.RU
Карта сайта

Савет міністраў Рэспублікі Беларусь 220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Савет міністраў Рэспублікі Беларусь 220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11,

Дом Ураду

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11,

Дом Ураду

Калектыўны зварот па праекце Закона Рэспублікі Беларусь



Аб некамерцыйных арганізацыях“


Цяпер у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца распрацоўка праекта Закона Рэспублікі Беларусь „Аб некамерцыйных арганізацыях“. Новы заканадаўчы акт закране інтарэсы тысяч некамерцыйных арганізацый (НКА), што дзейнічаюць у Беларусі, вызначыць прававыя ўмовы для далейшага развіцця айчыннай грамадзянскай супольнасці.

Мы, прадстаўнікі беларускіх НКА розных арганізацыйна-прававых формаў і напрамкаў дзейнасці, а таксама структур, якія аб'ядноўваюць НКА, лічым неабходным ўлічваць інтарэсы і меркаванне грамадскасці пры распрацоўцы названага закона. На аснове наяўных прапаноў, заўваг і экспертных заключэнняў з боку шэрагу айчынных і замежных НКА (Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб'яднанне „АКТ“, Асветніцкая ўстанова „Цэнтр прававой трансфармацыі“, Міжнародны цэнтр некамерцыйнага права і інш.) арганізацыі грамадзянскай супольнасці краіны выпрацавалі агульны падыход да зместу праекта Закона Рэспублікі Беларусь „Аб некамерцыйных арганізацыях“. Гэтым зваротам мы інфармуем дзяржаўныя органы, далучаныя да працы над праектам закона, аб наяўнасці ўзгодненых прапаноў значнай часткі беларускіх НКА па прынцыповых нормах будучага нарматыўна-прававога акта.

Нагодай для выпрацоўкі кансалідаванай пазыцыі НКА, адлюстраванай у гэтым звароце, стаў тэкст праекта закона, атрыманы шэрагам НКА ў снежні 2010 г.

У прыватнасці, мы заяўляем наступныя заўвагі па змесце праекта Закона Рэспублікі Беларусь „Аб некамерцыйных арганізацыях“:

1. Праект

распаўсюджвае на ўстановы і асацыяцыі (саюзы) дазвольны прынцып дзяржаўнай рэгістрацыі, які дзейнічае цяпер у дачыненні да фондаў, грамадскіх аб'яднанняў і іх саюзаў. Такое ўскладненне парадку рэгістрацыі для НКА, якія цяпер рэгіструюцца па заяўным прынцыпе, з'яўляецца неапраўданым. Інтарэсы беларускага грамадства патрабуюць пашырэння, а не скарачэння сферы ўжывання заяўнага прынцыпу рэгістрацыі НКА. Акрамя таго, прапанаваныя ў праекце палажэнні аб рэгістрацыі гэтых формаў НКА супярэчаць парадку іх рэгістрацыі, які ўстаноўлены цяпер Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання» ад 2009.01.16. Міжнародныя стандарты ў галіне прававога рэгулявання НКА таксама прадугледжваюць, што працэс іх рэгістрацыі не павінен быць больш складаным, чым для камерцыйных арганізацый.



Устанаўленне адзінага прынцыпу рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, як камерцыйных, так і некамерцыйных, будзе спрыяць іх дзейнасці на карысць грамадства ў роўных умовах. Мы лічым неабходным адмовіцца ад прапанаванага ў праекце закона распаўсюджвання складанага і працаёмкага дазвольнага прынцыпу на рэгістрацыю ўсіх формаў НКА. У мэтах развіцця беларускай грамадзянскай супольнасці мы лічым неабходным распаўсюдзіць заяўны прынцып рэгістрацыі, аналагічны устаноўленаму Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 2009/1/16, на рэгістрацыю НКА ўсіх арганізацыйна-прававых формаў.

2. Палажэнні праекта закона, што вызначаюць месца знаходжання НКА, не адпавядаюць інтарэсам НКА. Мы лічым мэтазгодным замацаваць для НКА магчымасць мець юрыдычны адрас па месцы жыхарства заснавальніка (уласніка маёмасці, удзельніка, члена), як гэта прадугледжана заканадаўствам для некаторых камерцыйных арганізацый (прыватных унітарных прадпрыемстваў).

Варта асабліва адзначыць нерацыянальнасць існуючага патрабавання мець юрыдычны адрас у нежылым памяшканні для арганізацыйных структур НКА, якім не нададзеныя правы юрыдычнай асобы.

3. Існуючая ў цяперашні час крымінальная адказнасць за дзейнасць некаторых формаў НКА, якія не маюць дзяржаўнай рэгістрацыі, з'яўляецца неапраўданым захадам, які стрымлівае развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі. Гэтая норма не адпавядае міжнародным стандартам і служыць падставай для крытыкі на адрас Беларусі з боку Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацый.

Мы лічым, што распрацоўка праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб некамерцыйных арганізацыях» з'яўляецца добрай магчымасцю для таго каб выдаліць з беларускага заканадаўства гэтую норму. Для гэтага мэтазгодна ўнесці ў закон норму аб грамадскіх фармаваннях, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі і, адпаведна, не падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі. Гэтак жа мы лічым неабходным адзначыць у пераліку нарматыўных актаў, у якія мяркуецца ўнесці дапаўненні і змяненні ў сувязі з прыняццём Закона Рэспублікі Беларусь «Аб некамерцыйных арганізацыях», Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь, з якога належыць выключыць артыкул 1931.

4. Асаблівай увагі заслугоўвае прадугледжанае праектам закона ўстанаўленне дадатковых формаў справаздачнасці і кантролю для НКА. На дадзены момант дзейнасць НКА ў поўнай меры кантралюецца дзяржавай у межах агульнай сістэмы кантролю і нагляду за дзейнасцю суб'ектаў гаспадарання. Існуючая сістэма кантролю за дзейнасцю грамадскіх аб'яднанняў і фондаў з'яўляецца грувасткай, бюракратычнай і не адпавядае дзяржаўнаму курсу на дэбюракратызацыю, у тым ліку палажэнням Дырэктывы «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата» ад 27 снежня 2006 г. № 2. У сувязі з гэтым мы лічым немэтазгодным распаўсюджваць яе і на астатнія арганізацыйна-прававыя формы НКА.

Мы прапануем звузіць пералік інфармацыі, неабходнай для адлюстравання ў справаздачах НКА, пакінуўшы пашыраную справаздачнасць і падвышаны кантроль толькі ў дачыненні НКА-атрымальнікаў дзяржаўнага фінансавання альбо іншай дзяржаўнай падтрымкі, а таксама пазначыць у законе канкрэтныя тэрміны прадастаўлення справаздач і прынцыпы правядзення праверак дзейнасці НКА рэгіструючымі органамі.

5. Прапанаванае ў праекце закона устанаўленне катэгорый асоб, якія пазбаўленыя права на стварэнне НКА ў форме ўстаноў, мы расцэньваем як неапраўданую абмежавальную меру, якая супярэчыць прынцыпам роўнасці грамадзян і артыкулам 13 і 23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асаблівую занепакоенасць выклікае распаўсюджванне гэтага абмежавання на фізічных асоб, якія з'яўляліся заснавальнікамі НКА, ліквідаванай у судовым парадку ў сувязі з грубымі або неаднаразовымі парушэньнямі заканадаўчых актаў. У дадзеным выпадку распрацоўшчыкі праекта па сутнасці ўводзяць прынцып калектыўнай віны ў дачыненні, напрыклад, да заснавальнікаў грамадскіх аб'яднанняў (у тым ліку за дзеянні іншых асоб пасля магчымага выхаду заснавальнікаў з ліку членаў грамадскага аб'яднання).

Мы лічым недапушчальным з'яўленне ў заканадаўстве падобных нерацыянальных і антыканстытуцыйных нормаў.

6. Без уліку жыццёва важных інтарэсаў беларускіх НКА па пазначаных пытаннях эфектыўнасць працы грамадзянскай супольнасці краіны апынецца пад пагрозай. У выпадку калі пазначаныя вышэй палажэнні войдуць у новы закон без зменаў, прапанаваныя праектам пазітыўныя нормы застануцца неістотнымі. Мы прытрымліваемся меркавання, што пры распрацоўцы Закона Рэспублікі Беларусь «Аб некамерцыйных арганізацыях» заканадаўцу неабходна больш увагі надаць не абмежавальным і кантрольным нормам, а тым пазітыўным палажэнням, якія спрыяюць развіццю НКА: нормам аб стварэнні грамадскіх саветаў пры дзяржаўных органах, аб развіцці дзяржаўнага сацыяльнага заказу і прадастаўленні статусу арганізацыі сацыяльнай значнасці. Мы лічым, што падобныя нормы ствараюць спрыяльны клімат для НКА, і менавіта яны павінны складаць асноўнае ядро новага закона. Што датычыцца палажэнняў аб стварэнні і рэгістрацыі НКА, то гэтыя пытанні ўжо зараз дастаткова поўна ўрэгуляваныя Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства, а прапанаваны праект закона ў гэтых галінах толькі стварае залішняе падвойнае рэгуляванне, дублюючы існуючыя нарматыўныя акты.

Мы лічым мэтазгодным пакінуць і пашырыць у Законе Рэспублікі Беларусь «Аб некамерцыйных арганізацыях» толькі тыя нормы-навелы, якія не ўрэгуляваныя іншымі актамі заканадаўства, напрыклад, нормы аб арганізацыях сацыяльнай значнасці і аб сацыяльным замове.

7. Акрамя пазначаных праблем, шэраг НКА выказалі і іншыя заўвагі, якія мы лічым важным ўлічваць пры працы над праектам закона. У прыватнасці, гэта прапановы:

- аб ліквідацыі прабелаў у заканадаўчым рэгуляванні НКА, у тым ліку ў галіне прадпрымальніцкай дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, а таксама ў такіх галінах, як працэдура і падставы адмовы ў рэгістрацыі НКА, стварэнне саюзаў паміж НКА і камерцыйнымі арганізацыямі і (альбо) індывідуальнымі прадпрымальнікамі, стварэнне філіялаў і прадстаўніцтваў (Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі»);

- аб развіцці дзяржаўнага сацыяльнага заказу і прадастаўленні статусу арганізацыі сацыяльнай значнасці (Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб'яднанне «АКТ»);

- аб атрыманні дабрачыннай дапамогі і прадастаўленні ільгот для арганізацый, якія аказваюць такую дапамогу (Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Узаемаразуменне»);

- аб нарматыўным замацаванні, нараўне з грамадскімі саветамі, іншых перспектыўных формаў ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і НКА, напрыклад, грамадскіх слуханняў (Грамадскае аб'яднанне «Экадом»);

- аб урэгуляванні працэдуры перамены заснавальніка ўстановы (Установа «Цэнтр экалагічных рашэнняў»);

- аб неабходнасці заканадаўчага замацавання паняцця «грамадскае аб’яднанне інвалідаў» (Грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў», Грамадскае аб’яднанне «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў»);

- аб некаторых пытаннях рэгулявання дзейнасці рэлігійных арганізацый.

Мы канстатуем, што абмеркаванне праекта закона з НКА было зроблена Міністэрствам юстыцыі вельмі фармальна і без прыцягнення шырокага кола зацікаўленых арганізацый. Тэкст праекта закона да гэтага часу не быў апублікаваны, распрацоўшчыкі праекта не азнаёмілі грамадскасць з яго афіцыйнай версіяй. З-за гэтага праект мае шматлікія хібы і не ўлічвае інтарэсы грамадскасці. Аднак мы спадзяемся, што на наступных стадыях працы над праектам гэтыя недахопы будуць ліквідаваны, у тым ліку шляхам прыцягнення зацікаўленых НКА да яго абмеркавання.

Просім ўлічыць пры распрацоўцы і прыняцці Закона Рэспублікі Беларусь «Аб некамерцыйных арганізацыях» нашы прапановы ў якасці агульнага меркавання ўсіх структур грамадзянскай супольнасці, зацікаўленых у стварэнні спрыяльных прававых умоў для дзейнасці НКА на карысць Беларусі і беларускага народа.

Таксама для паўнавартаснага прыцягнення грамадскасці да працы па абмеркаванні і ўдасканаленні праекта закона просім арганізаваць адкрытыя для ўсіх зацікаўленых НКА мерапрыемствы па яго абмеркаванні, у тым ліку правесці перад першым чытаннем парламенцкія слуханні па праблеме прававога рэгулявання НКА ў Рэспубліцы Беларусь. Просім запрашаць на ўсе мерапрыемствы па абмеркаванні дадзенага праекта закона прадстаўнікоў НКА, якія падпісалі гэты зварот.

З павагай,

прадстаўнікі беларускіх НКА

Некамерцыйныя арганізацыі, якія падпісалі калектыўны зварот па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб некамерцыйных арганізацыях»



Поўная назва арганізацыі



Адрас



Назва пасады, прозвішча,імя, імя па бацьку кіраўніка (іншай упаўнаважанай асобы)



Дата падпісання, подпіс, пячатка











































Некамерцыйныя арганізацыі, якія падпісалі калектыўны зварот па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб некамерцыйных арганізацыях»



Поўная назва арганізацыі



Адрас



Назва пасады, прозвішча,імя, імя па бацьку кіраўніка (іншай упаўнаважанай асобы)



Дата падпісання, подпіс, пячатка


















































Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.