цікавасці вучняў да беларускай літаратуры, на ўдасканаленне літаратурнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Такім чынам, адной з асноўных мэт метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе з’яўляецца ўдасканаленне якасці моўнай і літаратурнай адукацыі.

Рэспубліканскі ўзровень

метадычнай дзейнасці



Паведамляем, што ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў 2012/2013 навучальным годзе плануецца правесці наступныя мерапрыемствы:

Абласны ўзровень



Рэкамендуем на базе абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі правесці наступныя міжкурсавыя мерапрыемствы:

  1. Пераемнасць у змесце вучэбных праграм па літаратурным чытанні і беларускай літаратуры паміж І і ІІ ступенямі агульнай сярэдняй адукацыі.

  2. Фарміраванне чытацкіх уменняў і літаратурнай кампетэнцыі вучняў у працэсе выкладання беларускай літаратуры.

  3. Метадычныя прыёмы вывучэння літаратурнага твора. Узроставыя асаблівасці ўспрымання мастацкага твора.

  4. Выхаванне ўдумлівага чытача на ўроку беларускай літаратуры.

  5. Фарміраванне бібліяграфічнай і чытацкай культуры вучняў.

  6. Узаемадзеянне сям’і і школы ў далучэнні дзяцей да чытання.

    • Падагульняльны семінар “Вопыт работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

      У ходзе работа семінара могуць быць разгледжаны наступныя пытанні

1. Планаванне і арганізацыя работы ўстановы адукацыі па рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў пераходны перыяд.

2. Работа метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па вывучэнні змен у правапісе (прадстаўленне вопыту).

3. Эфектыўныя практыка навучання арфаграфіі.

4. Выкарыстоўванне інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій пры вывучэнні арфаграфіі.

Раённы ўзровень



У 2012/2013 навучальным годзе для работы метадычных фарміраванняў у раёне прапануецца агульная тэма “Папярэджванне ўстойлівых памылак і цяжкасцей у вучняў пры авалодванні зместу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.



На

пасяджэннях метадычных фарміраванняў

(метадычнага аб’яднання, школы перадавога педагагічнага вопыту, школы маладога настаўніка і інш.) прапануем абмеркаваць пытанні, звязаныя з павышэннем якасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры:

Пры планаванні работы метадычных фарміраванняў неабходна арыентавацца на тэматыку пасяджэнняў метадычных аб’яднанняў. З улікам акрэсленых у іх пытанняў, складаецца план работы метадычных фарміраванняў, вызначаецца метадычны прадукт іх дзейнасці і форма прадстаўлення на агульным метадычным аб’яднанні.

Пасяджэнні метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры раёна



прапануем правесці па наступнай тэматыцы:



Тэма: «Папярэджванне ўстойлівых памылак і цяжкасцей у вучняў пры асваенні зместу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”»

І. Інструктыўна-метадычная нарада “Арганізацыя адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры і змест метадычнай работы ў 2012/2013 навучальным годзе” (секцыя настаўнікаў беларускай мовы)

ІІ. Фарміраванне чытацкіх уменняў вучняў у працэсе выкладання беларускай літаратуры

ІІІ. Шляхі ўдасканалення арфаграфічнай пільнасці вучняў

ІV. Сістэма работы настаўніка беларускай мовы па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення вучняў

V. Выніковае пасяджэнне

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні пасяджэнняў раённага МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на 2012/2013 навучальны год



Тэма пасяджэння



Пытанні для абмеркавання



Заўвагі



І. Інструктыўна-метадычная нарада “Арганізацыя адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры і змест метадычнай работы ў 2012/2013 навучальным годзе”

Тэрмін правядзення:

жнівень

Навукова-метадычны блок



Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Сучаснае вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Вучэбна-метадычны блок



Асаблівасці выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе з улікам аналізу вынікаў адукацыйнага працэсу ў рэгіёне за 2011/2012 навучальны год.

Роля факультатыўных заняткаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове ў пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Практычны блок



Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў раёне: планаванне работы метадычных аб’яднанняў і іншых метадычных фарміраванняў на год.

ПГ:

Аналіз нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць адукацыйны працэс па беларускай мове і ліатаруры.

ШУПМ

: Прэзентацыя новых навукова-метадычных і вучэбна-метадычных выданняў па беларускай мове і літаратуры.

ІІ. Фарміраванне чытацкіх уменняў вучняў у працэсе выкладання беларускай літаратуры

Тэрмін правядзення:

кастрычнік

Форма правядзення:

праблемны семінар

Навукова-метадычны блок



Фарміраванне чытацкай культуры вучняў ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага асяроддзя як грамадская праблема.

Шляхі фарміравання матывацыі ў вучняў да самастойнага чытання і ўстойлівага інтарэсу да яго.

Вучэбна-метадычны блок



Фарміраванне ўменняў творчага чытання і аналізу мастацкіх твораў на ўроку літаратуры (творчая дыскусія).

Работа настаўніка-славесніка па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення вучняў у працэсе аналізу мастацкага твора (абарона вопыту педагагічнай дзейнасці).

Практычны блок



Трэнінг: аналіз урока літаратуры.

ШУПМ:

фарміраванне вучэбна-інфармацыйных уменняў і навыкаў у працэсе вывучэння беларускай літаратуры.

ШППВ:

эфектыўныя метады і прыёмы фарміравання разумення зместу мастацкага твора.

ШМН:

праектаванне ўрокаў літаратуры па вывучэнні эпічных, лірычных і драматычных твораў.

ІІІ. Сістэма работы настаўніка беларускай мовы па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення вучняў

Тэрмін правядзення:

студзень

Форма правядзення:

семінар-практыкум

Навукова-метадычны блок



Асноўныя прынцыпы методыкі развіцця маўлення і іх рэалізацыя ў працэсе выкладання беларускай мовы.

Вучэбна-метадычны блок



Прэзентацыя сістэмы работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па развіцці маўлення вучняў:

Практычны блок:

аналіз творчых заданняў



ПГ:

эфектыўныя метады і прыёмы работы з тэкстам.

ТГ:

развіццё творчых здольнасцей вучняў праз сістэму творчых заданняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

ШППВ:

сістэма работы настаўніка па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.

ІV.

Шляхі ўдасканальвання арфаграфічнай пільнасці вучняў

Тэрмін правядзення:

сакавік

Форма правядзення:

падагульняльны семінар

Навукова-метадычны блок



Рэалізацыя агульнадыдактычных і прыватнаметадычных прынцыпаў навучання арфаграфіі ў працэсе выкладання беларускай мовы.

Агляд навукова-метадычнага і вучэбна-метадычнага забеспячэння рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Вучэбна-метадычны блок



Абмен вопытам работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”:

Практычны блок:

кантроль і ацэнка арфаграфічнай пісьменнасці вучняў (узгадненне падыходаў да складання праверачных і кантрольных работ).

ШМН:

дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя працэсу навучання арфаграфіі.

ПГ:

роля тэкстацэнтрычныга падыходу ў навучання арфаграфіі.

ШППВ:

вывучэнне складаных тэм арфаграфіі: эфектыўныя метады і прыёмы навучання.

ТГ:

выкарыстанне сучасных сродкаў навучання

для адпрацоўкі арфаграфічных навыкаў.

V. Выніковае пасяджэнне

Тэрмін правядзення:

май

Форма правядзення:

метадычны фестываль

Тэматыка прадстаўлення матэрыялаў на фестываль

1. Панарама адкрытых урокаў і мерапрыемстваў.

  1. Прэзентацыя дыдактычных матэрыялаў і ЭСН, распрацаваных настаўнікамі.

  2. Агляд- конкурс кабінетаў беларускай мовы і літаратуры.

  3. Выстава творчых работ вучняў і настаўнікаў і г.д.



ТГ:

падрыхтоўка метадычнага фестывалю


Школа маладога настаўніка (ШМН)



Работу ШМН рэкамендуем прысвяціць планаванню ўрока з пазіцыі якасці акдукацыі і на пасяджэннях разгледзець наступныя пытанні:

  1. Тэхналогія мэтавызначэння. Актуалізацыя ведаў.

  2. Складнікі эфектыўнасці этапу вывучэння новага матэрыялу.

  3. Рацыянальная арганізацыя этапу замацавання, абагульнення і сістэматызацыі і яго роля ў фарміраванні трывалых ведаў вучняў.

  4. Роля рэфлексіі ў адукацыйным працэсе. Прыёмы рэфлексіі. Арганізацыя этапу інфармавання аб дамашнім заданні.

  5. Аналіз і саманаліз урока.

Неабходна адзначыць, што ў ходзе ажыццяўлення метадычнай работы з маладымі педагогамі найбольш дзейснымі будуць такія формы работы, як трэнінгі, ВДГ, майстар-класы, семінары-практыкумы, кансультацыі і інш.

Школа ўдасканальвання педагагічнага майстэрства (ШУПМ)



Работу ШУПМ ў 2012/2013 навучальным годзе можна арганізаваць па тэме “Фарміраванне агульнавучэбных і прадметных уменняў і навыкаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры як фактар якаснага адукацыйнага працэсу”. Прыкладная тэматыка пасяджэнняў ШУПМ:

  1. Фарміраванне ў вучняў навыкаў уласнай траекторыі вучэбнай дзейнасці (матывацыя, самакантроль, самарэалізацыя).

  2. Вучэбна-інфармацыйныя ўменні і навыкі і іх роля ў паспяховым навучанні.

  3. Фарміраванне вучэбна-інтэлектуальных уменняў і навыкаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

  4. Роля настаўніка-славесніка ў фарміраванні вучэбна-камунікатыўных уменняў і навыкаў.

  5. Работа настаўніка беларускай мовы і літаратуры па фарміраванні прадметных кампетэнцый вучняў.

Формы работы ШУПМ: практыкум, семінар, трэнінг, наведванне і аналіз урокаў і інш.

Школа перадавога

педагагічнага вопыту (ШППВ)



У аснове работы школы перадавога педагагічнага вопыту ляжыць працэс азнаямлення, вывучэння эфектыўнай педагагічнай практыкі па пэўнай праблеме і ўкаранення яго ў адукацыйны працэс. Для работы ШППВ можа быць прапанавана наступная агульная тэма: “Вывучэнне цяжкіх тэм: эфектыўныя метады і прыёмы навучання”. Пасяджэнні ШППВ могуць быць праведзены па наступных пытаннях:

1. Эфектыўныя метады і прыёмы фарміравання разумення зместу мастацкага твора.

2. Эфектыўная практыка па папярэджванні ўстойлівых арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных, арфаэпічных і маўленчых памылак у вучняў.

3. Сістэма работы настаўніка беларускай мовы па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.

Праблемныя групы



У ходзе работы праблемных груп (часовых груп, у склад якіх уваходзяць метадысты раёна і вопытныя настаўнікі) прапануецца распрацаваць наступныя пытанні:

1. Аналіз нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць адукацыйны працэс па беларускай мове і ліатаруры.

2. Тэкстацэнтрычны падыход да навучання беларускай мове як фактар фарміравання моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў.

3. Развіццё творчых здольнасцей вучняў у працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры.

Творчыя групы



У 2012/2013 навучальным годзе для работы творчай групы рэкамендуецца працягнуць па адным з наступных напрамкаў:

1. Выкарыстанне сучасных сродкаў навучання, у тым ліку ЭСН, на ўроках беларускай мовы і літаратуры як фактараў індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання.

2. Распрацоўка сцэнарыяў мерапрыемстваў да святкавання юбілеяў беларускіх пісьменнікаў (130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра, 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага і інш.).

Вынікі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў раёне, агляд лепшых дасягненняў педагогаў могуць быць прадстаўлены на метадычным фестывалі напрыканцы навучальнага года.

Літаратура

  1. Глинский, А. А. Управление системой методической работы в общеобразовательном учреждении : пособие для руководящих работников и специалистов учреждений общего среднего образования и системы повышении квалификации / А. А. Глинский. – Минск : Зорны верасень, 2008. – 252 с.

  2. Конаржевский, Ю. А. Анализ урока / Ю. А. Конаржевский. – М. : Образовательный центр «Педагогический поиск», 1999. – 336 с.

  3. Ксензова, Г. Ю. Оценочная деятельность учителя / Г. Ю. Ксензова. М. : Пед. общество России, 2000. – 122 с.

  4. Кульневич, С. В. Анализ современного урока / С. В. Кульневич, Т. П. Лакоценина. – Ростов/нД : Творческий центр «Учитель», 2001. – 176 с.

  5. Літаратурная адукацыя ў Беларусі на сучасным этапе: новыя падыходы і тэндэнцыі: зб. навук. арт. / уклад. А. І. Бельскі. – Мінск. : Нац. ін-т адукацыі, 2008. – 228 с.



  6. Лукьянова, М. И. Личностно-ориентированный урок: конструирование и диагностика: Учебно-методическое пособие / М. И. Лукьянова. – М. : Центр «Педагогический поиск», 2006. – 176 с.

  7. Ляшук, В. Я. Да пытання аб перспектыўных прыёмах, метадах, тэхналогіях выкладання літаратуры / В. Я. Ляшук // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 12. – С. 3–5.

  8. Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. – Мінск: НІА, 2001. – 212 с.

  9. Протчанка, В. У. Арфаграфія – важны кампанент у сістэме работы па развіцці мовы / В. У. Протчанка // Беларуская мова і літаратура. – 1998. – № 4. – С. 14 –22..

  10. Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: праблемы, перспектывы : матэрыялы Рэсп. навук.-практ. канф. (да 80-годдзя праф. В.У. Протчанкі, Мінск, 9 красавіка 2010 г. – Мінск : РІВШ, 2010. – 206 с.

  11. Хуторской, А. В. Современная дидактика / А.В. Хуторской. – СПб. : Питер, 2001. – 544 с.

  12. Шамякіна, Т. І. Якім быць уроку літаратуры / Т. І. Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 12. – С. 6–7.

  13. Яленскі, М. Г. Лінгвадыдактычная парадыгма асобасна арыентаванага навучання мове ў сучаснай школе / М. Г. Яленскі. – Мінск : НІА, 2002. – 212 с.





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.