.RU
Карта сайта

Методыка выкладання класічных моў Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці



Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне

вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі






ЗАЦВЯРДЖАЮ



Першы намеснік Міністра

адукацыі Рэспублікі Беларусь

А.І. Жук

____________

Рэгістрацыйны № ТД / тып.

методыка выкладання



класічных моў



Тыпавая вучэбная праграма



для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці



1-21 05 05 Класічная філалогія



УЗГОДНЕНА



УЗГОДНЕНА



Старшыня ВМА

вну Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі

________________ У.Л. Клюня

________________________

Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

____________ Ю.І. Міксюк

____________







Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

____________ І.У. Казакова

____________

Эксперт-нормакантралёр

___________

____________


Мінск 2008

СКЛАДАЛЬНІК:



Шаўчэнка Галіна Іванаўна

дацэнт кафедры класічнай філалогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук.

РЭЦЭНЗЕНТЫ:



Кафедра

лацінскай мовы установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт”;

Н.Л. Рае

ў

ская

– загадчык секцыі лацінскай мовы кафедры італьянскай мовы установы адукацыі «Мінскi дзяржаўны лінгвістычны універсітэт», старэйшы выкладчык.

Р

Э

К

А

МЕНД

А

ВАНА

ДА

ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў

ЯКАСЦІ

Т

Ы

П

А

ВОЙ

:

Кафедрай класічнай філалогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 7 ад 14.03.2008);

Навукова-метадычным саветам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 3 ад 27.03.2008 г.);

Навукова-метадычным саветам па філалагічных спецыяльнасцях Навукова-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў РБ па гуманітарнай адукацыі (пратакол № 2 ад 26.03.2008).

Адказны за рэдакцыю: Шаўчэнка Г.І.

Адказны за выпуск: Шаўчэнка Г.І.

Тлумачальная запіска



У выніку вывучэння дысцыпліны “Методыка выкладання класічных моў” студэнт павінен ведаць:

Умець:

На курс методыка выкладання класічных моў адводзіцца:



усяго 100 гадзін



аудыторных 34 гадзіны



лекцый 20 гадзін



практычных заняткаў 14 гадзін.



ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН



  1. тэмы



    Назва тэмы



    Усяго аўдыторных



    Лекцыі



    Практычныя



    заняткі



    1.

    Уводзіны. Мэты выкладання класічных моў.

    2

    2



    2.

    Гісторыя выкладання класічных моў.

    2

    2



    3.

    Роля класічных моў у развіцці навукі і культуры.

    2

    2



    4.

    Фанетыка.

    4

    2

    2

    5.

    Выкладанне граматыкі.

    8

    4

    4

    6.

    Лексіка і яе выкладанне.

    4

    2

    2

    7.

    Чытанне тэкстаў, пераклад.

    4

    2

    2

    8.

    Формы і метады работы над матэрыялам

    2

    2



    9.

    Падручнікі, слоўнікі, праграммы.

    2

    2





    УСЯГО



    34



    20



    14


    Уводзіны. Мэты выкладання класічных моў.


Прадмет і задачы дысцыпліны “Методыка выкладання класічных моў”, яе сувязь з іншымі дысцыплінамі – педагогікай, псіхалогіяй, мовазнаўствам. Генетычныя і гістарычныя сувязі класічных моў з новымі еўрапейскімі мовамі (лексіка, граматыка, літаратурны ўплыў).

Спецыфіка выкладання лацінскай мовы на аддзяленні класічнай філалогіі, на іншых аддзяленнях філалагічнага факультэта, на гістарычным, юрыдычным, хімічным, біялагічным факультэтах, у медыцынскіх універсітэтах і вучылішчах.

Адрозненні ў мэтах выкладання старажытных і сучасных (новых) моў. Частковая магчымасць выкарыстання метадаў выкладання сучасных моў у працэсе выкладання старажытных моў. Роля фонавых ведаў, іх выкарыстанне падчас чытання і каментавання антычных тэкстаў.

  1. Гісторыя выкладання класічных моў.



Агульнаадукацыйнае, выхаваўчае і практычнае значэнне выкладання класічных моў. Выкладанне лацінскай мовы ў Старажытным Рыме. Рытарычныя школы. Падручнікі, граматыкі Даната, Прысцыяна і іншых. Выкладанне класічных моў у сярэднявеччы, у эпоху Адраджэння і Новы час. Роля Кіева-Магілянскай акадэміі, Віленскага, Кракаўскага і іншых універсітэтаў у распаўсюджанні антычных ведаў на тэрыторыі ўсходніх славян. Беларускія асветнікі і іх роля ў распаўсюджанні класічнай адукацыі.

3. Роля класічных моў у развіцці навукі і культуры.



Роля класічных моў у развіцці навукі і культуры. Абгрунтаванне мэтазгоднасці чытання курса на тым ці іншым факультэце, межпрадметныя сувязі. Сістэма мовы. Ідэйна-выхаваўчыя аспекты і іх выкарыстанне на занятках па лацінскай мове.

4. Фанетыка.


Лацінскі алфавіт. Методыка тлумачэння лацінскага алфавіту і націску. Законы лацінскага націску. Даўжыня і кароткасць гукаў. Колькасць гукаў і колькасць складоў. Найважнейшыя фанетычныя законы.

5. Выкладанне граматыкі.



Роля дэдукцыі і індукцыі ў выкладанні граматыкі. Граматычны аналіз і яго выкарыстанне падчас выкладання лацінскай мовы. Віды граматычнага аналізу. Выкарыстанне параўнальна-гістарычнага метаду падчас выкладання лацінскай мовы. Параўнанне граматычных катэгорый і з’яў лацінскай мовы з іншымі індаеўрапейскімі мовамі.

Выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання і нагляднасці ў працэсе выкладання лацінскай мовы.

6. Лексіка і яе выкладанне.



Аб’ём лексікі на розных ступенях вывучэння мовы. Крытэрыі адбору лексікі ў залежнасці ад спецыяльнасці.

Прыёмы і метады ўвядзення лексікі. Этымалагічны і семасеялагічны аналіз новых лексем. Лацінскае словаўтварэнне і яго ўплыў на ўтварэнне кампозітаў у індаеўрапейскіх мовах. Уплыў лацінскай лексікі на фарміраванне лексікі індаеўрапейскіх моў. Спосабы замацавання лексікі. Лексічны мінімум і яго фарміраванне.

Крылатыя словы і фразеалагізмы лацінскай мовы і іх значэнне ў агульнаадукацыйным развіцці студэнтаў.

7. Чытанне тэкстаў, пераклад.



Прыёмы рабты з арыгінальнымі тэкстамі: лінгвістычны і гістарычны аналіз тэксту. Роля граматычнага і лексічнага аналізу. Выкарыстанне слоўнікаў рознага напрамку (этымалагічных, тлумачальных, рэальных, міфалагічных, фразеалагічных). Схоліі і іх роля ў тлумачэнні тэксту.

Віды каментараў да тэксту: рэальны, гістарычны, міфалагічны, літаратурна-гістарычны, мастацка-літаратурны, стылістычны, метрычны.

Стадыйнасць перакладу – падрадкоўнік і мастацкі пераклад. Знаёмства з лепшымі мастацкімі перакладамі антычных аўтараў як узор (прыклад) авалодвання тэхнікай перакладу.

8. Формы работы над матэрыялам курса.



Работа ў аудыторыі і дома. Формы і метады прэзентацыі матэрыяла. Структура ўрока. Вусныя і пісьмовыя практыкаванні. Кантрольныя работы і тэсты, іх тыпы: першы – праверка засваення ведаў; другі – праверка самастойнага аперыравання моўнымі фактамі, іх замацавання на практыцы. Пісьмовыя пераклады. Завучванне на памяць вершаў, крылатых слоў, урыўкаў прозы.

9. Падручнікі, слоўнікі, праграммы.



Прынцыпы складання падручнікаў і праграм з улікам спецыфікі факультэта, азнаямленне з асноўнымі падручнікамі і слоўнікамі лацінскай мовы.

Літаратура:



Основная



  1. Кацман Н.Л. Методика преподавания латинского языка. М., 1979.

  2. Кацман Н.Л. Сборник упражнений по латинскому языку. М., 1983.

Дополнительная



  1. Боровский Я. М., Болдырев А.В. Учебник латинского языка. М., 1975.

  2. Гарник А.В., Наливайко Г.Р., Шевченко Г.И. Латинский язык (для студентов юридического факультета). Мн., 2002.

  3. Гарник А.В., Шевченко Г.И. Латинский язык. Мн., 2005.

  4. Латинский язык (для факультетов иностранных языков) / Под ред. В.Н. Ярхо и В.И. Лободы. М., 1983.

  5. Попов А.Н., Шендяпин П.М. Латинский язык. М., 1970.

  6. Станкевіч А.А., Лін С.А. Лацінская мова. Мн., 1999.

  7. Цисык А.З. Латинский язык: Учебник. Мн., 2005.

  8. Цисык А.З., Васильева Л.И. Латинский язык и основы медицинской терминологии: Учебник / Под ред. А.З. Цисыка. Мн., 2000.

  9. Цисык А.З., Швайко Е.С. Латинский язык с основами медицинской терминологии: Учебник. Мн., 2003.

  10. Цисык А.З., Шевченко Г. И. Janua in lingua Latina et terminologicam biologicam. Мн., 1999.

  11. Чернявский Н.М. Латинский язык и основы латинской терминологии. М., 1997.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.