.RU
Карта сайта

Курс лекцый у дзвюх частках Частка 2 4-е выданне, стэрэатыпнае Мiнск 2007 удк 338(475)(075. 8) - 26

^

Эканоміка БССР у перыяд НЭП

Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі


У надзвычайных умовах замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны надзвычайныя метады кіравання гаспадаркай былі апраўданы, але з усталяваннем міру насельніцтва не згаджалася з працягам “ваеннага камунізму”. Расла незадаволенасць рэквізіцыямі сярод сялянства. На мяжы 1920-1921 гг. краіну ахапіў цяжкі эканамічны крызіс, звязаны з памылкамі ў празмерна цэнтралізаваным кіраванні гаспадаркай краіны.
На Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. пачалося афармленне

новай эканамічнай палітыкі (НЭПа)

. НЭП – гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. Харчразвёрстка замянялася

харчовым падаткам

, які паступова зніжаўся з 20% прадукцыяй у 1921 г. да 5% грашыма ў 1925 г. Абвяшчалася свабоды форм землекарыстання. Законнымі прызнаваліся арцель, абшчына, прыватнае ўладанне ў выглядзе вотрубаў ці хутароў. Дазвалялася арэнда і наёмная праца. Замацаваны гэтыя прынцыпы былі ў Законе аб працоўным землекарыстанні (верасень 1922 г.). Заахвочвалася кааперацыя. Развіццё атрымалі збытавыя, забеспячэнскія, крэдытныя аб’яднанні. Да канца 20-х гг. імі была ахоплена большая палова ўсіх сялянскіх гаспадарак. Дазваляўся з мая 1921 года прыватны гандаль лішкамі сельскагаспадарчай прадукцыяй. Свабодны гадаль патрабаваў стабільнай грашовай сістэмы, таму з 1922 года пачалася

грашовая рэформа

.
Быў адноўлены Дзяржбанк у 1921 годзе і дазволена стварэнне акцыянерных і камерцыйных банкаў. Развіваўся знешні гандаль, стымуляваўся экспарт. З 1922 года Дзяржбанк пачаў эмісію

чырвонцаў

, якія мелі намінальнае залатое забеспячэнне (1 чырвонец = 10 дарэвалюцыйных залатых рублёў = 7,74 г золата). Для падтрымання валютнага курсу чырвонца збіраліся валютныя рэзервы. Але адразу перайсці на цвердыя грошы краіна не здолела, былі ўведзены “пераходныя” грошы – “саўзнакі”, з дапамогай іх ліквідаваўся бюджэтны дэфіцыт (“

саўзнак

” – рубель 1923 г. быў роўны 1 млн. рублёў эмісіі да 1922 г.). З лютага 1924 года быў спынены выпуск саўзнакаў. Замест іх уводзілі

казначэйскія білеты

вартасцю 1, 3, 5 руб. з намінальным залатым зместам, разменная сярэбраная і медная манеты. Адмяняліся ўсе абмежаванні для прыватных асоб на сумы ў ашчадных касах, гарантавалася тайна ўкладаў і немагчымасць іх канфіскацый.
У сваю чаргу, зрухі ў сельскайгаспадарке і гандле, стабілізацыя грашовай сістэмы стымулявалі развіццё прамысловасці.
Былі адменены дэкрэты, якія абмяжоўвалі свабоду дзеяння дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, аказвалася падтрымка гэтым мерапрыемствам. Прамысловым кааператывам надавалі правы юрыдычных асоб, яны маглі выкарыстоўваць наёмную працу, атрымліваць доўга- і кароткатэрміновыя крэдыты. Дазвалялася арэнда прыватным асобам і кааператывам прамысловых прадпрыемстваў. Даваўся дазвол на канцэсіі – здачу ў арэнду прадпрыемстваў замежным фірмам (на Беларусі канцэсіі не былі пашыраны). У буйной вытворчасці ліквідавалі глаўкі, створалі

трэсты

– аб’яднанні аднародных прадпрыемстваў, якія здымаліся з дзяржаўнага забеспячэння, атрымалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць: права вырашаць, што выпускаць і дзе рэалізоўваць прадукцыю, права выпускаць доўгатэрміновыя аблігацыйныя пазыкі, самастойна выкарыстоўваць прыбытак і г.д.
Усерасійскі Савет Народнай Гаспадаркі болей не мог умешвацца ў бягучую дзейнасць прадпрыемстваў і трэстаў, ён ператварыўся ў каардынацыйны цэнтр. Ствараліся

сіндыкаты

– аб’яднанні трэстаў на аснове кааперацыі. Яны займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі ў межах асобна ўзятай галіны прамысловасці. Уводзілася матэрыяльнае стымуляванне працы: была адноўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы што выключала ўраўнілаўку, зняты абмежаванні на павелічэнне заробкаў, ліквідаваны працоўныя арміі, адменены абавязковая працоўная павіннасць і абмежаванні на перамену месца работы.
Эканамічны механізм будаваўся на рыначных прынцыпах. НЭП пачаўся з сельскагаспадарчай палітыкі, затым развіўся ў палітыку заахвочвання гандлю, што патрабавала стабілізацыі валюты, стаў прамысловай палітыкай, што дазволіла павялічыць вытворчасць у прамысловасці.
Галоўнымі мэтамі НЭПа лічыліся максімальна хуткае пераадольванне гаспадарчага заняпаду і стварэнне ўмоў для пабудовы аднароднага сацыялістычнага грамадства.
^

Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове НЭПа


На пачатак 20-х гг. 89% насельніцтва БССР жыло на вёске, дзе нагладалася значная перанаселенасць – шчыльнасць насельніцтва на 1 кв.км складала 33,2 чалавек (самая высокая ў СССР). Да таго большая частка зямель была нізкай якасці.
Увядзенне НЭПа супала па часе з перадачай зямлі сялянам згодна з Дэкрэтам аб зямлі пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх і польскіх акупантаў. Аднак “прырэзка” зямлі аказалася нязначнай – да 1917 г. на адзін двор прыходзілася 8,35 дзесяціны зямлі, у 1924 г. – 8,41 дзесяціны. За кошт прырэзак у асноўным ствараліся новыя гаспадаркі. Землезабяспечанасць сярэдняй беларускай сялянскай гаспадаркі была ніжэй сярэдняй па СССР амаль на 1/3. У выніку пераразмеркавання зямлі адбылося змяненне сацыяльнага складу сельскага насельніцтва. Найбольш шматлікай групай сталі серадняцкія гаспадаркі (іх 65%), якім належала 75% пасяўной плошчы.
На 1925/26 гг. сельскагаспадарчая вытворчасць у агульным дасягнула даваеннага ўзроўню. Удзельная вага сельскай гаспадаркі ў вытворчасці склала 71,6%, прамысловасці – 22,3%, лясной гаспадар-
кі – 6,1%. Пераважала развіццё жывёлагадоўлі з малочным і свінагадоўчым ухілам. Значныя плошчы займалі пасевы тэхнічных культур. Аднак беларуская сялянская гаспадарка з’яўлялася маламоцнай: кожная пятая гаспадарка была бясконнай, з адным канём – 67,8%; бескароўных – 6,1%, з адной каровай – 58%.

^ Зямельны кодэкс БССР

прыняты ў красавіку 1925 г. пасля ўзбуйнення БССР замацаваў участкава-падворны парадак землекарыстання ў БССР (замест абшчыннага ў РСФСР), захаваў свабоду выбару формы землекарыстання, але з абмяжаваннямі для хутароў і вотрубаў, зацвярджаў нормы зямельнага надзела, у каго было звыш – лішкі адразалі. Дзяржавай рэкамендаваліся калектыўныя формы землекарыстання.
Сельскагаспадарчая палітыка ў 1925/1928 гг. абазначаецца тэрмінам “

прышчэпаўшчына

”. Д.Ф.Прышчэпаў, наркам земляробства БССР, быў прыхільнікам стварэння хутароў і пасёлкаў па тыпу вотрубаў. Як вынік – на 1928 гг. у рэспубліцы было землеўладкавана 2.344 тыс. гектараў зямлі, з іх хутары і вотрубы склалі 23%. На хутары і вотрубы заахвочвалі перасяляцца беззямельных і малазямельных сялян, іх надзелы часта ствараліся за кошт адрэзкоў ад надзелаў заможных сялян-кулакоў.
Сельскагаспадарчая кааперацыя ў БССР развівалася галоўным чынам у крэдытнай сферы, забеспячэнні і збыце прадукцыі вытворчасці. Ступень кааперыравання да кастрычніка 1927 г. дасягнула 37% сялянскіх гаспадарак. Аднак вытворчая кааперацыя амаль не развівалася.

^ Калгаснае будаўніцтва

актыўна пачалося ў пачатку 20-х гг., яно стымулявалася з боку дзяржавы эканамічнымі метадамі. Так, адмянялася арэндная плата за зямельныя плошчы і пабудовы, інвентар, рабочую і прадукцыйную жывёлу, меліярацыйныя збудаванні, слабыя калгасы вызваляліся ад сельскагаспадарчага падатку.
Аднак умовы, у якіх ствараліся калгасы, не спрыялі іх утварэнню. Наглядалася малая колькасць сельскагаспадарчых спецыялістаў, адсутнічалі вялікія масівы ворнай зямлі, прыгодныя для апрацоўкі трактарамі, наогул, быў нізкі ўзровень механізацыі. Асноўная колькасць калектыўных вытворчых гаспадарак стваралася на дзяржаўных землях. Адсутнасць перспектыў для калгасаў у БССР падкрэслівалася ў “Матэрыялах да пяцігадовага перспектыўнага плану развіцця народнай гаспадаркі БССР на 1927/28 -1931/32 гг.”. Большае ўвагі развіццё атрымалі

саўгасы

. Мэты іх існавання крыху змяніліся ў параўнанні з перыядам “ваеннага камунізму”, гэта – падняцце сельскагаспадарчай культуры сярод сялян, выдзяленне селяніну-аднаасобніку лепшага насення, жывёлы, пладовых саджанцаў, распаўсюджанне новых тэхналогій.
Да 1927 г. сельская гаспадарка Беларусі аднавіла даваенныя аб’ёмы вытворчасці і мела магчымасці для далейшага прагрэсу. Аднак яе эвалюцыйнае развіццё было перарвана, бо вёска была абрана на ролю асноўнай крыніцы грошай на правядзенне індустрыялізацыі краіны, а гэтыя сродкі ў неабходных дзяржаве памерах можна было адабраць толькі шляхам прымусу.
^

Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.


Развіццё

прамысловасці

ў БССР у пачатку 20-х гадоў праходзіла на фоне ўзбуйненняў тэрыторыі рэспублікі. У 1924 годзе яна павялічыла сваю магутнасць на 90% (далучана Віцебшчына), у 1926 годзе вырасла яшчэ на 45% (далучана Гомельшчына).
Аднаўляліся буйныя прадпрыемствы, за 1922-1927 гг. пераабсталявана 1, расшырана 119 фабрык і заводаў. Адноўлена палова буйных прадпрыемстаў, што дзейнічалі да першай сусветнай вайны, колькасць рабочых дасягнула 93,9% ад даваеннага ўзроўню, выпуск валавай прадукцыі перавысіў даваенны на 41,7%. Аднаўляліся і дробныя саматужна-рамесніцкія прадпрыемствы. У 1927 г. іх дзейнічала 85,7% ад даваеннай колькасці, выпуск валавай прадукцыі склаў 62,5% даваеннага ўзроўню.
3годна з прынцыпамі НЭПа, да канца 1922 г. дзяржаўная прамысловасць Беларусі была знята з дзяржзабеспячэння і пераведзена на

дзяржразлік

. Да верасня 1924 г.

трэсты

былі арганізаваны па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, сярод іх: Скуратрэст, Паператрэст, Шклотрэст, Харчтрэст, Дзяржспірт, Металатрэст і інш., усяго 9 трэстаў. Праводзілася электрыфікацыя гаспадаркі. У
1925-1926 гг. у Беларусі дзейнічала 40 электрастанцый.
Буйных прадпрыемстваў на Беларусі ў 1925 г. налічвалася 76, з іх дзейнічала 67, у харчовай, дрэваапрацоўчай, папяровай галінах. Да 1925 г. валавая прадукцыя буйной прамысловасці перавысіла ўзровень 1913 г. на 28,5%. Доля

дзяржаўнага сектара

склала 96,8%. Найбольш хуткімі тэмпамі развіваліся металаапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць якой за 1923-1925 гг. павялічылася больш чым у 5 разоў, але яе ўдзельная вага яшчэ заставала нязначнай. Хуткімі тэмпамі расла выпрацоўка торфу, яна перавысіла даваенны ўзровень у 2,3 раза.
Дробная прамысловасць пераважала ў эканоміцы БССР. На 1926 г. у ёй было занята 73% рабочых, валавай прадукцыі яна вырабляла 58% усёй прамысловасці. Дамінуючымі галінамі былі харчовая, вытворчасць адзення, гарбарна-футравая, апрацоўка металаў, дрэва, воўны, мінералаў. Большая частка дробнай вытворчасці – гэта недзяржаўны сектар. У 1925 г. быў створаны «Белсаматужпрамсаюз», які займаўся пытаннямі каардынацыі і кааперыравання дробнага таваравытворцы. Дзейнасць прыватнакапіталістычных прадпрыемстваў абмяжоўвалася і рэгулявалася дзяржавай. Іх патрэбы ў абсталяванні, матэрыялах, атрыманні крэдытаў у апошнія гады існавання НЭПа задавальняліся ў апошнюю чаргу, да таго, прыватныя прадпрыемствы выплачвалі вялікія падаткі. Таму ўдзельная вага прыватнай прамысловасці паступова зніжалася. Прадпрыемствы, якія

здаваліся ў арэнду

, былі невялікія (каля 15 чалавек). Найбольшую распаўсюджанасць набыла арэнда ў харчовай, гарбарнай, лесапільнай, смалакурна-шкіпідарнай і цэглавай прамысловасцях. Памер арэнднай платы вызначаўся ў залежнасці ад кошту маёмасці.
Магчымасці далейшага развіцця прамысловасці на базе створаных яшчэ ў часы імперыі вытворчых магутнасцях былі абмежаванымі. Для забеспячэння эканамічнай стабільнасці неабходна было правядзенне

індустрыялізацыі

. 3 1926 г. разгарнулася будаўніцтва шэрага буйных прадпрыемстваў: Бабруйскага дрэваапрацоўчага камбінату, Гомсельмашу, Магілёўскай фабрыкі штучнага шоўку, запалкавай фабрыкі «Чырвоная Бярэзіна» ў Новабарысаве, металаапрацоўчага завод «Камунар» у Мінску, БелДРЭС, а так сама вялікай колькасці цэглавых заводаў.
2014-07-19 18:44
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © sanaalar.ru
    Образовательные документы для студентов.