.RU
Карта сайта

"Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка"

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

Факультэт эстэтычнай адукацыі

ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя



Мастацтва і асоба”



24 красавіка 2013 года

Праблемнае поле канферэнцыі



  1. Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця мастацкай адукацыі.

  2. Тэарэтычныя і метадалагічныя пытанні вывучэння мастацтва.

  3. Народнае мастацтва: праблемы даследавання і захавання фальклорна-этнаграфічнай спадчыны.

  4. Пытанні вывучэння і ўдасканалення харэаграфічнай і тэатральнай адукацыі.

  5. Асноўныя тэндэнцыі развіцця ведаў у галіне музыказнаўства, музычнай педагогікі і выканальніцтва.

  6. Мастацтва як спосаб адлюстравання светапогляду творчай асобы.

Рэжым работы канферэнцыі



24.04.2013

09.30 – 10.00 рэгістрацыя ўдзельнікаў

10.00 – 11.30 пленарнае пасяджэнне

11.30 – 12.00 кава-паўза

12.00 – 16.00 работа па секцыях

16.00 – 16.30 падвядзенне вынікаў канферэнцыі

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Адрас аргкамітэта: 220050, Беларусь, г. Мінск, вул. Мяснікова, 5, БДПУ, факультэт эстэтычнай адукацыі, 301 аўд. Тэлефоны: +375-17-200-56-10 (дэканат факультэта); +375-29-272-66-03 (Бабчанок Марыя Аляксандраўна)

Е-mail: art2013@tut.by



Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

Аб’ём – да 3 старонак камп’ютарнага набору ў тэкставым рэдактары Microsoft Word; шрыфт – Times New Roman, памер – 14; інтэрвал – 1,0; палі: левае – 3 см, правае – 1,5 см, верхняе, ніжняе – 2 см, выраўноўванне па шырыні; старонкі не нумаруюцца.

Зверху справа ўказаць прозвішча і ініцыялы аўтара, горад і ўстанову адукацыі. Спасылкі ў тэксце – у квадратных дужках: [2, с. 31]. Спіс выкарыстаных крыніц падаецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі, зацверджанай ВАК РБ ад 24.12.1997 № 178 (у рэдакцыі пастанаўлення ВАК РБ ад 22.02.2006 № 2). Пры фарматаванні тэксту недапушчальна: устаноўка абзацных водступаў табуляцыяй ці прабеламі, перанос слоў.

Выдаткі на ўдзел у канферэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне) фінансуюцца за кошт камандзіруючай арганізацыі.

Заяўку

і

тэкст даклада

неабходна даслаць да 15 красавіка 2013 г. на электронны адрас аргкамітэта: art2013@tut.by.

Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору, рэдагавання матэрыялаў і размеркавання дакладаў па секцыях.

Арганізацыйны ўзнос за ўдзел у канферэнцыі складае

90 000 беларускіх рублёў.



Разліковы рахунак для аплаты:

р/с 3632962939007 филиал 527



«Белжелдор» АСБ «Беларусбанк»



г. Минск ул. Воронянского 7а БИК 153001254



УНН 100302394 ОКПО 02148095



На квітанцыі аб аплаце павінна быць адзначана:

ЗА ЎДЗЕЛ У КАНФЕРЭНЦЫІ “Мастацтва і асоба”

Электронную копію квітанцыі неабходна даслаць на адрас арганізацыйнага камітэту да 15.04.2013 або здаць пры рэгістрацыі на канферэнцыі 24.04.2013.

Электронны зборнік матэрыялаў канферэнцыі будзе выдадзены пасля правядзення канферэнцыі.

Узор афармлення матэрыялаў

Іваноў А.Я.



Мінск, БДПУ



НАЗВА



Тэкст…………………………………………………….……………………

………………[2, с. 18]…………..…………………………………………..

………………………………………….…….…[1, с. 4]……………………

Літаратура



1. ..……………………………………………………………………………

2. ..……………………………………………………………………………

ЗАЯЎКА

на ўдзел у ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

“Мастацтва і асоба”

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара

2. Назва даклада

3. Праблематыка

4. Месца працы, пасада

5. Вучоная ступень, вучонае званне

6. Тэлефон / факс (+код)

7. Е-mail

8. Неабходнасць мультымедыя

9. Неабходнасць браніравання інтэрната Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.