.RU
Карта сайта

Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008 - старонка 7

нужно до­вести русский язык до «языка мыслей», так как ученость, по­ли­тики и философия ещё по-русски не изъяснялись. За тры гады да смерці вялікі рускі паэт лічыў першачарговай задачай одно­вре­менно развить его самобытность и живость: я желал бы оста­вить русскому языку некоторую библейскую похабность.

Усё гэта неабходна, каб перадаць захапленне светам, яго ве­ліч­­чу, розумам, магутнасцю і нястрыманасцю жарсцяў і ча­ла­ве­чых памкненняў. Гэтаму служыць і адметны верш У. Ка­рат­ке­ві­ча, у якім паядналіся і народныя, і баладныя, і песенныя, і кла­січ­ныя формы. Сцвярджаючы, што ў нас існуюць самыя раз­на­стай­­ныя і добра распрацаваныя вершаваныя формы, ён ад­на­ча­со­ва пастаянна эксперыментуе, бо выключна складаны змест па­тра­буе не менш складанай структуры ўвасаблення.

Таму заканамерна, што да апошняга часу амаль не пісалі кам­пазітары песні на словы Караткевіча, надзвычай цяжка па­да­браць да філасофскага, схільнага да празаізацыі радка, ад­па­вед­ную мелодыю, здольную дасканала перадаць глыбокую фі­ла­соф­скую сутнасць першаўзора. «Вершы ўсё ж не музыка, і калі ў му­зы­цы часта гук замяняецца паўзаю, то ў паэзіі гэта можна да­з­во­ліць толькі ў вынятковых выпадках», – лічыў сам паэт. Ён сцвяр­джаў, што верш – не зацямненне сэнсу слова рытмам, а пад­па­рад­каванне слова рытму, частковая дэфармацыя яго ў рыт­мі­за­ва­ным сказе. Паказваючы гучанне адных і тых жа слоў у прозе і паэ­зіі, ён сцвярджае, што ў прозе рытмічнасць часта бывае агід­най, таму што справа прозы – камечыць, кідаць, ляпіць словы, як скульп­тар гліну. Проза ўздзейнічае на пачуццё людзей праз дум­кі. Верш навастрае слова і дзейнічае ім на думку чалавека праз яго пачуццё.

Менавіта ў вершы тонка спалучаюцца рытм і сінтаксіс (ніхто з беларускіх паэтаў так не дбаў пра апошні), утвараючы гар­мо­нію з яе меладычнасцю, паўнатою гукаў, якія дапамагаюць най­больш яснаму выказванню думкі чалавека, яго пачуцця. Ён згад­вае словы Кірэеўскага, які сцвярджаў: «Хочаш быць добрым пісь­меннікам у прозе? – пішы вершы». Вось чаму сам у паэзіі не за­клікаў ісці шляхам знікнення рыфмы і вярнуцца да «Рустэма і За­рабы», звядзення рытму на ўзровень прозы праз вольны шлях, а знай­шоў свой уласны, які, аднак, быў ужо намечаны сусветнай тра­дыцыяй. Шлях ішоў праз баладу, што яшчэ раз падкрэслівае ра­мантычныя захапленні аўтара.

Абгрунтоўваючы раманную канцэпцыю «Новай зямлі», А. Ада­­­мовіч назваў яе «паэтычным вярхоўем беларускай про­зы». Ён жа сцвярджае, што «пры сваім зараджэнні беларуская про­за не магла абмінуць вопыту паэтычных жанраў. Беларуская про­за рабіла свае першыя крокі, абапіраючыся на вопыт паэзіі, яе фор­мы, шырока выкарыстоўваючы паэтычную стылістыку, паэ­тычную трансфармацыю фальклору». І далей: «Паэзія пра­кла­дала шлях беларускай прозе. Паэма не толькі пракладвала шлях раману, але і брала на сябе яго функцыі, пакуль жанр пра­за­ічнага рамана не склаўся». Спробы даследчыка правесці ана­ло­гіі «паэма – раман», вызначыць тое агульнае, што аб’ядноўвае гэ­тыя класічныя жанры, можна лічыць даволі ўдалымі. Ды і сама бе­ларуская літаратура пачатку ХХ ст. давала надзвычай удзячны ма­тэрыял для сцвярджэння адзначанай канцэпцыі. Бо і Я. Колас, і З. Бя­дуля, і К. Каганец пачыналі як паэты, па сутнасці, і ў прозе яны засталіся ў значнай ступені лірыкамі. Такая тэндэнцыя ўлас­ці­ва і развіццю сучаснай літаратуры. Выключэнне, што па­цвяр­д­жае правіла, – М. Стральцоў, які толькі пасля арыгінальных на­вел і аповесцяў выдаў зборнік паэзіі.

Не менш выразныя паралелі можна правесці паміж баладай і про­зай. Так, міжваенную чэшскую прозу (у першую чаргу ра­ман), прадстаўленую імёнамі К. Чапека, М. Майеравай, І. Ольб­рах­та, К. Новага, звычайна называюць «баладнай». І гэта за­ка­на­мер­на. Раман, вядучы і самы распрацаваны жанр сучаснай лі­та­ра­туры, здольны ўзбагачацца за кошт іншых жанраў, у тым ліку і ба­лады. Паколькі жанравай дамінантай апошняй з’яўляецца са­мае разнастайнае спалучэнне родавых пачаткаў, то яна мае маж­лі­васць вельмі цесна ўзаемадзейнічаць з іншымі роднаснымі і не вель­мі жанрамі. Мы ўжо адзначалі, як цяжка адрозніць баладу ад ра­манса, вершаванага апавядання, маленькай драматызаванай паэ­мы. «Баляду нярэдка азначаюць шляхам параўнаньня яе з ін­шы­мі жанрамі: то як маленькую ліроэпічную поэму, то як моцна дра­матызаваную вершаваную навэлю» (Я. Барычэўскі). У сілу та­кой рухавасці, пагранічанасці балада магла запазычваць най­больш яркія вобразна-выяўленчыя сродкі і мастацка-стылявыя пры­ёмы сумежных жанраў без асаблівай шкоды для ўнут­ры­жан­ра­вай чысціні (у адваротным выпадку яна перастане быць ба­ла­дай) і ў сваю чаргу моцна ўплываць на іх структуру і паэтыку. Не­выпадкова вядомы даследчык украінскіх народных балад П. Лін­тур лічыў, што адзін і той жа тэкст можна назваць баладай, на­велістычнай былінай, гістарычнай ці разбойніцкай песняй. Зра­зумела, што падобны працэс быў асабліва характэрны для бе­ла­рускай літаратуры, у якой доўгі час панаваў жанравы сін­к­рэ­тызм.

Узаемадзеянне беларускай балады з прозай пачынаецца з эта­паў яе зараджэння. Менавіта балада стаяла ля вытокаў бе­ла­рус­кай прозы. Сведчаннем таму – згадкі аднаго з пачынальнікаў, аў­тара першых балад і навел: Я. Баршчэўскага: «Некаторыя з гэ­тых успамінаў я прыгадаў у баладах, гэта быў мой самотны на­пеў. Балады былі пачаткам таго, пра што я меў намер сказаць па­д­ра­бязней. Гэта ў чалавечай натуры – ад песні пераходзіць да апа­вядання пра тое, што нас найбольш займае».

Яшчэ больш выразна падкрэслівае напрамак падобнага пра­цэ­су адзін з першых беларускіх крытыкаў Р. Падбярэскі ў да­сле­да­ванні «Беларусь і Ян Баршчэўскі»: «Але нашай тэмы «Nie­za­bud­ka» датычыцца толькі баладамі, якія маюць значэнне па­дан­няў. Гэта значэнне... выразней выявіцца пасля выдання ўсіх бе­ла­рускіх апавяданняў. З’яўляюцца яны нібы ўступам да таго паэ­тыч­нага вобраза Беларусі, які аўтар наважыўся развіць у боль­шым сумеры. Яны вынікалі з натуральнага настрою розуму, які прад­чувае адраджэнне новых формаў паэзіі пасля доўгага кла­січ­нага зняволення, калі ўвесь свет зрабіў паварот ад старых фор­маў... Балады паслужылі яму, каб ажывіць фантазію; ён сам га­ворыць, што, калі б не пісаў балад, ніколі б не пісаў прозы».

Крыху раней падобны шлях прайшоў і славуты англійскі ра­ма­ніст Вальтэр Скот. Яго станаўленне, як і станаўленне боль­ша­сці тагачасных англійскіх і нямецкіх пісьменнікаў, а яшчэ зга­да­ем і А.С.Пушкіна, адбывалася пад уплывам балад з «Помнікаў ста­ражытнай англійскай паэзіі» Т. Персі і кнігі-містыфікацыі «Паэ­мы Асіяна» Макферсана. В. Скот, як і ў свой час малады Гё­тэ, амаль дзесяць гадоў жыцця прысвяціў збору народных балад Па­межнага краю. А таму не дзіўна, што ў стылі «Песняў шат­ланд­скай мяжы» і загучалі яго першыя ўласныя балады (на­прык­лад, «Гленфілас», «Смальгольмскі барон»), паэмы-бестселеры.

Паэт імкнуўся максімальна перадаць народны погляд на гіс­то­рыю, складанасць, непрадказальнасць гістарычных падзей, на­поў­ніць творы элементамі фантастычнасці, таямнічасці, дзіўных прад­казанняў і знаменняў, не зразумелай да канца сімволікі. Пуб­лікуючы балады Шатландыі, В. Скот заўважыў, што яны пры звычайным запісе шмат губляюць. Як адзначае Д. Урноў, «сі­ла народных песняў заключаецца сапраўды ў духу тых мяс­цін, дзе яны былі створаны, таму, каб зафіскаваць іх пер­ша­род­ную сілу, мастак-крэатар, паэт-майстра павінен змяніць іх, ства­ра­ючы абставіны, аднаўляючы згубленае пры пераносе на па­пе­ру адных толькі слоў. Слоў народнага спевака недастаткова, па­тра­буецца разам з песняй перастварыць яго самога і нават усіх, хто знаходзіцца ля яго, калі аўтар хоча, каб чытачы падзялілі з ім тое адчуванне, якое ён зведаў там, на месцы». Падобнае апісанне рэ­альнага месца дзеяння з шумам вятроў, хорам галасоў акругі і вя­ло да першых гістарычных раманаў. Зразумеўшы, што пальма пер­шынства ў паэзіі будзе заўсёды належаць Байрану, В. Скот свя­дома выбірае прозу, дзе не мае сапраўдных супернікаў. Ад­нак яго душа назаўсёды застанецца з баладай. Паэтыка апошняй у вы­ключнай ступені будзе ўплываць на змест і структуру прак­тыч­на ўсіх яго гістарычных раманаў. Фрагменты з найбольш знач­ных баладных твораў стануць эпіграфамі да пэўных раз­дзе­лаў, а самыя яскравыя будуць уключаны непасрэдна ў тэкст.

Падобны шлях ад паэзіі да прозы праз баладу ўласцівы, як мы ўжо адзначалі, многім пісьменнікам. У сучаснай беларускай лі­­таратуры ён найбольш заўважны ў творчасці Я. Сіпакова і У. Ка­раткевіча. Так, у рамане «Каласы пад сярпом тваім» да­сле­да­ванне А. Загорскага «Прыдняпроўскія песні, паданні і ле­ген­ды» параўноўваецца са згаданымі «Песнямі шатландскай мяжы» В. Скота. Забытая слава мужных шатландцаў, што засталася толь­кі ў суровых баладных песнях, нагадвае не менш трагічны лёс беларусаў. Невыпадкова славуты Сразнеўскі скажа: «...вы вы­трымалі дзевяцісотгадовую вайну супраць у тысячу разоў мац­нейшых ворагаў. І склалі гэтыя дзівосныя балады». Падобная эва­люцыя – гэта ўлюблёная стыхія У. Караткевіча, у аснове пра­за­ічных твораў якога заўсёды вылучаюцца незвычайныя, та­ям­ні­чыя, загадкавыя, адным словам, «баладныя падзеі», героі якіх – лю­дзі незвычайныя, гордыя, узнёслыя. Бо баладны гістарызм не­звы­чайны. «Балада не мае абавязковай эстэтычнай устаноўкі на гіс­тарычную канкрэтнасць і фактычную вызначанасць, на ад­лю­с­траванне непаўторных гістарычных эпізодаў, выпадкаў, падзей. На­адварот, стыхія балады – паўтаральныя калізіі народнага жыц­ця, што сталі бытам, часта зусім пазбаўленыя больш ці менш абмежаваных часавых прыкмет» (Б. Пуцілаў). Менавіта та­кі гістарызм уласцівы прозе В. Скота і многім яго па­сля­доў­ні­кам. Як згадваў вялікі майстар балады І.-В. Гётэ, чытачу гэтых ра­манаў свядома прапаноўвалі выдумку, але выдумку асаблівую, ча­радзейную, здольную забыць выдуманае. Гэта было магчыма дзя­куючы вялікай змястоўнасці ўсяго апавядання, а таксама не­ка­торым прынцыпам баладнай паэтыкі. Не выпадкова Байран меч­­тал переложить в стихи старые шотландские предания, пе­ре­вести старинные баллады, которые можно было бы потом вы­пустить, озаглавив их «Шотландская арфа» или еще как-ни­будь, не менее оригинально.

Баладу з эпасам аб’ядноўвае апавядальнасць, падзейнасць, на­яўнасць выразнага сюжэта. Разам з тым яна валодае велі­зар­най сілай абагульненасці. Баладнай паэтыцы, утаймаванай жор­с­т­кімі межамі, супрацьпаказана апісальнасць, згубная для жанру. Імен­на таму на працягу стагоддзяў яна выпрацавала асаблівае ўмен­не адной дэталлю, эпітэтам, метафарай звяртацца да па­чуц­цяў, асацыяцый чытача. І гэты працэс пачаўся амаль са ста­наў­лен­нем літаратуры.

Так, вельмі лёгка заўважыць выразныя сюжэтныя, струк­тур­ныя, вобразна-выяўленчыя аналогіі паміж баладамі і навеламі Я. Бар­шчэўскага. Адно і тое ж народнае паданне стала асновай «ба­лады з гмінных паданняў» («Зарослае возера») і апавядання «Ры­бак Родзька» з падзагалоўкам «У ціхім балоце чэрці ро­дзяц­ца». Першы твор цалкам апавядае ўсім канонам рамантычнай ба­ла­ды. У глухую сіверную ноч у карчме над возерам гуляе мяс­цо­вы люд. У самы разгар вяселля ўлятае рыбак, які просіць да­па­маг­чы выцягнуць невад са здабычай. Аднак невад прыйшоў пус­тым. Ноччу злы дух, які вызваліў рыбу з невада, ператврыўшыся ў суседа, просіць у рыбака вазок. Атрымаўшы жаданае, ён за ноч пе­равёз усю рыбу ў іншае возера і ў знак падзякі пакінуў на ваз­ку велізарнага шчупака. Возера з таго часу зарасло.

У апавяданні Родзькі рыбак у самую глухую поўнач просіць люд з карчмы выцягнуць невад. Але нейкая пачвара перагнала лю­дзей і парэзала сетку. Усе людзі збіраюцца ранкам асвяціць не­вад і з Божай дапамогай працягнуць ловы, але злы дух у воб­ра­зе суседа падыходзіць да рыбака і ўсё адбываецца абсалютна так, як і ў папярэднім выпадку, толькі на вазку застаецца не шчу­пак, а велізарны лешч.

Творы пераклікаюцца не толькі сюжэтна. Апавяданне цалкам вы­трымана ў традыцыях рамантычнай балады: класічны зачын (дзе­янне адбываецца ў карчме, улюбёным месцы дзеяння сла­вян­­скіх балад, у поўнач, у страшэннае надвор’е і на таямнічым во­зеры), імклівае развіццё дзеяння, з’яўленне дэманалагічных пер­санажаў, што ўплываюць на лёс чалавека, рэзкае завяршэнне кан­ф­лікту, традыцыйны фінал (месца, дзе адбываюцца не­са­ма­ві­тыя здарэнні, заўсёды становіцца заклятым або нячыстым. Людзі абы­ходзяць гэтыя азёры, якія паступова зарастаюць і пе­ра­тва­ра­юц­ца ў балоты). Падобных паралеляў «балада – навела» ў твор­час­ці Яна Баршчэўскага можна правесці вельмі многа (на­прык­лад, балада «Курганы» і дзесяткі вядомых празаічных паданняў пра мерцвякоў, што даставалі хлопца з хораў), як і ў гісторыі бе­ла­рускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст. (Ян Чачот, К. Ка­га­нец, З. Бядуля). Невыпадкова празаічныя жанры аказалі больш знач­ны ўплыў на станаўленне Багушэвічавай балады, чым тра­ды­цыі ўласна народнай і літаратурнай. (Тут дарэчы згадаць сло­вы Р. Падбярэскага, што дапамагаюць зразумець сутнасць гэтага пра­цэсу: «Як у баладах ён імкнуўся паказаць пачуццёвы бок паэ­зіі народа, так у апавяданнях – яго творчасць і нібыта нейкую фі­ла­сафічнасць паняццяў пра быт, асвечаны ягонай фантазіяй».)

У сваю чаргу, баладная проза ўплывала на баладу. У якасці прык­ладу звернемся да літаратурнай містыфікацыі пачатку ХІХ ст. У 1827 г. у Парыжы з’явілася кніга «Гюзла», у якую ўвай­шлі 29 празаічных балад. Схаваўшыся пад псеўданімам, П. Ме­рымэ назваў яе зборнікам сербскага фальклору. Міс­ты­фі­ка­цыя ўдалася. Нават Пушкін і Міцкевіч паверылі, што перад імі шэ­дэўры славянскай паэзіі і пераклалі паасобныя з іх на родную мо­ву. А. Міцкевіч – баладу «Морлак у Венецыі», А. Пушкін – 11 тво­раў для славутых «Песняў заходніх славян». Сам П. Мерымэ быў блізкі Пушкіну як паэт-рамантык. Ультрарамантычныя гус­ты французскага паэта ўплывалі, несумненна, на з’яўленне ў «Пес­нях», якія былі ў асноўным песнямі гераічнымі ці звы­ча­ё­вы­мі, вельмі моднай ў той час тэмы вампірызму. Дарэчы, ме­на­ві­та апошні баладны матыў стаў асновай яго навелы «Локіс». І ў да­дзеным выпадку аўтар, гаворачы як быццам аб Летуве, апа­вя­дае аб здарэнні, што адбылося ў дзікіх беларускіх лясах. Ства­ра­ю­чы неабходны мясцовы каларыт для «Гюзлы», ён звяртаўся да бра­шуры аднаго французскага пасла або «Падарожжаў па Дал­ма­цыі» Форціса. Цяпер з той жа мэтай звярнуўся да «Пана Та­дэ­ву­ша» і балады «Свіцязянка» А.Міцкевіча, заснаваных, як вя­до­ма, у значнай ступені на беларускім фальклоры. Невыпадкова, што ўласна летувіскага, акрамя загалоўнай прымаўкі, якую склаў сам аўтар, больш у навеле нічога няма. Літоўскі граф но­сіць імя Міхаіл Шэмет, служкі разумеюць толькі «па-польску і па-руску», у вёсцы распаўсюджана кликушество, уяўленні пра ру­салку цалкам адпавядаюць традыцыйным беларускім на­род­ным запісам, як і матыў ваўкалацтва. Праўда, герой тут пе­раў­тва­раецца ў мядзведзя, але сюжэтна і асабліва сваёй атмасферай «Ло­­кіс» вельмі блізкі да балад-навел Яна Баршчэўскага. Не­аб­ход­ны каларыт твору надае балада А. Міцкевіча «Тры Буд­ры­сы», якую прафесару чытае галоўная гераіня. Але найбольш бліз­кія адпаведныя фрагменты з навелы і паэмы: «Я вяду вас, па­не прафесар, у пушчу, дзе яшчэ і дагэтуль квітнее звярынае ва­ла­дар­ства, матачнік, вялікая маці, вялікая вытворная жывых іс­то­таў. Так, паводле народных паданняў, ніхто яшчэ не заходзіў у гу­шчары, ніхто не дабіраўся да сярэдзіны гэтых лясоў і балотаў, ак­рамя паэтаў і ведзьмакоў, якім адкрытыя ўсе сцежкі. Там праў­дзі­вая звярыная рэспубліка... ці, лепш сказаць, канстытуцыйнае кі­раванне. Львы, мядзведзі, алені, зубры – нашы літоўскія бі­зо­ны – усе яны добра ладзяць між сабою. Найбольшай павагай ка­рыс­таецца мамант, які там яшчэ захаваўся. Ён, напэўна, мар­ша­лак сойма. У іх вельмі суровая паліцыя, і калі сярод звяроў зна­хо­дзіцца нейкі злачынца, яны судзяць яго і выганяюць. Тады ён трап­ляе з агню ў полымя, бо вымушаны бадзяцца ў краіне лю­дзей». Сярод шматлікіх лірычных адступленняў у паэме «Пан Та­дэвуш» можна сустрэць апісанні чароўнай прыроды, дзе чэрці ха­ваюць свае скарбы, сівыя ведзьмы вараць вантробы грэшніка.

У мядзвежай глыбіні ніводзін паляўнічы

Не здабываў звяроў, і ні адзін ляснічы,

Блукаючы па ўсіх кварталах баравіны,

Не пранікаў у глыб таемнай сарцавіны

Спрадвечнай некранутасці...

За багнай азярын ніхто шчэ, мабыць, кроку

Ніколі не зрабіў, бо ад людскога зроку

Дазвання ўсё смугой і марывам туману

Спакон вякоў заслонена, пазасцілана.

Менавіта за гэтай смугой ляжыць абсяг зямлі – заказнік жыц­ця­дайны пушчанскага насельніцтва, скарбонка княства, дзе, як у Ное­вым каўчэгу, жывуць усе віды жывёл і раслін:

У самым асяродку нетры, па паданні,

І дапатопны тур і зубр свае ўладанні

З мядзведзем у суседстве маюць, як магнаты, –

У кожнага свой двор, пасад, свае палаты.

У гэтай дзяржаве рысь і расамаха служаць міністрамі, ваўкі, дзі­кі, ласі – васалы-стражнікі, арлы і сокалы – дазорцы. У «ляс­ной сталіцы між звярамі пануе звычай жыць, як сябра між сяб­ра­мі»; звяры «і дзікія і свойскія – жывуць у згодзе, інстынктам раў­на­вагу цэнячы ў прыродзе». Такім чынам, старажытныя на­род­ныя ўяўленні аб існаванні своеасаблівага царства жывёл і раслін з іх адметнымі сувязямі са светам людзей, праломленыя ў паэме і ба­ладах, становяцца асновай балады празаічнай. Згадаем яшчэ У. Караткевіча: «Перад упадзеннем у Прыпяць Гарыні па­цяг­нуў­ся дагістарычны лес. Каравыя вербы з дзвюма-трыма бус­лян­ка­мі, перакручаныя, як душы змарных у пекле вялікага тасканца. І ма­ленькія маладыя вербы, што толькі падкрэслівалі трагічнасць пей­зажу. А над усім гэтым, над буслінымі крыламі, пер­ша­быт­нае неба, нібы ў час стварэння сусвету».

У сваю чаргу балада магла стаць асновай значнага празаічнга тво­ра. Невыпадкова даследчыца чэшскай прозы Н.Капысцянская на­­зывае баладу мікрараманам. З гісторыі літаратуры мы па­мя­та­ем прыгожую метафару, што “Барадзіно” М.Ю. Лермантава – гэ­та тое зернетка, з якога вырасла “Вайна і мір”. З палымянага ма­на­­лога адсечанай галавы Валынскага, з кропляў крыві, што па­даюць на памост, дзе стаіць царскі трон, прадказання будучага веч­нага суда «равны там раб и царь надменный» (балада «Ви­де­ние императрицы Анны» К.Рылеева) – вырасце раман І. Ла­жэч­ні­кава “Ледзяны дом”. Зернеткам, з якога выраслі “Каласы пад сяр­пом тваім” У.Караткевіча, была, безумоўна, балада “Паўлюк Баг­рым”. Сапраўды, у лёсе славутага паэта, як у кроплі расы, пра­ламляецца лёс Радзімы з яе трагічнасцю і гераізмам, без­на­дзей­насцю і аптымізмам, здрадніцтвам і вечнай верай. Ці не та­му так паліфанічна гучыць гэтая маленькая араторыя пакуты, па­ко­ры і гневу? Ад усхваляваных публіцыстычных канстатацый:

А ў краіне так цяжка

(Асіны ад ганьбы палаюць),

І над ёй фанабэрыцца

П’яны, разбэшчаны гун.

Як пры князю Ўсяславе –

Дзень вялікі, а луста малая.

Як пры князю Ягайле –

На кожную спіну бізун;

ад рэквіема-плачу:

Мы чакалі свабоды,

І касілі нас кулямі роты,

Ў ланцугі нас кавалі,

Каб пад палкай нам быў карачун.

Узялі мае вершы,

Узялі маіх дзетак гаротных.

Вершы, бедныя вершы

Пад чырванню сургучу!

праз праклён-пратэст:

Край згубіў сваю мову

І матчынай песні напеў...

Нельга верыць у бога,

Калі ён такое дазволіў.

Цяжка верыць у люд свой,

Калі ён такое сцярпеў.

да вечнай веры ў веліч цяперашняй і будучай пакуты:

Паміраю і веру:

Калісьці над светлымі водамі,

Над свабоднай зямлёю

І над Белаю Руссю маёй

Шчасце сонцам заззяе,

І словы нашчадка свабоднага

Мае раны загоіць

Гаючай жывою вадой.

Сапраўды, у кожным гуку балады зашыфраваны код бу­ду­ча­га твора, які праз некаторы час выльецца на прастору велічным та­лентам мастака. І ў рамане прагучыць тое ж самае радаснае за­хап­ленне родным краем і яго мужнымі нескаронымі людзьмі, туж­лівыя лірныя моманты бязвер’я і роспачы, рэквіемныя ста­рон­кі развітання з мужнымі абаронцамі роднага краю, плач па стра­чаных сапраўдных талентах. Ці не таму гучанне рамана У. Ка­раткевіча надзвычай своеасаблівае? Як лічыць А. Бар­шчэў­скі, «аўтар баляды, як эпічны паэт, апісвае нейкія жыццёвыя па­дзеі, але ён перажывае іх як лірык. Два пачаткі – апавядальны і лі­рычны – органічна зліты ў балядзе... Можна гаварыць аб асоб­ным тыпе баляднага апавядання». Менавіта ў стыхію апошняга трап­ляем мы з першых старонак «Каласоў пад сярпом тваім», па­чынаючы з трагічнай гісторыі грушы (сімвала гібелі ў роск­ві­це сіл – згадаем «Белым кветам адзета каліна» М. Багдановіча, «Ка­ліна» Ленартовіча і г. д.). І зусім баладнага ўступу пра за­бойс­тва бацькі і бяздольныя блукаючыя душы. Што ж іншае мо­жа зда­рыц­ца ў краі, дзе адвеку пануе «дзіч і глуш без­на­дзей­ная»?

Нешта падобнае ўласціва і раману-баладзе І. Ольбрахта «Мі­ко­ла Шугай, разбойнік». Сама экспазіцыя, – лічыць Я. Неедла, – на­гадвае зачыны народных балад. А. Закарпацкую Украіну Ольб­рахт называў краем, створаным для балады: 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.