.RU
Карта сайта

Сцэнар урока на тэму: "Прававы статус чалавека І грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы І абавязкі грамадзян" Мэты ўрока

Сцэнар урока на тэму: “Прававы статус чалавека і грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзян”



Мэты ўрока:



• навучэнцы могуць назваць асноўныя канстытуцыйныя правы і прадэманстраваць сітуацыі, калі гэтыя правы могуць быць парушаныя (правамерна і неправамерна),

• вучні фармулююць асноўныя праблемы ў сферы правоў чалавека і аргументуюць важнасць іх рашэння,

• навучэнцы ўзаемадзейнічаюць паміж сабой для рашэння пазнавальных задач, ацэньваюць сваю дзейнасць на ўроку.

Мэтавая група:

11 клас.

Неабходны час:

90 хвілін.

Выкарыстаныя метады:

праца ў групах, праца з відэаматэрыяламі.

Абсталяванне:



• відэаролікі па правах чалавека (Усеагульная Дэкларацыя правоў чалавека),

• тэксты Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека (Дадатак 9),

• Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь,

• матэрыялы для працы ў групах (папера, ручкі),

• матэрыялы для запаўнення праблемнага поля (інтэрактыўная дошка альбо папера і маркеры, альбо дошка і каляровыя крэйды).

План правядзення ўрока:



  1. Актуалізацыя ведаў навучэнцаў - 7-8 хв.

  2. Арганізацыя групавой працы - 3-5 хв.

  3. Пастаноўка праблемы, запаўненне праблемнага поля - 20-25 хв.

  4. Вывучэнне тэмы “Правы чалавека” - 25-30 хв.

  5. Вывучэнне тэмы “Калі правы могуць быць абмежаваныя” - 10 хв.

  6. Замацаванне вывучанага матэрыялу - 7-10 хв.

  7. Рэфлексія - 5-7 хв.

  8. Хатняе заданне - 2-3 хв.


Хада занятку:




  1. Актуалізацыя ведаў навучэнцаў .



Настаўнік:

• паведамляе тэму ўрока,

• арганізуе сціслае паўтарэнне вывучанага раней матэрыялу (аб'ектыўнае і суб'ектыўнае права, пакаленні правоў),

• прапаноўвае навучэнцам выказаць свае меркаванні аб важнасці вывучэння дадзенай тэмы.

Навучэнцы:

• пры дапамозе настаўніка актуалізуюць атрыманыя раней веды (пры магчымасці можна выкарыстаць прэзентацыі),

• выказваюць свае меркаванні аб неабходнасці вывучэння дадзенай тэмы, фармулююць пытанні, на якія яны жадалі б атрымаць адказ падчас урока.


  1. Арганізацыя групавой працы.



Настаўнік любым спосабам дзеліць навучэнцаў на групы, нагадвае правілы працы ў групах.


  1. Пастаноўка праблемы, запаўненне праблемнага поля.



Настаўнік:

• дэманструе відэафільм, прысвечаны Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека,

• прапаноўвае навучэнцам запоўніць праблемнае поле.

Навучэнцы:

• глядзяць відэафільм,

• абмяркоўваюць у групах, якія праблемы можна вылучыць у сферы правоў чалавека.

Настаўнік прапаноўвае навучэнцам абмеркаваць у групах адну з праблем і адказаць пісьмова, а затым вусна, на пытанне: “Чаму гэтую праблему неабходна вырашаць?”

Навучэнцы абмяркоўваюць у групах пытанні, прэзентуюць адказы.

Настаўнік фіксуе адказы навучэнцаў на праблемным полі, выдзеляе праблему, звязаную з недастатковымі ведамі па тэме.


  1. Вывучэнне тэмы “Правы чалавека”.



І. Настаўнік прапаноўвае навучэнцам шэраг відэаролікаў, прысвечаных правам чалавека, зафіксаваным ва Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека (10 - 15 ролікаў, з улікам часу).

Навучэнцы, карыстаючыся тэкстамі Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, вызначаюць, аб якім праве ідзе гаворка ў дадзеным роліку і запісваюць адказ на аркушы групавых адказаў.

ІІ. Настаўнік нагадвае навучэнцам аб тым, што Усеагульная Дэкларацыя правоў чалавека ратыфікавана Рэспублікай Беларусь, і прапаноўвае навучэнцам знайсці ў тэксце Канстытуцыі РБ тыя артыкулы, у якіх зафіксаваныя запісаныя імі правы і адзначыць іх на аркушы групавых адказаў.

Навучэнцы выконваюць заданне, адзначаюць таксама, да якой групы можна аднесці кожнае з правоў (асабістай, палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, сацыяльна-культурнай).


  1. Вывучэнне тэмы “Калі правы могуць быць абмежаваныя”.



Настаўнік прапаноўвае навучэнцам, працуючы з тэкстамі Канстытуцыі:


Навучэнцы адказваюць на пытанні на аркушах для групавых адказаў.


  1. Замацаванне вывучанага матэрыялу.



Настаўнік прапаноўвае навучэнцам адказаць на пытанні тэсту (Дататак 8).

Навучэнцы:



  1. Рэфлексія.



Настаўнік прапаноўвае навучэнцам пасля абмеркавання ў групе адказаць на пытанні:


  1. Хатняе заданне:



• скласці табліцу “Канстытуцыйныя правы грамадзян Рэспублікі Беларусь”, размеркаваўшы іх па групах;

• назваць канстытуцыйныя абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

• раскрыць узаемасувязь правоў і абавязкаў;

• пры жаданні - падрыхтаваць паведамленне аб тым, якім чынам малады чалавек можа рэалізаваць альбо абараніць свае правы (абраць пэўнае права).Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.