.RU

Саставіла І правяла бібліятэкар БарташТ. Г

Саставіла і правяла бібліятэкар БарташТ.Г.





2012 год


Мелодыю мовы славянскай я чую.
Колас.
Купала.
У гэтых імёнах, калыханку я чую,
Якую мне маці над светлай калыскай спявала.
Колас.
Купала.
Мелодыю мовы славянскай я чую,
Той мовы, якую агнямі палілі,
Ды з попелу Феніксам-птахам яна паўставала.
Колас.
Купала.
Падобны на шэпт збажыны
I плёскат азёрны імёны,
Якія паэтам сваім Беларусь даравала, —
Колас, Купала
(У. Някляеў “Дарагія імёны”)

Вяд.1

2012 год, які амаль канчаецца, быў аб’яўлены ў Беларусі Годам кнігі нездарма: ён багаты на знамянальныя падзеі і юбілейныя даты нацыянальнай літаратуры і культуры. Найбольш значная сярод якіх – 130-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Вяд.2

Беларускія песняры – сапраўдныя летапісцы жыцця, выразнікі думак і спадзяванняў народа. Дзякуючы свайму таленту яны здолелі на поўны голас сказаць сваім сучаснікам і нашчадкам, а таксама народам іншых краін свету, праўдзівае слова пра Беларусь, пра яе мінулае, пра нацыянальны характар беларуса. І ў гэтым іх вялікая гістарычная заслуга.

Вяд.1

Сёння, як і раней творы паэтаў карыстаюцца шырокай папулярнасцю. Яны прывабліваюць чытачоў глыбінёй думкі, праўдзівым адлюстраваннем жыцця, шчырасцю выяўлення пачуццяў любові да чалавека, да “Роднага кута”, да Радзімы. Песняры Беларусі валодалі здольнасцю глядзець далёка наперад, бачыць заўтрашні дзень краіны.

Вяд. 2

2012г. адзначаны130-годдзем з дня нараджэння народных песняроў. Менавіта гэтаму юбілею прысвечана наша літаратурна-музычная вечарына.

Вяд.1

У ноч на Купалле 25 чэрвеня 1882 года ў фальварку Вязынка нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч – Янка Купала.

Вяд.2 “В

язынка… Тут прыгожа і міжволі пачынаеш разумець, што толькі на гэтай зямлі мог нарадзіцца чалавек з прыгожай душой”, пісаў Уладзімір Караткевіч. А вось і запаветная хата з белымі аканіцамі – гэта музей. Музей зусім невялікі, але ўсё тут, у гэтай мясціне, дыша ўспамінамі аб ім: хата, сяло, навакольныя пушчы.

Вяд.1

Магчыма, што хату трэба было б пакінуць такой, якой яна была ў той час, калі нарадзіла ў ёй простая беларуская маці свайго сына. Хай бы падлога была земляная, хай бы мядзведзь-печ панура глядзела на ўсіх, хай бы стаялі ў кутку кросны, - ён жа вырас у беднай хаце, каб вывесці з тысяч такіх хат на святло людзей, якія не бачылі сонца, - разважаў Уладзімір Караткевіч.

Вяд.2

Ля хаты цвітуць кветкі, гудуць пчолы. На другім беразе рачулкі ходзяць важныя бацяны, шуміць лес…

Чытальнік 1



У хатцы маленькай радзіўся паэт,

Дзе чадна дыміла лучына.

Раз першы адгэтуль ён глянуў на свет

Праз вокны вось гэтай хаціны.

Яна ж саламяную стрэху сваю

Схіляла, старэнькая к долу,

Не чула, не ведала – долю чыю

Гадуе пад спеў невясёлы.

Чытальнік 2



А ён падрастаў, беларускі хлапчук,

З прачулай гарачай душою,

І ўсё, што пабачыў, і ўсё, што пачуў,

У сэрца ўбіраў маладое.

Народныя песні будзілі думу –

Тужлівыя, быццам шум бору…

І сталі з дзяцінства знаёмы яму

Людскія нядоля і гора.

Чытальнік 1



У сэрцы гарачым успыхнуў агонь,

Цудоўная ліра зайграла:

Аб цяжкім уціску народа свайго

Узняў гнеўны голас Купала.

Чытальнік 2



Ты тая калыска, што нас калыхала,

Ты тая крыніца, што сіл прыбаўляла,

Шчырая песня Купалы.

Да светлых вышыняў ты нас заклікала,

Змагацца за шчасце ты нас узнімала,

Мужная песня Купалы.

Вяд.1

З паэзіяй Купалы і Коласа цесна звязана творчасць беларускага музычнага ансамбля “Песняры”, песні ў іх выкананні сталі сапраўднымі шлягерамі

.



На сярэдзіну сцэны выходзіць чытальнік з кнігай, пачынае чытаць верш “Спадчына” 1 куплет

.



Чытальнік 1



Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай…

Далей гучыць фанаграма песні “Спадчына” на сл. Я.Купалы ў выкананні “Песняроў”.

Вяд.1

Высока цанілі творчасць

беларускіх песняроў і нашы знакамітыя касманаўты П.Клімук і Ул. Кавалёнак.

Яны гаварылі, што Купалаўскія словы не раз успаміналіся ім у касмічных прасторах: “Мой мілы таварыш, мой лётчык, вазьмі ты з сабою мяне…”

Вяд.2

Прызнаннем сусветнага значэння беларускай літаратуры з’яўляецца і той факт, што помнік аднаму з самых нацыянальных нашых паэтаў – Янку Купалу – устаноўлены побач з помнікамі Пушкіну, Шаўчэнку, Уітмену ў Ароў-парку пад Нью-Йоркам. А ў 2006 годдзе ў Маскве на Кутузаўскім праспекце быў таксама ўстаноўлены помнік Янку Купалу.

Вяд.1

У 1982 годдзе па рашэнню ЮНЕСКА шырока, у міжнародным маштабе, адзначалася стагоддзе класікаў беларускай літаратуры, творы якіх узбагацілі многанацыянальную літаратуру, сталі сусветна вядомымі. Янка купала і Якуб Колас вечна будуць жыць у сэрцы нарадзіўшага іх народа.



Вяд. 2

Паэт Сяргей Грахоўскі прысвяціў Янку Купалу верш, які так і называецца “Ідзе Купала па зямлі”:

Чытальнік 2



Белаю чаромхавай завеяй

Зноў пялёсткі бераг замялі,

Зноў у полі жыта палавее,

І Купала ходзіць па зямлі.

Ходзіць па снягах і па расе,

Заначуе ў полі або ў хаце, -

Ён такую спадчыну нясе,

Што не можна ні забыць, ні страціць.

Спадчына – адзіны запавед,

Спадчына – усіх асноў аснова,

І нясе цераз вякі паэт

Матчына няскоранае слова.

Вяд.2

У 1908 годдзе у сакавіку выйшаў першы паэтычны сборнік Івана Дамінікавіча Луцэвіча “Жалейка Янкі Купалы”. Потым зборнік стануць называць проста “Жалейка”. Але шырокае знаёмства чытачоў з паэзіяй Янкі Купалы адбылося яшчэ да з’яўлення “Жалейкі”: “Наша ніва” усё больш уважліва ставілася да яго вершаў і друкавала іх адзін за другім.

Вяд.1

З выхадам “Жалейкі”, са з’яўленнем на старонках “Нашай нівы” такіх вершаў, як “За праўду, за шчасце, за лепшую долю”, “Ворагам Беларушчыны”, Янка Купала стаў у цэнтры беларускай паэзіі, самай першай яе фігурай.

Вяд.2

Словы прызнання аўтару “Жалейкі” адрасавалі як старэйшыя, так і маладзейшыя за яго паэты. Купалу прысвяціў адзін з першых сваіх вершаў Цішка Гартны. З катаргі, з Сібіры прыслаў свой верш Купалу Алесь Гарун.

Вяд.1

“Прыйдуць лепшыя часы, - пісаў Уладзімір Самойла, - і за подзвіг яго родны край заплаціць Купалу сваёй лепшай удзячнасцю – бяссмерцем” .

Чытальнік 1



Ты не памёр, о не! Мы помнім,

Як бывала

Твая жалейка нам змагання

Марш іграла,

І мы змагаліся, каб надышоў

Той дзень,

Калі не быць ні ўціску, ні бядзе.

Чытальнік 2



… О не, ты не памрэш,

Не змоўкнешь ты, Купала,

Радзіма ўзняла цябе, ушанавала,

Жыві паэзіі вясновы крыгаход!

Ты ад народа, і ты сам – народ.

Вяд. 2

“Песні Купалы – гэта люстра, у каторым свеціцца душа беларуса, яго жыццё, яго родны край; гэта праўдзівы непадобны голас, што выходзіць з самай глыбі народнай душы, гэта – крык, што жыве Беларусь!”

Гучыць песня “Мой родны кут” у выкананні “Песняроў” з прэзентацыяй.

Вяд. 1

У далёкім 1910 годдзе Максім Горкі пісаў у лісце да сябра: “У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас и Янка Купала – вельмі цікавыя хлопцы! Так проста пішуць, так ласкава, сумна, шчыра”.

Вяд. 2

Лірыка Якуба Коласа – гэта сама Беларусь. У яго паэзіі – як у Нёмане, адлюстравана ўся беларуская зямля.

Вяд. 1

У літаратурным псеўданіме Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча – незабыўнага Якуба Коласа – шмат сэнсу і чалавечага цяпла.” Колас – гэта хлеб, гэта само жыццё” – пісаў Раман Сабаленка. Сваім псеўданімам яшчэ на пачатку творчай дарогі малады паэт быццам падкрэсліў, што ўсім жыццём і творчасцю заўсёды будзе цесна звязаны з роднай зямлёй, што стане неад’емлівай часцінкай свайго народа, з яго жыцця, як з найглыбейшай крыніцы, будзе чэрпаць думкі і падзеі, матывы і фарбы.

Вяд. 2

Кожны, хто хоць раз сутыкаўся з творчасцю Якуба Коласа, зведаў уздзеянне непаўторнасці і прыгажосці яго слова, адчуў напеўнасць і надзвычайную музычнасць яго вершаў. Вось як характаразаваў паэзію Коласа Народны артыст Беларусі Рыгор Шырма: “У яго вершах такія звароты і вобразы, такія яркія праўдзівыя малюнкі беларускай прыроды, што здаецца складаў іх сам народ. Яго паэзія шчырая, як сама народная песня”.



Чытальнік 1



Прайшоў Вялікаднік свяценькі.

Бяруцца людзі за савенькі,

За плуг, за бораны, за сохі,

Пайшлі разгульвацца патрохі.

Запахла поле зноў раллёю;

Гракі, вароны чарадою

За свежай ходзяць баразною.

Вясёлы шум і пануканне

Чутны да самага змяркання.

А над палямі ў ясным небе,

Як быццам песнямі аб хлебе,

Які даручан гэтай глебе,

Зальюцца жаваранкі хорам,

І песні моўкнуць па-над борам.

Вяд. 1

Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў сям’і лесніка ў засценку Акінчыцы.

Вяд. 2

Дзіцячыя гады Кастуся прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць. Тут, у маляўнічым Панямонні ён упершыню адчуў гора народа, тут нарадзілася яго любоў да роднай зямлі, яго песня. Свае дзіцячыя гады Якуб Колас апісаў у паэме “Новая зямля”.

Вяд. 1

Пачатковую грамату Колас набываў дома з дапамогай “дарэктара”, вясковага хлопца, які меў не надта багатыя веды. Пасля два гады вучыўся ў народнай школе вёскі Мікалаеўшчына. Юнаком Канстанцін Міхайлавіч скончыў настаўніцкую семінарыю, бо з дзяцінства марыў быць настаўнікам.

Вяд. 2

Пісаць вершы Кастусь пачаў у дванаццацігадовым узросце. Колас моцна і шчыра любіў паэзію, усе вольныя хвіліны аддаваў літаратурнай працы.

Вайна забрала ў Якуба Коласа сына Юрку, які загінуў на фронце. Па сутнасці, і жонку Марыю Дзмітрыеўну, якая балюча перажывала страту сына, цяжка захварэла і амаль праз два тыдні пасля заканчэння вайны памерла. Але ўрэшц, пісьменнік змог вярнуцца на Беларусь.

Чытач.


Праз пяць гадоў я зноў наведаў Вусце,
Прытулак дум, абраны мой куток,
Дзе высіцца Вусцянскі мой грудок,
I вецер лёгенька гайдаецца на кусце. ...
I толькі мне адно сягоння горка:
Няма таго, з кім думкі я дзяліў,
З кім тут стаяў, з кім я шчаслівы быў, —
Пагасла ты, яснюсенькая зорка.

Прэзентацыя “Музей Якуба Коласа”

Вяд. 1

Улетку 1912 года адбылася першая сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы. Яны пазнаёміліся на радзіме Коласа – на хутары Смольня, недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. З той пары і на ўсё жыццё паміж імі завязалася моцная дружба.

Вяд. 2

Блізкія па светапогляду Купала і Колас с самага пачатку і да канца свайго творчага жыцця валодалі непадобнымі паэтычнымі галасамі з розным дыяпазонам і сілай пачуцця.



Вяд.1

Купала і Колас не толькі цудоўныя паэты. Іх пяру падуладныя любыя віды і жанры беларускай літаратуры – паэзія, проза, драматургія.

Вяд. 2

Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці людзей Янка Купала і Якуб Колас – выдатныя народныя паэты, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Іх імёны вымаўляюць заўсёды разам. Іх псеўданімы – з народнага жыцця і фальклору.Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.