.RU
Карта сайта

Правапіс літар е, ё, я

“Беларуская мова. Практычны дапаможнік” падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі “Праграмы па беларускай мове для медыцынскіх ВНУ” і прызначаны для студэнтаў І курса вышэйшых навучальных устаноў медыцынскага профілю.

Дапаможнік складаецца з трох частак: паўтарэнне вывучанага матэрыяла па беларускай мове за курс сярэдняй школы; вывучэнне тэрміналагічнай лексікі і практычнае замацаванне на аснове перакладаў навуковых і навукова-папулярных тэкстаў; развіццё вуснай мовы студэнтаў.

Дапаможнік прызваны сістэматызаваць і паглыбіць веды студэнтаў у галіне беларускай мовы, пашырыць іх кругагляд, дасканала авалодаць вуснай і пісьмовай мовай, што з’яўляецца неабходным як для практычнай дзейнасці ўрача, так і для духоўнага жыцця грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

ПАЎТАРЭННЕ



Беларускі алфавіт



Беларускі алфавіт змяшчае 32 літары: Аа Бб Вв Гг Дд (Дж, дж, Дз, дз) Ее Ёё Жж Зз Іі Йй Кк Лл Мм Нн Оо Пп Рр Сс Тт Уу Ўў Фф Хх Цц Чч Шш Ыы Ьь Ээ Юю Яя

Дыграфы

дж

і

дз

абазначаюць афрыкаты [дж], [дз’]. Апостраф (

) – надрадковы знак і літарай не з’яўляецца.

Правапіс літар о, э, а



Літары

о, э

ў беларускай мове пішуцца толькі пад націскам. Не пад націскам на іх месцы пішацца

а

: дом - дамы, золата - залаты, крэпасць - крапасны, шэрсць - шарсцяны. Выключэнне складаюць словы іншамоўнага паходжання: трыо, адажыо, тэлевізар, дэбют.

Трэба запомніць: барэльеф, дэбют, дэкламацыя, дэкларацыя, адэкалон, тэрыторыя, тэрмометр, артылерыя, дырэктар.


Правапіс літар е, ё, я


У першым складзе перад націскам на месцы літары

е

пішацца

я

: дзень - дзянькі, землі - зямля. Ва ўсіх астатніх складах як перад, так і пасля націску пішацца

е

: леснічоўка, восень.

Выключэнне складаюць словы: дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворныя ад іх.



Ва ўласных імёнах, імёнах па бацьку, прозвішчах пачатковае

я

захоўваецца незалежна ад месца націску: Яўтух - Яўтуха.

У словах іншамоўнага паходжання ў першым складзе перад націскам пішацца

е

: бетон, калектыў, медаль.

Трэба запомніць: метро, герой, легенда, медаль, бетон, археолаг, дэлегат, калектыў, зенітка, але сяржант, каляндар.



Літара

ё

бывае толькі пад націскам: зялёны, вясёлы, калёсы.

Правапіс літар і, й, ы



Калі прыстаўка канчаецца на галосную, то замест

і

пішацца

й

: пайсці, зайшоў, увайшоў.

Калі

і

ўтварае поўны склад, то пішацца нязменна: заікацца, заінець, заіскрыцца, заінтрыгаваць.

Калі прыстаўка канчаецца на зычную, то замест

і

пішацца

ы

: абысці, сыграць, разысціся.

Пасля прыставак і часціц

між-, звыш-, пан-, суб-, транс-, контр-

галосная і захоўваецца: міжінтэрнацыянальны, звышімгненны, панісламізм, субінстанцыя.

Правапіс літар у, ў


Літара

у

пішацца:

У пачатку сказа: У кожнай куранёўскай хаце ў кутку, пад ручнікамі - як прусакі якія ў золаце ( Мележ).

У пачатку слова, калі гэта слова стаіць пасля зычнай або знака прыпынку: І раптам ён убачыў зусім іншае ( Арлоў); Сама, усё яна сама ( Брыль).

У сярэдзіне або на канцы слова пасля зычнай: сум, іншаму, задуменны.

У пачатку ўласных назваў: да Уладзіміра, на Урале, родная Унеча.

У пачатку іншамоўных слоў: ва універсітэце, новы універмаг.

У сярэдзіне іншамоўных слоў, калі

у

ўтварае самастойны склад: фауна, прэзідыум.

Калі

у

ў сярэдзіне слова не ўтварае самастойнага склада, то пішацца

ў

: аўдыторыя, аўкцыён, паўза.

Літара

ў

пішацца:

Пасля галосных у пачатку слова ( калі паміж словамі няма знака прыпынку), у сярэдзіне і ў канцы слова: прыехалі ўдзень, доўгі, знайшоў.

Пасля галосных у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі

у

не ўтварае самастойнага склада: браўнінг, аўдыенцыя.

Пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосную: беларуска-ўкраінскі, майстры-ўмельцы. Супрацоўнікі аддзела аховы Гомеля знайшлі выкрадзеную “Аўдзі” ў пасёлку Касцюкоўка. ( “Звязда”)



Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах



Спалучэнне

іё (ыё)

пішацца пад націскам: аксіёма, біёлаг, патрыёт. Не пад націскам пішацца

ія (ыя)

: біялогія, бібліятэка, патрыятызм. Выключэнне:

радыё.



Спалучэнне

іе

перадаецца, як

іе (ые), (ыэ); ео

пад націскам, як

ео (эо)

і не пад націскам -

еа (эа)

: гігіена, абітурыент, валеалогія, Адэон.

Спалучэнні

[йа], [йо], [йэ]

перадаюцца адпаведна літарамі

я, ё, е

: маянэз, маёр, фае.
2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.